Асаблівасці фантастычных і прыгодніцкіх твораў А. Федарэнкі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Декабря 2017 в 21:28, курсовая работа

Описание работы

Мэта работы: прааналізаваць праблематыку і паэтыку твораў Андрэя Федарэнкі.
Зыходзячы з пастаўленай мэты вырашаюцца наступныя задачы:
1) разгледзець праблематыку філасофскай і псіхалагічнай прозы Андрэя Федарэнкі (раман “Рэвізія”, аповесць “Вёска”, апавяданні);
2) даследаваць своеасаблівасць прыгодніцкіх твораў Андрэя Федарэнкі для дзяцей (“Шчарбаты талер”, “Афганская шкатулка”);
3) вызначыць асаблівасці паэтыкі Андрэя Федарэнкі: адметнасці творчага метаду, галоўныя катэгорыі мастацкага свету.
Аб’ект даследавання: проза Андрэя Федарэнкі.
Прадмет даследавання: праблематыка і паэтыка твораў Андрэя Федарэнкі.

Содержание работы

Уводзіны.................................................................................................................3
Глава 1. Філасофская і псіхалагічная проза Андрэя Федарэнкі........................5
1.1 Раман “Рэвізія”.......................................................................................5
1.2 Аповесць “Вёска” ................................................................................11
1.3 Апавяданні Андрэя Федарэнкі............................................................21
Глава 2. Асаблівасці фантастычных і прыгодніцкіх твораў А. Федарэнкі… 27
2.1 Аповесць “Шчарбаты талер”...............................................................27
2.2 Аповесць “Афганская шкатулка”........................................................30
Глава 3. Мастацкая індывідуальнасць Андрэя Федарэнкі................................41
Заключэнне............................................................................................................52
Спіс выкарыстаных крыніц..................................................................................54

Файлы: 1 файл

Проза Андрэя Федарэнкі.doc

— 483.00 Кб (Скачать файл)

Пісьменнік выпрабоўвае выбарам не толькі Крушынскага. Валік некалькі разоў апынаецца перад выбарам. Пасля хакейнага спаборніцтва ў яго быў выбар паводзін з сябрам: абвінавачваць яго і далей, чакаць, калі той сам загаворыць і прызнае свой недарэчны промах, ці павініцца самому, пакаяцца і папрасіць у сябра прабачэння за абразу. Валік выбірае другі варыянт. Пасля некаторых ваганняў адносна рызыкоўнага плана Ціма, як раскрыць тайну барадача (не выключана – “лідэра якойсьці злачыннай групоўкі”), Валік піша запіску сябру: “Я згодзен на ўсё, што ты скажаш”. I гэта нягледзячы на тое, што для Валіка “ёсць тысячы цікавых спраў, акрамя “расследаванняў”. Аднак у выніку хлопчык прыходзіць да такой высновы: “Канечне, усё гэта акружана тайнай. I хутчэй за ўсё тайнай нядобраю, цёмнаю... Можа, сапраўды гэта які крымінальнік? Ці нават маньяк-забойца? Тады што – сёння хтосьці чужы ў яго ахвяраю, а заўтра нехта з аднакласнікаў? Заўтра – Цім? Або ён, Валік?” [22, с. 27].

Аўтар пераконвае, што цуд “літасцівы” да ўсіх – добрых і злых. Да прыкладу, у раздзеле XXIV пра авантурыстаў чытаем: “Доктар збіўся-такі з дарогі і вывеў зяця да кар’ера... Цяпер у кар’еры стаяла вада замест лёду. Цесць з зяцем прайшлі па самым крутым абрыве і нават не заўважылі; проста цуда нейкае, проста пашэнціла, што не пазвальваліся ўніз” [22, с. 132]. Ключавыя словы ў гэтым урыўку – “цуда”, “пашэнціла”. Цана таму цуду – выратаванае жыццё тым, хто сабраўся зараз зрабіць “бязбожную справу”. Дый і “надвор’е дапамагае” бязбожнікам, цынікам і святататнікам, і з рыдлёўкай ім пашэнціла.

Так, цуд дапамагае ўсім, добрым і злым. Аднак нельга не звярнуць увагу на адну дэталь. Ключавымі ў працытаваным урыўку з’яўляюцца словы: “нават і не заўважылі”. Так, сапраўды быў пасланы аферыстам Цуд: каб адумаліся, спыніліся, зразумелі, што жыццё ўратаванае – скарб, не параўнальны з тым, якім яны прагнуць авалодаць. Але яны “нават і не заўважылі” гэты вялікі Цуд. I ён адпомсціў ім за такую няўвагу, нячуйнасць і душэўную глухату. Вось ужо сапраўды, “цуды можна разумець толькі сэрцам”, як даводзіў і Ян Баршчэўскі. А калі сэрца глухое і невідушчае, то “знакаў” цуда яно “нават і не заўважыць”, “званочкаў” не пачуе. За чорную няўдзячнасць – пакаранне. Сімвалічнай у кантэксце аповесці з’яўляецца такая сатырычная дэталь: “доктар не так убачыў, як здагадаўся: гэта яму паказваюць дулю”. Асабліва жорсткі і бязлітасны цуд да тых, каму “добра жылося”, хто жыў “у цяпле, у святле”, каму “захацелася большага” [22, с. 135]. Такія страчваюць і тое, што мелі.

Цуд літасцівы да ўсіх: кожнаму даецца шанц выбрацца з бездані сваіх грахоў. Трэба толькі адумацца, схамянуцца, спыніцца, заўважыць “знак” і пачуць “званочак”. Нават Павуку са “Шчарбатага талера” пасылаецца шанц: «Апамятайся! Што вы задумалі?!” Вокліч былога аднакласніка, нават сябра, з якім зноў выпадкова звёў лёс праз столькі гадоў, гучыць як перасцярога цуда, як яго літасць. Яшчэ не позна апамятацца, яшчэ многае ў сабе, сваёй душы можна змяніць да лепшага. Аднак Павук настолькі глухі, што слоў-“званочкаў” цуда ён не пачуў.

Не бачыць “знакаў” і не чуе “званочкаў” цуда і Валікава стрыечная сястра Света. Ёй быў падараваны вялікі цуд – пабачыць свет. Але, на жаль, з’ездзіўшы ў Англію, яна не толькі не набыла скарбаў, але і страціла тое, што мела. Была проста невідушчай і глухой да цудаў, а стала ваяўнічай хамкай, якая пагарджае ўсімі, хто ў Англію не з’ездзіў. Гэта дае ёй права дэманстраваць сваю, як ёй здаецца, перавагу над усімі: “Цім павітаўся. Света прамаўчала...” [22, с. 19]. Далей – болей. Света і такія, як яна, “знакаў” сапраўднага цуда нават і не заўважаць – і “кожнаму дастанецца сваё”. А з ёй жа побач і быў Цуд: сядзеў і піў гарбату прысёрбваючы. Пісьменнік настойлівы ў сваім перакананні, што паміж чалавекам і цудам існуе моцная сувязь, што цуды такія ж, як людзі: чым мацнейшыя духоўныя сілы чалавека, тым большы цуд вядзе і аберагае яго па жыцці. А сілы чалавека вымяраюцца яго здольнасцю заўважыць “знакі”, пачуць “званочкі” цуда.

Такім чынам, аповесць “Афганская шкатулка” напісаная паводле канонаў прыгодніцкага жанру: у ёй ёсць займальнасць, некалькі паралельных ліній, дэтэктыўныя моманты. Аднак аўтар не абмяжоўваецца толькі займальнасцю: ён перадае думкі, пачуцці, імкненні, пажаданні, мары персанажаў і такім чынам раскрывае іх унутраны свет. Галоўная філасофская праблема аповесці – праблема выкарыстання скарбаў. Цуд дапамагае ўсім, добрым і злым. Але чалавеку патрэбна заўважыць знакі гэтага цуда.

 

Глава 3. Мастацкая індывідуальнасць Андрэя Федарэнкі

 

Мастацкае адлюстраванне і даследаванне маральна-этычных шуканняў у сучаснай беларускай прозе з’яўляецца своеасаблівым інструментам пазнання духоўнага свету і каштоўнасных арыентацый герояў. Кожны пісьменнік па-свойму выкарыстоўвае мастацкія сродкі, таму і героі вылучаюцца сваім індывідуальным маральным абліччам.

Творы Андрэя Федарэнкі даюць падставы сцвярджаць, што ў пісьменніка ёсць адметнае светабачанне і светаўспрыманне, уласны погляд на сучасныя праблемы, свой спосаб іх адлюстравання і выяўлення.

Ствараючы займальныя сюжэты, пісьменнік не паўтараецца, а па-мастакоўску даследуе нашу сучаснасць. Ён надае ўвагу не толькі тэксту, але і падтэксту. 3 дапамогай дэталі, трапнага слова, без усялякага маралізатарства аўтар дасягае самага пажаданага эфекту. Сутнасць яго такая: пісьменнік адкрывае чытачу перспектывы для “сатворчасці”, прымушае думаць, разважаць, часам нават “правакуе” на спрэчку з ім. Ён дапамагае чытачам самім рабіць высновы, спасцігаць тыя ісціны, у якіх перакананы сам.

Андрэй Федарэнка – сапраўды “жорсткі рэаліст”. У прапанаванае ім “люстэрка” нямногія наважацца глянуць: нішто так не абражае і не крыўдзіць, як праўда. Ды яшчэ такая бязлітасная.

Адно невытлумачальна: чаму той, хто ўсё-такі асмеліўся ў яго глянуць, разгледзіць убачанае да канца? Варта прачытаць літаральна дзве першыя старонкі, астатнія міжволі дачытаеш: патрапіш у мярэжы тэксту, як рыба на кручок.

Цяжка растлумачыць такі эфект фактычна бессюжэтнага твора – мазаіка побытавых замалёвак ды яшчэ анамнез душы чалавека, сапраўды выключнага – чуйнага, відушчага, чулага.

Шчыльны, як крытыкі любяць казаць, густа замешаны тэкст. Ды з такіх “інгрэдыентаў”, што іх вызначаць і вызначаць. Аднак цяжка вызначыць, як такая парадаксальная адметнасць аповесці дастасоўваецца да найважнейшага складніка мастацкасці – “майстэрства будаваць сюжэт”, пра якое дэкларатыўна даводзіць Л. Турбіна.

Адзначаны эфект уздзеяння на чытача – і ёсць галоўны доказ «майстэрства будаваць сюжэт». Сюжэтам увага чытача найперш і трымаецца.

У прозе Андрэя Федарэнкі на развязку маральна-этычнай калізіі працуе ўся вобразная сістэма твора; у творах пісьменнік выкарыстоўвае так званую “аб’ектыўную” і “суб’ектыўную” манеру пісьма. Выбар дыктуецца мастацкімі задачамі. Як сведчыць аналіз, пісьменнік аддае перавагу “аб’ектыўнай” манеры пісьма, што дазваляе дабіцца большай рэлістычнасці вобразаў, іх жыццёвай праўдзівасці (“Бляха”, “Цверазілаўка”, “Вёска” і інш.).

“Пісьменнік звяртаецца да розных прыёмаў – рэтраспекцый, дзённікаў, успамінаў. Выкарыстоўвае маналог, характарыстыку, дае знешні партрэт. Напрыклад, аповесць “Гісторыя хваробы” пабудавана ў форме дзённіка; перагортваючы яго старонкі пасля смерці ўладальніка, удаецца пранікнуць у самыя таямніцы жыцця чалавека, якія можна даверыць толькі паперы. Дапамагае зразумець унутраны свет героя псіхалагічная характарыстыка (апавяданне “Сіндром”, аповесць “Сінія кветкі”)” [18, с. 12].

Даследчыца А. Дубасава вызначае творчы метад пісьменніка як “казачны рэалізм” [15, с. 134].

Галоўная адметнасць такога метаду – “паяднанне ў межах аднаго твора плыні рэалістычнай і, гаворачы ўмоўна, плыні казачна-містычнай, якая мае падставай цуд у самых розных праявах, у тым ліку цуд “рэалістычны”, “звычайны”, г. зн. такі, які можа надарыцца кожнаму і які часта проста не прыкмячаюць” [15, с. 134].

Безумоўна, немагчыма ўсю творчасць пісьменніка звесці да “казачнага рэалізму”. Гэта толькі адна грань творчасці аўтара, больш таго, гэта адзін з неабмежаванай колькасці поглядаў на яе.

Маленькі ці вялікі цуд характэрны для шмат якіх твораў пісьменніка. Гэта цуд на фоне рэчаіснага, сапраўднага, гэта, так бы мовіць, кавалачак казкі ў звычайным, рэальным жыцці. Цуд або выпрабоўвае (цуд як прылада лёсу), або нешта падказвае. Ён можа быць яўны або прыхаваны; галоўная яго функцыя – паўплываць на рэчаіснасць, бо яна, відавочна, не задавальняе пісьменніка. Уплыў гэты мае два вектары – уплыў унутры твора (уплыў на лёс гіерсанажаў) і ўплыў на самога чытача (а значыць, на рэчаіснасць па-за творам). Пакажам функцыянаванне цуду на прыкладах з розных твораў.

У апавяданні “Памарак” гераіня, старая жанчына, што ўсё жыцпё пражыла самотна, апынаецца ў сітуацыі, якая, здаецца, пагражае ўсяму ладу жыцця – яе сяброўка, Еўка, такая ж старая, зноў выходзіць замуж. Гераіня ўспрымае падзею як трагедыю, перастае спаць, есці, яе турбуюць пытанні і думкі: як жа так?.. Што ж гэта будзе?.. Яны ж аднолькавыя, адзінокія, сяброўкамі зрабіліся, бо Еўка пахавала мужа, зраўнялася з Антоляй. Яны пабяруцца, а ёй, Антолі, куды адной? I хіба кепска было ім адным? А хіба кепска было ім “гуляць”? I г.д. і г.д. Нарэшце, яна едзе ў горад, трапляе да доктара, бо раптам бачыць, як давяла сябе сваімі думкамі. А калі вяртаецца, шчаслівая, што доктар прыняў яе, прапісаў добрыя таблеткі, бачыць у сваім двары Еўку з Кузьмой, які папраўляе ёй плот. I сяброўка цішком супакойвае гераіню, што муж яе будзе ім на дваіх, што іначай яго звабіла б удава з суседняе вёскі, а як дзвюм старым жанчынам пражыць без дапамогі мужчыны?

I ў гэтым, і ў іншых апавяданнях  пісьменнік выкарыстоўвае дэталі, якія чытач можа ўспрыняць як падказку, прачытаць нешта між радкоў. На пачатку твора гераіня не топіць печ. Ці таму, што няма грошай? Але ж у далейшым выяўляецца, што ў яе ляжаць тры нерастрачаныя пенсіі. А ў Еўкі цёпла, утульна. Антоля не хоча тапіць, бо пачуваецца самотна, тапіць няма для каго, і гэта ўнутраны стан, калі і ў душы цёмна, ненатоплена. Ці, магчыма, гэта прадвесце, прадказанне будучых падзей.

Калі Антоля перастае спаць, есці і наогул клапаціцца пра свой выгляд, яна, па сутнасці, думае выключна пра сябе, а гэта небяспечна. Але вось яна выйшла з дому, паразмаўляла з людзьмі – і нешта змянілася, яна нават падумала пра тое, каб зайсці да Еўкі. I вось маленькі цуд – калі Антоля была гатова сустрэцца з сяброўкай, тая сама прыйшла да яе; калі змяніліся думкі Антолі, плот аказаўся адрамантаваны. Усё звязана паміж сабой: нятопленая печ – разлад з сяброўкай, цвяленне сябе чорнымі думкамі – адасабленне ўсяго свету ад гераіні. Варта толькі крыху змяніць погляд на падзею, як сама падзея абарочваецца нечакана добрым. Доктар паставіў Антолі трапны дыягназ: “Вашая хвароба ад таго, што вы сябе дужа шкадуеце...” [29, с. 151]. Усё змянілася, як толькі Антоля перастала зайздросціць і шкадаваць сябе.

Стан жанчыны ацэньваецца як “памарак”. Сапраўды, ёсць усе падставы для таго, каб лічыць, што гераіню сурочылі: яна запусціла сябе, перастала есці, спаць, працаваць, “адно ходзіць, туляецца па хаце, па двары. і думае, думае”. “Счарнела, ссівела, высахла ў цёску, толькі вочы блішчаць, бы ў труса” [29, с. 152]. Зірнула неяк на сябе ў люстэрка і сама спужалася, што “памарак хто накінуў”, і нават успомніла, што і жонка Кузьмы, магчыма, ад памараку загінула, ад абгавораў Еўкі. Канечне, у дадзеным выпадку ніякага сапраўднага памараку не было, дакладней, памарак быў створаны думкамі самой гераіні, і ён прайшоў адразу ж, як толькі думкі змяніліся.

Несапраўднасць, надуманасць трагедыі падкрэсліваецца паралельнай трансляцыяй па тэлевізары серыяла з яго расцягнутымі, выдуманымі, далёкімі ад беларускай рэчаіснасці і ўвогуле ад жыцця трагедыямі, са штучным каханнем, пазбаўленым хараства і таямнічасці. “Драма” Антолі чымсьці падобна да такой, серыяльнай трагедыі.

“Цуд у апавяданні, такім чынам, мае дзве формы: з аднаго боку, гэта памарак (як нешта, што пужае сваёй незразумеласцю і “невылечнасцю”; наогул цудам мы будзем называць не толькі станоўчыя з'явы, але і адмоўныя), функцыя якога – сцвердзіць памылку гераіні; з другога боку, гэта “новы плот” (гэта цуд, бо ён з’яўляецца нечакана для гераіні і ў яе адсутнасць; такім чынам з’яўляецца цуд падобнага характару – звязаны з будаўніцтвам ці набыткам – у казках) як узнагарода” [15, с. 135].

У апавяданні “Аднакласнік”, на першы погляд, ніякага цуду няма. Проста споведзь знаёмага. Пісьменнік нават нібы адасабляецца ад апавядальніка, пачынаючы з выказвання пра тое, што чужыя споведзі – гэта нецікава, што творы нараджаюцца “з кляновага ліста пры дарозе, са зламанай травінкі, з трэшчыны ў асфальце, выпадкова пачутай мелодыі або чыркання запалкі аб карабок...” [29, с. 161] – своеасаблівая прыгаворка, якая па законах казкі выконвае метатэкставую функцыю, гэта значыць не звязана з асноўным сюжэтам, але апавядае пра тэкст: некалькі слоў пра знаёмага, пра аўтара.

Затым – сама споведзь: аднакласнік распавядае пра першую (і, як атрымалася, апошнюю) сваю дзяўчыну, якую ён, уласна кажучы, купіў (такі ён прызначыў кошт за курсавы праект), з якой, пасля таго, перастаў нават вітацца. Здавалася б, звычайны аповед. Але ў ім прыхаваны цуд – пасля той адзінай ночы ў героя раптам пачынае сохнуць нага. Не дапамаглі ні дактары, ні санаторый. Герой, у якога ўсё пачыналася даволі паспяхова, малады, здаровы студэнт апошняга курса, становіцца калекам. Дэфармацыі цела – часты спосаб пакараць героя ў казках (прыгадаем хоць бы вялізныя вушы або рогі, ад якіх немагчыма пазбавіцца, і зноў-такі ніякія дактары не могуць дапамагчы). Герой не задае сабе пытання: а ці пачала б сохнуць нага, калі б я паступіў больш высакародна? Затое такое пытанне міжволі ўзнікае ў чытача.

Невыпадкова праблемы з нагой пачаліся менавіта пасля той ночы. Напачатку гэта было толькі папярэджанне, у героя была магчымаспь выправіць сітуацыю, бо дзяўчына была гатова прыняць яго, дараваць. Але герой не скарыстаў гэтую магчымасць – і лёс не дараваў яму. Бо нельга здзекавацца з кахання, каханне – святое, і ноч з дзяўчынай павінна быць ім асвечана. Герою ж проста захацелася паспытаць, што гэта такое, каб потым не было ніякіх абавязкаў, каб не было кветак, провадаў і г.д. Ён так і не зразумеў, што без кахання асалоды быць не можа (таму асалоду ён і не атрымаў, таму яму здалося, што ўсё было не так, як у іншых, “нецікава, саромна, брыдка, непатрэбна”), больш таго, ён не зразумеў, што ягоныя дзеянні – свайго кшталту блюзнерства, папіранне святыні, за што ён і быў пакараны. Нельга пагарджаць каханнем, нельга хлусіць, нельга праз прыхамаць пазбаўляць цнатлівасці (дадамо, што дзяўчына сапраўды была цнатлівая і пры тым мела каханага хлопца ў арміі), нельга не верыць людзям (герой не паверыў, што для дзяўчыны тая ноч была першай).

Информация о работе Асаблівасці фантастычных і прыгодніцкіх твораў А. Федарэнкі