Асаблівасці фантастычных і прыгодніцкіх твораў А. Федарэнкі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Декабря 2017 в 21:28, курсовая работа

Описание работы

Мэта работы: прааналізаваць праблематыку і паэтыку твораў Андрэя Федарэнкі.
Зыходзячы з пастаўленай мэты вырашаюцца наступныя задачы:
1) разгледзець праблематыку філасофскай і псіхалагічнай прозы Андрэя Федарэнкі (раман “Рэвізія”, аповесць “Вёска”, апавяданні);
2) даследаваць своеасаблівасць прыгодніцкіх твораў Андрэя Федарэнкі для дзяцей (“Шчарбаты талер”, “Афганская шкатулка”);
3) вызначыць асаблівасці паэтыкі Андрэя Федарэнкі: адметнасці творчага метаду, галоўныя катэгорыі мастацкага свету.
Аб’ект даследавання: проза Андрэя Федарэнкі.
Прадмет даследавання: праблематыка і паэтыка твораў Андрэя Федарэнкі.

Содержание работы

Уводзіны.................................................................................................................3
Глава 1. Філасофская і псіхалагічная проза Андрэя Федарэнкі........................5
1.1 Раман “Рэвізія”.......................................................................................5
1.2 Аповесць “Вёска” ................................................................................11
1.3 Апавяданні Андрэя Федарэнкі............................................................21
Глава 2. Асаблівасці фантастычных і прыгодніцкіх твораў А. Федарэнкі… 27
2.1 Аповесць “Шчарбаты талер”...............................................................27
2.2 Аповесць “Афганская шкатулка”........................................................30
Глава 3. Мастацкая індывідуальнасць Андрэя Федарэнкі................................41
Заключэнне............................................................................................................52
Спіс выкарыстаных крыніц..................................................................................54

Файлы: 1 файл

Проза Андрэя Федарэнкі.doc

— 483.00 Кб (Скачать файл)

Бацькава, спрадвечная, святая, Богам дадзеная адзежа душы чалавека”, – так пра мову як святыню сказаў Ф. Багушэвіч. Душы дзяцей чыстыя, не заплямленыя хцівасцю і здрадай, як скалечаныя душы Павука і яго хаўруснікаў. Павук не толькі выракся сваёй мовы, але і дэманстратыўна ёю пагарджае. Для яго наогул няма нічога святога, ён гатовы на ўсё дзеля скарбу зямнога. Але мова помсціць яму і шчодра ўзнагароджвае дзяцей, якія яе любяць, – адкрывае ім такія скарбы, якія ніхто і ніколі адняць у іх не зможа. Мова і сама з’яўляецца скарбам. Як сяброўства, каханне, як любоў да Радзімы, цікавасць да яе багатай гісторыі. Вось тыя скарбы, якія адкрыліся дзецям. I мова дапамагла ім і адкрыць скарбы, і перамагчы зло.

“Пісьменнік гаворыць з юным чытачом на цудоўнай, багатай, чыстай і прыгожай беларускай мове. Мова яго твора чыстая, бо не забруджана, не засмечана чужымі словамі – сваіх хапае, каб і расказаць аб прыгодах, і выявіць стан душы, думкі і пачуцці сваіх герояў. Багатая, бо пісьменнік чэрпае з нерушу матчынай мовы. У ёй безліч слоў, на вялікі жаль, забытых намі. Іх рэдка ці зусім не ўжываюць нават тыя, хто размаўляе па-беларуску. А яны такія трапныя, “гаваркія”! Возьмем тыя ж “кладкі” і “клады”! Месцы, дзе пакладзены такія пераходы цераз Бярэзіну, людзі так і назавуць – Клады” [8, с. 23].

Да ўсяго пісьменнік так спалучае словы ў словазлучэнні, іх – у сказы, а сказы – у фразы, што тэкст чытаецца лёгка, нішто не перашкаджае вольнай моўнай плыні. Месцамі, у пейзажных замалёўках і лірычных адступленнях, мова гучыць, як музыка. Бо яна рытмізаваная, інтанацыйна гарманічная. Проста і натуральна выпісана мова герояў у шматлікіх дыялогах. Таму і чытаюцца яны з той жа цікавасцю, што і прыгоды. “Прыгоды аздоблены таямніцай, загадкай, а мова твора і яго герояў – мелодыяй гучання” [8, с. 23].

Аўтар вельмі ўважліва адносіцца да перадачы аўтарскай мовы і мовы персанажаў. Напрыклад, у адным выпадку ён ўжывае беларускае слова “заплечнік”, а ў іншых – запазычанае “рукзак”. І гэта не праява непаслядоўнасці. Слова “заплечнік” прагучала ў аўтарскай мове: “Вуды без вудзільнаў, шнуры, ежу, прыправу для юшкі ўпакавалі ў Міхалаў вялікі заплечнік” [8, с. 461]. Чужое слова “рукзак” прагучала ў мове Барыса Рыгоравіча: “Настаўнік кінуўся да дзеда, стаў паміж ім і Севаю, растапырыў рукі: “Што вы робіце, апусціце стрэльбу, тут жа дзеці! Я аддам, усё ім аддам, і яны адпусцяць Аксану... Дзе рукзак?” [30, с. 511]. Слова гэта ўжывае і Міхал: “Схавайце хоць рукзак, Барыс Рыгоравіч! Дайце я...” [30, с. 513]. Пісьменнік не пайшоў супраць праўды: няпростая гэта справа – загаварыць па-свойму, на спадчыннай мове.

“Прыблудамі” (зноў трапнае, “гаваркое” слова) назваў банду Павука дзед Макар. Аксаніна бабуля, якая добра ведае беларускую мову, часам, асабліва ў крытычных абставінах, карыстаецца чужымі, калькаванымі словамі. Ёй здаецца, што чужыя больш значныя і важкія: “Той настаўнік сказаў, мясціна там, кажа, рэдкая... Я пытаю: а тут, блізка, хіба кепскія вам мяста? А ён зноў – не, тут не такія, там мяста гістарычныя. На полі яны будуць!” [30, с. 507].

У аповесці “Смута, альбо XII фантазій на адну тэму” аўтар таксама не абмінуў  злабадзённага для сучаснасці пытання існавання асобнага этнасу ва ўмовах глабалізацыі. Вядома, што адна з першых умоў знікнення цэлага народа – моўная інтэрвенцыя. У гэтым святле красамоўнымі падаюцца імёны герояў: Эджэн Росаль, Кэтрын Роджэраўна, Элен, Джон Кладка і многія іншыя. Прычын для пошуку новых ці запазычвання чужых лінгвістычных сродкаў у працэсе камунікацыі шмат: ад асаблівасцей грамадска-палітычнага і эканамічнага становішча краіны да пашырэння міжкультурных зносін паміж людзьмі. Думка пра важнасць захавання ўласных нацыянальных каштоўнасцей гучыць ад аднаго з персанажаў аповесці: “...што я, як паршывы лакей, дазваляю зваць сябе нейкім гаджэнам, калі я беларус, я славянін" [29, с. 14]. “Адзін са шляхоў выйсця са становішча бясконцай элімінацыі народнасці, на думку пісьменніка, – вяртанне чалавека да прыроды, выкарыстанне натуральнай гаспадаркі і г. д. Трэба зазначыць, што дадзеная тэорыя актуальная выключна ў рэчышчы ўтапічнай сентыментальнай ідэалізацыі “пастаральнага” жыцця і рэзкай крытыкі ўрбаністычнага свету” [5, с. 11].

Такім чынам, можна канстатаваць, што ў Андрэя Федарэнкі ёсць адметнае светабачанне і светаўспрыманне, уласны погляд на сучасныя праблемы, свой спосаб іх адлюстравання і выяўлення. У творах пісьменнік выкарыстоўвае “аб’ектыўную” і “суб’ектыўную” манеру пісьма. Як сведчыць аналіз, пісьменнік аддае перавагу “аб’ектыўнай” манеры пісьма, што дазваляе дабіцца большай рэлістычнасці вобразаў, іх жыццёвай праўдзівасці. Пісьменнік звяртаецца да розных прыёмаў – рэтраспекцый, дзённікаў, успамінаў. Выкарыстоўвае маналог, характарыстыку, дае знешні партрэт. З іншага боку, творчы метад пісьменніка вызначаецца таксама як “казачны рэалізм”. Галоўная адметнасць такога метаду – паяднанне ў межах аднаго твора плыні рэалістычнай і, гаворачы ўмоўна, плыні казачна-містычнай, якая мае падставай цуд у самых розных праявах. У паэтыцы Андрэя Федарэнкі адна з найважных катэгорый – катэгорыя часу. Час у паэтычнай прасторы пісьменніка вельмі гнуткая, шматмерная канстанта, якая знаходзіць сваё выражэнне праз цэлы спектр мастацка-ідэйных вобразна-стылявых і літаратурна-жанравых паказчыкаў. Яшчэ адна важнейшая катэгорыя паэтычнага свету Андрэя Федарэнкі – беларуская мова. Мова твораў Андрэя Федарэнкі – сапраўдны магутны мускул самой сутнасці яго твораў, галоўны інструмент уздзеяння на чытача.

 

 

Заключэнне

 

Такім чынам, у дыпломнай працы былі прааналізаваны праблематыка і паэтыка твораў Андрэя Федарэнкі. Зроблены наступныя высновы.

1. Сюжэт рамана “Рэвізія” будуецца на матыве вандравання ў часе. Гэтая фантастычная сітуацыя дала магчымасць аўтару рамана заглыбіцца ў свет адчуванняў, перажыванняў чалавека, мастака. Галоўнае месца ў творы займае не авантурна-прыгодніцкі, а філасофска-інтэлектуальны складнік. Дамінуючая тэма рамана – мастак і мастацтва, прызначэнне пісьменніка і яго творчасці, роля самой літаратуры ў жыцці грамадства і жыцці асобнага чалавека. Гэтая тэма аб’ядноўвае цэлы шэраг філасофскіх праблем: пісьменнік і соцыум, пісьменнік і мова, сэнс мастацкай творчасці і інш.

2. Аповесць Андрэя Федарэнкі “Вёска” можна аднесці да напрамку “жорсткі рэалізм”. Яна поўніцца бязрадаснай праўдай. Вёска ў аповесці ўжо не з’яўляецца захавальніцай духоўнасці, маральнасці, спадчынных народных традыцый, мовы. Змест аповесці складае хроніка жыцця студэнта-выгнанніка ў родных мясцінах на працягу дзесяці месяцаў. Сюжэт спружыніць інтрыга, завязаная на псіхалогіі і эмоцыях. Галоўны герой не можа знайсці сябе ў родным асяродку, не можа супрацьстаяць наступу бездухоўнасці. Але ўсё ж такі ён пакідае вёску значна пасталелым і духоўна абноўленым. Эвалюцыю героя аповесці Андрэя Федарэнкі можна акрэсліць як пошук маральнага ідэалу.

3. У сваіх апавяданнях Андрэй Федарэнка паказвае складаны і супярэчлівы свет герояў. Яны перамагаюць свае заганы і слабасці, але адначасова і церпяць паражэнні ў змаганні за сябе і з сабой. Іх мадэль паводзін у той або іншай сітуацыі фармуе арыентацыя на тое, каб захаваць людскасць, не разгубіць дабрыні. Маральны ідэал у творах Андрэя Федарэнкі набліжаны да зямнога жыцця, выведзены з яго супярэчнасцей; яго носьбіты – гэта людзі, якія побач з намі са сваімі зямнымі радасцямі і клопатамі. У апавяданнях пісьменніка выводзяцца новыя характары і тыпы; яны праяўляюць свае якасці – і добрыя, і кепскія – у розных жыццёвых абставінах. Аўтарам даюцца цікавыя павароты ў сюжэтных хадах, адмыслова будуецца ў асобных творах кампазіцыя, што падпарадкоўваецца вырашэнню мастацкай задумы – паказаць чалавека ва ўсёй складанасці і супярэчнасці, такім, які ён ёсць у жыцці, у пошуках свайго месца сярод людзей.

4. Аповесць “Шчарбаты талер” – прыгодніцка-дэтэктыўны твор для дзяцей і пра дзяцей. Займальнасць аповесці дасягаецца тым, што ў ёй дынамічны, востры сюжэт, цікавая інтрыга, мноства загадкавага і таямнічага. Адметнасць твора ў тым, што пісьменнік не толькі выпрабоўвае сваіх герояў цудам, але ім жа “ўзнагароджвае” ці “карае” іх за добрыя ці злыя памкненні і ўчынкі адпаведна. Цуд у творы – невыпадковая выпадковасць. Пісьменнік піша пра тое, якія скарбы мы павінны шукаць, бо сапраўды бедны той, хто, акрамя скарбаў зямных, не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Зямныя скарбы пры першым жа няшчасці счэзнуць, а скарбы душы ніхто і ніколі адняць не зможа. Пісьменнік паказаў, якім павінна быць жыццё, каб авалодаць скарбамі вечнымі, скарбамі душы, без якіх няма будучыні.

5. Аповесць “Афганская шкатулка” напісаная паводле канонаў прыгодніцкага жанру: у ёй ёсць займальнасць, некалькі паралельных ліній, дэтэктыўныя моманты. Аднак аўтар не абмяжоўваецца толькі займальнасцю: ён перадае думкі, пачуцці, імкненні, пажаданні, мары персанажаў і такім чынам раскрывае іх унутраны свет. Галоўная філасофская праблема аповесці – праблема выкарыстання скарбаў. Цуд дапамагае ўсім, добрым і злым. Але чалавеку патрэбна заўважыць знакі гэтага цуда.

6. Можна канстатаваць, што ў Андрэя Федарэнкі ёсць адметнае светабачанне і светаўспрыманне, уласны погляд на сучасныя праблемы, свой спосаб іх адлюстравання і выяўлення. У творах пісьменнік выкарыстоўвае “аб’ектыўную” і “суб’ектыўную” манеру пісьма. Як сведчыць аналіз, пісьменнік аддае перавагу “аб’ектыўнай” манеры пісьма, што дазваляе дабіцца большай рэлістычнасці вобразаў, іх жыццёвай праўдзівасці. Пісьменнік звяртаецца да розных прыёмаў – рэтраспекцый, дзённікаў, успамінаў. Выкарыстоўвае маналог, характарыстыку, дае знешні партрэт. З іншага боку, творчы метад пісьменніка вызначаецца таксама як “казачны рэалізм”. Галоўная адметнасць такога метаду – паяднанне ў межах аднаго твора плыні рэалістычнай і, гаворачы ўмоўна, плыні казачна-містычнай, якая мае падставай цуд у самых розных праявах. У паэтыцы Андрэя Федарэнкі адна з найважных катэгорый – катэгорыя часу. Час у паэтычнай прасторы пісьменніка вельмі гнуткая, шматмерная канстанта, якая знаходзіць сваё выражэнне праз цэлы спектр мастацка-ідэйных вобразна-стылявых і літаратурна-жанравых паказчыкаў. Яшчэ адна важнейшая катэгорыя паэтычнага свету Андрэя Федарэнкі – беларуская мова. Мова твораў Андрэя Федарэнкі – сапраўдны магутны мускул самой сутнасці яго твораў, галоўны інструмент уздзеяння на чытача.

 

Спіс выкарыстаных крыніц

 

  1. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – Т. 4. Кн. 2 : 1986–2000. – 974 с.
  2. Турбина, Л. «Образ мира, в слове явленный» / Л. Турбина // Литературная учеба. – 2012. – № 4. – С. 51–52.
  3. Галубовіч, Л. Прага рэвізіянізму / Л. Галубовіч // Літаратура і мастацтва. – 2004. – 14 мая. – С. 16.
  4. Bis repetita placent. / І. Ф. Штэйнер ; М-ва адукацыі РБ Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2003. – 300 с., 3 іл.
  5. Алейнік, Л. Мастацкая праўда Андрэя Федарэнкі : раман “Рэвізія” / Л. Алейнік // Маладосць. – 2004. – № 10. – С. 130–133.
  6. Галубовіч, Л. Сыс і кулуары : літаратурна-крытычныя эсэ / Л. Галубовіч. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2010. – 176 с.
  7. Федарэнка, А. Рэвізія : раман / А. Федарэнка // Полымя. – 2004. – № 1. – С. 15–70. 
  8. Бельскі, А. Да глыбіняў жыцця : маладая беларуская проза 80 – пачатку 90-х гг. / А. Бельскі // Роднае слова. – 1992. – № 5. – С. 53–58.
  9. Федарэнка, А.М. Вёска : аповесці, апавяданні / А. Федарэнка. – Мінск : Беларусь, 2013. – 349 с.
  10. Кузьміч, Н.В. Маральна-этычныя пошукі ў сучаснай беларускай прозе (на матэрыяле твораў Г. Багданавай, У. Клімовіча, У. Сцяпана, А. Федарэнкі) : аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук / Н.В. Кузьміч. – Мінск : БДУ, 2000. – 20 с.
  11. Верціхоўская, М.І. Сцвярджэнне гуманістычных каштоўнасцей у аповесці А. Федарэнкі “Вёска” / М.І. Верціхоўская // Беларуская мова і літаратура. – 2014. – № 1. – С. 48–57.
  12. Саламаха, У. П. Літаратура: застаецца сапраўднае : эсэ, артыкулы, дыялогі / У. Саламаха. – Мінск : Звязда, 2014. – 272 с.
  13. Федарэнка, А. Мыла / А. Федарэнка // Полымя. – 2007. – № 5. – С. 63–66.
  14. Федарэнка, А. Бунін-Марцінкевіч / А. Федарэнка // Маладосць. – 2007. – № 4. – С. 19–23.
  15. Кісліцына, Г.М. Філасофія існавання ў апавяданнях А. Федарэнкі / Г.М. Кісліцына // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. – 2012. – № 3. – С. 91–95.
  16. Дубасава, А. “Казачны рэалізм” Андрэя Федарэнкі / А. Дубасава // Маладосць. – 2003. – № 5. – С. 134–151.
  17. Верціхоўская, М.І. Платонаўскі эйдас, або Якія кніжкі чытаюць дзеці / М. Верціхоўская, В. Верціхоўская // Маладосць. – 2005. – № 6. – С. 104–117.
  18. Федарэнка, А.М. Шчарбаты талер : аповесць, апавяданнi / А.М. Федарэнка. – Мінск : Юнацтва, 1999. – 207 с.
  19. Верціхоўская, В.У. Урок пазакласнага чытання па аповесці А. Федарэнкі “Шчарбаты талер” (VI клас) / В.У. Верціхоўская, М.І. Верціхоўская // Беларуская мова і літаратура. – 2005. – № 7. – С. 16–25.
  20. Паўлоўская, А. Нябачныя скарбы “Афганскай шкатулкі” : пра аповесць Андрэя Федарэнкі / А. Паўлоўская // Роднае слова. – 2004. – № 4. – С. 54–55.
  21. Верціхоўская, В.У. “Нібы нейкі сігнал паступае, нейкі званочак звініць...” : урок-даследаванне па аповесці А. Федарэнкі “Афганская шкатулка” / В.У. Верціхоўская, М.І. Верціхоўская // Беларуская мова і літаратура. – 2006. – № 7. – С. 51–57.
  22. Федарэнка, А.М. Афганская шкатулка : аповесць, апавяданнi / А.М. Федарэнка. – Мінск : Юнацтва, 2002. – 221 с.
  23. Кузьміч, Н.В. Маральна-этычныя пошукі ў сучаснай беларускай прозе (на матэрыяле твораў Г. Багданавай, У. Клімовіча, У. Сцяпана, А. Федарэнкі) : аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук / Н.В. Кузьміч. – Мінск : БДУ, 2000. – 20 с.
  24. Федарэнка, А. Смута : аповесці, апавяданні / А. Федарэнка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 237 с.
  25. Шаладонаў, І.М. Чалавек і час у прозе А. Федарэнкі / І.М. Шаладонаў // Выяўленча-мастацкія, арганізацыйныя і ідэалагічныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры ў яе сувязях з грамадскімі практыкамі : матэрыялы Рэспубліканскай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі (Мінск, 19–20 мая 2009 г.) / нав. рэд. М.А. Тычына. – Мінск : Права і эканоміка, 2009. – С. 266–271.
  26. Федарэнка, А. Гісторыя хваробы / А. Федарэнка. – Мінск : Выдавецтва ЦК КП Беларусі, 1989. – 111 с.
  27. Аммон, М. Фантастыка ў творчай сістэме Андрэя Федарэнкі / М. Аммон // Роднае слова. – 2014. – № 1. – С. 10–11.

 

 


 



Информация о работе Асаблівасці фантастычных і прыгодніцкіх твораў А. Федарэнкі