Асаблівасці фантастычных і прыгодніцкіх твораў А. Федарэнкі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Декабря 2017 в 21:28, курсовая работа

Описание работы

Мэта работы: прааналізаваць праблематыку і паэтыку твораў Андрэя Федарэнкі.
Зыходзячы з пастаўленай мэты вырашаюцца наступныя задачы:
1) разгледзець праблематыку філасофскай і псіхалагічнай прозы Андрэя Федарэнкі (раман “Рэвізія”, аповесць “Вёска”, апавяданні);
2) даследаваць своеасаблівасць прыгодніцкіх твораў Андрэя Федарэнкі для дзяцей (“Шчарбаты талер”, “Афганская шкатулка”);
3) вызначыць асаблівасці паэтыкі Андрэя Федарэнкі: адметнасці творчага метаду, галоўныя катэгорыі мастацкага свету.
Аб’ект даследавання: проза Андрэя Федарэнкі.
Прадмет даследавання: праблематыка і паэтыка твораў Андрэя Федарэнкі.

Содержание работы

Уводзіны.................................................................................................................3
Глава 1. Філасофская і псіхалагічная проза Андрэя Федарэнкі........................5
1.1 Раман “Рэвізія”.......................................................................................5
1.2 Аповесць “Вёска” ................................................................................11
1.3 Апавяданні Андрэя Федарэнкі............................................................21
Глава 2. Асаблівасці фантастычных і прыгодніцкіх твораў А. Федарэнкі… 27
2.1 Аповесць “Шчарбаты талер”...............................................................27
2.2 Аповесць “Афганская шкатулка”........................................................30
Глава 3. Мастацкая індывідуальнасць Андрэя Федарэнкі................................41
Заключэнне............................................................................................................52
Спіс выкарыстаных крыніц..................................................................................54

Файлы: 1 файл

Проза Андрэя Федарэнкі.doc

— 483.00 Кб (Скачать файл)

Міхал усведамляе, што ён ужо валодае сапраўднымі скарбамі. Адзін з гэтых скарбаў – родная мова. Хлопца прывабліваюць тыя, хто любіць мову гэтаксама, як і ён: яму “карцела пабегчы за імі следам, пазнаёміцца, распытаць...” [30, с. 421]. Ён разумее, што любіць сваё, роднае – значыць зберагаць яго. Берагчы родную мову – размаўляць на ёй.

Героі Андрэя Федарэнкі зусім не казачныя персанажы, і жывуць і дзейнічаюць яны зусім не ў казачным свеце, а ў нашай рэальнасці. Пошукі і гульні скончацца, а далей кожны вернецца ў сваю “суполку” – у сям’ю. Дарэчы, як сям’я паказана ў аповесці? Ніяк. Яе проста няма ці ёсць толькі яе аскялепкі, руіны. Маці Аксаны занята сваімі праблемамі, Каціна мама заклапочана чымсьці незразумелым, яна занята больш сабой і жыве ў сваім, загадкавым для Каці, свеце. I нельга не пагадзіцца з завучам, што “дзеці з няпоўных сем’яў пакутуюць або ад недахопу ўвагі да іх, або ад залішняй увагі, калі іх шкадуюць і песцяць... такія дзеці бываюць разбэшчанымі” [30, с. 344–345]. Зруйнаваныя сем’і – гэта сапраўдная бяда. “Ад пакут чарнее душа. Чалавек “лечыць” яе тым, што здзекуецца з другога. Пра гэта выдатна сведчаць усе “свавольствы” і “фантазіі” Аксаны. I часцей за ўсё яна так “забаўляецца” з дарослымі, найперш – з настаўнікамі. Быццам помсціць дарослым за нелады ў сваёй сям’і” [8, с. 20]. Заўважым, што варыянт сям’і Аксаны – самы лепшы ў сітуацыі “няпоўная сям’я”. Як правіла, у рэальным жыцці бывае нашмат горш, нават трагічней.

Пры гэтым, Аксана – асоба. Яе душа прагне рамантычнага, цікавага. I Чэсю яна, калі заблудзіліся, гаворыць: “Я ні аб чым не шкадую. Наадварот, цікава! Я і цяпер, калі б усё паўтарылася, пайшла б з табою...” [30, с. 509]. Зусім іншай выяўляе сябе Аксана ў сяброўстве, ва ўзаемаадносінах з бабуляй, Барысам Рыгоравічам – смелай, разважлівай, памяркоўнай, далікатнай, нават мудрай.

Міхал больш шчаслівы ў сваёй сям’і. Бацька яго – сапраўдны прыклад для сына. “Міхал памагаў бацьку рабіць летнюю кухню. Яго бацька, вясёлы, дужы, практычны чалавек... Ён і тут, на новым месцы, хутка звыкнуўся, палюбіў гэтыя мясціны, Бярэзіну, тутэйшых людзей. Абжываўся надоўга, усё рабіў па-сялянску, няспешна, але карпатліва, грунтоўна...” [30, с. 402]. Здаецца, ён не дужа прывучае сына ці “выхоўвае” яго: “Што мне памагаць – хай лепш урокі вучыць ці пагуляе. На яго век працы хопіць” [30, с. 403]. Аднак сын расце вельмі падобным на свайго разважлівага і практычнага бацьку.

Пісьменнік стварыў прыгожыя, прывабныя вобразы дзяцей і дарослых, якія шукалі і знайшлі духоўныя скарбы, каб і чытачы пажадалі авалодаць такімі ж скарбамі. “Шчарбатым талерам” пісьменнік даводзіць, што не трэба шукаць скарбаў за мяжой, у іншых народаў, – свая, беларуская, гісторыя не менш загадкавая, не менш вартая вывучэння і шанавання. Янка Купала наказваў: “Не шукай ты шчасця, долі на чужым далёкім полі...” У “Шчарбатым талеры” вобраз поля – сімвалічны. Яно – побач. На ім знайшлі героі парцаляваную вазу. I гэта толькі пачатак.

Такім чынам, аповесць “Шчарбаты талер” – прыгодніцка-дэтэктыўны твор для дзяцей і пра дзяцей. Займальнасць аповесці дасягаецца тым, што ў ёй дынамічны, востры сюжэт, цікавая інтрыга, мноства загадкавага і таямнічага. Адметнасць твора ў тым, што пісьменнік не толькі выпрабоўвае сваіх герояў цудам, але ім жа “ўзнагароджвае” ці “карае” іх за добрыя ці злыя памкненні і ўчынкі адпаведна. Цуд у творы – невыпадковая выпадковасць. Пісьменнік піша пра тое, якія скарбы мы павінны шукаць, бо сапраўды бедны той, хто, акрамя скарбаў зямных, не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Зямныя скарбы пры першым жа няшчасці счэзнуць, а скарбы душы ніхто і ніколі адняць не зможа. Пісьменнік паказаў, якім павінна быць жыццё, каб авалодаць скарбамі вечнымі, скарбамі душы, без якіх няма будучыні.

 

2.2 Аповесць “Афганская шкатулка”

 

Аповесць “Афганская шкатулка”, здаецца, напісаная паводле ўсіх канонаў прыгодніцкага жанру. Ёсць займальнасць, якая надае твору элемент гульні, некалькі паралельных ліній, дэтэктыўныя моманты. “Сюжэт раскручваецца, як клубок нітак. На першы погляд, галоўнае – падзеі, а людзі ж – толькі механізмы іх ажыццяўлення. На самай справе ўсё значна складаней. Кожны герой удзельнічае ў развіцці падзей, бо мае дачыненне да пошуку афганскіх каштоўнасцяў. Аднак, перадаючы думкі, пачуцці, імкненні, пажаданні, мары персанажаў, аўтар “выкідвае” на паверхню іх унутраны свет. Менавіта дзякуючы гэтаму мы можам яскрава ўявіць і Барыса Крушынскага, і доктара Пратасевіча, і вясковых хлопчыкаў, і, нарэшце, Віку” [19, с. 54].

У аповесцях “Афганская шкатулка” і “Шчарбаты талер” ёсць шмат агульнага.

Абедзве аповесці цікавыя, займальныя, прыгодніцкія з дэтэктыўнымі элементамі. Падзеі, апісаныя ў творах, імкліва змяняюць адна адну. Пісьменнік выносіць на пачатак кожнага раздзела ключавыя словы. Гэта адначасова і інтрыгуе чытача, і з’яўляецца для яго “апорай”, каб не заблудзіцца ў лабірынце падзей і не згубіць сувязі паміж імі. А сувязь надзвычай моцная: у творы няма нічога лішняга, выпадковага. Чытаць трэба ўважліва, бо кожная “дробязь”, дэталь абавязкова калі-небудзь “выстраліць”. Пальчатка доктара, якую прымерыла Аксана, зноў дзівосным чынам да яе вернецца і падкажа, што рабіць далей, навядзе на след сапраўдных злачынцаў, дапаможа вызваліць з турмы невінаватага. І так ва ўсім.

“Спружыняць” сюжэт і легенды пра мінулае. З імі звязаны падзеі, яны даюць штуршок пошукам скарбаў. І зноў, як бывае ў жыцці, шукаюць адно, а знаходзяць зусім іншае. У абодвух творах пісьменнік настойліва і пераканальна даводзіць, што скарбы духоўныя даражэйшыя “за скарбы зямныя”. На канкрэтных прыкладах, прычым вельмі знаёмых і зразумелых нават юнаму чытачу, ён паказвае, як скарбы зямные здольны “пры першым жа няшчасці счэзнуць дазвання” (Цётка). Затое скарбы душы сапраўды “ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее”. Сяброўства, каханне, любоў да роднай зямлі, дабрыня і годнае, людское жыццё – вось тыя скарбы, якія, на думку пісьменніка, з’яўляюцца найдаражэйшымі” [7, с. 52].

У аснову абодвух твораў пакладзены спрадвечны канфлікт дабра і ліха. Дабро ўвасабляюць найперш дзеці, нашы равеснікі, а таксама іх блізкія, настаўнікі. Настаўнікам для дзяцей стаў былы воін-“афганец” Барыс Крушынскі. Як бачым, нават імя ў настаўнікаў абедзвюх аповесцей адно: Барыс. Магчыма, пісьменнік нават і гэтым супадзеннем даводзіць: настаўнікам з’яўляецца кожны, незалежна ад прафесіі, калі ён настаўляе дзяцей на дабро, дапамагае, падтрымлівае.

Носьбітамі ліха ў аповесцях з’яўляюцца хцівыя, прагныя бандыты і злачынцы-авантурысты. Яны апантаны прагай лёгкай нажывы і багацця. Іх цікавяць толькі зямныя скарбы, і для дасягнення мэты яны не грэбуюць ніякімі сродкамі. Яны гатовы дзеля скарбаў на ўсё: забіць дзіця або апаганіць, “патрывожыць”, як піша аўтар, магілы. Але ў канцы аповесцей кожнаму дастаецца належнае па законах справядлівасці і вечнасці.

“Пошукі каштоўнасцяў надаюць жыццю кожнага героя цікавасць і загадкавасць, а галоўнае – сэнс даволі сумнаму датуль існаванню. Думкі пра шкатулку прасвятляюць адзіноту нават родным непатрэбнага старога доктара, будзённае марненне зяця Ігара, аднастайнае жыццё двух вясковых хлопчыкаў, жудаснае мінулае “прыблуднай” дзяўчынкі Вікі. Афганская шкатулка адкрывае новыя перспектывы: доктару Пратасевічу абяцае вярнуць пашану сям’і, зяцю Ігару прапаноўвае дачу за мяжой, хлопчыкам – новенькі зялёны матацыкл “Мінск”, а Віцы дае надзею на нармальнае жыццё” [19, с. 54].

Галоўнымі героямі з’яўляюцца дзеці. Вобразы дзяцей выпісаны аўтарам з непрыхаванай сімпатыяй і любоўю. Гэта пачуццё перадаецца і чытачу. “Нашы героі”, – гаворыць пісьменнік, які ўпэўнены, што яны стануць прыкладам для чытача. “У любым выпадку... – вы сапраўдныя хлопцы. Сапраўдныя сябры. Я проста хачу паціснуць вам руку...” [22, с. 153] – гаворыць сівавусы следчы. Яго словы: “Канечне, вам будзе аб’яўлена падзяка, вы атрымаеце каштоўныя падарункі...” [22, с. 153] – набываюць у творы сімвалічны сэнс. Абедзвюма аповесцямі пісьменнік даводзіць, што за дабро абавязкова будзе ўзнагарода, а за зло – пакаранне. Рана ці позна. Гэта толькі справа часу. За “бязбожныя справы” абавязкова чакае адплата.

Аўтар любіць усіх сваіх герояў, але ўсё ж (і гэта відавочна) найболей – Ціма, Цімоха, нягледзячы на. тое, што той “пералазіць з тройкі на чацвёрку”. “Вось табе і троечнік, вось табе і фантазёр-летуценнік! 3 нічога, з двух пустых эпізодаў зрабіць такія высновы!” [22, с. 110] – уражаны Валік здольнасцямі сябра. А здольнасці сапраўды вялікія. Цім надзелены дарам аналітыка. Тое, што для іншых “два пустыя эпізоды”, для яго аналітычнага розуму – падстава для высноў; узаемазвязаныя, яны становяцца ў Цімавых пошуках і разважаннях своеасаблівымі арыенцірамі-прывязкамі. Цімавы прыёмы разважанняў эфектыўныя ў любой сферы, але асабліва запатрабаваны ў следчай справе. Цім – прыроджаны “сышчык”. “Першы раз у жыцці такіх талковых хлопцаў бачу. А напісалі як!” – так выказаў сваё захапленне дзяжурны міліцыі. А напісаў заяву Цім “па прынцыпе “нічога лішняга”. Раздзяліў яе на дзве часткі: 1) уводзіны ў курс справы і 2) голыя факты” [22, с. 152]. Прынцыпам “нічога лішняга” Цім кіруецца не толькі пры напісанні заявы. Да ўсяго дзяжурны не ведаў, што так добра напісаная заява – не выпадковасць: “у яго здольнасці да моў ад нараджэння” [22, с. 22]. Гэта, як лічыць Валік, “яшчэ адна загадка Цімавага характару: з тройкі на чацвёрку па ўсіх іншых прадметах перавальваючыся, ён выдатна ведаў мовы – і родную, і рускую, і англійскую, на здзіўленне і зайздрасць усяму класу” [22, с. 28]. Валік таго не ведаў, што вучонымі ўжо даўно даказана: вывучэнне мовы, як ніякі іншы прадмет, развівае разумовыя здольнасці і логіку мыслення.

Падобна, што і сам Андрэй Федарэнка ў мастацкім даследаванні жыцця кіруецца прынцыпам “нічога лішняга”.

У юных героях пісьменнік бачыць “будучых нашых Холмсаў і Каломбаў”, будучых гаспадароў нашай зямлі. “Некалі я замяню бацьку і стану гаспадаром тут. Усё гэта маё. Я люблю гэтую зямлю. Яна не здаецца мне бяднейшаю за землі заморскія”, – так думае Цім. Усе лічаць, што такія, як Валік – выдатнікі – пасля школы ў вёсцы не застаюцца – з’язджаюць. Валік – магчыма і з’едзе. “Але я застануся тут! Я ніколі, ні на якія залатыя горы не прамяняю наш кар’ер, наш лес, нашу рэчку...” [22, с. 27].

Аб’ядноўвае аповесці і безліч цудаў, загадак і таямніц, якімі напоўнены старонкі гэтых цікавых твораў пра нашу сучаснасць, пра дзяцей. “Але ж як гэта нецікава – жыць без тайны! I чаму яе, тайны, не можа быць у нашых мясцінах? Мы глядзім фільмы і чытаем кнігі пра скарбы, піратаў, незаселеныя астравы, розныя экзатычныя далёкія заморскія краіны, джунглі, саванны і прэрыі – але чаму не дапускаем, што незвычайнае можа быць і ў нас пад бокам?” [22, с. 26] – такое пісьменніцкае патрабаванне да мастацкага твора выяўлена зноў жа праз разважанне любімага героя – Ціма.

I вось тут “пад бокам” якраз і з’явілася шмат загадкавага і таямнічага. Перш за ўсё – барадач. “Гэты барадаты мужчына – ці дзядзька, ці хлопец – ужо мо з паўгода жыве адзін у хатцы ў лесе” [22, с. 18]. Хто ён? З’явіўся нечакана падчас гульні ў хакей. Стаў на стромкім беразе кар’ера. Гэта праз яго Цім прапусціў рашаючы гол у свае вароты: “Як убачыў, так і забыўся пра ўсё, і пра гульню таксама. <...> А таму, што ён не такі просты, як нам здаецца<...> няўжо ты не адчуваеш тут тайны? Чаму ён адзін? Чаму ўсіх староніцца? Адкуль бярэ грошы? Што ён тут, у нас, увогуле робіць?” [22, с. 18–19]. Шмат пытанняў паўстала перад Цімам. На ўсе сябравы развагі і трывогі Валік шчыра прызнаўся, што яму ўсё гэта нецікава. Цім жа да ўсяго ставіцца інакш: “Мне не ўсё роўна, што за чужакі тут, на маёй зямлі, селяцца. 3 чым яны сюды прыходзяць. Што яны тут, у маім лесе, робяць. I я разбяруся – чаго б мне гэта ні каштавала!” [22, с. 27].

Цім паназіраў за барадачом і дакладна ўстанавіў, што ён жыве не адзін, што ён кагосьці хавае ў сваёй хатцы. Па слядах каля хаткі Цім вызначыў, што гэты “хтосьці” не дарослы чалавек, а прыкладна іх гадоў, што барадач не хоча, каб пра існаванне яго ведалі, таму і трымае дзверы на замку. “Ды я проста ўпэўнены, што барадач – лідэр якойсьці злачыннай групоўкі! I трымае ў сябе чалавека, падлетка, з якім яму лягчэй спраўляцца, з мэтай выкупу!” [22, с. 24] – гарачым шэптам гаварыў Цім Валіку.

Па волі пісьменніка і яго запрашэнні чытач трапляе ў таямнічую хатку-леснічоўку. Але і тое, пра што даведваецца чытач, “абрастае” новымі загадкамі і таямніцамі. Пісьменнік яшчэ больш заінтрыгаваў чытача гісторыяй Барыса Крушынскага, які “адважыўся кінуць усё і перабраўся сюды”, вырашыў пачаць жыццё “з чыстага ліста”: “Гэтыя чатыры месяцы і праўда былі самыя шчаслівыя за ўвесь яго хоць і не дужа вялікі, але няпросты, пакручасты век. Але досыць! Цяпер ён іншы. Цяпер усё ззаду – як дурны сон, як былая хвароба... Ранейшыя памылкі больш не паўторацца... Тут, у лесе, ізаляванаму ад вялікага свету, адгароджанаму дрэвамі ад людзей, нішто больш не зможа яму пагражаць” [22, с. 29–30].

Аднак і ў героя, і ў чытача з’явілася “адчуванне, што менавіта сёння павінна з ім здарыцца нешта важнае, радаснае. Нейкая ўдача чакае яго наперадзе” [22, с. 30].

I адчуванне не падманула. Вяртаючыся з палявання, Крушынскі вымушаны быў пайсці на голас свайго Барса; падышоў бліжэй да пагорачка, над якім настойліва і жаласна цяўкаў сабака, нагнуўся – і ўскрыкнуў. У самаробным логаве, скурчаны, увесь засыпаны снегам ляжаў чалавек. Чалавек быў жывы. Ён быў надзіва лёгкі, і Крушынскі зразумеў, што гэта не дарослы, а падлетак, гадоў трынаццаці-чатырнаццаці.

Ужо ў хатцы, ратуючы хлопчыка, зрабіў яшчэ адно адкрыццё: хлопчык аказаўся дзяўчынкай. Да ўсяго яшчэ і нямой. Выпрабаванні для Крушынскага яшчэ толькі пачынаюцца, а з імі множацца ўсё новыя і новыя загадкі і таямніцы. Як для герояў, так і для чытачоў.

Цуды чакаюць і герояў, і чытачоў. Цуды-вешчуны, цуды-выпрабаванні, цуды-ўзнагароды, цуды-пакаранне. Сапраўды, “кожнаму дастанецца сваё”.

“Параўнанне дзвюх аповесцей дае ўсе падставы сцвярджаць, што ў іх нашмат больш адметнага, чым агульнага. Калі дакладней, то адметнае вынікае нейкім чынам з агульнага. Да прыкладу, “штуршком” у сюжэце абедзвюх аповесцей паслужылі легенды пра мінулае. Аднак у “Шчарбатым талеры” – легенда пра сівую мінуўшчыну, якой амаль два стагоддзі. У “Афганскай шкатулцы” – гісторыя пра нядаўняе мінулае, якому ўсяго два дзесяцігоддзі” [7, с. 54].

У першай аповесці расказваецца пра тое, як героі, шчыруючы над загадкамі легенды, прыйшлі да высновы пра багацце нашай гісторыі, якая чакае новых сваіх даследчыкаў. Другая аповесць пра тое, як “нашы юныя сябры”, нашы “будучыя Холмсы і Каломбы”, шчыруюць не ў архіўных музеях, не толькі чытаюць кнігу “Памяць”. Тут, у іх Вялікай Паляне, жывуць сведкі і нават удзельнікі той “нянашай вайны”. У пошуках адказу на свае пытанні “нашы юныя сябры” выявілі скарб, даражэйшы за скарбы афганскай шкатулкі. Ім, а разам з імі і нам, адкрылася няўмольная і вечная ісціна, што з вайны, а тым болып – з “нянашай”, можна, калі пашчасціць, вынесці толькі “рукі-ногі з галавою. Гэта адзінае, што адтуль можна было вывезці. Даў Бог вярнуцца жывым – вось і самыя большыя каштоўнасці” [22, с. 105]. Гэтыя словы аднаго з тых, каму “даў Бог вярнуцца жывым”, набываюць у кантэксце аповесці сімвалічнае гучанне. Яны павінны стаць перасцярогай і прывесці да одуму ўсіх, хто прагне нажыцца на “нянашых” войнах.

Нешматслоўна, без аніякага маралізатарства, але вельмі пранізліва сказаў пісьменнік пра тое, што “набылі” мы ўсе ў той вайне. 3 яе нам вярнулі амаль тысячу “грузаў-200” – “цынкавых хлопчыкаў”. “Восем чалавек з раёна загінулі”, як сцвярджае “таўсценная кніга” “Памяць”. А колькі такіх раёнаў у нашай Беларусі!

Вялікапалянцы сведчаць: трое пайшлі толькі з іх вёскі. Лёс “жывых “афганцаў”, якіх наведалі нашы героі, узрушыў іх, усхваляваў яшчэ больш за жахлівую лічбу мёртвых “афганцаў”. Адзін з жывых страціў на той “нянашай” вайне імя. У творы гэта акалічнасць – дэталь сімвалічная. Імя – гэта знак чалавека, код яго сувязі са светам, з космасам наогул. Страчаны чалавек страчвае і імя. У яго цяпер толькі мянушка – Кандагар, знак тых мясцін, дзе загінула яго душа, дзе скалечаны быў яго лёс. Як ён са змярцвелай душой жыве, сказана пісьменнікам коратка і вычарпальна: “Кандагар піў бязбожна, лаяўся так, што хацелася заціснуць вушы. П’яны, ганяў з сякераю жонку з дзецьмі” [22, с. 103]. Усім вядома, як жывецца дзецям у такой сям’і. Яшчэ вусцішней становіцца ад думкі: а якімі ж вырастуць? Дзеці Кандагара – “амаль аднагодкі нашым Ціму з Валікам”. Разам гадуюцца, разам, на адной зямлі, магчыма, у адной вёсцы, ім і жыць, як вырастуць.

Информация о работе Асаблівасці фантастычных і прыгодніцкіх твораў А. Федарэнкі