Аналіз як этап вывучэння мастацкага твора ў школе

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Декабря 2014 в 11:17, курсовая работа

Описание работы

Беларуская літаратура — дысцыпліна культуралагічнага цыкла, якая паслядоўна і сістэматычна далучае вучняў да мастацтва. Літаратура ў школе - сродак эстэтычнага асваення (вымярэння) жыцця, яго маральных нормаў і вартасцей. Урок літаратуры — гэта найперш “працэс жыццепазнання, скіраваны на выпрацоўку крытычнага і мадэлюючага тыпаў мыслення”[2, с. 3]. Родная літаратура каштоўная сваімі ідэямі і тым асобасным сэнсам, які маюць сюжэт літаратурнага твора, мастацкія вобразы, адносіны і стаўленне самога аўтара да герояў і падзей да жыцця і свету.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ..........................................................................................................3

ГЛАВА 1 Аналіз як этап вывучэння мастацкага твора
Характарыстыка аналізу як этапа вывучэння мастацкага твора……………………………………………………..………………………….6
Метады і прыёмы аналізу мастацкага твора…………………………………...12
Шляхі аналізу мастацкага твора ………………….…………………………....18
Асаблівасці работы над мастацкім творам і вобразам-персанажам мастацкага твора…………………………………………………………………………….…..28

ГЛАВА 2 Асаблівасці аналізу на прыкладзе аповесці І. Шамякіна “Непаўторная вясна
2.1 Аналіз аповесці Івана Шамякіна “Непаўторная вясна” у 11 класе .………………………………………………………………….…………………..38


ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………….43

Файлы: 1 файл

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.docx

— 305.82 Кб (Скачать файл)

У методыцы літаратуры існуе шэраг метадаў і прыёмаў аналізу мастацкага твора, якія дапамагаюць вучням больш глыбока, дасканала і асэнсавана зразумець твор, пазіцыю аўтара, прасякнуцца тым часам і праблематэкай твора. Акрамя гэтага для большага разумення твора існуюць розныя шляхі аналізу твора, што дапамагаюць разгледзець твор з розных бакоў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ГЛАВА 2 Асаблівасці аналізу як этапу ўрока на прыкладзе аповесці І. Шамякіна “Непаўторная вясна”

2.1  Аналіз аповесці  Івана Шамякіна “Непаўторная  вясна” у 11 класе

Падзеі, адлюстраваныя ў аповесці І. Шамякіна “Непаўторная вясна”, якая адкрывае пенталогію “Трывожнае шчасце”, для сучасных школьнікаў сталі далёкай  гісторыяй, аднак менавіта гэты твор з’яўляецца адным з самых папулярных у беларускай літаратуры сярод школьнай моладзі.

Таму я выбрала менавіта гэты твор для сваёй работы. Эксперымент праходзіў у СШ № 1 г. Пінска у 11 “Б” класе. У эксперыменце прымала ўдзел 20 чалавек.

Каб прасачыць, як матывуюць адзінаццацікласнікі свае адносіны да пенталогіі пасля самастойнага яе прачытання, я прапанавала ім пытанне:  “Што збліжае вас з героямі “Непаўторнай вясны”?

Аналіз адказаў дае падставу сцвярджаць, што героі аповесці І. Шамякіна выклікаюць асаблівую цікавасць у сённяшніх школьнікаў таму, што іх хвалююць узнятыя ў творы праблемы: рамантыка першага кахання, пошукі свайго жыццёвага шляху, пераадоленне цяжкасцей, адказнасць перад роднымі, каханай, Радзімай. Твор блізкі сучасным адзінаццацікласнікам яшчэ і таму, што надзённая тэма “Непаўторнай вясны”-вернасць.

Вучням 11 класа было прапанавана адказаць на пытанні па творы, каб вызначыць узровень разумення і ўспрымання твора, з мэтай выбару напрамка працы па творы.

Для абмеркавання вучням прапанаваліся наступныя пытанні:

1. Што мы даведваемся  пра Пятра Шапятовіча ў пачатку  аповесці? Чаму І. Шамякін шмат часу адвёў на дарогу Пятра да Сашы?

2. Як сустрэла Саша  Пятра? Чаму так?

3. Што думае, як ставіцца  да сваёй каханай Пятро?

4. Аўтар называе Шапятовіча  сумленным “ва ўсіх паводзінах і пачуццях”. Наколькі апраўдана такая ацэнка?

5. Як вырашаецца ў аповесці  праблема абавязку? Пакажыце гэта  на прыкладзе адносінаў Сашы  і Любы да прафесіі медыка.7

6. Як паказаны ў аповесці  час? Як ставяцца Саша і Пятро  да міжнародных падзей? Што іх трывожыць?

7. У чым сэнс метафарычнай  назвы твора?

Пасля эксперэментальнага зрэзу было выяўлена, што не гледзячы на тое, што вучням спадабаўся твор і некаторыя праблемы гэтага твора яны выявілі, але агульны ўзровень разумення твора нізкі. Гэта можна паказаць з дапамогай дыяграмы, на якой мы бачым, што толькі 15 % вучням на дастаткова высокім узроўні зразумелі твор, а 60 % вучняў не зразумела твор.

 

Дыяграма 1. Узровень разумення твора

У цэнтры ўвагі школьнікаў пры чытанні мастацкага твора лёс яго герояў, матывы іх учынкаў.

11 класнікі не ўлічваюць  рэальных гістарычных умоў, якія  фарміравалі светапогляд і характар  герояў, ставяць іх побач са  сваімі сучаснікамі і таму  памыляюцца пры вызначэнні маральнай  ацэнкі ўчынкаў і дзеянняў  літаратурных персанажаў. Недастаткова  глыбока разумеюць пазіцыю аўтара.

Другараднае значэнне надаюць многія вучні літаратурнаму пейзажу.

Такім чынам, праблематыка твора, а таксама аналіз самастойнага яго ўспрымання адзінаццацікласнікамі падказваюць, што пры вывучэнні аповесці “Непаўторная вясна” мэтазгодна ўсю працу накіраваць на асэнсаванне пастаўленых аўтарам маральна-этычных праблем.

На працягу некалькіх урокаў мы працавалі над творам. Звярталі ўвагу на час напісання твора, на асаблівасці той эпохі, на фарміраванне ў той час маральна-этычных якасцей, супастаўлялі іх з сённяшнім выхаваннем. Каб уключыць больш вучняў у працэс аналізу, асэнсавання твора, было зададзена пытанне: “Што вас збліжае з героямі твора?”.

На працягу аналіза твора звярталі ўвагу на мастацкія сродкі, з дапамогай якіх аўтар раскрываў праблематыку твора.

Паколькі твор вялікі, класс падзяляўся на мікрагрупы, што дазваляла разгледзець больш пытанняў і прааналізаваць твор з розных бакоў.

У якасці асноўных прыёмаў аналізу выкарыстоўваліся:

    • Выбарачнае чытанне эпізодаў, строфаў.
    • Дыскусіі,
    • Параўнанні
    • Складанне плана для пераказу
    • Выкарыстанне нагляднасці (фотаздымкі, партрэт аўтара)
    • Складанне схем

Усё гэта дапамагала вучням больш глыбока, дасканала асэнсаваць твор, зразумець пазіцыю аўтара і тое, што ён хацеў паказаць, раскрыць і выхаваць у  сваіх чытачоў.

У якасці асноўных шляхоў аналіза было выбрана: шлях “следам за аўтарам”, павобразны, праблемна – тэматычны шлях.

Пасля аналізу твора быў праведзены кантрольны зрэз. У выніку, узровень разумення твора з нізкага ўзроўня перайшоў на сярэдні. Гэта можна паказаць на дыяграме.

 

Дыяграма 2. Узровень разумення твора

 Гэта гаворыць аб  тым, што вучні асэнсавалі праблематыку, якую ўздымае аўтар у творы, змаглі даць поўную падрабязную  характарыстыку галоўным героям, улічваючы час, у якім разглядаліся  падзеі, змаглі супаставіць апісанне  прыроды і дзеянні, настрой герояў. Маглі даць сваю ацэнку прачытанаму  твору і выказаць свае адносіны  да таго ці іншага героя  з улікам гістарычнага часу, абставін.

 

 

Вывад

Такім чынам, можна сказаць, што якасць разумення і ўспрымання твора залежыць ад якаснага, рознабаковага аналізу, які не падзяляе змест і форму твора, а разглядае яго як адзінае цэлае.

У выніку эксперыменту мы даказалі, што пры сістэматычным выкарыстанні розных прыёмаў аналізу, а таксама шляхоў аналізу, адбываецца не толькі якаснае разуменне і асэнсаванне твора, але і развіваюцца аналітычныя і творчыя здольнасці вучняў. Гэта даказвае правільнасць нашай гіпотэзы.

Настаўнікам на ўроку неабходна больш увагі надаваць розным відам аналізу. Выкарыстоўваць розныя прыёмы аналізу для больш дасканалага разумення тэксту. Неабходна выкарыстоўваць на ўроку схемы-алгарытмы, што будзе дапамагаць вучням звяртаць увагу на невялікія дэталі ў творы, канцэнтраваць увагу на праблематыцы твора. Можна складаць сінквейны, каб лепш запамятаць сюжэт, а потым даць поўную падрабязную характарыстыку галоўным героям, падзеям, учынкам, вылучыць прычына-следчыя сувязі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

Беларуская літаратура —  дысцыпліна культуралагічнага цыкла, якая паслядоўна і сістэматычна далучае вучняў да мастацтва. Літаратура ў школе - сродак эстэтычнага асваення (вымярэння) жыцця, яго маральных нормаў і вартасцей. Урок літаратуры —  гэта найперш “працэс жыццепазнання, скіраваны на выпрацоўку крытычнага і мадэлюючага тыпаў мыслення”[2, с. 3]. Родная літаратура каштоўная сваімі ідэямі і тым асобасным сэнсам, які маюць сюжэт літаратурнага твора, мастацкія вобразы, адносіны і стаўленне самога аўтара да герояў і падзей да жыцця і свету. Вывучэнне літаратуры дапамагае вучням убачыць разнастайнасць свету, адкрыць таямніцы пісьменніцкага майстэрства, набыць вопыт маўленчай і творчай дзейнасці, авалодаць культурай чытання, з павагай і любоўю ставіцца да мастацкай кнігі. Такім чынам, у арганічнай сувязі з пазнаннем літаратуры як мастацтва ідзе і працэс фарміравання сістэмы каштоўнасных арыентацый вучня, адносін яго да жыцця, да людзей, працэс усведамлення сябе асобай. 

У цяперашні час праблемы школьнай філалагічнай адукацыі - мэты і задачы вывучэння літаратуры ў школе, пераемнасць розных яго узроўняў, крытэрыі яго якасці - становяцца прадметам вострых дыскусій. У сферы пастаяннай увагі і метадыстаў, і настаўнікаў-славеснікаў знаходзіцца таксама праблема ўдасканалення ўменняў аналізу і інтэрпрэтацыі літаратурнага твора як мастацкага цэлага ў яго гісторыка-літаратурнай абумоўленасці з выкарыстаннем тэарэтыка-літаратурных ведаў.

Вынікі даследавання пацвердзілі вылучаную гіпотэзу: адным з важных фактараў, якія спрыяюць паглыбленаму разуменню мастацкага тэксту, якія ўплываюць на развіццё аналітычных і творчых здольнасцяў навучэнцаў, з'яўляецца сістэматычнае выкарыстанне ў працэсе вывучэння мастацкіх твораў розных прыёмаў аналізу.

У працэсе работы ўдалося вырашыць пастаўленыя задачы: была высветлена актуальнасць вылучанай тэмы , дана характарыстыка аналізу як асноўнаму этапу вывучэння мастацкага твора, вылучаны эфектыўныя метады і прыёмы аналізу, дана характарыстыка асноўным шляхам аналізу мастацкага твора; у ходзе канстатуючага эксперыменту выяўлен стан даследаваемай праблемы ў практыцы навучання літаратуры; вызначаны ўзроўні ўспрымання вучнямі мастацкага твора; распрацавана сістэма ўрокаў па фарміраванні навыкаў аналізу мастацкага твора ў 11 класе на прыкладзе аповесці Івана Шамякіна “Непаўторная вясна”.

Прапанаваная канцэпцыя дазваляе стварыць сучасную сістэму разгляду літаратурнага твора, знайсці новыя падыходы да аналізу структуры мастацкага тэксту, характарыстыцы персанажаў, разумення аўтарскай пазіцыі, распрацаваць новыя тэхналогіі вывучэння літаратуры, якія дазволяць навучэнцам паўней раскрыць свае творчыя здольнасці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС

  1. Асташонак, Л.А. Аналіз літаратурнага твора / Л.А. Асташонак // Методыка выкладання беларускай літаратуры. / Пад рэд. В.Я. Ляшук.- Мінск,1999,-320с.
  2. Беларуская літаратура. V-XI класы: Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. -Мінск,2008. -152с.
  3. Кухарава, І.А. Схема аналізу мастацкага твора / І.А. Кухарава // Беларуская мова і літаратура.-2001.-№1.-С.10-15.
  4. Лугоўскі,  А.І. Методыка выкладання беларускай літаратуры / А.І. Лугоўскі.-3-е выд.- Мінск:БДПУ,1999.-85с.
  5. Лугоўскі, А.І. Слоўнік студэнта-філолага па методыцы выкладання беларускай літаратуры. / А.І. Лугоўскі. - Мінск: БДПУ, 2006.-127с.
  6. Ляшук, В.Я. Шляхі аналізу мастацкага твора / В.Я. Ляшук // Методыка выкладання беларускай літаратуры. / Пад. Рэд. В.Я. Ляшук.-Мінск,1999,-250с.
  7. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапаможнік / Л.В. Асташонак, Г.С.Гарадко, Г.М. Ішчанка і інш. / Пад рэд. В.Я.Ляшук. -Мінск:ТАА“Асар”,2002. - 416с. 
  8. Рагойша, В. Школьны літаратуразнаўчы слоўнік / В. Рагойша/- Мінск: Народная асвета-2009,-120с.
  9. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры / А.В.Руцкая, М.У. Грынько. -Мінск: Изд-во Гревцова, 2010, -181 с. 
  10. Руцкая, А.В. Шляхі аналізу мастацкага твора. / Руцкая, А.В., Грынько, М.У./ Беларуская мова і літаратура.-2006.-№5.-С.9-12.
  11. Шамякін,  І. Збор твораў: у 6 т. / І. Шамякін. – Мінск: Мастацкая літаратура,1978.–Т.3.,-650с.
  12. Шамякін, І. Непаўторная вясна: аповесць / І. Шамякін // Полымя.–1957.–№1.-С.12

 

Дадатак 1

Схема аналізу літаратурна-мастацкага твора

1. Гісторыя стварэння.

2. Тэматыка.

3. Праблематыка.

4. Ідэйная накіраванасць  твора і яго эмацыянальны пафас.

5. Жанравая своеасаблівасць.

6. Асноўныя мастацкія  вобразы ў іх сістэме і ўнутраных  сувязях.

7. Цэнтральныя персанажы.

8. Сюжэт і асаблівасці  пабудовы канфлікту.

9. Пейзаж, партрэт, дыялогі  і маналогі персанажаў, інтэр'ер, абстаноўка дзеяння.

10. Моўная пабудова твора (аўтарскае апісанне, аповед, адступленні, развагі).

11. Кампазіцыя сюжэта і  асобных вобразаў, а таксама агульная  архітэктоніка (будова мастацкага твора, узаемасувязь састаўных частак і элементаў твора, напрыклад некалькіх сюжэтных ліній, пазасюжэтных элементаў; у адрозненне ад кампазіцыі А. мае на ўвазе знешнюю структуру твора, у тым ліку падзел на часткі, раздзелы, строфы і г.д.) твора.

12. Месца твора ў творчасці  пісьменніка.

13. Месца твора ў гісторыі  беларускай і сусветнай літаратуры.

 

Агульны план адказу на пытанне аб значэнні творчасці пісьменніка

I. Роля пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.

II. Месца пісьменніка ў развіцці еўрапейскай (сусветнай) літаратуры.

1. Асноўныя праблемы эпохі  і адносіны да іх пісьменніка.

2. Традыцыі і наватарства  пісьменніка ў галіне: 
а) ідэй; 
б) тэматыкі, праблематыкі; 
в) творчага метаду і стылю; 
г) жанру; 
д) моўнага стылю.

III. Ацэнка творчасці пісьменніка класікамі літаратуры, крытыкі. 
Прыкладны план характарыстыкі мастацкага вобраза-персанажа

 

Характарыстыка персанажа як пэўнага сацыяльнага тыпу.

Уступ. Месца персанажа ў сістэме вобразаў твора.

Галоўная частка.

1. Сацыяльнае і матэрыяльнае  становішча.

2. Знешні воблік.

3. Своеасаблівасць светаўспрымання  і светапогляду, кола разумовых  інтарэсаў, схільнасцяў і звычак: 
а) характар дзейнасці і асноўных жыццёвых імкненняў; 
б) уплыў на тых, хто акружае (асноўная сфера, віды і тыпы ўздзеяння).

4. Сфера пачуццяў: 
а) тып адносін да тых, хто акружае героя; 
б) асаблівасці ўнутраных перажыванняў.

5. Аўтарскія адносіны  да персанажа.

6. Якія рысы асобы героя выяўляюцца ў творы: 
а) пры дапамозе партрэта; 
б) у аўтарскай характарыстыцы; 
в) праз характарыстыку іншых дзеючых асоб; 
г) пры дапамозе перадгісторыі або біяграфіі; 
д) праз шэраг учынкаў; 
е) у размоўнай характарыстыцы; 
ж) праз "суседства" з іншымі персанажамі; 
з) праз абсталяванне, якое акружае персанаж.

Заключэнне. Якая грамадская праблема прывяла аўтара 
да стварэння дадзенага вобраза?

 

План разбору лірычнага верша

I. Дата напісання верша.

II. Рэальна-біяграфічны і  фантастычны каментарый.

III. Жанравая своеасаблівасць.

IV. Ідэйны змест:

1. Вядучая тэма.

2. Асноўная думка.

3. Эмацыянальная афарбоўка  пачуццяў, якая выражана ў вершы  ў яе дынаміцы ці статыцы.

4. Знешняе ўражанне і  рэакцыя на яго.

5. Перавага грамадскіх  або асабістых інтанацый. 

V. Струкгура верша:

1. Супастаўленне і развіццё  асноўных слоўных вобразаў па: 
а) падабенстве; 
б) кантрасце; 
в) сумежнасці; 
г) асацыяцыі; 
д) разважаннях.

На гэтай аснове прыйсці да вывадаў.

2. Асноўныя выяўленчыя  сродкі іншасказання, якія выкарыстоўваюцца аўтарам: метафара, метанімія, сінекдаха, параўнанне, алегорыя, сімвал, гіпербала, літота, іронія (як троп), сарказм, перыфраза.

3. Размоўныя асаблівасці  ў плане інтанацыйна-сінтаксічных фігур: эпітэт, паўтор, антытэза, інверсія, эліпс, паралелізм, рытарычнае пытанне, звароты і г.д.

4. Асноўныя асаблівасці  рытмікі: 
а) танічнае вершаскладанне, сілабічнае, сілаба-танічнае. Дольнік, свабодны верш; 
б) ямб, харэй, пірыхій, спандэй, дактыль, амфібрахій, анапест.

5. Рыфма (мужчынская, жаночая, дактылічная, дакладная, недакладная, багатая, простая, састаўная) і спосабы  рыфмоўкі (парная, перакрыжаваная, кальцавая), гульня рыфмаў.

6. Строфіка (двухрадкоўе, трохрадкоўе, чатырохрадковая, пяцірадковая, катрэн, секстын, септым, актава, санет).

7. Эўфанія (мілагучнасць) і  гукапіс (алітэрацыя, асананс, дысананс), іншыя віды гукавой інструментоўкі.

 

Як весці сціслы запіс аб прачытаных кнігах

1. Аўтар. Гады жыцця. Грамадскае асяроддзе, у якім фарміраваўся яго светапогляд.

2. Дакладная назва твора. Дата стварэння і з'яўлення  ў друку.

3. Час, які паказаны ў  творы, і месца асноўных падзей, якія адбываюцца. Грамадскае асяроддзе, прадстаўнікі якога выводзяцца аўтарам у творы (паны, сяляне, рабочыя, гарадская буржуазія, інтэлігенцыя).

4. Эпоха. Характарыстыка  часу, у які напісаны твор (з боку эканамічных і грамадска-палітычных інтарэсаў і імкненняў сучаснікаў).

5. Сціслы план зместу  твора.

Информация о работе Аналіз як этап вывучэння мастацкага твора ў школе