Аналіз як этап вывучэння мастацкага твора ў школе

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Декабря 2014 в 11:17, курсовая работа

Описание работы

Беларуская літаратура — дысцыпліна культуралагічнага цыкла, якая паслядоўна і сістэматычна далучае вучняў да мастацтва. Літаратура ў школе - сродак эстэтычнага асваення (вымярэння) жыцця, яго маральных нормаў і вартасцей. Урок літаратуры — гэта найперш “працэс жыццепазнання, скіраваны на выпрацоўку крытычнага і мадэлюючага тыпаў мыслення”[2, с. 3]. Родная літаратура каштоўная сваімі ідэямі і тым асобасным сэнсам, які маюць сюжэт літаратурнага твора, мастацкія вобразы, адносіны і стаўленне самога аўтара да герояў і падзей да жыцця і свету.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ..........................................................................................................3

ГЛАВА 1 Аналіз як этап вывучэння мастацкага твора
Характарыстыка аналізу як этапа вывучэння мастацкага твора……………………………………………………..………………………….6
Метады і прыёмы аналізу мастацкага твора…………………………………...12
Шляхі аналізу мастацкага твора ………………….…………………………....18
Асаблівасці работы над мастацкім творам і вобразам-персанажам мастацкага твора…………………………………………………………………………….…..28

ГЛАВА 2 Асаблівасці аналізу на прыкладзе аповесці І. Шамякіна “Непаўторная вясна
2.1 Аналіз аповесці Івана Шамякіна “Непаўторная вясна” у 11 класе .………………………………………………………………….…………………..38


ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………….43

Файлы: 1 файл

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.docx

— 305.82 Кб (Скачать файл)

 Прынцып усебаковасцi прымушае даследчыка iмкнуцца да поўнага ахопу кампанентаў зместу i формы, хаця, зразумела, вывучыць лiтаральна ўсе гэтыя кампаненты немагчыма. Прычым змест i форму неабходна аналiзаваць у iх адзiнстве, узаемаабумоўленасцi. Прынцып усебаковасцi засцерагае нас ад аднабаковасцi ацэнак, патрабуе ўлiчваць пры аналiзе твора як яго пазiтыўныя якасцi, так i негатыўныя. Нарэшце, гэты прынцып сведчыць пра неабходнасць арганiчна паядноўваць пры аналiзе лiтаратуры ўсе ранейшыя прынцыпы: эстэтычны, гiстарычны, сiстэмнасцi.

Прынцып спалучэння аналiзу з сiнтэзам вызначае ход даследчыцкай думкi. Любы аналiз павiнен весцi да сiнтэзу - вывадаў, абагульненняў эстэтычнага i сацыякультурнага характару: пра iдэйна-мастацкую сутнасць твора (твораў), яго (iх) месца ў творчасцi пiсьменнiка i ў нацыянальнай лiтаратуры, у сiстэме грамадскай свядомасцi ўвогуле. Без такiх вывадаў аналiз не мае сэнсу, паколькi страчваецца яго асноўная мэта: даць аб'ектыўную ацэнку твора (творчасцi) пiсьменнiка[8, с. 97].

Аналіз - гэта метад навуковага даследавання, пры якім прадмет вывучэння раскладваецца на састаўныя часткі ці яўна расчляняецца шляхам лагічнай абстракцыі. Прааналізаваць твор - гэта значыць знайсці той узровень зносін з мастацтвам, калі адбываецца пераход ад успрымання да мастацкіх абагульненняў[5, с. 9].

Аналіз мастацкага твора займае найбольш часу, які вылучаецца школьнай праграмай. На яго можа адводзіцца частка ўрока, цэлы ўрок або нават некалькі ўрокаў. Ён узбагачае школьнікаў новымі ведамі, паглыбляе іх літаратурнае развіццё.

Школьны аналіз мастацкіх твораў заснаваны на літаратуразнаўчым, але істотна адрозніваецца ад яго і мае сваю спецыфіку.

Сутнасць галоўнага адрознення заключаецца ў навучальным характары, у тым, што школьны аналіз педагагічна арыентаваны.

Калі ў літаратуразнаўчым даследаванні ў цэнтры ўвагі можа быць адзін аспект аналізу, то школьны аналіз часцей за ўсё бывае комплексным, у ім выдзяляюцца найбольш істотныя бакі ідэйна-мастацкага зместу твора.

Спецыфіка школьнага аналізу выяўляецца праз дыдактычныя метады, сярод якіх важнейшае значэнне мае мэтанакіраванасць аналізу (наяўнасць скразной ідэі).

Асноўныя патрабаванні да аналізу мастацкага твора падзяляюцца на агульныя і непасрэдныя[9,c 84].

Агульныя патрабаванні :

- узбагаціць новымі ведамі,

- паглыбіць літаратурнае  развіццё,

- фармаваць чытацкія ўменні (культуру чытання),

- садзейнічаць набыццю  этычнага вопыту,

- развіваць мову, камунікатыўныя  навыкі,

- садзейнічаць выхаванню  асобы,

- развіваць творчыя здольнасці.

Непасрэдныя патрабаванні:

- асэнсавана чытаць,

- вызначаць асноўную праблематыку,

- вызначаць спецыфіку  жанру, сюжэта, кампазіцыі,

- бачыць аўтарскую пазіцыю,

- характарызаваць вобразы, сістэму вобразаў, супастаўляць  іх,

- характарызаваць спецыфіку мовы, ролю выяўленчых сродкаў,

- умець абгрунтоўваць  сваю ацэнку прачытанага.

Для старэйшых класаў дзейнічаюць вышэйназваныя патрабаванні, а таксама вылучаюцца яшчэ і наступныя:

- бачыць узаемасувязь  з гістарычнымі ўмовамі і грамадскімі  праблемамі,

- ахарактарызаваць светапогляд  і эстэтычныя ідэалы аўтара,

- бачыць індывідуальнасць творчай манеры пісьменніка[9, с. 84].

Школьны аналіз — гэта складаны від прафесійнай дзейнасці настаўніка. Нават самая дасканалая методыка не дае вычарпальных рэкамендацый у гэтым напрамку. Падрыхтоўчым этапам да аналізу мастацкага твора з’яўляецца вызначэнне асноўных кірункаў(Табліца 1):

Табліца 1. Асноўныя кірункі аналізу мастацкага твора

І. Вызначэнне зместавага кірунку

Выбар канцэпцыі ў тлумачэнні твора.

Вызначэнне характару маральна-эстэтычных праблем.

Вызначэнне кола літаратурных ведаў.

ІІ. Вызначэнне структурнага кірунку

Распрацоўка арыенціровачных заданняў.

Разбіўка матэрыялу на «сэнсавыя» вузлы.

Размеркаванне матэрыялу па ўроках (перспектыўнае планаванне).

ІІІ. Вызначэнне тэхналагічнага кірунку

Выбар тыпу ўрока.

Выбар формы працы настаўніка.

Планаванне дзейнасці вучняў.


 

 

Існуе тыповы парадак аналізу твора

1. Уступныя заняткі. 
2. Чытанне мастацкага твора. 
3. Праверка правільнасці ўспрымання. 
4. Слоўнікавая праца. 
5. Пераказ. 
6. Складанне планаў. 
7. Уласна аналіз:

  • тэматыка,
  • праблематыка,
  • ідэйная накіраванасць,
  • эмацыйны пафас,
  • жанравая своеадметнасць,
  • асноўныя мастацкія вобразы ў іх сістэме і ўнутраных сувязях,
  • цэнтральныя персанажы,
  • сюжэт і асаблівасці пабудовы канфлікту,
  • пейзаж, партрэт, дыялогі і маналогі персанажаў, інтэр’ер, атмасфера дзеяння
  • моўны лад твора (аўтарскае апісанне, апавяданне, адступленне, разважанне),
  • кампазіцыя сюжэта і асобных вобразаў,
  • агульная архітэктоніка твора. 

8. Заключныя заняткі. 
9. Навучанне выразнаму чытанню. 
10. Завучванне на памяць. 
11. Творчыя заданні, пісьмовыя працы.

Гэтыя агульныя метадычныя палажэнні павінны своеасабліва рэалізоўвацца ў кожным канкрэтным выпадку[9, с. 85].

 

 

 

    1.   Метады і прыёмы аналізу мастацкага твора

Метад літаратуразнаўчы - гiстарычна i тэарэтычна абумоўлены шлях навуковага даследавання лiтаратурнай творчасцi, у аснове якога - тыя цi iншыя прынцыпы аналiзу[8, с. 105].

Гiсторыя лiтаратуразнаўства ведае шэраг метадаў літаратуры. Так, у пачатку XIX ст. ўзнiкла мiфалагiчная школа, прадстаўнiкi якой (Ф.Шэлiнг, браты А. i Ф.Шлегелi, браты В. i Я. Грым, А.Афанасьеў i iнш.) лiчылi, што першавобразам, асновай не толькi лiтаратуры, але фiласофii i навукi з'яўляецца мiф, з якога ў працэсе развiцця ўзнiкае казка, легенда, эпас i г.д. Уся мнагастайнасць творчай дзейнасцi, паводле мiфолагаў, з'яўляецца нiчым iншым, як сiмвалiчным пераасэнсаваннем старажытных мiфаў. Да мiфалагiчнай школы прымыкае мiграцыйная тэорыя, якая падобнасць фальклорных i некаторых лiтаратурных твораў тлумачыць запазычаннем асобных сюжэтаў i вобразаў адным народам у другога.

У 30-я гг. з'явiўся бiяграфiчны метад, прыхiльнiкi якога (Ш.О. Сент-Бёў, I.Тэн, Г.Брандэс i iнш.) усе вызначальныя моманты творчасцi iмкнулiся вытлумачыць бiяграфiяй i асобай пiсьменнiка. Менавiта таму творчы партрэт пiсьменнiка заняў у той час асноўнае месца сярод усiх жанраў крытыкi. Даволi доўгi час лiтаратуразнаўцы даследавалi розныя пытаннi мастацтва слова ў рэчышчы культурна-гiстарычнай школы, што вырасла з нетраў бiяграфiчнага метаду i актыўна заявiла пра сябе ў сярэдзiне XIX ст. (А.Пыпiн, М.Цiханраваў i iнш.). Ужо не столькi бiяграфiя творцы цiкавiла даследчыкаў, колькi "дух" цэлага народа ў пэўныя перыяды яго жыцця (т.зв. нацыянальны тэмперамент), асяроддзе, у якiм народ жыў (у т.л. сацыяльныя абставiны, прырода), дасягнуты ўзровень культуры i iнш. Аднак, на жаль, даследчыкi не бачылi ўплыву мастацтва на жыццё народа, недаацэньвалi мастацкую спецыфiку твора, iндывiдуальнасць аўтара[8, с. 110].  

Псiхалагiчная школа, што склалася ў апошнюю трэць XIX ст., працягвала развiваць некаторыя iдэi культурна-гiстарычнай школы i асаблiва - бiяграфiчнага метаду. Галоўным прадметам вывучэння для яе стаў унутраны, псiхалагiчны бок творчасцi, i перш за ўсё - духоўнае жыццё аўтара. Лiтаратуразнаўцы, якiя стаялi на пазiцыях гэтага метада літаратуры (В.Вунд, Э.Энекен, А.Патабня i iнш.), твор лiчылi мадэллю душы аўтара, а само мастацтва - пераўвасабленнем перажыванняў мастака ў вобразы. Прычыну разнастайнасцi твораў яны бачылi ў рознасцi перажыванняў i псiхалагiчных тыпаў мастака. Гiстарычнае развiццё лiтаратуры, яе грамадская функцыя iх мала цiкавiлi[8, с. 111].

У пачатку ХХ ст. з псiхалагiчнай школы вырас псiхааналiз літаратурны, у аснову якога лягло вучэнне З.Фрэйда i яго паслядоўнiкаў пра ролю несвядомага (найперш сексуальных iнстынктаў) у духоўным жыццi чалавека. Асэнсоўваючы змястоўную форму, псiхааналiтыкi (Л.Выгоцкi, М.Бахцiн i iнш.) шукалi бiяграфiчную падаснову мастацкай дзейнасцi або нацыянальную i нават агульначалавечую падсвядомасць у яе архетыпах. У ХХ ст. да асобных ранейшых метадаў літаратуры далучылася шмат iншых. Так, з'явiўся фармальны метад, якi бачыць мастацкасць i спецыфiку лiтаратуры выключна ў яе форме, што здольная да самаразвiцця, iгнаруе пазалiтаратурныя кампаненты твора. Прадстаўнiкi фармальнага метаду (В.Жырмунскi, О.Брык, Б.Тамашэўскi, В.Шклоўскi, В.Проп i iнш.) зрабiлi нямала для распрацоўкi асобных праблем фалькларыстыкi, вершазнаўства (рыфма, рытмiка, метрыка, паэтычны сiнтаксiс i iнш.)[8, с. 113].

Структуралiзм разглядае лiтаратурны твор як структуру ўзаемазвязаных кампанентаўзместу i формы. Ён абапiраецца на метады некаторых дакладных навук (тэорыя iнфармацыi, структурная лiнгвiстыка, матэматычная логiка i iнш.). Найбольш выявiў сябе ў даследаваннi асобных лiтаратурных тэкстаў, у вершазнаўстве, тэорыi перакладу, фалькларыстыцы i мiфалогii. У значнай ступенi ў супрацьвагу гэтым метадам літаратуры пашырыўся сацыялагiчны метад, якi сфармiраваўся яшчэ ў другой палавiне XIX ст. (Ф.Мерынг, П.Лафарг, Г.Пляханаў, А.Луначарскi i iнш.) i вывучае лiтаратуру як сацыяльную з'яву: месца лiтаратуры ў грамадстве, успрыманне яе чытачом, роля пiсьменнiка ў грамадскiм жыццi i г.д. У нетрах гэтага метаду літаратуры ўзнiк асобны напрамак, якi пазней атрымаў назву вульгарнага сацыялагiзму. Прадстаўнiкi яго (Ф.Фрычэ, В.Пераверзеў, В.Калтуяла i iнш.) большасць палажэнняў сацыялагiчнага метаду давялi да крайнасцi, да абсурду, тлумачачы лiтаральна ўсю своеасаблiвасць творчасцi пiсьменнiка, нават ягоны стыль, выключна эканамiчнымi фактарамi, класавым паходжаннем мастака[8, с. 113].

У ХХ ст. пашырэнне атрымаў кампаратывiзм (ад лац. comparare - параўноўваць), або параўнальна-гiстарычнае вывучэнне лiтаратуры. У аснове такога вывучэння -- тыпалагiчнае падабенства асобных нацыянальных лiтаратур, лiтаратурныя сувязi i ўзаемаўплывы.

Пры гiсторыка-функцыянальным вывучэннi лiтаратуры звяртаецца ўвага на характар функцыянавання лiтаратуры ў чытацкай аўдыторыi: успрыманне ранейшых i цяперашнiх твораў чытачамi i крытыкамi, чытацкiя "варыянты" лiтаратурных твораў, рэпутацыi пiсьменнiкаў, успрыманне iншамоўных аўтараў праз пераклад, крытычныя водгукi i г.д. У беларускiм лiтаратуразнаўстве, якое сапраўднае развiццё атрымала толькi ў ХХ ст., у той цi iншай ступенi праявiлiся ўсе названыя метады літаратуры - ад культурна-гiстарычнай школы (Я.Карскi, М.Янчук, I.Замоцiн, М.Багдановiч), фармальнай школы (А.Вазнясенскi, Я.Барычэўскi) да сацыялагiчнага метаду (М.Гарэцкi, А.Бабарэка, М.Пiятуховiч) i нават вульгарнага сацыялагiзму (Л.Бэндэ, А.Кучар, В.Вольскi)[8, с. 114].

Асноўныя прыёмы аналізу можна прадставіць у выглядзе табліцы:

Прыём

Характарыстыка прыёму

ЧЫТАННЕ

Чытанне настаўніка

У 4-5 класах чытанне твораў настаўнікам абавязковае. Яно з’яўляецца ўзорам для вучняў. Настаўнік павінен увесці ў свет, створаны пісьменнікам, пакласці пачатак асэнсавання твора.

Чытанне вучняў

Культура чытання твораў вучнямі з’яўляецца паказчыкам іх культурнага развіцця, жыццёва неабходным уменнем, а таксама спосабам вывучэння літаратуры. Чытанне вучняў прымяняецца пры аналізе твораў.

Чытанне артыстаў

Дапамагае зрабіць выкладанне літаратуры больш цікавым, а ўрокі эмацыянальнымі.

Чытанне аўтараў

Настаўніку трэба выхоўваць паважлівыя адносіны да чытання мастака слова, бо ён больш дакладна даносіць да слухача самае дарагое ў сваім творы.

Чытанне

па ролях

Гэты прыём дазваляе ўлічваць жанравую спецыфіку п’есы. Чытанне па ролях павышае эмацыянальнасць урока, ажыўляе яго, дапамагае вучням лепш зразумець асаблівасці характару кожнага персанажа твора.

Выбарачнае чытанне сцэны, эпізоду, страфы

Пры праверцы дамашняга задання выбарачнае чытанне вучняў можа служыць важным аргументам у ацэнцы той ці іншай літаратурнай з’явы, паказчыкам таго, як вучні засвоілі матэрыял, авалодалі тэхнікай і выразнасцю чытання.

Каменціра-ванае чытанне

Лінгвістычны, гістарычны і гісторыка-бытавы каментарый на ўроку літаратуры прыводзіцца з мэтай дапамагчы вучням асэнсаваць ідэйны змест і мастацкую адметнасць твора, асаблівасці творчай манеры пісьменніка. Асноўным відам каменціраванага чытання з’яўляецца ідэйна-стылёвы.

Завучванне

на памяць

Яно спрыяе павышэнню агульнага інтэлектуальнага развіцця школьніка, культуры яго мовы, служыць выхаванню волі, цярплівасці, настойлівасці. Завучванне твора на памяць дазваляецца толькі тады, калі ён добра асэнсаваны і выпрацавана ўменне добра чытаць яго.

ПЕРАКАЗ І МАСТАЦКАЕ РАСКАЗВАННЕ

Падрабязны пераказ

Настаўнік выкарыстоўвае тады, калі ўвага звяртаецца не на дэталі, а на развіццё сюжэта. Падрабязны пераказ — самы эфектыўны прыём развіцця і папаўнення мовы вучняў.

Сціслы пераказ

Перадаючы змест твора сцісла, вучні засяроджваюць увагу на самым асноўным, выкарыстоўваючы свае сінтаксічныя канструкцыі. Сціслы пераказ неабходна прымяняць пры праверцы запамінання вучнямі сюжэта. Гэта выпрацоўвае навыкі маналагічнай мовы. 

Выбарачны пераказ

Надае адказам пераканальнасць і матываванасць, дае настаўніку магчымасць выявіць, як вучні ставяцца да твора, што ім больш запомнілася, што ўразіла, прывабіла.

Творчы пераказ

Вядзецца ад імя адной з дзеючых асоб. Пераказ са зменай асобы апавядальніка асабліва захапляе вучняў. Вучні больш эмацыйна ўспрымаюць твор, глыбей асэнсоўваюць яго ідэйны змест.

Мастацкае расказванне

Дазваляе апавядальніку больш вольна абыходзіцца з мастацкай першаасновай:

- змяняць парадак эпізодаў,

- перакампаноўваць матэрыял,

- дапаўняць,

- «дапісваць» тое, што ў творы не разгорнута.

Шырока выкарыстоўваецца пры вывучэнні эпічных твораў.

ГУТАРКА

Гутарка настаўніка з вучнямі

Гэта запытальна-адказавы спосаб вучэбнай работы. Сутнасць гутаркі заключаецца ў тым, што настаўнік шляхам умела пастаўленых пытанняў стымулюе вучняў разважаць і аналізаваць у пэўнай паслядоўнасці вывучаемыя факты і самастойна падыходзіць да адпаведных тэарэтычных вывадаў і абагульненняў.

Неабходнымі элементамі гутарак з’яўляюцца ўступнае слова настаўніка, сістэма пытанняў і падагульненні. Існуюць патрабаванні да пытанняў гутаркі: даступнасць зместу, канкрэтнасць, паслядоўнасць, лагічная стройнасць фармулёвак.

У залежнасці ад характару пытанняў адрозніваюцьрэпрадуктыўныя і эўрыстычныя гутаркі.

Дыспут

Выкарыстоўваецца пры аналізе твора, у якім ёсць спрэчныя пытанні, на якія існуюць два супрацьлеглыя погляды. 

Дыскусія

Гэта калектыўнае абмеркаванне праблем, узнятых у творы.

Параўнанне

Можна параўноўваць:

- паводзіны аднаго героя  ў розных сітуацыях, што дае магчымасць глыбей зразумець характар;

- аналагічныя ўчынкі герояў  ці персанажаў розных твораў як аднаго, так і некалькіх аўтараў;

- вершаваныя радкі, строфы,

- твор ці асобны яго  кампанент з жыццёвай першаасновай  герояў, з іх прататыпамі;

- параўноўваць ацэнку  твора сучаснымі і тагачаснымі  крытыкамі, пісьменнікамі. 

ІЛЮСТРАВАННЕ

Вуснае славеснае маляванне

Актывізуе чытацкія бачанні вучняў, бо перад імі ставіцца задача намаляваць словамі карціну, якую выклікаў у іх уяўленні твор ці яго частка.

Складанне кадраплана

Характарызуецца дынамікай. Намячаецца парад сцэн у творы ці ўрыўку, калі вывучаецца вялікі эпічны твор. Затым даецца апісанне кожнай сцэны. Усё гэта спрыяе больш глыбокаму асэнсаванню вучнямі зместу.

Інсцэніраванне

Інсцэніраванне — гэта перавядзенне мастацкага тэксту ў сцэнарны варыянт, які можна прадэманстраваць у выглядзе міні-пастаноўкі. Яно паглыбляе разуменне зместу твора, а пастаноўка ўтварае зрокавы рад.

ДЭМАНСТРАЦЫЯ

Нагляднасць

Графічная(табліцы, схемы, апоры, алгарытмы і г.д.).

Прадметная (выданні, кніжныя выставы, музейныя экспанаты).

Мастацка-выяўленчая (плакаты, фотаздымкі, альбомы і г.д.).

Выкарыстанне твораў сумежных відаў мастацтва (музыка, жывапіс, скульптура, графіка і г.д.).

ТСН

Аўдыё-, відэазапісы, вучэбныя фільмы, тэлеўрокі.

САМАСТОЙНАЯ ПРАЦА ВУЧНЯЎ

Складанне планаў

Накіравана на вылучэнне ў мастацкім творы ці літаратурна-крытычным артыкуле асноўных частак. Дапамагае школьнікам запомніць твор, выявіць будову.

Складанне тэзісаў

Выкарыстоўваецца з мэтай аператыўна праверыць, як вучні  засвоілі тлумачэнне новага матэрыялу. Гэта дапамагае ім лепш засвоіць змест лекцыі, крытычнага артыкула і г.д. 

Канспекта-ванне

Выкарыстоўваецца на ўроках пры вывучэнні крытычных артыкулаў у старэйшых класах, а таксама на тых уроках, асноўным метадам якіх з’яўляецца лекцыя настаўніка.

Напісанне рэфератаў і дакладаў

Пры такой працы вялікая роля належыць як настаўніку, так і вучням. Настаўнік павінен прапанаваць вучням тэму, літаратуру, накіраваць на змест працы. Пры аналізе такіх прац неабходна ўлічваць змястоўнасць (паўнату раскрыцця тэмы),лагічнасць (паслядоўнасць), цікавасць, моўнае афармленне[9, с. 115].

Информация о работе Аналіз як этап вывучэння мастацкага твора ў школе