Аналіз як этап вывучэння мастацкага твора ў школе

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Декабря 2014 в 11:17, курсовая работа

Описание работы

Беларуская літаратура — дысцыпліна культуралагічнага цыкла, якая паслядоўна і сістэматычна далучае вучняў да мастацтва. Літаратура ў школе - сродак эстэтычнага асваення (вымярэння) жыцця, яго маральных нормаў і вартасцей. Урок літаратуры — гэта найперш “працэс жыццепазнання, скіраваны на выпрацоўку крытычнага і мадэлюючага тыпаў мыслення”[2, с. 3]. Родная літаратура каштоўная сваімі ідэямі і тым асобасным сэнсам, які маюць сюжэт літаратурнага твора, мастацкія вобразы, адносіны і стаўленне самога аўтара да герояў і падзей да жыцця і свету.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ..........................................................................................................3

ГЛАВА 1 Аналіз як этап вывучэння мастацкага твора
Характарыстыка аналізу як этапа вывучэння мастацкага твора……………………………………………………..………………………….6
Метады і прыёмы аналізу мастацкага твора…………………………………...12
Шляхі аналізу мастацкага твора ………………….…………………………....18
Асаблівасці работы над мастацкім творам і вобразам-персанажам мастацкага твора…………………………………………………………………………….…..28

ГЛАВА 2 Асаблівасці аналізу на прыкладзе аповесці І. Шамякіна “Непаўторная вясна
2.1 Аналіз аповесці Івана Шамякіна “Непаўторная вясна” у 11 класе .………………………………………………………………….…………………..38


ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………….43

Файлы: 1 файл

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.docx

— 305.82 Кб (Скачать файл)

 


 


 

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны

ўніверсітэт імя Максіма Танка»

Факультэт: пачатковай адукацыі

Спецыяльнасць: Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура.

Кафедра: беларускай літаратуры і культуры

Дысцыпліна: методыка выкладання беларускай літаратуры

 

 

 

Курсавая работа

 

Аналіз як этап вывучэння мастацкага твора ў школе

Аўтар працы студэнтка 61 групы,

завочнай формы атрымання

адукацыі             ______________  Завацкая Вольга Міхайлаўна

                                 подпіс, дата

Навуковы кіраўнік                          

дацэнт, кандыдат              ______________ А.У. Жардзецкая

філалагічных навук                подпіс, дата

 

 

Праца абаронена «___» __________ 2015 г. з адзнакай «______________».

 

Члены камісіі                                                   ______________ / _____________

                                                                                                                  подпіс

                                                                           ______________ / ___________

                                                                                                                 подпіс

                                                                           ______________ / ___________

                                                                                                                 подпіс

 

 

 

 

Рэг. № ___________




 

 

 

 

 

 

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ..........................................................................................................3

 

ГЛАВА 1 Аналіз як этап вывучэння мастацкага твора

    1. Характарыстыка аналізу як этапа вывучэння мастацкага твора……………………………………………………..………………………….6
    2. Метады і прыёмы аналізу мастацкага твора…………………………………...12
    3. Шляхі аналізу мастацкага твора  ………………….…………………………....18
    4. Асаблівасці работы над мастацкім творам і вобразам-персанажам мастацкага твора…………………………………………………………………………….…..28

 

ГЛАВА 2 Асаблівасці аналізу на прыкладзе аповесці І. Шамякіна “Непаўторная вясна

2.1 Аналіз аповесці Івана Шамякіна “Непаўторная вясна” у 11 класе .………………………………………………………………….…………………..38

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………….43

 

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС……………………………………………….…….45

 

 

ДАДАТАК 1………………………………………………………………………46

ДАДАТАК 2………………………………………………………………………50

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ 

Беларуская літаратура —  дысцыпліна культуралагічнага цыкла, якая паслядоўна і сістэматычна далучае вучняў да мастацтва. Літаратура ў школе - сродак эстэтычнага асваення (вымярэння) жыцця, яго маральных нормаў і вартасцей. Урок літаратуры —  гэта найперш “працэс жыццепазнання, скіраваны на выпрацоўку крытычнага і мадэлюючага тыпаў мыслення”[2, с. 3]. Родная літаратура каштоўная сваімі ідэямі і тым асобасным сэнсам, які маюць сюжэт літаратурнага твора, мастацкія вобразы, адносіны і стаўленне самога аўтара да герояў і падзей да жыцця і свету. Вывучэнне літаратуры дапамагае вучням убачыць разнастайнасць свету, адкрыць таямніцы пісьменніцкага майстэрства, набыць вопыт маўленчай і творчай дзейнасці, авалодаць культурай чытання, з павагай і любоўю ставіцца да мастацкай кнігі. Такім чынам, у арганічнай сувязі з пазнаннем літаратуры як мастацтва ідзе і працэс фарміравання сістэмы каштоўнасных арыентацый вучня, адносін яго да жыцця, да людзей, працэс усведамлення сябе асобай. 

Задача школы ўвогуле і ўрокаў беларускай літаратуры ў прыватнасці - “выхаванне новага чалавека, усебакова развітай асобы, выхаванне ў вучняў высокай культуры маўлення”[2, с. 7]. “Удасканаленне літаратурнай адукацыі школьнікаў —  важная састаўная частка шматграннай работы педагагічных калектываў школ па фарміраванню ўсебакова і гарманічна развітой асобы”[2, с. 8]. Культура мовы вучыць матываванаму выкарыстанню моўных сродкаў. Без апошняй нельга ўявіць гарманічную асобу, актыўную ў грамадстве.

Аналіз мастацкага твора – цэнтральная тэма методыкі выкладання літаратуры як навуковай дысцыпліны, з аналізу асобнага твора пачынаецца і літаратуразнаўства як навука пра літаратуру. Мастацкі твор – аснова прыгожага пісьменства, першапачатак мастацкай літаратуры.

У цяперашні час многія праблемы школьнага літаратурнай адукацыі становяцца прадметам вострых дыскусій. У сферы пастаяннай увагі і метадыстаў, і настаўнікаў-славеснікаў знаходзіцца праблема ўдасканалення аналізу і інтэрпрэтацыі літаратурнага твора як мастацкага цэлага ў яго гісторыка-літаратурнай абумоўленасці з выкарыстаннем тэарэтыка-літаратурных ведаў[1, c. 53].

Праблема аналізу тэксту ў школьным выкладанні літаратуры становіцца цэнтральнай. Комплекснае навучанне методыцы аналізу тэксту з'яўляецца дамінантным напрамкам у школьнай практыцы. У аснове школьнага аналізу заўсёды ляжыць літаратуразнаўчая канцэпцыя. Аднак рух да яе, спосаб яе спасціжэння, узровень думкі ў школьным аналізе шмат у чым іншы, чым у навуковым даследаванні.  Літаратуразнаўчы аналіз вызначае шмат у чым змест школьнага разбору, становячыся для вучняў асновай навуковага светапогляду. Разам з тым мэта школьнага аналізу не можа быць зведзена да адаптацыі навуковага аналізу, да прыстасавання яго да ўзроўню дзіцячага ўспрымання. Школьны аналіз адрозніваецца ад літаратуразнаўчага па задачах, аб'ёме і метадам вывучэння слоўнага мастацтва. Задача школьнага аналізу не навуковае даследаванне, а практычнае, чытацкае засваенне мастацкага твора. Мэта школьнага аналізу - стварэнне чытацкай інтэрпрэтацыі твораў і суаднясенне яе з навуковым даследаваннем тэксту, карэктаванне суб'ектыўных уяўленняў чытача аб'ектыўным сэнсам твораў, якія раскрыты літаратуразнаўствам[1, c. 56].

Галоўная тэндэнцыя сёння ў літаратуразнаўстве і методыцы выкладання літаратуры – не разрываць асноўныя кампаненты твора, а спалучаць іх длядасягнення асноўнай мэты – спасціжэння ідэйна – мастацкага зместу твора, творчай індывідуальнасці пісьменніка, дзеля набліжэння да таямніцы мастацкага слова і вобразнасці прыгожага пісьменства праз асалоду ад знаёмства з ім[1, с. 58].

Праблемай аналізу мастацкага твора займаліся такія беларускія метадысты, як Лугоўскі А. І., Кухарава  І.А, Ляшук  В.Я, Асташонак  Л.А і інш. Сярод рускіх метадыстаў можна вылучыць такіх, як  У. У. Галубкоў, А. І. Равякін,   Н. І. Кудрашоў,  М. Г. Качурын,  Т. Ф. Курдзюмаў,  В. Г. Маранцман і іншыя. 

Мэта даследавання —  выявіць адметнасці аналізу як аднаго з этапаў вывучэння мастацкага твора.

Задачы даследвання:

    1. Ахарактаразаваць аналіз як этап вывучэння мастацкага твора.
    2. Выявіць эфектыўныя метады і прыёмы аналізу мастацкага твора.
    3. Акрэсліць асноўныя шляхі аналізу мастацкага твора.
    4. Выявіць адметнасці мастацкага твора і выявіць працу па характарыстыцы вобраза-персанажа.
    5. Разгледзець асноўныя шляхі, метады і прыёмы аналізу на прыкладзе аповесці Івана Шамякіна “Непаўторная вясна”.

 

 Аб’ект даследавання —  працэс аналізу мастацкага твора ў сярэдняй школе. 

Прадмет даследавання — методыка аналізу мастацкага твора ў сярэдняй школе.

Гіпотэза даследвання: сістэматычнае выкарыстанне розных прыёмаў аналізу пры вывучэнні мастацкага твора садзейнічае развіццю аналітычных і творчых здольнасцей вучняў.  

Структура даследавання:  курсавая работа складаецца з уводзінаў, 2 раздзелаў з падраздзеламі (Характарыстыка аналізу як этапа вывучэння мастацкага твора; Метады і прыёмы аналізу мастацкага твора; Шляхі аналізу мастацкага твора;  Праца над мастацкім творам і вобразам-персанажам;Асаблівасці аналізу на прыкладзе аповесці І.Шамякіна “Непаўторная вясна” ), заключэння і бібліяграфічнага спісу (12 пазіцый), у рабоце ёсць 3 табліцы, 7 схем і 2 дыяграмы.

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава 1 Аналіз як этап вывучэння мастацкага твора

1.1 Характарыстыка аналізу як этапа вывучэння мастацкага твора

Аналіз – найбольш адказны і складаны этап работы над творам у школе, яго мэта канкрэтызуецца неабходнасцю паглыбяць і пашыраць першапачатковае ўспрыманне тэксту, а таксама развіваць чытацкія якасці вучняў.

У сучаснай методыцы школьны аналіз літаратурнага твора разглядаецца з розных пунктаў погляду.

1. Аналіз мае змястоўны  бок (настаўнік выбірае пэўную  канцэпцыю ў тлумачэнні твора, вызначае характар маральна-эстэтычных  праблем, якія будуць пастаўлены  перад класам, і кола літаратурных  ведаў, якія неабходна засвоіць  у сувязі з вывучэннем гэтага  твора).

2. Аналіз мае сваю структуру: працягласць у часе, дзяленне  на асноўныя вузлы, злучэнне гэтых  вузлоў (настаўнік думае, як падзяліць  матэрыял на часткі, згрупаваць  яго, размеркаваць па ўроках).

3. Аналіз выступае ў  сваёй вучэбнай функцыі як  працэс, які ўключае ў сябе  разнастайную дзейнасць вучняў  і стымулюе іх літаратурнае  развіццё (настаўнік шукае магчымасці  разнастаіць формы і прыёмы  аналізу, каб далучыць дзяцей  да актыўнай самастойнай працы  і забяспечыць іх пазнавальную  і творчую актыўнасць)[4, c. 85].

Першы, змястоўны слой аналізу – пранікненне ў рэчаіснасць, адлюстраваную ў творы.

Потым за падзеямі і героямі школьнікі вучацца бачыць аўтара і разумець, што паказаныя ў творы бакі рэчаіснасці не ідэнтычныя жыццёвым фактам, а пераасэнсаваныя мастаком слова ў святле яго маральна-эстэтычнага ідэалу. Гэта другі, больш глыбокі слой.

Нарэшце, аналіз дапамагае вучням убачыць, як адлюстраваны жыццёвы матэрыял арганізуецца ў творы, як гэты твор ствараецца, г.зн. яны вучацца разумець твор як мастацтва слова і літаратуру як працэс, у якім жывуць і мяняюцца формы, жанры, стылі і г.д. Гэта зноў іншы слой зместу.

У аснову школьнага аналізу мастацкага твора пакладзены прынцыпы літаратуразнаўства: навуковасць, гістарызм, адзінства зместу і формы, цэласнасць аналізу, улік родавай і жанравай спецыфікі.

Спецыфічнымі прынцыпамі аналізу літаратурнага твора ў школе з’яўляюцца: выхаваўча-развіццёвая накіраванасць, адзінства рацыянальнага і эмацыянальнага, адзінства навуковай логікі і творчага натхнення, улік ўзроставых асаблівасцей вучняў[4,с. 85].

Аналiз літаратурнага твора вядзецца шляхам паступовага разгляду асобных кампанентаў яго зместу i формы. Аднак каб такi аналiз не ператварыўся ў своеасаблiвае "прэпарыраванне" твора, што можа загубiць яго як мастацкую з'яву, i неабходна карыстацца прынцыпамi аналiзу, якiя выпрацавала методыка літаратуры. Так, эстэтычны прынцып прадугледжвае, што да твораў лiтаратуры мы павiнны ставiцца як да з'явы мастацкай, г.зн. вызначаць ступень iх эстэтычнай вартасцi. Пры аналiзе любога лiтаратурнага твора трэба звяртаць увагу не толькi на тое, што ў iм выяўлена (тэматыка, праблематыка, матывы, iдэйная скiраванасць, пафас), якая вобразная канцэпцыя асобы ў iм увасоблена, але i як гэта здзейснена пiсьменнiкам: цi адпавядае iдэйнай задуме жанр i ўся стылiстыка твора, наколькi прадуманы яго сюжэт, кампазiцыя, вобразная сiстэма, наколькi багатая i натуральная моўная палiтра i г.д. Эстэтычныя пачуццi абуджаюцца не толькi аб'ектам i прадметам выяўлення, але i мастацкай формай. Эстэтычны iдэал, увасоблены ў лiтаратурным творы, i ступень мастацкай дасканаласцi гэтага твора, майстэрства пiсьменнiка - вось два галоўныя моманты, якiя вызначаюць эстэтычную вартасць лiтаратурнай творчасцi. Яны заўсёды павiнны быць у полi зроку даследчыка лiтаратуры[8, с. 95].

Прынцып гiстарызму патрабуе разглядаць лiтаратурныя з'явы ў сувязi з канкрэтнымi сацыякультурнымi i гiстарычнымi ўмовамi, якiя iх нарадзiлi, ва ўзаемадачыненнi з такiмi ж iншымi з'явамi, а таксама ў iх развiццi. Даследуючы творы лiтаратуры, мы павiнны вывучаць iх, па-першае, у кантэксце гiсторыi лiтаратуры. Прынцып гiстарызму дазваляе аб'ектыўна вызначыць ідэйна-мастацкае значэнне гэтага верша, месца паэта ў гiсторыi беларускай лiтаратуры, у гiсторыii нашай культуры ўвогуле.

Прынцып сiстэмнасцi прымушае бачыць у лiтаратурным творы пэўную сiстэму - комплекс узаемападпарадкавальных кампанентаў, што характарызуецца iх узаемазвязанасцю, узаемадзеяннем, асаблiвым адзiнствам сiстэмы з асяроддзем (грамадскiм, мастацкiм), уключэннем гэтай сiстэмы ў сiстэмы больш высокага парадку (творчасць пiсьменнiка, нацыянальная лiтаратура, грамадская свядомасць i iнш.), праяўленнем кожнага кампанента як самастойнай сiстэмы нiжэйшага ўзроўню. Галоўны сiстэмастваральны фактар, на якi арыентавана ўся сiстэма выўленчых сродкаў твора, - аўтарская канцэпцыя асобы. Праз вобразную канцэпцыю асобы сiстэма "размыкаецца" ў рэчаiснасць, убiрае яе ў сябе. Для лiтаратуразнаўцы аднолькава непрымальны як аўтаномны аналiз асобных кампанентаў лiтаратурна-мастацкай сiстэмы, так i недаацэнка iх змястоўных магчымасцей[8, с. 96].

Информация о работе Аналіз як этап вывучэння мастацкага твора ў школе