Контрольная работа по "Гісторыя дзяржавы і права Беларусі"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Ноября 2011 в 21:56, контрольная работа

Описание работы

Гісторыя беларускага народа надзвычай насычана рознымі падзеямі. Асабліва важнае значэнне мае гісторыя дзяржаўна-прававога будаўніцтва
ў 20 – 30-я гг. ХХ стагоддзя. Шмат вялікіх пераўтварэнняў, поспехаў, неда-
хопаў і злоўжыванняў адбыліся ў нашым грамадстве і дзяржаве ў той час.

Содержание работы

Уводзіны. …………………………………………………………………3
1. Канстытуцыі Беларускай ССР 1927 і 1937 гг. ……………………....4
2. Сістэма судовых органаў Беларусі ў 1920-я – 1930-я гг. ………......10
3. Развіццё права Беларускай ССР. …………………………….……....14
Заключэнне. ……………………………………………………………...20
Спіс выкарыстаных крыніц. …………………………………………….22

Файлы: 1 файл

КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА.docx

— 67.69 Кб (Скачать файл)

     Працоўнае права БССР развівалася ў напрамку ўсё больш жорст-                 кага рэгулявання правілаў працоўнай дысцыпліны, працоўнага часу, абмежавання ў шэрагу выпадкаў права на выбар месца працы. За-                  мацаванне працы як канстытуцыйнага абавязку ўсіх грамадзян рэс-          публікі знайшло адлюстраванне ў шматлікіх нарматыўных актах. Ха-рактэрнымі рысамі развіцця нарматыўнага рэгулявання працоўных               адносінаў з’явілася ўзмацненне цэнтралізаванага рэгулявання і пера-         вага   нормаў  агульнасаюзнага  заканадаўства  [2, c.221].

     У сферы злачынства і пакарання на тэрыторыі БССР у 20-я гг.                 ужываліся розныя заканадаўчыя акты РСФСР і дэкрэты СНК РСФСР.               З 1 ліпеня 1922 г. пастановай ЦВК БССР у БССР быў уведзены                               ў дзеянне Крымінальны кодэкс РСФСР. А з 1924 г. ён стаў афіцый-                          на звацца Крымінальным кодэксам БССР. Кодэкс складаўся з                   Агульнай часткі (56 арт.) і Асаблівай часткі (171 арт.). Агульная                       частка рэгламентавала межы дзеяння КК, агульныя пачаткі ўжы-                    вання пакарання, вызначала меры, роды, віды пакаранняў і іншых                      мераў сацыяльнай абароны, а таксама парадак адбыцця пакарання.                   Мэтай крымінальнага закона аб’яўлялася абарона працоўных ад               злачынстваў і грамадска небяспечных элементаў. Закон меў зварот-               ную сілу, бо распаўсюджваў сваё дзеянне на ўсе злачынствы, не разгледжаныя ў судовым парадку да ўвядзення ў дзеянне кодэкса.                             У ім дапускалася магчымасць ужывання закона па аналогіі. Узрост крымінальнай адказнасці наступаў з 14 гадоў. Асаблівасць КК была                      ў тым, што ён зыходзіў з палітыка-ідэалагічных інтарэсаў РКП(б) –                 ВКП(б), савецкай дзяржавы. За так званыя контррэвалюцыйныя зла-             чынствы прадугледжваўся растрэл. Далейшае развіццё крымінальнага заканадаўства БССР было звязана са шматлікімі змяненнямі і да-         паўненямі ў КК. У сувязі з чым пачалася распрацоўка новага Кры-   мінальнага кодэкса БССР, які быў уведзены ў дзеянне з 15 ліста-                   пада 1928 г. У новым кодэксе адсутнічала дзяленне на Агульную і Асаблівую часткі. Галоўнай задачай новы крымінальны закон лі-                        чыў судова-прававую абарону сацыялістычнай дзяржавы ад грамад-                      ска небяспечных дзеянняў шляхам ужывання да правапарушальнікаў                 мераў сацыяльнай абароны. Злачынствам абвяшчалася ўсякае ,,гра-                   мадска небяспечнае дзеянне або бяздзеянне, накіраванае супраць                      асноў савецкага ладу або правапарадку”. Злачынствы падраздзяля-                            ліся на дзве катэгорыі: першай катэгорыі – накіраваныя супраць                       асноў савецкага ладу – устанаўлівалася мінімальная мера пака-                            рання, ніжэй якой суд не меў права пакараць. За злачынствы                             другой катэгорыі – усе астатнія – устанаўлівалася максімальная                       мера пакарання, вышэй якой суд не меў права пакараць. У 30-я гг.                    на падставе агульнасаюзных законаў у КК 1928 г. уносіліся шмат-                           лікія дапаўненні і змяненні, якія сведчылі аб павелічэнні рэпрэ-                        сіўнага характару крымінальнага закона ва ўмовах усё большага ўз-    мацнення таталітарнага рэжыму. 29 чэрвеня 1934 г. у Крымінальны                    кодэкс уводзіцца новы склад злачынства – здрада Радзіме, за што прадугледжваўся растрэл ці, у лепшым выпадку, пазбаўленне волі                           на 10 гадоў. Пакаранню падлягалі і члены сям’і, нават калі яны                      нічога не ведалі аб здрадзе. 7 красавіка 1935 г. ЦВК і СНК СССР устанаўліваюць крымінальную адказнасць з 12-гадовага ўзросту. А                                  2 кастрычніка 1937 г. ЦВК СССР павялічвае тэрмін пазбаўлення                             волі з 10 да 25 гадоў за здяйсненне небяспечных дзяржаўных зла-                         чынстваў. У 1939 г. быў ліквідаваны інстытут умоўна-датэрміно-                     вага вызвалення з месцаў зняволення. А ў 1940 г. устанаўліваецца крымінальная адказнасць за парушэнне дысцыпліны працы, за сама-               вольнае яе заканчэнне, за выпуск недобраякаснай прадукцыі. Такім                  чынам, крымінальнае заканадаўства арыентавала судовую практыку                       на   агульнае   ўзмацненне   рэпрсій   [2, c.222 – 226; 5, c.80].

     У аналагічным кірунку развівалася і крымінальна-працэсуальнае заканадаўства. 30 сакавіка 1923 г. ЦВК БССР зацвердзіў і з 15                      красавіка увёў у дзеянне Крымінальна-працэсуальны кодэкс БССР.                  Ён падрабязна рэгламентаваў падсуднасць і парадак разгляду кры-                    мінальных спраў. У КПК у 1927 г. былі ўнесены такія значныя змя-                      ненні, што яго сталі разглядаць як КПК БССР 1927 г. Важным было палажэнне аб усталяванні крымінальнага судаводства на беларускай                       мове. У 1928 – 1929 гг. у навуцы савецкага крымінальнага працэсу              атрымалі пашырэнне ідэі ,,аб спрашчэнні і паскарэнні крымінальнага судаводства і вызваленні яго ад усякіх фармальнасцяў”. У сувязі з гэ-                     тым КПК быў накіраваны на ўмаленне правоў падсудных, змяненне                 тэрміну судовага следства, абвінавачванне давалася за суткі да раз-                гляду справы ў судзе, справа магла быць заслухана без удзелу пра-                 курора і абаронцы, хадатайніцтва аб памілаванні не дапускалася,                     рашэнне суда аб вышэйшай меры пакарання прыводзілася ў выка-                      нанне адразу. Галоўным і вырашальным доказам віны стаў факт                прызнання абвінавачаным сваёй віны. У 1937 г. з мэтай палягчэння                          і паскарэння атрымання асабістага прызнання віны з боку абвінава-                   чаных следчыя органы афіцыйна атрымалі права на ўжыванне да арыштаваных фізічных мераў уздзеяння. Усё гэта сведчыла аб уста-             наўленні і дзеянні   таталітарнага   рэжыму  [2, c.227].

     У 30-я гг. тэндэнцыя прыняцця  законаў, якія ўшчамлялі правы                                      і законныя інтарэсы грамадзян,  праяўлялася ўсё больш выразна.                       Акрамя таго, з’явіліся і актыўна  дзейнічалі пазасудовыя карныя                        органы, адкрыта парушаўся закон і пачаліся масасвыя рэпрэсіі                   савецкага    народа   [4, c.202].

               ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

     Кароткі агляд гісторыі аднаўлення і развіцця беларускай нацыя-               нальнай дзяржаўнасці ў ХХ стагоддзі сведчыць аб тым, што твор-                   чыя сілы народа, нават у вельмі неспрыяльных для яго ўмовах,                  няхай сабе і са значным спазненнем у параўнанні з іншымі еўра-                  пейскімі народамі, дамагліся аднаўлення і ўмацавання сваёй дзяржаў-                насці.

     Даволі паспяховымі ў гэтым накірунку былі 20-я гады мінулага               стагоддзя. Дэкларацыяй ад 31 ліпеня 1920 г. у межах шасці паветаў                  была адноўлена Беларуская ССР. Галоўнай задачай рэспублікі на гэ-                      тым этапе стала аднаўленне разбуранай шматгадовымі войнамі на-                роднай гаспадаркі і ўмацаванне савецкай улады. У канцы 1922 г.                   савецкія рэспублікі, у тым ліку і БССР, аб’ядноўваюцца ў СССР. У                 1924 г. прымаецца Канстытуцыя СССР. А ў 1924 і 1926 гг. адбы-                   ваецца ,,ўзбуйненне” тэрыторыі БССР. Рэспубліцы была вернута                  частка ўсходніх беларускіх тэрыторый, у выніку чаго тэрыторыя                       БССР павялічылася больш чым у два разы. У 20-я гг. у рэспубліцы,                        як і ва ўсіх савецкіх рэспубліках, вядзецца пошук новых метадаў гаспадарання, актывізуецца грамадска-палітычнае жыццё і нацыя-                  нальна-культурнае будаўніцтва. У БССР адбываецца актыўны працэс нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва - ,,беларусізацыя”, у выніку                    чаго адбываюцца значныя станоўчыя змены ў грамадстве, у тым                           ліку пашыраецца выкарыстанне беларускай мовы сярод службовых                  асобаў савецкага дзяржаўнага апарата. Усё гэта паспрыяла прыняц-                     цю Канстытуцыі БССР 1927 г. Да 1928 г. справаводства пераважнай большасці дзяржаўных органаў рэспублікі было пераведзена на бе-ларускую  мову. Аднак  у 30-я гг.  гэты  працэс  прыпыняецца. У гэты пе-рыяд адбыліся значныя змены ў прававым рэгуляванні грамадска-                      га жыцця. Шмат кодэксаў РСФСР было ўведзена на тэрыторыі на-             шай краіны ў той час, а таксама шмат распрацавана і прынята                      ўласных нарматыўных актаў, такіх як: Зямельныя кодэксы БССР (1923                          і 1925 гг.), Лясны кодэкс БССР (1924 г.), Папраўча-працоўны кодэкс                 БССР (1926 г.), Кодэкс законаў аб шлюбу, сям’і і апецы (1927 г.), Вод-                    на-міліярацыйны кодэкс (1927 г.), Крымінальны кодэкс БССР (1928 г.),                 Кодэкс законаў аб працы БССР (1929 г.).

     Жыццяздольнасць беларускага народа  правяралася на працягу ўсёй          яго гісторыі, у тым ліку і  ў паслякастрычніцкі перыяд. У  30-я гады                       ХХ стагоддзя у грамадска-палітычным жыцці савецкай дзяржавы ад-бываюцца пэўныя негатыўныя змены. За десяцігоддзе змяняецца і Канстытуцыя 1927 г., патрабуючы, такім чынам, прыняцця новай Канстытуцыі, што было і зроблена ў 1937 г. на падставе Канстыту-             цыі СССР 1936 г. Савецкая дзяржава ўступае ў складаны перыяд ад-міністрацыйна-каманднай сістэмы кіравання і рэпрэсій. Гэта тычылася                 і сістэмы органаў улады і кіравання, а таксама судовых органаў. Па-     рушаючы канстытуцыйныя нормы і іншыя савецкія законы, ствара-                   ецца шэраг пазасудовых органаў расправы, пачынаюцца масавыя                   рэпрэсіі. У поўнай меры гэта наглядаецца і ў БССР, дзе на змену ,,беларусізацыі” прыйшла тэндэнцыя барацьбы з ,,нацдэмаўшчынай” і ,,ворагамі народа”. Важнай гістарычнай падзеяй для беларусаў стала ўз’яднанне ў 1939 г. Заходняй Беларусі з БССР. Па хадатайству На-              роднага (Нацыянальнага) сходу Заходняй Беларусі пастановамі Вяр-                хоўных Саветаў СССР і БССР Заходняя Беларусь увайшла ў склад                    СССР  і  БССР.   
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

СПІС  ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 
 

  1. Круталевіч  В. А.; Юхо І. А. Гісторыя дзяржавы і  права Беларусі                (1917 – 1945 гг.). Мн.:  Беларуская навука, 1998. – 238 с., іл. 7.
 
  1. Доўнар  Т. І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – 2-е выданне.                – Мінск:  Амалфея,  2008.  – 400 с.
 
  1. Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Дапаможнік.                 У  2 ч.  Ч. 2.  –  Мн.:  РІВШ  БДУ,  2003.  –  275 с.
 
  1. Вішнеўскі А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбны дапаможнік. – Мн.: ВП ,,Экаперспектыва” ,  2000.  –  319 с.
 
  1. Вішнеўскі А. Ф.; Саракавік І. А. Гісторыя дзяржавы і права Бе-               ларусі: Некаторыя пытанні і адказы. – Мн.: ЗАТ ,,Веды” , 1997.              –  108 с.
 
 
 

    

        

        

      

    

         

      

     

    

 

    

 

 

    

    

     

 

      

    

    

    

        

        

 

       

 

                                                                                                    

          
 
 

Информация о работе Контрольная работа по "Гісторыя дзяржавы і права Беларусі"