Контрольная работа по "Гісторыя дзяржавы і права Беларусі"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Ноября 2011 в 21:56, контрольная работа

Описание работы

Гісторыя беларускага народа надзвычай насычана рознымі падзеямі. Асабліва важнае значэнне мае гісторыя дзяржаўна-прававога будаўніцтва
ў 20 – 30-я гг. ХХ стагоддзя. Шмат вялікіх пераўтварэнняў, поспехаў, неда-
хопаў і злоўжыванняў адбыліся ў нашым грамадстве і дзяржаве ў той час.

Содержание работы

Уводзіны. …………………………………………………………………3
1. Канстытуцыі Беларускай ССР 1927 і 1937 гг. ……………………....4
2. Сістэма судовых органаў Беларусі ў 1920-я – 1930-я гг. ………......10
3. Развіццё права Беларускай ССР. …………………………….……....14
Заключэнне. ……………………………………………………………...20
Спіс выкарыстаных крыніц. …………………………………………….22

Файлы: 1 файл

КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА.docx

— 67.69 Кб (Скачать файл)
 

Установа  адукацыі

,,Гомельскі дзяржаўны універсітэт

імя Францыска Скарыны”     

Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права 
 
 
 
 
 
 

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

па курсу ,,Гісторыя дзяржавы і права Беларусі” 

                                                    Варыянт № 8      
 
 

               Выканала            

               студэнтка завочнага факультэта

               спецыяльнасці ,,Правазнаўства”

               групы 11-П                     
 

                                                                            Сухарукава Анастасия Юр’eуны

                                                                             Дамашні адрас:

                                                                             246050, г. Гомель,

                                                                             вул. Катуніна  д.16 кв.37  
 
 
 
 
 

Гомель 2010 
 

 

                                                    ЗМЕСТ

      

Уводзіны. …………………………………………………………………3

1. Канстытуцыі Беларускай ССР 1927 і 1937 гг. ……………………....4

2. Сістэма  судовых органаў Беларусі ў  1920-я – 1930-я гг. ………......10

3. Развіццё  права Беларускай ССР. …………………………….……....14

Заключэнне. ……………………………………………………………...20

Спіс  выкарыстаных крыніц. …………………………………………….22 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

    

               УВОДЗІНЫ 

     Гісторыя беларускага народа надзвычай насычана рознымі падзеямі. Асабліва  важнае  значэнне  мае гісторыя  дзяржаўна-прававога будаўніцтва

ў 20 – 30-я  гг. ХХ стагоддзя. Шмат вялікіх пераўтварэнняў, поспехаў, неда-

хопаў і злоўжыванняў адбыліся ў нашым  грамадстве і дзяржаве ў той час.

     На гэтым этапе ўтварэнне і  развіццё Савецкай Сацыялістычнай  Рэспуб-лікі Беларусь адбывалася не на аснове самастойнага развіцця беларускай

дзяржавы, а пад непасрэдным кіраўніцтвам і пільным кантролем Расійскай Камуністычнай Партыі (бальшавікоў) (РКП(б)), якая, на той момант, вяла палітыку сацыялізму. Аднак, у сувязі з правалам гэтай палітыкі, у 1921 годзе Х з’езд РКП(б) прыняў пастанову аб часовым адступленні ад яе і пераходу да новай эканамічнай палітыкі (нэп). Яна дзейнічала на працягу 20-х гг. і пры-вяла да аднаўлення эканомікі рэспублікі да даваеннага часу. Але ўжо з кан- ца 20-х гадоў зноў пачалося будаўніцтва сацыялізму-камунізму, была забаронена ўсялякая прыватная вытворчасць, запрацавала бязлітасная рэпрэсіўная машына. Рэпрэсіі супраць народа падаваліся як дабрадзейства рэжыму або неабходныя мерапрыемствы супраць ,,кулакоў” , ці ,,ворагаў народа”.

     У той час на тэрыторыі рэспублікі дзейнічала і палітыка беларусізацыі, якая дабілася велізарных поспехаў у адраджэнні і развіцці беларускай культуры, аднак, так як і нэп, страціла сваю сілу з вяртаннем сацыялізму.

     Таксама ў той перыяд савецкая Беларусь удзельнічала ў стварэнні СССР (1922 г.), была ўведзена ў дзеянне першая саюзная Канстытуцыя (1924г.), адбылося ,,ўзбуйненне БССР” (1924-1926гг.), у выніку гэтага ў састаў БССР ўвайшлі ўсходнія раёны Беларусі.

    Змяненні сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, культурнага жыцця беларускага народа, якія адбыліся на гэтым этапе, патрабавалі не толькі прыняцця новых Канстытуцый, але і карэнных перабудоў у прававой     сферы Беларусі.                                                                                           

    
 
 
 
 

    1. Канстытуцыі  Беларускай  ССР  1927  і  1937  гг.
 

     Усе падзеі, якія адбываліся  з удзелам Беларускай ССР  у перыяд  20 – 30-х гадоў ХХ  стагоддзя, паспрыялі прыняццю новых Канстытуцый БССР. Аднымі з такіх падзей былі: ўтварэнне СССР і прыняцце яго першай  Канстытуцыі ў 1924 г. Яны ўнеслі значныя перамены ў дзяржаўна-палітычнае становішча БССР, садзейнічалі пашырэнню аўтарытэту рэспублікі [1, c.158].

     13 - 16 сакавіка 1924 г. адбыўся VI Усебеларускі з’езд Саветаў, на якім было даручана ЦВК БССР падрыхтаваць ў адпаведнасці з Кантытуцыяй СССР і новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам рэспублікі  праект новай Канстытуцыі БССР. З гэтай мэтай з’езд утварыў кансты-туцыйную камісію, якая ў лютым 1925 г. прадставіла праект Кансты-     туцыі, які быў разгледжаны на чацвёртай сесіі ЦВК БССР. ЦВК адоб-        рыў праект і накіраваў яго на абмеркаванне ў акругі і раёны. Аднак пра-     ект выклікаў дыскусіі і рознагалоссі, у сувязі з чым было прынята ра-    шэнне адправіць яго на дапрацоўку [2, c.213].

     У студзені 1927 г. была ўтворана новая канстытуцыйная камісія, якая і падрыхтавала патрэбны праект Канстытуцыі, які ў сакавіку быў разгле-джаны і адобраны Бюро ЦК КП(б)Б. Канчаткова падрыхтаваны тэкст Канстытуцыі быў перададзены на разгляд VIII Усебеларускага з’езда Са-     ветаў, які 11 красавіка 1927 г. і зацвердзіў аднагалосна новую Кансты-  туцыю  Беларускай  Савецкай  Сацыялістычнай Рэспублікі [3, c.100].

     Канстытуцыя складалася з 13 глаў  і 76 артыкулаў. У  І  главе (арт. 1 – 23)  замацоўваліся  мэты, задачы, грамадскі і дзяржаўны лад. Главы  ІІ, ІІІ,  ІV, V і VI (арт. 24 – 52) былі прысвечаны вышэйшым органам дзяржаўнай улады і кіравання, парадку іх утварэння і кампетэнцыі. Главы VII, VIII, IX     і X (арт. 53 – 69) рэгламентавалі парадак утварэння і дзейнасці мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання. У XI (арт. 70 – 71) главе зама-цоўваліся асноўныя прынцыпы выбарчага права Беларускай ССР. Гла-     ва XII (арт. 72  – 73) акрэслівала правядзенне выбараў. У апошняй XIII  (арт. 74 – 76) главе гаварылася пра герб, сцяг і сталіцу Беларускай ССР.

     Канстытуцыя абвяшчала БССР дзяржавай дыктатуры пралетарыяту,             уся ўлада ў якой належыць Саветам працоўных, сялянскіх і чырвона-армейскі дэпутатаў. У ёй гаварылася, што палажэнні новай Канстытуцыі зыходзяць з асноўных палажэнняў Дэкларацыі правоў працоўнага і эксплуатаванага народа, прынятай ІІІ Усерасійскім з’ездам Саветаў, Маніфеста Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР ад 1 студзеня 1919 г., асноў Канстытуцыі БССР 1919 г. і Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалеж-    насці БССР ад 1 жніўня 1920 г., а таксама ўлічваюць Дагавор аб утварэн-      ні СССР 1922 г. і Канстытуцыю СССР 1924 г. [2, c.214].

     Канстытуцыя  замацавала  факт  уваходжання  БССР  у  склад   Саюза  ССР      з правам  свабоднага выхаду, вызначыла суверэнныя  правы рэспублікі:    права  самастойна прымаць уласную Канстытуцыю, уносіць у яе апавед-           ныя змены, права ствараць вышэйшыя органы дзяржаўнай улады, вы- значаць адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел.

     У Кастытуцыі БССР 1927 г. былі  паўтораны палажэнні папярэдняй  Канстытуцыі 1919 г. аб правах  і абавязках грамадзян; аб тым,  што ўсе грамадзяне БССР маюць права вольна карыстацца роднай мовай. Канстытуцыя  1927 г.  замацавала   роўнасць  беларускай,  рускай,  яўрэйскай   і полскай моў, аднак праызнавалася перавага беларускай мовы ў зно-             сінах з дзяржаўнымі, парфесійнымі, грамадскімі арганізацыямі і ўста- новамі [2, c.215].

     Адпаведна Канстытуцыі вярхоўная  ўлада ў БССР належыла Усебела-рускаму  з’езду Саветаў, а ў перыяд  паміж з’ездамі – Цэнтральнаму вы-канаўчаму камітэту. Саветы аб’яўляліся палітычнай асновай беларускай дзяржавы.

     У Канстытуцыі рэгламентавалася  дзейнасць вышэйшых органаў ула-      ды БССР – Усбеларускага з’езду  Саветаў, Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта, Прэзідыума ЦВК, Савета Народных Камісараў, а таксама мяс-цовых органаў улады і кіравання, пабудаваных у адпаведнасці з новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам (акругі, раёны, гарады, мяс-тэчкі, сельсаветы) [2, c.215].

     Функцыі ўрада былі ўскладзены  на СНК, які праз народныя  камі-  сарыяты, выканаўчыя камітэты і Саветы здзяйсняў агульнае кіраўніцтва рэспублікай. Канстытуцыя 1927 г. замацавала права ўрада на выданне дэкрэтаў і пастаноў, абавязковых на ўсёй тэрыторыі рэспублікі. СНК быў адказны перад Усебеларускім з’ездам саветаў і ЦВК БССР. Галіновымі органамі кіравання па-ранейшаму заставаліся народныя камісарыяты,        якіх налічвася 13. Аднак не ўсе наркаматы мелі роўны прававы статус.    Пяць з іх падпарадкоўваліся ЦВК і СНК БССР і павінны былі здзяйс-       няць у сваёй дзейнасці дырэктывы адпаведных народных камісарыя-           таў СССР. Імі былі: камісарыяты фінансаў, працы, гандлю, рабоча-ся-лянскай інспекцыі і Вышэйшы Савет Народнай Гаспадаркі. Праду-гледжвалася, што пры СНК БССР будуць знаходзіцца ўпаўнаважаныя агульнасаюзных наркаматаў па замежных справах, ваенных і марскіх   справах, шляхах зносінаў, пошт і тэлеграфу. Тым самым Канстытуцыя  БССР, улічваючы факт стварэння СССР, падзяліла і замацавала паўна-моцтвы народных камісарыятаў трох відаў: рэспубліканскіх, саюзна-рэспубліканскіх і саюзных.

     Кампетэнцыя мясцовых органаў  выканаўчай улады – выканкамаў Са- ветаў была замацавана толькі ў агульным выглядзе. Такім чынам, вышэй-шым органам улады ў межах акругі або раёна з’яўляўся акруговы або  раённы з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў.       Іх выканаўчымі органамі былі акруговыя або раённыя выканаўчыя ка-   мітэты. Якія ў перыяд паміж з’ездамі Саветаў былі асноўнымі органамі ўлады на сваёй тэрыторыі, а для вырашэння бягучых спраў выбіралі прэзідыумы. А ніжэйшымі адзінкамі мясцовых органаў улады былі га-радскія, местачковыя і сельскія Саветы рабочых, сялянскіх і чырвона-армейскіх дэпутатаў. Для вырашэння бягучых спраў гэтыя Саветы вы-   біралі са свайго складу выканаўчыя органы [3, c.103-104].

     Права абіраць і быць абранымі  ў Саветы атрымалі ўсе грамадзяне  рэспублікі незалежна ад расы, пола, нацыянальнасці і адукацыі, якім на   дзень выбараў споўнілася 18 гадоў. Аднак выключэнне складалі  кулакі, гандляры, асобы, якія жылі на непрацоўныя прыбыткі, служачыя рэлі-  гійных культаў і манархі, былыя служачыя і агенты паліцыі, вар’яты і асуджаныя за карыслівыя і ганебныя злачынствы. Такім чынам, выбары         ў органы ўлады не былі ўсеагульнымі. Яны праводзіліся на падставе ўсеагульнага для працоўных, не цалкам роўнага для рабочых і сялян выбарчага права. Усталёўвалася перавага рабочага класа – для гарад-       скога і сельскага насельніцтва рэгламентаваліся розныя нормы прад-стаўніцтва на з’ездах Саветаў. Выбары на з’езды Саветаў былі шмат-ступеннымі  і  праводзіліся  шляхам  адкрытага  галасавання [2, c.214].

     Праводзіліся выбары ў дні, якія былі ўстаноўлены мясцовымі Са-      ветамі або іх выканаўчымі камітэтамі, а парадак выбараў акрэсліваўся Цэнтральным  Выканаўчым  Камітэтам  БССР  або  яго  Прэзідыумам.

     У Канстытуцыі давалася апісанне  герба і сцяга БССР, называлася ста-  ліца  рэспублікі  –  горад  Мінск.

     За дзесяць гадоў пасля прыняцця Канстытуцыі 1927 г. у БССР, як                і ў цэлым у СССР. Адбыліся важныя перамены практычна ва ўсіх сфе-       рах жыццядзейнасці. У эканоміцы стаў дэмінаваць сацыялістычны ўклад. Устанавілася адзіная ідэалогія – марксісцка-ленінская. Карэнныя змены адбыліся ў сацыяльным складзе насельніцтва. Былі знішчаны буржуазія і заможныя слаі сялянства. У правячай партыі былі разгромлены плыні,       якія мелі асобны ад Сталіна і яго паплечнікаў пункт гледжання на   ўнутраную і знешнюю палітыку ВКП(б) [5, c.81].

     У гэты перыяд адбыліся перамены не толькі ў сферах жыцця-            дзейнасці, але і ў Канстытуцыі, у яе былі ўнесены даволі значныя          змяненні, якія тычыліся адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, паўнамоцтваў  органаў  кіравання,  правоў  і  абавязкаў  грамадзян.

     У 1936 г. у сувязі з палітыка-эканамічнымі  зменамі ў дзяржаве было прызнана  неабходным унесці змяненні ў  Канстытуцыю СССР 1924 г., аднак канстытуцыйная камісія прыйшла да вываду аб неабходнасці распра-      цоўкі  якасна  новай  канстытуцыі [4, c.208].

     У лістападзе 1936 г. ХІІ Надзвычайны Усебеларускі з’езд Саветаў                БССР абмеркаваў праект Канстытуцыі СССР і стварыў камісію па падрыхтоўцы праекта новай Канстытуцыі рэспублікі. Пасля перапын-          ку ў рабоце, 19 лютага 1937 г., гэты з’езд прыняў Канстытуцыю рэс-        публікі [4, c.209].

Информация о работе Контрольная работа по "Гісторыя дзяржавы і права Беларусі"