Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Ноября 2011 в 21:56, контрольная работа
Гісторыя беларускага народа надзвычай насычана рознымі падзеямі. Асабліва важнае значэнне мае гісторыя дзяржаўна-прававога будаўніцтва
ў 20 – 30-я гг. ХХ стагоддзя. Шмат вялікіх пераўтварэнняў, поспехаў, неда-
хопаў і злоўжыванняў адбыліся ў нашым грамадстве і дзяржаве ў той час.
Уводзіны. …………………………………………………………………3
1. Канстытуцыі Беларускай ССР 1927 і 1937 гг. ……………………....4
2. Сістэма судовых органаў Беларусі ў 1920-я – 1930-я гг. ………......10
3. Развіццё права Беларускай ССР. …………………………….……....14
Заключэнне. ……………………………………………………………...20
Спіс выкарыстаных крыніц. …………………………………………….22
Канстытуцыя складалася з 11 глаў і 122 артыкулаў. Главы І, ІІ, ІІІ, ІV, V (арт. 1 – 75) прысвячаліся грамадскаму і дзяржаўнаму ладу, вы-шэйшым і мясцовым органам улады і кіравання, рэгулявалі адно- сіны БССР з СССР. VI і VII (арт. 76 – 92) главы акрэслівалі бюджэт БССР, суд і пракуратуру. У VIII (арт. 93 – 108) главе замацоўваліся асноўныя правы і абавязкі грамадзян. Глава ІХ (арт. 109 – 118) была прысвечана выбарчай сістэме. У главе Х (арт. 119 – 121) гаварылася пра герб, сцяг і сталіцу. А ХІ (арт. 122) апошняя глава рэгламента- вала парадак змянення Канстытуцыі.
Як і патрабавала агульнасаюзная Канстытуцыя, новая Канстытуцыя БССР поўнасцю адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. Законы СССР былі абавязковыя на тэрыторыі рэспублікі, кожны грамадзянін БССР з’яўляўся і грамадзянінам СССР. У Канстытуцыі гаварылася аб доб-раахвотным аб’яднанні БССР на роўных правах з іншымі саюз- нымі рэспублікамі ў СССР, хоць суверэнітэт рэспублікі быў значна абмежаваны. Усе найболей важныя пытанні дзяржаўнага жыцця былі аднесеныя да кампетэнцыі СССР [2, c.228].
Па сваёй структуры і
У Канстытуцыі адзначалася новая класавая структура грамадства і кіруючая роля рабочага класа ў жыцці савецкага народа. Замацоў- валася, што “палітычную аснову БССР складаюць Саветы дэпутатаў працоўных, якія выраслі і ўзмацніліся ў выніку звяржэння ўлады памешчыкаў і капіталістаў, заваёвы дыктатуры пралетарыяту, вызва- ленні беларускага народа ад нацыянальнага прыгнёту царызму і рус- кай імпрыялістычнай буржуазіі і разгрому беларускай нацыяналістыч- най контррэвалюцыі. Таксама ў Канстытуцыі абвяшчалася, што ўся ўлада ў Беларускай ССР належыць працоўным горада і вёскі ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных. Новая назва Саветаў павіннабыла пад-крэсліць дэмакратызм савецкай улады і яе народны характар. Экана- мічнай асновай дзяржаўнасці аб’яўлялася сацыялістычная сістэма на- роднай гаспадаркі і грамадская ўласнасць на прылады і сродкі вы- творчасці. Абвяшчалася, што ўласнасць у БССР мае форму дзяржаў- най альбо калгасна-кааператыўнай. Яшчэ ў Канстытуцыі адзначалася, што гаспадарчае жыццё рэспублікі накіроўваецца і вызначаецца дзяр- жаўным народнагаспадарчым планам, які каардынаваўся СССР. Праца ў рэспубліцы аб’яўлялася абавязкам і справай гонару кожнага здоль- нага да працы грамадзяніна з абвяшчэннем прынцыпаў сацыялізму: “Хто не працуе, той не есць” і “Ад кожнага па яго здольнасцях, кожнаму – па яго працы” [2, c.229 – 230].
У Канстытуцыі адзначалася,
Вышэйшым органам рэспублікі замест скасаванага Усебеларускага з’езда Саветаў ўпершыню абвяшчаўся Вярхоўны Савет БССР, які абіраў Прэзідыум і ствараў урад – СНК БССР. Тым самым звужалася дзеянне прадстаўнічага органа. Упершыню ў Канстытуцыі ўводзіўся тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета і яго дэпутатаў. Уся праца Вярхоўнага Савета канцэнтравалася не на яго сесіях, а прадастаўля- лася вузкаму колу асоб у Прэзідыуме Вярхоўнага Савета, які на- дзяляўся вялікімі правамі [5, c.82].
Выканаўчая ўлада канцэнтравалася ў СНК БССР, які з’яўляўся вы- шэйшым выканаўчым і распарадчым органам – урадам БССР. Ён скла- даўся са старшыні ўрада, яго намеснікаў, старшыні Дзяржаўнай пла- навай камісіі, 14 народных камісараў, 10 з якіх адносіліся да саюзна-рэспубліканскіх народных камісарыятаў і 4 – да рэспубліканскіх. Членамі ўрада таксама лічыліся: упаўнаважаны Камітэта нарыхтовак СССР, на- чальнік упраўлення па справах мастацтваў, упаўнаважаныя агульна- саюзных народных камісарыятаў [1, c.191 – 192].
Мясцовыя органы дзяржаўнай
Новымі ў Канстытуцыі былі
раздзелы аб бюджэце, аб судзе
і праку- ратуры, аднак ствараліся
яны ў адпаведнасці з
У Канстытуцыі абвяшчаліся
Карэнным чынам было зменена і выбарчае права. Абвяшчалася, што выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы дэпутатаў працоўных (Вярхоўны Савет БССР, акруговыя, раённыя, гарадскія, местачковыя, сельскія і пасялковыя) праводзяцца на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Актыўнае і пасіўнае вы- барчае права грамадзян рэспублікі ўсталёўвалася з 18-гадовага ўзрос- ту. У той жа час права выстаўляць кандыдатаў у дэпутаты па выбар- чых акругах надавалася грамадскім арганізацыям і таварыствам пра- цоўных: камуністычным партыйным арганізацыям, прафсаюзам, каапе-ратывам, арганізацыям моладзі, культурным таварыствам [4, c.210].
У Канстытуцыі былі апісаны герб, сцяг і сталіца рэспублікі.
Апошні раздзел Асноўнага
У цэлым канстытуцыйныя нормы, якія адлюстроўвалі супярэчлівы характар дадзенага этапу развіцця беларускай савецкай дзяржаўнасці, былі ў значнай ступені дэкларатыўнымі і рэзка разыходзіліся з рэ- чаіснасцю. Рэальны стан грамадскіх адносінаў далёка адставаў ад ідэалаў і лозунгаў, замацаваных у Канстытуцыі [2, c.230].
Пазней у Канстытуцыю БССР 1937 г. быў унесены
шэраг змяненняў
і дапаўненняў, звязанных з новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным
дзяленнем, перайменаваннем СНК БССР у
Савет Міністраў БССР, а наркаматаў –
у міністэрствы (у сакавіку 1946 г.), прыняццем
указа Прэзідыума Вярхоўнага савета БССР
,,Аб дзяржаўным гімне БССР”
ад 24 верасня 1955 г., а таксама ў сувязі з
пашырэннем правоў саюзных рэспублік
у пасляваенны перыяд і расшырэннем пасля
ХХІІ з’езда
КПСС (1961 г.) правоў рэспублікі
[4, c.211].
Утварэнне судоў на Беларусі праводзілася пасля заканчэння гра-мадзянскай вайны. Яны ствараліся на аснове Дэкрэта СНК РСФСР № 1 ад 22 лістапада (5 снежня) 1917 г. ,,Аб судзе”. Гэтым дэкрэтам ліквідавалася ранейшая судовая сістэма, у тым ліку адмянялася дзей- насць акруговых судоў, судовых палат, ваенных і марскіх судоў усіх назваў, камерцыйных судоў, быў скасаваны Сенат. Міравыя суды за- мяняліся мясцовымі нарднымі судамі.якія разглядалі справы ў складзе пастаяннага мясцовага суддзі і двух чарговых засядацеляў. Пастаянныя суддзі выбіраліся валаснымі, павятовымі, гарадскімі і губернскімі Саве- тамі рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. У сярэдзіне лютага 1918 г. ЦВК і СНК РСФСР выдалі Дэкрэт № 2 ,,Аб судзе”, які праду-гледжваў стварэнне акруговых народных судоў у якасці касацыйных інстанцый па скаргах на рашэнні мясцовых народных судоў, а так- сама судоў першай інстанцыі для рашэння непадсудных мясцовым судам спраў [2, c.231].
Першыя народныя суды ў Мінску былі створаны ў лютым 1919 г., але ў жніўні іх дзейнасць спынілася ў сувязі з акупацыяй Мінска польскімі войскамі, аднак пасля вызвалення Мінска ад польскай аку- пацыі дзейнасць народных судоў аднавілася. Нармальная праца на- родных судоў у БССР пачалася з 1921 г., калі быў створаны На- родны Камісарыят юстыцыі, які непасрэдна займаўся і адказваў за аднаўленне судовай сістэмы, і выбраны суддзі ў шасці паветах рэс-публікі.
Сістэма судовых органаў БССР
у гэты перыяд складалася з
на-
родных судоў, асобных ударных
сесій, дзяжурных камер
Народныя суды ў залежнасці ад характару разглядаемых спраў дзейнічалі ў двух складах: толькі аднаго суддзі або суддзі і двух ці чатырох народных засядацеляў. Да іх падсуднасці адносіліся ўсе крымінальныя і грамадзянскія справы, акрамя спраўасаблівай дзяр- жаўнай важнасці, якія разглядаў Рэвалюцыйны трыбунал. Асобныя ўдарныя сесіі народнага суда разглядалі некаторыя катэгорыі кры- мінальных спраў, якія перадаваліся ім Рэўтрыбуналам ,,з-за недахопу важнасці”. Дзяжурныя камеры народных судоў разглядалі справы аб дробных праванарушэннях, якія не патрабавалі папярэдняга даслед- вання і маглі быць разгледжаны судом неадкладна. Дзяжурныя ка- меры пры Надзвычайнай камісіі разглядалі справы, якія былі ў вы- творчасці гэтай камісіі і адносна якіх патрабаваўся хуткі судовы разгляд. Савет народных суддзяў, які выбіраўся на рэспубліканскім з’ездзе народных суддзяў, з’яўляўся касацыйнай інстанцыяй для на- родных судоў, іх дзяжурных камер і асобных ударных сесій. Савет з’яўляўся кантрольнай і нагляднай інстанцыяй для ўсяго судова-след- чага апарата рэспублікі. Рэвалюцыйны і Касацыйны трыбуналы функ-цыяніравалі як надзвычайныя судовыя органы. Рэвалюцыйны трыбу- нал у складзе старшыні і пяці членаў зацвярджаўся СНК БССР. У якасці суда першай інстанцыі ён разглядаў спецыяльнаю катэгорыю спраў аб контррэвалюцыйных злачынствах, буйных спекуляцыях, дыс-крэдытацыі савецкай улады, бандытызме, злосным дэзерцірстве і ін- шых грамадска небяспечных злачынствах. Нагляд за дзейнасцю Рэ-валюцыйнага трыбунала, разгляд касацыйных скаргаў і пратэстаў на яго рашэнні здзяйсняў Касацыйны трыбунал, створаны пры ЦВК БССР. Ён складаўся са старшыні, якім з’яўляўся народны камісар юстыцыі, і трох членаў. Агульны кантроль за вырашэннем спраў у судах і трыбуналах здзяйсняла Калегія вышэйшага судовага кантро- лю Народнага камісарыята юстыцыі БССР.
Такая сістэма судовых органаў існавала
на Беларусі да другой
паловы 1922 г. У верасні 1922 г. ЦВК і СНК БССР
у адпаведнасці
Информация о работе Контрольная работа по "Гісторыя дзяржавы і права Беларусі"