Станаўленне і развіцце грамадзянскага права феадальнай Беларусі XV-XVI ст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Сентября 2011 в 22:43, курсовая работа

Описание работы

Мэта работы: прааналізаваць працэс станаўлення і развіцця грамадзянскага права ў феадальнай Беларусі XV – XVI стст. Дасягненне мэты прадугледжвае вырашэнне наступных задач:
• вывучэнне фарміравання і развіцця грамадзянскага заканадаўства ВКЛ;
• аналіз асноўных інстытутаў грамадзянскага права;
• ацэнка развіцця асноўных інстытутаў грамадзянскага права феадальнай Беларусі.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………………...3

1 ФАРМІРАВАННЕ І РАЗВІЦЦЕ ЗАКАНАДАЎСТВА ВКЛ У ГАЛІНЕ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА…………………………………………………………5

2 АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ ІНТЫТУТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА ФЕАДАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ……………………………………………… 10

2.1 Суб'екты і аб’екты грамадзянска-прававых адносін…………………...…10
2.2 Рэчавае права…………………………………………………………………...14
2.3 Сервітуты…………………………………………….………………………….21
2.4 Залогавае права……………………………………..…………………………..23
2.5 Абавязацельнае права………………………………….…………………...…27
2.6 Спадчыннае права………………………………………………………….…..34

ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………………...…..38
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………………………...39

Файлы: 1 файл

Курсовая работа 1.doc

— 360.00 Кб (Скачать файл)

        Увогуле грамадзянскае права феадальнай Беларусі характаразуецца дастатковай рэгламентацыяй праваадносін, зладжаннасцю і распрацаваннасцю асноўных прававых інстытутаў,  зразумеласцю і дакладнасцю юрыдычных фармулевак. Прававыя дакументы ХVI ст. канкрэтна вызначалі прававы статус самастойных суб’ектаў права, да якіх адносілі: дзяржаву, царкву, манастары, свабодных сялян, сялянскую грамаду. Важнае значэнне мае размежаванне праваздольнасці і дзеяздольнасці суб’ектаў, хаця гэтыя катэгорыі ў той час у крыніцах не сустракаюцца. Пэўныя супярэчнасці ўзнікаюць пры вызначэнні аб’ектаў права: лясы, лугі, маенткі з залежнымі людзьмі, чэлядзь нявольную. Увогуле асновай ўсяго грамадзянскага права з’яўляецца права ўласнасці, права на сервітуты, залогавае права.  Статуты адлюстроўваюць працэс станаўлення і развіцця гэтых правоў у ВКЛ у ХVI ст. Асаблівая ўвага надавалась праву ўласнасці на землю, таму што яна была галоўным сродкам вытворчасці і крыніцай улады. Падрабязна Статуты вызначалі прававы статус вялікакняжацкіх уладанняў і прававы статус уладанняў шляхты.

      Сервітуты ўяўляюць сабой рэчавае права  адносна карыстання чужой маемасцю ў інтарэсах пэўнай асобы і датычаць так званых угоддзяў. Сервітутнае права давала магчымасць сялянам і гараджанам забяспечваць свае гаспадарчыя інтарэсы. Пры гэтым Статуты кіраваліся ў першую чаргу неабходнасцю ўліку правоў як шляхты, так і прадстаўнікоў ніжэйшых саслоўяў грамадства.

      Залогавае права - гэта права на чужую рэч, якое належыць асобе (крэдытору) для абеспячэння  абавязацельства і магчымасці задавальнення  з каштоўнасці гэтай рэчы. Статуты  ВКЛ рэгулявалі права залогу як рухомай (заклад), так і нерухомай маемасці. Гэтым правам карысталіся розныя катэгорыі насельніцтва. Феадальны характар гэтага права праяўляецца ў тым, што сяляне маглі быць аб’ектам залогу і нават самазалогу.  Увогуле ж, залогавае права к канцу XVI ст. увасабляла ў сабе асноўныя прававыя тэндэнцыі таго часу: пашырэнне індывідуальных правамоцтваў суб'ектаў уласнасці, уніфікацыю парадка распараджэння нерухомай маёмасцю, фармалізаванасць прававых дзеянняў адносна здзелак з маёмасцю і інш

        Цэнтральнае месца  ў цывільным праве займалі нормы абавязацельнага права, якія замацоўвалі за пануючым класам правы ўласнасці і іншыя маемасныя правы на прылады працы і сродкі вытворчасці, чым забяспечвалася прававая аснова эксплуатацыі працоўных.

      Спадчыннае  права феадальнай Беларусі было дастаткова распрацаваным і накіраваным на забеспячэнне маёмасных правоў дзяцей, жонкі (або мужа), а таксама іншых асоб, звязаных роднасцю. Асаблівасцю маёмасна-спадчынных адносінаў на Беларусі было дакладнае вызначэнне часткі спадчыннай маёмасці, якая належала дочкам, а таксама рэгламентацыя інстытутаў пасагу і вена. Спадчынае права забяспечвала пануючаму класу “права пры дапамозе сваей уласнасці прысвойваць прадукт чужой працы “. Кожны наступны Статут паслядоўна ўносіў новы ўклад у працэс развіцця як гэтых інстытутаў, так і ўсяго спадчыннага права. 

      Кароткі агляд найбольш важных норм грамадзянскага права, дазваляе сцвярджаць, што к канцу ХVI ст. на Беларусі склаліся сацыяльна-эканамічныя і прававыя ўмовы ўсталявання парасткаў новага буржуазнага грамадзянскага права, якое аказала ўплыў на развіцце грамадзянска-прававых ідэй і прававой культуры. 
 

      СПІС  ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 

    1. Юхо, Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі [Тэкст]: вучэбны дапаможнік  / Я. А. Юхо. – Мінск: “Універсітэцкае”, 1992. – 270 с.

    2. Шалькевіч, В. Ф.  Гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі / В. Ф. Шалькевіч. – Мінск: Грамадскае аб’яднанне “Маладзежнае навуковае супрацоўніцтва”, 2002. – 248 с.

    3. Юхо, І. Крыніцы Беларуска-Літоўскага права [Тэкст]: вучэбны дапаможнік / І. Юхо. / - Мінск: “Беларусь”, 1991. – 238 с.

    4. Франциск Скорина  и его время / энциклопедич. справочник / - Минск: “Белорусская Советская энциклопедия” имени Петруся Бровки, 1990. – 631 с.

    5. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 6. Кн. 1 - Мінск: “Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, 2001. – 592 с.

    6. Доўнар, T. I. Фарміраванне права Вялікага княства Літоўскага ХV-ХVI стст. // Беларускі гістарычны часопіс № 4, 1996.

    7. Статут ВКЛ 1529 г. [Текст] / под ред. К. И. Яблонскиса. – Минск: “Академии наук БССР”, 1960.- 254 с.

    8. Статут ВКЛ 1566 г. [Тэкст] / пад рэд. Я. А. Юхо, Т. І. Доўнар,  У. М. Сатолін. – Мінск:”Тэсей”, 2003.- 252 с.

    9. Статут ВКЛ 1588 г. [Тэкст]: Тэксты, даведнік, каментарыі  – Мінск “Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, 1989.-573 с.

    10. Пичета, В. И. Белоруссия и Литва XV-XVI вв. / В. И. Пичета. – Москва: “Академии наук СССР”, 1961. – 816 с.

    11. Вішнеўскі, А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах [Тэкст]: вучэбны дапаможнік / Я. А. Юхо, А. Ф. Вішнеўскі. – Мінск, 1998. – 320 с.

    12. Голубеў, В. Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI-XVIII стст. / пад рэд. В. І. Мялешкі. – Мінск: “Навука і тэхніка”, 1992. – 176 с.

    13. Шершеневич, Г. Ф. Учебник русского гражданского права [Текст]: учебник / Г. Ф. Шерешневич. – Москва: Фирма “Спарк”, 1995. – 556 с.

    14. Доўнар, Т. І. Развіцце асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стст. – Минск: “Пропилеи”, 2000. – 224 с.

    15. Спірыдонаў, М. Ф. Аб сутнасці продажу-куплі зямлі сялянамі Беларусі ў першай палове ХVI ст. // Весці ААН БССР. Серыя грамадскіх навук. № 3 – Мінск, 1971. – 80 с. 

         16.  Вішнеўскі, А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі [Тэкст]: вучэбны дапаможнік / А. Ф. Вішнеўскі. /- Мінск: ВП “Экаперспектыва”, 2000. – 319 с

         17. Грамадзянскi кодэкс Рэспублiкi Беларусь [ Тэкст]: Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 28 кастрычнiка 1998 г.: адобраны Саветам Рэспублiкi 19 лiтапада 1998 г.- Мн.: Нацыянальны цэнтар прававой инфармацыi Рэспублiкi Беларусь, 2006 – 654 с.  
 
 
 
 
 
 

Информация о работе Станаўленне і развіцце грамадзянскага права феадальнай Беларусі XV-XVI ст