Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Сентября 2011 в 22:43, курсовая работа
Мэта работы: прааналізаваць працэс станаўлення і развіцця грамадзянскага права ў феадальнай Беларусі XV – XVI стст. Дасягненне мэты прадугледжвае вырашэнне наступных задач:
• вывучэнне фарміравання і развіцця грамадзянскага заканадаўства ВКЛ;
• аналіз асноўных інстытутаў грамадзянскага права;
• ацэнка развіцця асноўных інстытутаў грамадзянскага права феадальнай Беларусі.
УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………………...3
1 ФАРМІРАВАННЕ І РАЗВІЦЦЕ ЗАКАНАДАЎСТВА ВКЛ У ГАЛІНЕ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА…………………………………………………………5
2 АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ ІНТЫТУТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА ФЕАДАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ……………………………………………… 10
2.1 Суб'екты і аб’екты грамадзянска-прававых адносін…………………...…10
2.2 Рэчавае права…………………………………………………………………...14
2.3 Сервітуты…………………………………………….………………………….21
2.4 Залогавае права……………………………………..…………………………..23
2.5 Абавязацельнае права………………………………….…………………...…27
2.6 Спадчыннае права………………………………………………………….…..34
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………………...…..38
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………………………...39
Поўнасцю пазбаўляліся ўсіх
На працягу ХV - ХVІ стст. павялічваецца дзеяздольнасць сярэдніх і дробных феадалаў. Ліквідуюцца абмежаванні адносна распараджэння імі нерухомай маёмасцю, заканадаўча афармляецца права поўнай уласнасці на зямлю і валоданне залежнымі людзьмі.
Паралельна з павелічэннем
Паступовае звужэнне правоў
Паступовае афармленне права феадальнай уласнасці на зямлю не толькі давала, але і гарантавала феадалам у XVI ст. магчымасць ажыццяўляць здзелку з зямлёй разам з сялянамі, якія яе насялялі. Пры гэтым да новага ўладальніка пераходзілі ўсе правы адносна залежнага насельніцтва, у тым ліку і права вышуку і звароту збеглага селяніна. 3 цягам часу сяляне пераўтвараюцца з суб’екта права ў яго аб’ект, чаму садзейнічала і ўзнікшае ў далёкія часы права феадалаў судзіць сваіх людзей у межах уласных уладанняў. У межах феадальнага ўладання спрэчкі паміж сялянамі вырашаў сам феадал, або па яго даручэнні адпаведны ўраднік. Грамадзянскія іскі сялян па-за межамі феадальнага ўладання прадстаўляў сам феадал, таму што ў большасці сяляне не мелі самастойнага права іску да трэціх асоб. Толькі ў выпадку адмаўлення феадала ад разгляду адпаведнага іска справа пераходзіла да вялікакняжацкай юрысдыкцыі.
Увогуле, праваздольнасць
Феадальнае права ведала і
такіх калектыўных суб'ектаў
Самастойнымі суб’ектамі
Феадальны закон звяртае
вещи, включая деньги и ценные бумаги, иное имущество, в том
числе имущественные права;
работы и услуги;
охраняемая информация;
исключительные права на результаты интеллектуальной
деятельности (интеллектуальная собственность);
нематериальные блага [19, ст. 128].
Аб’ектам грамадзянскага права лічылася ўсе тое, што магло служыць сродкам ажыццяўлення інтарэсу і ў першую чаргу гэта рэчы, г.зн. прадметы матэрыяльнага свету, а таксама дзеянні іншых асоб адносна перадачы рэчаў, асабістых паслуг, прыкладванняў уласнай рабочай сілы. Рэчы і чужыя дзеянні, якія складваюць эканамічныя даброты і запас такіх даброт, што знаходзіцца ў валоданні пэўнай асобы, называюцца маемасцю – з эканамічнага пункту гледжання. З юрыдычнага ж – пад маемасцю разумеюць сутнасць маемасных, г.зн. належачых грашовай ацэнцы юрыдычных адносін. Такім чынам змест маемасці з юрыдычнага пункту гледжання выяўляецца ў сучаснасці рэчаў, належачых асобе па праву ўласнасці і ў сілу іншых рэчавых правоў і ў сукупнасці правоў на чужыя землі, тым больш для феадальнага закону была характэрнай недастатковая распрацаваннасць прававых паняццяў. У Статутах маемасць носіць назву «маетность» або «добра», і гэтымі фармулеўкамі ахопліваецца як нерухомая маемасць (зямля, маенткі), так і рухомая (хатнія рэчы, каштоўнасці і іншае). Аб апошніх заканадаўца часам гаворыць у агульным плане – «иншие всякие добра о пожитку иного именья».
Термін «именье» дастасоўваецца ў статутных нормах не толькі да маенткаў, але ў першую чаргу да ўсей нерухомай маемасці. Адносна іх астатняй маемасці ўжываецца слова «рэч», хоць у некаторых выпадках гэта слова выкарыстоўваецца ў значэнні прадмета. Трэба мець на ўвазе, што толькі з зараджэннем буржуазных праваадносін паняцце «рэч» паступова ўступае месца паняццю «маемасць», пад якім разумеецца ўсе тое, чым асоба валодае. Аднак ужо ў статутны перыяд заканадаўца ў пэўнай ступені адрознівае шырокі юрыдычны сэнс слова «рэч» (як прадмет, у якім закладзены матэрыяльныя і інш. «добра» які ахоўваецца законам), а таксама вузкі сэнс – фізічныя прадметы знешняга свету, з-за якіх могуць узнікнуць спрэчкі. У гэтых адносінах рэч з’яўляецца паняццем, якое гістарычна змяняецца, і больш з развіццем тавараабароту юрыдычнае паняцце рэчы перамяняецца на тавар, які знаходзіцца ў пастаянным абароце.
Гістарычна склаўся і падзел рэчаў на рухомыя і нерухомыя, хаця закон нават у больш познія часы не прыводзіць адметнай адзнакі. Статуты толькі гавораць аб «маемасці рухомай и лежачай» і вызначаюць розныя тэрміны іскавай даўнасці, а некаторых выпадках пералічваюць некалькі «добраў», якія належаць да той ці іншай катэгорыі. Практычнае значэнне гэтага падзелу праяўлялася шмат у чым: парадку наследвання, форме здзелак, тэрмінах іскавай даўнасці і іншае. Таксама і падзел рэчаў на галоўныя і прыналежнасці. Практычнае значэнне адрознення галоўнай рэчы (г.зн. рэчы, якая мела самастойнае значэнне незалежна ад іншых) ад прыналежнасці (рэчы, якая дапаўняла эканамічнае значэнне галоўнай) зводзілася звычайна да агульнага рымскага правіла: лес прыналежнасці вызначаўся лесам галоўнай рэчы. Спосабамі набыцця рэчавых правоў у феадальнай Беларусі XIV – XVI стст. былі: акупацыя (захоп, выслуга, даўнасць, спадчына, прырашчэнне і некаторыя іншыя). Падставай набыцця рэчавых правоў быў і дагавор, які ў адносінах да зямлі ўзнік раней інстытут раней падаравання («пожалованья»). Уяўленне аб юрыдычным лесе рэчаў не было яшчэ дастаткова выразным і было дапушчальным як бясконца працяглая прыналежнасць рэчы пэўнай асобе, так і прыналежнасць яе некалькім асобам. Толькі на больш познім этапе дзяржаўнае ўмешанне ў дзеянні, звязанае з вызваленнем юрыдычнага лесу рэчаў, якое выражалася ў рэгістрацыі і засведчанні дагавораў, робіць гэтыя ідэі пэўнымі і надае ім характар канчатковасці. Асабліва гэта тычылася нерухомай маемасці, адносна якой у XVI ст. праводзіцца праверка правоў на валоданне і ўтвараюцца спецыяльныя ўстановы для сведчання і рэгістрацыі здзелак.
Такім чынам, прававыя дакументы ХVI
ст. канкрэтна вызначалі прававы статус
самастойных суб’ектаў права. Да якіх
адносілі: дзяржаву, царкву, манастары,
свабодных сялян, сялянскую грамаду. Важнае
значэнне мае размежаванне праваздольнасці
і дзеяздольнасці суб’ектаў, хаця гэтыя
катэгорыі ў той час у крыніцах не сустракаюцца.
Пэўныя супярэчнасці ўзнікаюць пры вызначэнне
аб’ектаў права: лясы, лугі, маенткі з
залежнымі людзьмі,чэлядзь нявольную.
2.2.
Рэчавае права.
У феадальным праве не
Прырода рэчавага права
Галоўнае месца ў ім займае права ўласнасці, якое з’яўляецца асновай усяго грамадзянскага права. Да яго прымыкае права на чужую рэч, якая знаходзіцца ва ўласнасці іншай асобы (сервітуты), а таксама залогавае права, якое нельга выключаць з сістэмы рэчавага права, хаця яно адрозніваецца ад права на чужую рэч і стаіць асобна.
Асноўныя рысы і заканамернасці развіцця рэчавага права найбольш выразна прасочваюцца на прыкладзе фарміравання інстытута ўласнасці, асабліва зямельнай.
У старажытнасці адносіны да зямлі былі фактычнымі, а не юрыдычнымі. Зямлёй карысталіся для земляробства і жывёлагадоўлі да таго часу, пакуль яна не спусташалася, а затым пераходзілі на іншы зямельны ўчастак. Папярэдні ж участак пасля ўзнаўлення вытворчых сіл мог перайсці да іншай асобы. Пры гэтым суб’ектам права ў старажытныя часы ў большасці была не фізічная асоба, а род ці абшчына.
Спосабамі набыцця права
Усе гэта сведчыць не толькі аб першапачатковых спосабах набыцця ўласнасці, але і аб вытворчых — перадачы. Такім чынам, перадача — гэта юрыдычнае дзеянне, падставай якога служыць які-небудзь дагавор (купля-продаж, мена, дарэнне і інш.). У сучасным грамадзянкiм праве: передачей признается вручение вещи приобретателю, а равно сдача перевозчику для отправки приобретателю или сдача в организацию связи для пересылки приобретателю вещей, отчужденных без обязательства доставки. Вещь считается врученной приобретателю с момента ее фактического поступления во владение приобретателя или указанного им лица [19, ст. 225].
Права ўласнасці ў канчатковым
выглядзе вечна і нашчадна, г.зн.
сувязь пэўнага аб’екта з
Законодательством [19, ст. 236].
Асаблівай увагі заслугоўваюць тыя спосабы права ўласнасці, якія здзяйсняюцца пры ўдзеле органаў улады. Яны ўяўляюць сабою прымусовае пазбаўленне права ўласнасці і звычайна маюць месца на падставе пастановы адпаведнага судовага органа дзяржавы. У неабходных выпадках дзяржайнай уладай праводзілася экспрапрыцыя, г.зн. прымусовае пазбаўленне, кампенсаванае адчужэнне або абмежаванне правоў (пазбаўленне права ўласнасці, устанаўленне сервітута). Феадальнае заканадаўства прадугледжвала таксама такі від пазбаўлення права ўласнасці, як канфіскацыя, г.зн. адабранне маемасці ў знак пакарання за здзяйсненне злачынных дзеянняў [9, р. III, арт. 16].
Асноўныя заканамернасці
На працэс умацавання рэчавых правоў актыўна ўплываў гандаль, як унутраны (паміж асобнымі землямі дзяржавы), так і знешні. Асабліва інтэнсіўна вядзецца гандаль па старажытных водных шляхах (Заходняй Дзвіне, Нёмане), уцягваючы ВКЛ у кола заходне-еўрапейскіх эканамічных адносін. Адначасова Днепр злучае дзяржаву з гандлёвымі цэнтрамі Крыма і Усхода.
Развіццё феадальнага
Информация о работе Станаўленне і развіцце грамадзянскага права феадальнай Беларусі XV-XVI ст