Станаўленне і развіцце грамадзянскага права феадальнай Беларусі XV-XVI ст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Сентября 2011 в 22:43, курсовая работа

Описание работы

Мэта работы: прааналізаваць працэс станаўлення і развіцця грамадзянскага права ў феадальнай Беларусі XV – XVI стст. Дасягненне мэты прадугледжвае вырашэнне наступных задач:
• вывучэнне фарміравання і развіцця грамадзянскага заканадаўства ВКЛ;
• аналіз асноўных інстытутаў грамадзянскага права;
• ацэнка развіцця асноўных інстытутаў грамадзянскага права феадальнай Беларусі.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………………...3

1 ФАРМІРАВАННЕ І РАЗВІЦЦЕ ЗАКАНАДАЎСТВА ВКЛ У ГАЛІНЕ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА…………………………………………………………5

2 АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ ІНТЫТУТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА ФЕАДАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ……………………………………………… 10

2.1 Суб'екты і аб’екты грамадзянска-прававых адносін…………………...…10
2.2 Рэчавае права…………………………………………………………………...14
2.3 Сервітуты…………………………………………….………………………….21
2.4 Залогавае права……………………………………..…………………………..23
2.5 Абавязацельнае права………………………………….…………………...…27
2.6 Спадчыннае права………………………………………………………….…..34

ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………………...…..38
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………………………...39

Файлы: 1 файл

Курсовая работа 1.doc

— 360.00 Кб (Скачать файл)

     У выніку аграрных пераўтварэнняў  к канцу XVI ст. на Беларусі асноўнымі ў дзяржаўных уладаннях сталі два віды сялянскага землекарыстання: валока (на захадзе і ў цэнтры), служба (на ўсходзе).

     У ходзе зямельнай рэформы,  якая ахапіла да канца XVI ст. усе віды феадальнага землеўладання, феадалы замацавалі манапольныя правы на зямлю і ў адпаведнасці са сваімі патрэбамі і інтарэсамі выбіралі самую зручную і выгадную форму эксплуатацыі. Працэс пазбаўлення сялян зямлі суправаджаўся іх запрыгоньваннем, замацаваннем за канкрэтным уладальнікам. Першы Статут 1529 г. адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю. Статут 1566 г. уводзіў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых ці пакрадзеных сялян і рэгламентаваў адміністрацыйную адказнасць тых, хто хаваў іх. У Статуце 1588 г. быў падоўжаны тэрмін адшуквання беглых да 20 г., а сяляне, якія пражылі на зямлі феадала 10 гадоў, пазбаўляліся права пераходу і станавіліся «непахожымі» людзьмі.

     Феадальная зямельная ўласнасць  к канцу XVI ст. выступала ў трох асноўных відах дзяржаўнай, феадальна-шляхецкай і царкоўнай. Пануючае становішча сярод іх паступова пачынае займаць шляхецкая землеўласнасць, дзе галоўную ролю адыгрывалі буйныя магнацкія землеўладанні.

      Манапольны характар феадальнай  уласнасці на зямлю, іх эканамічныя  і палітычныя прывілеі ўплывалі на фарміраванне і развіццё гарадоў.

     Для ВКЛ XV—XVI стст. характарызуюцца бурным развіццём рамеснай вытворчасці: ювелірнай справы, апрацоўкі металу, дрэва і інш. Актыўна развіваліся гарбарна-рымарная, шавецкая, кушнерская, ткацкая справы. Усё гэта актыўна ўплывала на развіццё грамадзянскіх праваадносін, у першую чаргу дагаворных і абавязацельственных. 3 цягам часу наладжваецца пастаянны гандаль у лаўках і крамах. Працэс развіцця гандлёвых адносін, складвання ўнутранага рынку садзейнічаў усталяванню адзінай грашова-вагавай сістэмы. 3 эканамічным умацаваннем дзяржавы, што знайшло адлюстраванне ў гарантыі кошту сваіх грошай, і ўвядзенні лічбавай грашовай сістэмы (не па вазе манеты, а па наміналу, часам па прымусоваму курсу), пачынае актыўна фарміравацца крэдытная сістэма і адпаведна пашыраецца сфера грамадзянскіх праваадносін.

     Існаванне на тэрыторыі Беларусі  значнай колькасці гарадоў (у тым ліку і прыватнаўласніцкіх) аказвала значны ўплыў на сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё ўсяго грамадства. Гарадское насельніцтва ўвесь час змагалася за павелічэнне сваіх правоў, асабліва гэта тычылася права ўдзелу ў палітычным жыцці дзяржавы і права валодання зямлёй. Вялікакняжацкя (дзяржаўныя) гарады знаходзіліся ў вялжакняжацкім дамене і належалі ўладзе княжацкіх адміністрацыйных асоб. Насельніцтва прыватнаўласніцкіх гарадоў, якія належалі феадалам і падпарадкоўваліся ім, несла павіннасць на карысць канкрэтнага ўладальніка горада і было выключана з-пад улады дзяржаўных асоб. Існаванне фальваркаў таксама звязана з існаваннем прыватнаўласніцкіх гарадоў, паколькі гэтыя гарады былі гаспадарчымі і адміністрацыйнымі цэнтрамі магнацкіх латыфундый. Наяўнасць даволі вялікай колькасці гарадоў, якія належалі феадалам, значна ўплывала на развіццё капіталістычных адносін і надавала спецыфіку эканамічнаму развіццю феадальнай Беларусі.

    Гарадское насельніцтва прыватнаўласніцкіх гарадоў мела свой юрыдычны статус, як і ўвогуле гарадское насельніцтва выдзялялася з усёй масы «людзей простага стану».

     Увогуле асновай ўсяго грамадзянскага  права з’яўляецца права ўласнасці, права на сервітуты, залогавае права. Статуты адлюстроўваюць працэс станаўлення і развіцця гэтых правоў у ВКЛ у ХVI ст. Асаблівая ўвага надавалась праву ўласнасці на землю, таму што яна была галоўным сродкам існавання і крыніцай улады. Падрабязна Статуты вызначалі прававы статус вялікакняжацкіх уладанняў і прававы статус уладанняў шляхты. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 2.3. Сервітуты 

     Звязаныя, як правіла, з зямельнымі  ўладаннямі, сервітуты ўзыходзяць  да калектыўнай зямельнай уласнасці  абшчыны. Яны ўяўляюць сабой  рэчавае права адносна карыстання  чужой маёмасцю ў інтарэсах  пэўнай асобы. Такім чынам,  падставай утварэння ўгоддзяў, інакш сервітутаў, было надзяленне дзяржаўнай зямлёй прыватных уласнікаў.

     Характэрную рысу сервітута складае  належачая яму рэчавая ўласцівасць.  Сервітуты проціпастаўляюцца карыстанню  чужой рэччу, якое грунтуецца на абавязацельных праваадносінах. Права карыстання чужой рэччу мае розны аб'ём. Сервітугы — гэта права на частковае карыстанне рэччу ў тых ці іншых строга вызначаных адносінах, адпаведна тым прызначэнням, якія мае рэч пры ўстанаўленні сервітута. Зараз пад сервiтутам разумеецца: собственник  недвижимого  имущества  (земельного  участка, другой  недвижимости)  вправе  требовать  от  собственника соседнего земельного  участка,  а  в  необходимых  случаях - и от собственника другого    земельного    участка   (далее   -   соседнего   участка) предоставления  права  ограниченного  пользования  соседним участком (сервитута) [19, ст. 268].

      Даючы права карыстання рэччу, сервітут не пашыраецца на права распараджэння, якое застаецца за ўладальнікам.

     Вытокі сервітутнага права феадальнай Беларусі мы знаходзім у старажытным звычаёвым праве. Сервітуты, як права частковага карыстання чужой маёмасцю ў вызначаных звычаямі межах, добра вядомы на ўсіх этапах развіцця феадальнай дзяржавы. Без сервітуту дробная землеўласнасць была б пастаўлена ў бязвыхаднае становішча. Задача іх заключалася ў забеспячэнні гаспадарчых інтарэсаў за кошт прыродных багаццяў іншых.

     Сяляне феадальнай Беларусі ўвесь  час вялі барацьбу за захаванне  сваіх сервітутных правоў. Асноўным заняткам пэўнай часткі сялян было паляванне. Сервітут зверабойнага, птушынага палявання, рыбнай лоўлі ўстанаўліваўся звычайна не на карысць пэўнай асобы або ўласніка пэўнага зямельнага надзелу, а на карысць жыхароў пэўнай мясцовасці. Пры ўстанаўленні сервітута замацоўваліся пэўныя правілы (межы) карыстання сервітутным правам.

     Сервітутнае права спачатку рэгламентавалася старажытным звычаёвым правам, а пазней заканадаўствам ВКЛ. Статут 1529 г. таксама гаворыць аб захаванні старых “привилеев и звычаев” і рэгламентуе права карыстання на чужых землях борцямі, сенажацямі, азёрамі, бабровымі гонамі і хмельнікамі [11, ст.133-134].

      Асаблівую распрацоўку сэрвітутнае  права атрымала ў Статуце 1588 г., які таксама пастанавіў «звычаи  добрие стародавние ховати и ни в чом того не нарушати» [9, р. III, арт. 15]. Сервітутным правам сельскага і гарадскога насельніцтва прысвечаны дзесяты раздзел Статута. Пералік сервітутных правоў досыць вялікі: права ўваходу ў чужы лес, права мець бортныя дрэвы, браць лес на будаўніцтва і ацяпленне жылля, драць лыка, карыстацца бабровымі гонамі, хмельнікамі, сенажацямі, азёрамі, права ўстанаўліваць прынады для птушак і іншае. Заканадаўца пры гэтым абумоўлівае, што карыстанне сервітутнымі правамі ў межах чужых угоддзяў (або на землях, агульных для пэўнай мясцовасці) не павінна прычыняць шкоды чужой маёмасці. Адпаведна і гаспадар землеўладання, у межах якога знаходзяцца сервітуты, абавязаны забяспечыць доступ да іх і не павінен прычыняць ім шкоды. Статут перш за ўсё клапоціцца аб абароне правоў землеўладальнікаў.

   Такім чынам, сервітуты ўяўляюць сабой рэчавае права адносна карыстання чужой маемасцю ў інтарэсах пэўнай асобы і датычаць так званых угоддзяў. Сервітутнае права давала магчымасць сялянам і гараджанам забяспечваць свае гаспадарчыя інтарэсы. Пры гэтым Статуты кіраваліся ў першую чаргу неабходнасцю ўліку правоў як шляхты, так і прадстаўнікоў ніжэйшых саслоўяў грамадства. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

2.4. Залогавае права 

     Залог — гэта перадача пэўнай  рэчы (у тым ліку і нерухомасці) у валоданне залогатрымальніка без яе адчужэння. Вяртанне маёмасці, як правіла, ажыццяўляецца пасля таго, як залогатрымальнік атрымае тую суму грошай, пад якую была дадзена рэч у залог.

     Залог маёмасці («застава») дастаткова  шырока прымяняўся ў сярэдневяковы перыяд.

     Развіццё зямельных праваадносін, рост таварна-грашовай сістэмы,  актывізацыя крэдытных адносін  садзейнічалі актыўнаму развіццю  залогавага права. Падставай залогавага  права з'яўляюцца звычайна абавязацельныя  адносіны, вызначаныя дагаворам. Часцей за ўсё падставай залогу бывае пазыка. Асноўнае права, якое складае сутнасць залогу, заключаецца ў магчымасці продажу закладзеных рэчаў з мэтай задавальнення з атрыманай сумы грошай крэдытора.

     Залогавае права (або проста залог) — гэта права на чужую рэч, якое належыць асобе (крэдытору) для забеспячэння абавязацельства і магчымасці выключнага задавальнення з каштоўнасці гэтай рэчы. Залогавае права стаіць асобна ад рэчавага і абавязацельнага, хаця з'яўляецца рэчавым правам, якое адносіцца да групы правоў на чужую рэч. Яго рэчавы характар выяўляецца з таго, што, маючы сваім аб'ектам рэч, яно заўсёды ідзе ўслед за ёй, незалежна ад права ўласнасці, якое можа пераходзіць ад адной асобы да іншай [13, ст. 335].

     Аб'ектам залогавага права магла быць толькі рэч у матэрыяльным сэнсе слова. Усё тое, што можна было прадаць, можна было і закласці. Залогу належала як рухомая, так і нерухомая маёмасць. Зараз прадметом  залога:  может быть всякое имущество, в том числе вещи  и  имущественные права (требования), за исключением имущества, изъятого  из  оборота,  требований, неразрывно связанных с личностью кредитора,  в частности требований об алиментах, о возмещении вреда, причиненного  его  жизни  или здоровью, и иных прав, уступка которых другому лицу запрещена законом [19, ст. 317]. Паступова ў адносінах да рухомых рэчаў пачаў выкарыстоўвацца і тэрмін «заклад». Як правіла, залогадавальнік (асоба, якая аддавала рэч у залог) павінен быў быць уласнікам рэчы і валодаць дзеяздольнасцю. У выпадку агульнай уласнасці маёмасць магла быць закладзена толькі з дазволу ўсіх саўладальнікаў. Быць залогатрымальнікамі, прымаць рэчы ў залог мелі права, як правіла, тыя асобы, якія па закону маглі мець гэту маёмасць ва ўласнасці. Прадметам залогу не магла быць уласная рэч, бо толькі каштоўнасць чужой маёмасці магла забяспечыць права патрабавання  па абавязацельству, таму набыццё права ўласнасці на рэч, якая была ў залогу, спыняла залогавыя праваадносіны

     Залог у першую чаргу быў  звязаны з перадачай даўжніком маёмасці крэдытору з правам далейшага яе выкупа. Па заканадаўству ВКЛ XV— XVI стст. сутнасць залогу праяўлялася ў пераходзе права валодання і карыстання маёмасцю залогадавальніка да залогатрымальніка без поўнага пераходу права ўласнасці на маёмасць. Ад дагавору куплі-продажу маёмасці залог адрозніваўся і працэдурным бокам: права ўласнасці на маёмасць пераходзіла не ў момант заключэння дагавору, а ў момант невыканання або пратэрміноўкі яго. У залогавым праве ўтрымліваецца і элемент магчымасці пераходу права ўласнасці, аддаваць у залог маёмасць магла тая асоба, якая мела права адчужаць яе.

     Пры залогу зямлі на залогатрымальніка  (крэдытора) звычайна пераходзілі  ўсе правы залогадавальніка (даўжніка) на зямлю і перададзеных разам  з зямлёй залежных людзей. Свае правы залогатрымальнік мог саступіць іншым асобам. Аднак не ўсе землеўладальнікі ў аднолькавай меры карысталіся правам залогу. Вельмі шырока практыкавала яго дзяржава.

     Значная колькасць вялікакняжацкіх уладанняў аддавалася ў залог асобным феадалам. Феадалы часта перазакладвалі маёмасць іншым феадалам. Звычайна ў залог даваліся землі, якімі феадалы валодалі на праве поўнай уласнасці, аднак з гэтага правіла былі даволі шматлікія выключэнні. Аддадзеныя ў залог землі звычайна пераходзілі ў валоданне і эксплуатацыю залогатрымальніка (крэдытора), а прыбыткі ад эксплуатацыі зямель станавіліся працэнтамі за ўзятыя пад залог грошы.

     Такі  від залогу нерухомасці з мэтай  забеспячэння атрыманай пазыкі, пры якім закладзеная маёмасць  заставалася ў валоданні залогадавальніка, т.зв. іпатэка. Іпатэка ўяўляла сабой асобны парадак умацавання рэчавых правоў на нерухомасць праз запіс у судовых кнігах.

    У гарадскім праве існавала  «застава» добраахвотная і прымусовая. Апошняя ўжывалася ў выпадку  судовай пастановы, ці па волі крэдытора, напрыклад, у адносінах асоб, якія не заплацілі чынша або нанеслі палявую шкоду.

     Залогавае права атрымала дастаткова  выразную і ўсебаковую рэгламентацыю  ў заканадаўстве XVI ст., асабліва  ў статутным. Артыкулы Статутаў  замацоўвалі правы і абавязкі залогадавальніка і залогатрымальніка, парадак і тэрміны выкупу закладзенай маёмасці, працэдуру афармлення залогу і інш. Перш за ўсе заканадаўца засяроджваў увагу на нерухомай маемасці.

  Статут 1529 г., замацаваўшы права землеўладальнікаў распараджацца адной трэцяй часткай сваёй нерухомай маёмасці, дазваляў у выпадку неабходнасці і «тые две частки заставити» пад умовай, што закладная сума не будзе перавышаць кошту аддадзеных у залог дзвюх частак маёмасці. У выпадку ж парушэння гэтага патрабавання сваякі, што мелі права выкупіць закладзеную маёмасць, не павінны былі плаціць вышэй таго «чого стоять тые две части» [7, р. I, арт. 16]. Феадалы імкнуліся да права поўнага распараджэння нерухомай маёмасцю, аднак пэўны час распараджаюцца толькі 1/3 часткай, а дзве другія аддаюць у залог.

Информация о работе Станаўленне і развіцце грамадзянскага права феадальнай Беларусі XV-XVI ст