Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Сентября 2011 в 22:43, курсовая работа
Мэта работы: прааналізаваць працэс станаўлення і развіцця грамадзянскага права ў феадальнай Беларусі XV – XVI стст. Дасягненне мэты прадугледжвае вырашэнне наступных задач:
• вывучэнне фарміравання і развіцця грамадзянскага заканадаўства ВКЛ;
• аналіз асноўных інстытутаў грамадзянскага права;
• ацэнка развіцця асноўных інстытутаў грамадзянскага права феадальнай Беларусі.
УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………………...3
1 ФАРМІРАВАННЕ І РАЗВІЦЦЕ ЗАКАНАДАЎСТВА ВКЛ У ГАЛІНЕ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА…………………………………………………………5
2 АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ ІНТЫТУТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА ФЕАДАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ……………………………………………… 10
2.1 Суб'екты і аб’екты грамадзянска-прававых адносін…………………...…10
2.2 Рэчавае права…………………………………………………………………...14
2.3 Сервітуты…………………………………………….………………………….21
2.4 Залогавае права……………………………………..…………………………..23
2.5 Абавязацельнае права………………………………….…………………...…27
2.6 Спадчыннае права………………………………………………………….…..34
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………………...…..38
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………………………...39
Міністэрства
адукацыі Рэспублікі
Беларусь
Установа адукацыі
«Гомельскі дзяржаўны універсітэт
імя Францыска Скарыны»
Кафедра:
Тэорыі і гісторыі дзяржавы
і права
Станаўленне і развіцце грамадзянскага права феадальнай Беларусі XV-XVI ст.
Выканала:
студэнтка
групы П-25
Навуковы кіраўнік:
кандыдат
гістарычных навук
Гомель
2007
Змест
УВОДЗІНЫ…………………………………………………………
1
ФАРМІРАВАННЕ І РАЗВІЦЦЕ
ЗАКАНАДАЎСТВА ВКЛ У
ГАЛІНЕ ГРАМАДЗЯНСКАГА
ПРАВА…………………………………………………………5
2
АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ
РАЗВІЦЦЯ ІНТЫТУТАЎ
ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА
ФЕАДАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ………………………………………………
10
2.1 Суб'екты і аб’екты грамадзянска-прававых адносін…………………...…10
2.2 Рэчавае права…………………………………………………………………
2.3
Сервітуты…………………………………………….………
2.4
Залогавае права……………………………………..………………………
2.5
Абавязацельнае права………………………………….…………………...…
2.6
Спадчыннае права………………………………………………………….….
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ
ЛІТАРАТУРЫ…………………………………………...
УВОДЗІНЫ
Сучасная сацыяльна-
Азнаямленне са зместам
Феадальнае права дастаткова падрабязна вывучалася беларускімі прававедамі, але нормы грамадзянскага права сталі аб’ектам вывучэння параўнальна нядаўна. Дастатковым стымулам да іх аналізу стала прыняцце новага Грамадзянскага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Галоўнымі крыніцамі пры распрацоўцы тэмы былі сучасныя выданні Статутаў ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг,. і Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь (1998 г.).
Пэўная характарыстыка
Гістарычныя аспекты з’яўлення
Статутаў адлюстраваны ў
Пры распрацоўцы тэмы таксама выкарыстоўваліся і агульныя даведачныя выданні: «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі», «Францыск Скарына і яго час» - энцыклапедычны даведнік.
Мэта работы: прааналізаваць працэс
станаўлення і развіцця
Прадметам вывучэння з’яўляецца асноўныя тэндэнцыі развіцця інстытутаў грамадзянскага права феадальнай Беларусі.
Аб’ектам даследвання з’яўляецца Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588.
Курсавая работа складаецца з
уводзін, двух частак і
1. ФАРМІРАВАННЕ І
РАЗВІЦЦЕ ЗАКАНАДАЎСТВА
ВкЛ Ў ГАЛІНЕ
ГРАМАДЗЯНСКАГА
ПРАВА.
Гісторыя права Беларусі бярэ свой пачатак з назапямятных часоў. Пачатковы этап асвятлення праблем дзяржаўнай палітыкі і права ў пісьмовых крыніцах Беларусі датычыцца паведамленняў, якія змяшчаюцца ў летапісах і хроніках. Прававы матэрыял у якіх сустракаецца радзей, бо ў той перыяд дзейнічала права, якое не заслугоўвала асаблівай увагі летапісца [1, ст.18]. Аб стане дзяржавы і права пісалі найвыдатнейшыя беларускія гуманісты XV ст.: Леў Сапега, Сымон Будны, Андрэй Волан і іншыя. Так напрыклад, Леў Сапега ў сваіх поглядах лічыў, што дзяржава паўстала натуральным шляхам і прызначаецца для дасягнення магчыма лепшага жыцця. Цэнтральнай катэгорыяй філасофіі права Л.Сапегі з’яўляецца катэгорыя свабоды. Сутнасць свабоды складаюць неадчужальныя правы чалавека – уласнасці і асабістай недатыкальнасці: «А для простага чалавека няма большай асалоды, - пісаў Л.Сапега, - як жыць у сваей айчыне ў поўнай бяспецы, ні з кім не біцца і не сварыцца і каб ніхто яго не зняславіў ці пакалечыў, або пакваніўся на яго дабро». Менавіта для абароны грамадзянскіх свабод і існуе права, якое Л.Сапега разглядаў, як сапраўднае праяўленне розуму чалавека. «Галоўнай мэтай законаў ва ўсім свеце, - адзначаў Л.Сапега, - з’яўляецца падтрыманне ў грамадстве такога становішча, каб кожны мог захоўваць у непарушнасці добрае імя, здароўе, маемасць і не цярпець з боку іншых ніякай шкоды. У гэтым і заключаецца наша свабода, якой мы ганарымся перад іншымі хрысціянскімі народамі…» [2, ст. 101].
У феадальнай дзяржаве грамадскае жыцце стварала вялікую колькасць самых розных бытавых адносін паміж людзьмі, якія станавіліся юрыдычнымі, калі вызначаліся прававымі нормамі. Што да праваадносін маемасных, то яны ў далекай старажытнасці будаваліся на базе звычаевага права. Пры адноснай прастаце грамадскага жыцця і неразвітасці тавараабароту першапачаткова не было неабходнасці ў напісаных законах.
Нормы звычаевага права былі дастаткова аўтарытэтнымі і выконваліся на падставе агульнапрынятасці і даўнасці. Пры гэтым феадальнае грамадства распадалася на асобныя групы, і таму звычаевае права было пазбаўлена адзінства, разнастаілася на мясцовасцях.
Развіцце феадальнага права
Першая спроба ўсталяваць
Першая кадыфікацыя заканадаўства вялася на працягу некалькіх гадоў. Акрамя таго, пры падрыхтоўцы Статута ўлічваліся агульнаеўрапейскі прававы вопыт і судова-адмінітсрацыйная практыка дзяржавы. Сістэма статутавага права грунтавалася на схаластычным (інстытуцыйным) метадзе і адначасова адлюстроўвала ўплыў новага сістэматычнага (пандэктнага) метаду, які прадугледжваў падзел права на агульную і асобную часткі. Першы Статут стаў выдатнай падзеяй у жыцці дзяржавы, аднак новыя сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы запатрабавалі яго перапрацоўкі. Хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы першага Статута, цяпер устанавіць немагчыма [3, ст. 75]. Але есць меркаванні, што над Статутам 1529 г. працаваў Францыск Скарына, аб гэтым сведчыць тое, што ідэі выказаныя ім наконт права ў пачатку і канцы яго твораў сустракаюцца і ў Статуце [4, ст. 525]. Статут адрозніваўся ад папярэдніх законаў дзяржавы перш за ўсе рэгламентацыяй праваадносін. У яго 13 раздзелах змяшчаліся нормы канстітуцыйнага, адміністрацыйнага, крымінальнага і іншых галін права. У Статуце былі замацаваны асноўныя прававыя ідэі таго часу, адлюстравана праваўсведамленне і яскрава праяўлялася воля пануючага класа. Першы Статут – звод законаў феадальнага права, які дзейнічаў у ВКЛ у сярэдзіне XVI ст. У другой палове ХVI ст. праводзіцца новая кадыфікацыя заканадаўства, якая завяршаецца выданнем Статута 1566 г.- другі Статут – звод законаў феадальнага права, які дзейнічаў у Беларусі і Літве ў 1566 – 1588. Асноўны крыніцы: агульназемскія і абласныя прывілеі, судзебнік 1468, Статут ВКЛ 1529 г. Трэці Статут 1588 г. дзейнічаў у ВКЛ з 1589 г. падрыхтаваны на высокім тэарытычным узроўні кваліфікаванымі прававедамі пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ А.Б.Валовіча і падканцлера Л.І.Сапегі [ 5, ст. 414 - 416].
Сістэматызацыя права, якая была пакладзена ў аснову трэцяга Статута ВКЛ, рабілася на новых прынцыпах, уласцівых для пераходнай эпохі ад сярэднявечча да новага часу. Змест Статута 1588 г., выкладзены ў 14 раздзелах і 487 артыкулах, сведчыць аб арганічнай уключнасці і залежнасці права ВКЛ ад вышэйшых сацыяльна-палітычных працэсаў, характэрных для усей еўрапейскай супольнасці народаў. Гуманістычная ідэалогія, характэрная для ўсей еўрапейскай юрыспрудэнцыі, жывіла прававую культуру Беларусі. Гуманістычная накіраванасць Статута, якая грунтавалася на ранесансным гуманізме, цесна звязана з хрысціянскімі ідэямі ўсведамлення свабоды як сутнаснай якасці чалавека і яго самаго як важнейшай каштоўнасці зямнога быцця і прасочваецца ў многіх статутавых нормах. Так Статут адмоўна ставіцца да паняцця «няволя» і таму забараняе аддаваць у няволю свабодных людзей і нават замяняе назву «чэлядзь нявольная» на новую – «чэлядзь дваровая». Ен абвяшчае ўсеагульнасць закону для ўсіх «людзей».
Информация о работе Станаўленне і развіцце грамадзянскага права феадальнай Беларусі XV-XVI ст