Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Сентября 2011 в 22:43, курсовая работа
Мэта работы: прааналізаваць працэс станаўлення і развіцця грамадзянскага права ў феадальнай Беларусі XV – XVI стст. Дасягненне мэты прадугледжвае вырашэнне наступных задач:
• вывучэнне фарміравання і развіцця грамадзянскага заканадаўства ВКЛ;
• аналіз асноўных інстытутаў грамадзянскага права;
• ацэнка развіцця асноўных інстытутаў грамадзянскага права феадальнай Беларусі.
УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………………...3
1 ФАРМІРАВАННЕ І РАЗВІЦЦЕ ЗАКАНАДАЎСТВА ВКЛ У ГАЛІНЕ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА…………………………………………………………5
2 АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ ІНТЫТУТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА ФЕАДАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ……………………………………………… 10
2.1 Суб'екты і аб’екты грамадзянска-прававых адносін…………………...…10
2.2 Рэчавае права…………………………………………………………………...14
2.3 Сервітуты…………………………………………….………………………….21
2.4 Залогавае права……………………………………..…………………………..23
2.5 Абавязацельнае права………………………………….…………………...…27
2.6 Спадчыннае права………………………………………………………….…..34
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………………...…..38
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………………………...39
Вялікакняжацкія землеўладанні (дамен князя) папаўняліся за кошт паступлення або звароту вымарачных зямель, якія называліся «пустой» зямлёй, «пустовщинами», «спадками».
Прыток такой маёмасці быў
пастаянным, што давала магчымасць
гаспадару выкарыстоўваць
Вымарачная маёмасць перш за
ўсё прыпісваецца да
Адносна царкоўнага
Адносна феадальна-шляхецкага
Вялікакняжацкае падараванне («
Працэс развіцця ўмоўнага землеўладання быў выкліканы і знешнімі прычынамі, таму што органы ўлады павінны былі мець у дастатковай колькасці ўзброеныя сілы для абароны дзяржавы, а галоўным абавязкам трымальнікаў зямель на ўмоўным (бенефіцыяльным) феадальным праве было нясенне воінскай службы.
Падараванні насілі ў асноўным
прыватны характар, аднак з іх
не вынікалі поўныя правы
3 канкрэтных прычын і ўмоў
падаравання вынікала і
Да першай катэгорыі належалі тыя зямельныя ўладанні, якія перадаваліся трымальнікам без права распараджэння зямлёй. Тэрмін трымання такіх уладанняў быў звычайна неакрэсленым і залежаў ад умоў, на якіх давалася зямля. Да другой катэгорыі належалі землі, якімі ўладальнік распараджаўся на правах спадчынных, аднак такое права распараджэння мела не безумоўны, а адносны характар. Пазней, у статутных нормах даволі канкрэтна гаварылася, што выслугі даюцца «ленным правам, або дожитьем, або до воли и ласки нашое господарское» [8, р. II, арт. 34].
Негледзячы на такія значныя правы Вялікага князя на падараваную маёмасць, з цягам часу павялічваюцца і правы прыватных уладальнікаў. Становіцца выключэннем адабранне квязем падараваных «да воли» землеўладанняў без пэўнай прычыны, бо дзяржаве патрэбны служылыя людзі, і таму сыны ўладальнікаў падараванай зямлі валодаюць ёю пад умовай службы з бацькаўскага надзела.
У асобных выпадках, пры адсутнасці
спадчыннікаў па мужчынскай
Правы прыватнай асобы адносна
падараванай маёмасці
Вотчыннае землеўладанне
У XV - пачатку XVI ст. саслоўе шляхты, якое пакуль яшчэ фарміруецца, пачынае засяроджваць у сваіх руках значную колькасць зямлі і таму імкнецца засцерагчыся ад магчымых замахаў на ўласныя правы з боку іншаземцаў. Шляхта не толькі актыўна выступае супраць пераходу хаця б невялікай часткі зямель у рукі іншаземцаў, але і патрабуе заканадаўча аформіць свае патрабаванні. Дзяржава вымушана лічыцца з інтарэсамі мацнеючага саслоўя. У першым Статуце 1529 г. гаспадар урачыста абяцае: на тэрыторыі дзяржавы не будзе даваць «зямель и городов, и мест, и которых-колве дедицств, и держаня, и тех которых-колве врядов наших або частей и достойности жадному обчому, але толко прирожоным а тубылцом, тых земель наших Великого князьства...» [7, р. III, арт. 3]. Шляхта заканадаўчым шляхам засцерагала сябе ад магчымага пранікнення ў яе асяроддзе іншаземцаў. Аднак на практыцы гэты артыкул неаднойчы парушаўся, і іншаземцы атрымлівалі землеўладанні (нават цэлыя стараствы), з прычыны чаго ўзнікалі непаразуменні і спрэчкі паміж гаспадаром і прадстаўнікамі шляхецкага саслоў'я [10, ст. 474].
Статут 1566 г., забараняючы іншаземцам валодаць зямлёй у дзяржаве і папярэджваючы, што ў адваротным выпадку маёмасць павінна быць вернута «до столу і скарбу», робіць, аднак, выключэнне для тых іншаземных асоб, якія набылі маёмасць «з ласки и данины» Вялікага князя або якім-небудзь «иншым правом», аднак абавязвае іх несці пры гэтым адпаведную земскую службу. Акрамя таго, Статут патрабуе ад іншаземцаў не займаць у дзяржаве якой-небудзь свецкай , або духоўнай пасады, бо інакш маёмасць можа быць адабраная [7, р. III, арт. 9].
Статут 1529 г. гарантаваў шляхце недатыкальнасць такіх уладанняў пры ўмове адсутнасці прэтэнзій з боку іншых асоб «будет нихто ся не припоминал бы добре таковый и листов не мел на то...» [7, р. I, арт. 15]. А каб абараніць правы землеўладальнікаў, устанаўліваўся тэрмін іскавай даўнасці на такую зямлю - 10 гадоў.
У адносінах да рэгламентацыі
статуса землеўладанняў
Распрацаваны па патрабаваннях сярэдняй і дробнай шляхты Статут 1566 г. спачатку захаваў папярэднія абмежаванні адносна распараджэння зямлёй, аднак сустрэў незадаволенасць і актыўнае супрацьдзеянне шляхты. У сувязі з гэтым Берасцейскі сойм 1566 г. скасаваў адпаведны артыкул і дазволіў усім землеўладальнікам без усялякіх абмежаванняў распараджацца бацькоўскай, мацярынскай, выслужанай, купленай маёмасцю і, калі шляхціц вырашаў сваю нерухомую маёмасць «отдати, продати, даровати, и записати, заставити, от детей и близких отдалити», ужо не трэба было звяртацца за дазволам у дзяржаўныя органы. Закон патрабаваў толькі адпаведнага заканадаўчага афармлення здзелкі з нерухомасцю, у першую чаргу - запісу ў спецыяльных актавых кнігах [8, р.VII, арт. 1].
Правядзенне зямельнай рэформы
суправаджалася шэрагам
Агульныя прынцыпы правядзення
зямельнай рэформы былі
Рэформа суправаджалася
У выніку рэформы з'явіўся і
новы від гаспадарання на
К канцу XVI ст. канчаткова афармляецца феадальна-шляхецкае землеўладанне з яго характэрнымі рысамі. Спецыяльна ўпаўнаважанымі асобамі складаюцца інвентары - вопісы ўладанняў. Прычым поўныя вопісы ўтрымлівалі тры часткі, з якіх у першай змяшчаліся звесткі пра жылыя і гаспадарчыя пабудовы феадальнага двара, іх архітэктуру, планіроўку, маёмасць (памеры зямлі, колькасць жывёлы, апісанне млыноў, бровараў і інш.), а таксама крыніцы і памеры прыбытку. У другой частцы апісваліся воласці з вёскамі, мястэчкамі, гарадамі, якія ўваходзілі ў феадальнае валоданне. Трэцяя частка інвентароў была прысвечана відам, памерам, спосабам вылічэння феадальных павіннасцей, дзяржаўных падаткаў, узносаў духавенству, тэрмінам іх платы і ўмовам карыстання ляснымі ўгоддзямі, вадаёмамі, пашамі. Кароткія ж інвентары змяшчалі звесткі толькі пра панскую гаспадарку ці пра воласць. Разнавіднасцю кароткіх інвентароў былі т.зв. «берчакі» - пералік сялянскіх гаспадарак з паказам надзелу, натуральнага і грашовага чыншу.
Усе гэтыя мерапрыемствы садзейнічалі развіццю і ўмацаванню рэчавых правоў шляхецкага саслоўя ў адносінах да нерухомай маёмасці.
У адносінах да землеўладання і землекарыстання людзей «простага стану» трэба адзначыць, што ў менш значнай ступені ўдзельнічалі ў грамадзянскім тавараабароце землі сялян і гараджан, якія ў адрозненне ад шляхты лічыліся людзьмі «простага стану». У старажытнасці сяляне на падставе звычаёвага права лічыліся ўласнікамі тых зямель, якімі валодалі ў выніку першапачатковага захопу, спадчыны, падаравання і г. д. Яны дастаткова свабодна распараджаліся гэтымі землямі. Аднак у працэсе складвання феадальна-прыгонніцкіх адносін сяляне паступова пазбаўляюцца права на асноўны сродак вытворчасці.
Працэс пазбаўлення сялян
У працэсе барацьбы за права свабоднага і поўнага распараджэння зямлею феадалы патрабавалі заканадаўчай рэгламентацыі прыналежнасці гэтага права толькі непасрэдна іхняму классу. Са свайго боку сяляне ўвесь час упарта змагаліся за захаванне «старыны».
Аналізуючы сялянскае землеўладанне феадальнай Беларусі і спасылаючыся на новыя дакументы і даследванні, В.Ф.Голубеў лічыць, што хаця да сярэдзіны ХVІ ст. у заканадаўстве ВКЛ адсутнічала канкрэтная забарона сялянам распараджацца зямлей, аднак на практыцы вельмі часта прадстаўнікі ўлады адмаўлялі сялянам у зацвярджэнні дагавораў куплі-продажу зямлі па прычыне таго, што «мужык мужыку зямлю на вечнасць продати не можа». Аднак выпадкі распараджэння зямельнай уласнасцю з боку сялян сустракаюцца яшчэ дастаткова доўгі час [12, ст. 23]. Феадалы паступова ўмацоўвалі свае пазіцыі ў эканамічным і палітычным жыцці дзяржавы і ў пачатку ХVI ст. паставілі пытанне аб заканадаўчым замацаванні сваіх правоў, асабліва адносна права на зямлю і селяніна. Статут 1529 г. у агульнадзяржаўным маштабе ўстанавіў, што зямлей феадальна-залежнага селяніна распараджаецца яго ўладальнік-феадал [7, р.VI, арт. 10]. Пры гэтым абаранялася пад пагрозай пазбаўлення зямлі і пасеву купляць або браць зямлю ў чужых людзей без дазволу іх ўладальнікаў [7, р . VII, арт. 21]. З цягам часу, закон ужо не гаворыць аб сялянскім праве на зямлю, а засталося толькі права на рухомую маемасць на якой ен выконваў абавязак [9, р .VIII, арт. 9]. У інвентарных кнігах зарэгістраваны і выпадкі куплі-продажу зямлі сялянамі, хаця і з дазволу феадала. Дзяржаўныя сяляне прадавалі зямлю не толькі іншым дзяржаўным сялянам, але часам іншым залежным людзям або і прадстаўнікам прывілеяванага саслоўя [15, ст. 80]. Сяляне імкнуліся абараніць і захаваць свае правы на зямлю і адначасова павялічыць колькасць раллі шляхам распрацоўкі пустэч, выкарчоўвання лесу і інш.
Информация о работе Станаўленне і развіцце грамадзянскага права феадальнай Беларусі XV-XVI ст