Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Марта 2012 в 12:22, курсовая работа
Беларуская нацыя – інтэлігентная нацыя. І, як бы не здавалася тое парадаксальным, тэза гэтая падцвярджаецца не толькі гісторыяй, мовай, фальклорам, сучасным сапраўды нацыянальным мастацтвам і літаратурай, а самім душэўным складам сталых беларусаў, якія колісь жылі і жывуць цяпер, ды і сённяшняй нашай моладзі. Прычым, нягледзячы на тое, што беларуская душа надта чуллівая, задумлівая, надзвычай даверлівая (праўда, да пэўнай мяжы) і ўся ў самасумневе, а таму дужа ўспрымальная да знешняга ўплыву. А ўплыў гэты далёка не заўсёды адпавядае законам непадробнай культуры і інтэлігенцыі.
Уводзіны__________________________________________ст. 3-5
Духоўныя і філасофскія пошукі інтэлігента ў творчасці Міхася Стральцова____________________________________ст. 6-8
2. Духоўныя пошукі інтэлігента ў апавяданнях Міхася Стральцова____________________________________ст. 9-17
Адлюстраванне інтэлігента ў лірыцы Міхася Стральцова____________________________________ст. 18-21
Хрысціянскія каштоўнасці як сродак выхавання будучага інтэлігента (аповесць «Адзін лапаць, адзін чунь)»________________________________________cт. 22-24
Заключэнне________________________________________ст.25-26
Спіс ліратуры______________________________________ст.27-28
3 часоў Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага Біблія лічылася крыніцай спрадвечных духоўных каштоўнасцей і ведаў. Біблейскія сюжэты, вобразы, матывы натхнялі дзеячоў мастацтва да творчасці. Да Свяшчэннага пісання звярталіся В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, 3. Бядуля, Я. Купала, Я. Колас, М.: Багдановіч, У. Караткевіч, Р. Барадулін і некаторыя іншыя.
“У апошняе дзесяцігоддзе ў выніку пераацэнкі духоўных каштоўнасцей: наш народ пачынае вяртацца да таго, што ведаў і ведае ўвесь цывілізаваны свет, - да скарбаў хрысціянства, якое спрыяла выхаванню пачуццяў гуманасці, міласэрнасці. Хрысціянства, як лічаць некаторыя навукоўцы, адыграла пэўную ролю ў фарміраванні беларускай ментальнасці і талерантнасці. Беручы за аснову якраз гэты бок нацыянальнага характару, яны сцвярджаюць, што беларусы самыя паслядоўныя хрысціянскія падвіжнікі, і наадварот, усе пакуты на сваім шляху беларусы маюць з-за недастатковай хрысціянскасці" [2, 259-262].
Хрысціянскія матывы ў творчасці пісьменнікаў прыцягваюць увагу даследчыкаў літаратуры. Цікавым у гэтым плане бачыцца вобраз дзеда Міхалкі з аповесці М. Стральцова "Адзін лапаць, адзін чунь". На думку літаратуразнаўцаў У. Аскоцкага, В. Жураўлёва, В. Івашчанкі, М. Тычыны, Т. Шамякінай, А. Яскевіча і іншых гэты невялікі па аб'ёму твор утрымлівае глыбокую філасофскую думку аб чалавечай дабрыні, аб духоўных багаццях, якія застаюцца вечнымі ў душы народа, нягледзячы на пакуты і страты. А. Адамовіч сцвярджаў: гуманізм, чалавечнасць, - тая нацыянальная ідэя, якой цвёрда прытрымліваецца М. Стральцоў, і таму ён так радасна адкрыў для сябе М. Гарэцкага . Найбольш зацікавіла яго, разважае крытык, супадзенне сваёй і Гарэцкага думкі пра нацыянальны характар беларуса.Змест аповесці "Адзін лапаць, адзін чунь" дае падставы лічыць дзеда Міхалку чалавекам, які на працягу ўсяго жыцця стараўся шанаваць закон Божы. У хвіліны душэўнага неспакою, пакутлівых разваг пра меру дабрыні, пра дабрыню і розум яго думкі звернуты да Бога як да творцы ўсяго добрага, вечнага, разумнага. У асобны невялікі раздзел выдзелены роздум-малітва дзеда Міхалкі. Гэты ўнутраны маналог выкананы М. Стральцовым на ўзроўні лепшых прыкладаў дадзенага прыему не толькі ў беларускай, але і ў сучаснай прозе наогул .
Выбар паміж
дабром і злом суправаджае чалавецтва
на працягу тысячагоддзяў. Хрысціянства
не пакідае ні воднага чалавека безабаронным
перад гэтым выбарам, узброіўшы яго маральным
кодэксам, які дапамагае ісці па шляху
дабра, назбягаючы зла. Дзед Міхалка пакідае
ў спадчыну ўнуку Іванку адзінаё свае багацце - дабрыню.
Ён ведае, што без яе не пражывеш, душа
зачарсцвее, але і разумее: нялёгкая гэта
ноша, такая спадчына, і таму просіць у
Бога: "...Пашлі
выпрабаванні яму па сіле. Не
зрабі так, каб надламалася яго душа пад
цяжарам дабра, але не зрабі і так, каб
душа яго стала зласлівай. Палажы яму тую
меру, якую не палажыў ты мне" [15, 238].
Дабро - гэта яшчэ і любоў да бліжняга, суперажыванне хворым і знямоглым, асірацелым, згаладалым па кавалку хлеба і па добрым слове. Адыходзяць жыццёвыя сілы дзеда Міхалкі, але любоў да адзінага ўнука, трывога за яго, боль за дачку-ўдаву трымаюць старога на зямлі. Ён не баіцца смерці, нічога не просіць для сябе ў Бога: "Судзі; як хочаш мяне, я ўсе прыму. Прашу цябе за ўнука. Ён сірата, ты ведаеш, і не зрабі так, каб ен быў сіратою і між людзей...
Супакой сэрца дачцэ маёй... Пашлі добрага чалавека ёй, пашлі ўнуку майму бацьку. Дай яшчэ пажыць маёй старой - не будзе табе шкоды ад гэтага, божа..." [15, 238].
Вялікую аснову дабрыні - спачуванне чужому няшчасцю - пасеяў у дзіцячым сэрцы ўнука дзед Міхалка. Прыкладам з'яўляецца раздзел аповесці пра сон Іванкі, дзівосны паводле псіхалагічнай тонкасці, паводле пранікнення ў патаемныя куточкі дзіцячай душы. Хлопчыка пакрыўдзіў Аўдулін Паўлік, па вясковай мянушцы Цяўлік, пераростак, з парванай капсулем ад гранаты шчакой, які пастыляўся нават з дарослымі. Гняце злосць Цяўліка: фашысты забілі бацьку, спалілі хату, не ладзяцца справы ў школе, з малымі ў адным класе сядзіць. Злуе ён і на Іванку, і на дзеда Міхалку, што навучыў малога ўнука чытаць і пісаць, рашаць задачы: ... надта разумнымі хочуць яны быць з дзедам. I сніцца Іванку, быццам нейкі чалавек, аказваецца таксама Іванка, толькі дарослы, хоча адпомсціць, забіць Цяўліка. I раптам уся крыўда на Цяўліка, што сабралася ў сэрцы хлопчыка, выкіпае да рэшты жахам: "Не хачу! Не хачу!.. Не чапайце яго, не трэба яго чапаць! Ён дурны яшчэ, нічога не разумее..." [15, 233]. Нейкім унутраным, ужо не дзіцячым розумам імкнецца зразумець свет Іванка і сваім добрым спагадлівым сэрцам даць усяму меру.
«Асоба Іванкі фарміруецца ў тым маральным полі, што ўтварае вакол сябе дзед Міхалка, самы надзейны абаронца, нават з маці ў хлопчыка не было такой блізкасці, «зласлівым стала яе сэрца» ад перажытага ў вайну» [ ]. Думаецца, для дзеда Міхалкі ганарлівасць, злоба, зайздрасць, сквапнаць, лянота, - усё тое, што адразае чалавека ад Бога як ад крыніцы жыцця. Іванка слухае дзеда, калі ён забараняе гуляць у карты, бо і дарослым «ад картаў,ніякай карысці няма» [15, 225]. Магчыма, дзед Міхалка зыходзіў з меркавання, што гульня ў карты, як азартная гульня, - гэта прага ўзбагачэння за кошт іншых, таму з'яўляецца злом.
Нягледзячы на цяжкасці жыцця, дзед Міхалка не быў зайздросным, не любіў скардзіцца і Іванку вучыў цярпенню: «Бог, унучак, цярпеў, і нам цярпець вялеў» [15, 234]. Хлопчыка раздражняла, што дзед так часта згадвае Бога, а калі бачыў, якім бездапаможным, разгубленым пасля яго слоў рабіўся твар старога, шкадаваў.
I толькі праз дваццаць год адкрыецца даросламу ўжо Іванку дзедава мудрасць, ён зразумее, чым у сабеабавязаны яму і шчыра напіша аб гэтым у лісце да сябра як пра найвялікшае адкрыццё ісціны быцця: «I зразумеў я, што няма інакшай мудрасці для нас, чалавекаў, акрамя той, што трэба быць па-чалавечы добрым і мужным, - у часы бурнаплыннай маладосці і на марудлівым склоне дзён» [15,256].
Такім чынам, аповесць «Адзін лапаць, адзін чунь», як і іншыя творы, сведчыць аб тым, што для пісьменніка М. Стральцова вызначальнымі з'яўляюцца адносіны паміж людзьмі на аснове чалавечнасці. Чалавечнасць у сваю чаргу вызначаецца маральнымі прынцыпамі, без кіраўніцтва якімі немагчыма духоўнае адраджэнне. М.Стральцоў перакананы ў тым, што пабудова новага грамадства пачынаецца з духоўнага адраджэння нацыі.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Працэсы
філасофскіх і духоўных пошукаў
М.Стральцова не з’яўляюцца аднанапраўленымі,
яны характарызуюцца
Думаецца, няма неабходнасці аналізаваць усе адно за другім апавяданні і аповесці Міхася Стральцова. I з таго, што зраблена, відавочна, наколькі шырока і глыбока праблема душы беларускага чалавека ў пераломе на грамадска-бытавыя ўмовы быцця цікавіла празаіка.
Героі Міхася Стральцова вяртаюцца да вытокаў, у родную вёску не за "сенам" - яны павінны пачаць новы адлік жыцця, пачаць яго з прылучэння да сваіх ідэалаў і даследавання той рэчаіснасці, што падавалася ім калісьці "несапраўднай". Пачынаць, вядома, прыходзілася не "з нуля" - за душой у іх быў сур'ёзны ідэйны, маральны багаж. Але куды, пэўна, лягчэй сённяшняму маладому чалавеку - з добрай зайздрасцю гаворыць аб ім крытык Стральцоў, гаворыць аб валоданні цяпер ўступіўшымі ў літаратуру пісьменнікамі "дакументам": пакуль пакаленне Стральцова прабівалася да гэтага дакументу-рэальнасці, час сыходзіў наперад... Герой Стральцова жадаў узгадаць галоўнае: што дапамагала пакаленню бацькоў выжыць у агністай вёсцы, што, не заўважанае імі як меней значнае, чым высокія імкненні душы, пакідала гэтую душу жывой у самыя цяжкія дні. Герой Стральцова павінен быў пайсці да вытокаў свайго жыцця, пазнаць "сакрэт" жыццеўстойлівасці сваіх бацькі і маці.
Такое "падарожжа да вытокаў" здзяйснялася не толькі ў прозе Стрльцова - была ў ім жыццёвая неабходнасць, калі хутка ў гэтыя жа гады з'явіліся раманы Івана Мележа, аўтабіяграфічныя ў аснове сваёй кнігі Брыля, Адамовіча, Навуменкі, апавяданні Адамчыка і - ужо ў самы апошні час - загучалі запісаныя беларускімі пісьменнікамі голасы спаленых вёсак і напісана было "Чужое неба" Сачанкі.
Такім чынам правёўшы канкрэтна-аналітычны аналіз твораў М.Стральцова, ахарактарызаваўшы духоўныя і філасофскія пошукі пісьменніка можна зрабіць выснову, што асноўнымі прынцыпамі-пастулатамі, да якіх у выніку духоўных пошукаў прыходзяць героі з’яўляюцца: а) сіла чалавека ў яго “карэннях”; б) веданне на узроўні Прадчування Ісціны; в) хрысціянства – аснова выхавання пачуццяў гуманасці, міласэрнасці. Але гэта далёка не ўсё, што можна сказаць пра інтэлігента, які адлюстраваны ў творах М.Стральцова. Неразгледжанымі засталіся пытанні аб класіфікацыі герояў-інтэлігентаў (інтэлігент-рамантык, інтэлігент-ідэаліст, інтэлігент-дыдактык і інш.); аб узаемаўплывах жыцця аўтара і яго літаратурных герояў; уплывах папярэднікаў (Якуба Коласа, Янкі купалы, максіма Гарэцкага, Кузьмы Чорнага і інш.) і сучаснікаў (Янкі Сіпакова, Уладзіміра Караткевіча, Алеся Адамовіча, Івана Чыгрынава, Янкі Брыля, Рыгора Барадуліна ды інш.) на канцэпцыю інтэлігента Міхася Стральцова. Ды гэта можа стаць перспектывамі далейшых навуковых даследаванняў.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ:
Информация о работе Духоўныя пошукі інтэлігента у творчасці Міхася Стральцова