Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Марта 2012 в 12:22, курсовая работа
Беларуская нацыя – інтэлігентная нацыя. І, як бы не здавалася тое парадаксальным, тэза гэтая падцвярджаецца не толькі гісторыяй, мовай, фальклорам, сучасным сапраўды нацыянальным мастацтвам і літаратурай, а самім душэўным складам сталых беларусаў, якія колісь жылі і жывуць цяпер, ды і сённяшняй нашай моладзі. Прычым, нягледзячы на тое, што беларуская душа надта чуллівая, задумлівая, надзвычай даверлівая (праўда, да пэўнай мяжы) і ўся ў самасумневе, а таму дужа ўспрымальная да знешняга ўплыву. А ўплыў гэты далёка не заўсёды адпавядае законам непадробнай культуры і інтэлігенцыі.
Уводзіны__________________________________________ст. 3-5
Духоўныя і філасофскія пошукі інтэлігента ў творчасці Міхася Стральцова____________________________________ст. 6-8
2. Духоўныя пошукі інтэлігента ў апавяданнях Міхася Стральцова____________________________________ст. 9-17
Адлюстраванне інтэлігента ў лірыцы Міхася Стральцова____________________________________ст. 18-21
Хрысціянскія каштоўнасці як сродак выхавання будучага інтэлігента (аповесць «Адзін лапаць, адзін чунь)»________________________________________cт. 22-24
Заключэнне________________________________________ст.25-26
Спіс ліратуры______________________________________ст.27-28
І калі ён даведаецца раніцою з тэлеграмы, што маці памерла, усё стане па сваіх месцах: і самахоць узніклае жаданне напісаць аповед пра моташную, непазбежную для кожнай жывой істоты смерць; і маці, што ўзнікла ў сне – як у дзяцінстве, у пуні, з якой выйдзе – і пойдзе смаліць вепрука – адсюль і вада гэтая, што цяжка плешчыцца ў вёдрах, і вузкае акно ў сцяне – апошняя крыніца святла, і курынае яйка – нібы кплівы напамін пра кароткатэрміновасьць, як курыны век, чалавечага быцьця (і тлушч – адтульсама: яйка з птушынага жыцця, лой – з птушынай смерці)...
Душа адтала, і на свет, асьцярожна распраўляючыся, як пралеска, зьявіўся чалавечы боль – той, які рана ці позна давядзецца адчуць кожнаму з нас, які прыходзіць разам з успамінам пра дзяцінства, пра маму, пра вепрука, забітага – дзеля нас...
Аўтар хацеў толькі напісаць гэты аповед, прызнаецца нам, але – не напісаў. Смерць маці яму перашкодзіла. Так герой фільму Фэліні хоча зняць фільм, а ў выніку мы толькі даведваемся пра тое, як яму карціць зняць фільм, як ён ня можа зняць фільм, а самога фільму – ня бачым...
У «Смаленьні вепрука» няма нічога лішняга. Яно надзвычай лаканічнае. Таксама напісаныя і найлепшыя аповеды на расейскай мове – у Буніна, Шукшына, Казакова.
Вёска і горад, душа і цела, глеба і культура – стральцоўскі герой-інтэлігент выбірае свой шлях адзінокага сузіральніка жыцця і яго шматлікіх праяў, які востра адчувае крохкасць светабудовы і імгненнасць зямнога існавання. Ён увесь час адчувае сябе на скрыжаванні супрацьлеглых настрояў і кантрастных паняццяў: то кідае ўсё і едзе ў родную вёску ( «Там, дзе зацішак, спакой»), то вяртаецца ў горад, нагружаны вясковымі ўражаннямі («На вакзале чакае аўтобус»), то акунаецца ва ўспаміны пра дзяцінства. Гэтак вонкава выяўляецца «незадаволенасць героя-інтэлілента самім сабою і неўладкаваным светам, бясконцае імкненне да нечага высокага, духоўнага, сэнсоўнага, - таго, што мае розныя імёны «шчасце», «паўната жыцця», «гармонія», «лад».» [5, 464].
У агульнай плыні сучаснай беларускай паэзіі ў цэлым і ў творчых здабытках паэтаў «філалагічнага пакалення» ў прыватнасці вершы Стральцова колькасна займаюць невялікае месца. 3 пункту погляду аб'ёму напісанага, мнагастайнасці праблематыкі, багацця паэтыкі куды салідней выглядаюць яго аднагодкі, амаль адначасова з якімі ён прыйшоў у літаратуру: Рыгор Барадулін і Янка Сіпакоў.
У творчасці М. Стральцова скразным вобразам, прысутнасць якога адчуваецца вельмі востра, амаль з сілай фізічнай відавочнасці, з'яўляецца вясковы хлапчук. «Ён — двайнік лірычнага героя, той самы інтэлігент у другім калене, які пастаянна вядзе з ім напружаны дыялог. Мяжа праўдзівасці ў жыцці і, адпаведна, рэалізму ў паэтычным слове не дазваляе паэту весці гэты дыялог з тым, каго ўжо няма, як бы на самай справе, таму размова з вясковым хлопчыкам, з сабой, былым, ідзе ад імя лірычнага героя і носіць нязменна спавядальны характар» [10, 205].
Хачу я з тым, з маленства хлапчуком,
Свае гады ў дарозе пераняўшы,
Спаткацца. Таргане ён плечуком,
Святло вачэй насустрач разаслаўшы.
………………………………………...
Ні ў чым, ні ў чым ён тут не вінават,
I я яму ніколечкі не вінен.
Хачу пабачыць толькі той пагляд,
Яго пагляд, — я помню, быў ён сіні.
I ўсё, і ўсё. Сагрэцца б толькі ім.
Цяпер бывай, — пара і развітацца.
I больш нічога.
Захад стаў як дым.
Залеглі цені. Стала нанач брацца.[15, 341-342]
Па сутнасці, гэта вядомы з літаратуры фантастычны ясенінскі двайнік або гогалеўскі перэварацень. Гэта той кожнаму з нас знаёмы чалавечак, з якім раней нас не адрознівалі ды з якім раз'ядналі, разлучылі гады. Вядома, такое ўсімі ў розны час і з рознай сілай відавочнасці ўяўляецца, але мастацкае адкрыццё гэтага адчування належыць у дадзеным выпадку менавіта Міхасю Стральцову. Яно набывае ў яго творах пэўны фізічны воблік.
Стаю ў вадзе, малы і босы,
Між пальцы шчэміцца трава.
А жабы кумкаюць. Як восы,
У вочы промні. Галава
Цвіце здзічэлаю свірэпкай.
Ад рабаціння твар пячэ...
I ўладай нечай, гэткай чэпкай,
Я і дагэтуль там яшчэ.[15, 350]
Значна часцей у вершах, як і ў большасці сваіх празаічных твораў, Стральцоў імкнецца менавіта апяваць вясковае жыццё, пры тым не толькі захапляючыся прыгажосцю прыроды, але ўводзячы ў вершы падрабязнае апісанне вясковых прылад працы, звычаяў, традыцый. Як у “Бацькаўшчыне” або ў асабліва прыгожым вершы “Вяртанне” паэт, наведаўшы вёску пасля доўгай адсутнасці, захапляецца колерамі і гукамі прыроды. Ды толькі зрэдку знаходзім мы ў Стральцова простыя апісанні прыроды: для яго пейзаж – не толькі месца прыгажосці і сумленнай працы, але і месца, што знаходзіцца пад пагрозай разбурэння з-за чалавечай бяздумнасці і бязлабернасці.
Многія вершы Стральцова пра прыроду можна было б вызначыць як філасофскія, хоць гэта не дэкларуецца напрамую ні формай, ні стылем гэтых твораў. Паэт перадае свае ідэі з мяккай ненавязлівасцю, і ў выніку чытач адгукаецца на іх не інтэлектуальна, але хутчэй падсвядома, пачуццямі. Да вершаў такога кшталту ў разглядаемым томіку належаць наступныя: “Снег пры сонцы”, “Халодны дождж – не даспадобы вільгаць”, “Снег асядае. І заспаны лес...” і “Гэтым дрэвам вясёла шумець!”.
«Спробы самааналізу, творчай самарэфлексіі ў вершах Стральцова сведчаць — пошукі свайго слова ў паэзіі адбываліся на шляху магістральным, дзе было завозна, дзе спакусліва гучалі чароўныя мелодыі — хараство і гармонія пушкінскага і купалаўскага паэтычнага голасу» [10, 207]
Далёкая, наіўная пара!
Рука для ўдачы поўнае шукала
Надзейнага гусінага пяра,
А не стальнога з школьнага пенала.
I тое «дым», і тое «пілігрым»,
Прыдаўшыся абмарачэннем-словам,
Няўжо натхненнем дыхала старым,
А не сваім і непадкупна новым?[15, 394]
У той час лёгка і без ценю сумнення туравалася гэтым голасам. Быў гэта свет «знаёмы і радзімы», спадчынны, як зямля і вёска, як неба над галавой. Прыйшоў чаc сталасці — і з ім прыйшла пара сваёй песні. I ўсё ж у тым гарманічным моцартаўскім свеце юнай душы, дзе будучыня пазнавалася праз паэзію, а паэзія вывяралася падабенствам з жыццём, было нешта такое, з чым можна было і варта было не развітвацца ніколі.
Пры ўсёй лакальнасці паэтычны свет, асвоены Стральцовым, аказваецца дастаткова шырокім. У ім знайшлося месца пачуццям святым і светлым — замілавання да Радзімы, да жыццядайнай зямлі. Паэту ўдаецца пазбягаць досыць прыкметнай у сучаснай паэзіі афектацыі пры вырашэнні гэтай тэмы. Шчырасць пачуцця ў дачыненні да вершаў Стральцова — сінонім той самай спавядальнасці.
Перасцярога «дачаснага поклічу» ўяўнага самазаспакаення прымхлівым дабрабытам і заклік да пошукаў дасканаласці і хараства найбольш яскрава адлюстраваліся ў вершах грамадзянскага гучання.
Эпоха
шчодрай была:
20 мільёнаў ураз пахавала.
Эпоха
скупою была:
Слязамі за кроў плаціла.[15, 377]
У гэтых радках — жорсткая праўда пра той час, які вымагаў ад чалавека вялікай сілы духу і трываласці, праўда, сказаная ў трывозе за наступны дзень жыцця ў свеце, далёкім ад дасканаласці. Праўда гэта — «цана пазнання свету, выхад за межы непасрэдных адносін з блізкімі людзьмі, наваколлем, усім тым, што адорвае радасцю, свеціць святлом шчаслівай будучыні. Гадзіннік лірычнага героя Стральцова, заведзены на кругабег удачы, спыняецца не толькі ў залежнасці ад знешніх уздзеянняў неўладкаванага чалавечага жыцця» [10, 208]. Перш за ўсё — і гэта таксама выяўленне спавядальнасці і шчырасці — ад таго, што герою ўласцівы глыбокі самааналіз і патрабавальнасць да самога сябе, як у герояў М. Гарэцкага. Тады нараджаюцца вершы, якія будзяць роздум і вымагаюць ладрахунку пройдзенага і зробленага.
Ужо
гаварылася пра асаблівую
Паэтычны дар Міхася Стральцова несумненны і нельга пагадзіцца са сцверджаннем А. Адамовіча, што проза Стральцова важней ягонай паэзіі. Аднак варта адзначыць, што на працягу ХХ стагоддзя беларуская літаратура была багацейшай на паэзію, чым на кароткую прозу. І з гэтага пункту гледжання псіхалагічна глыбокія апавяданні Стральцова – асабліва каштоўны ўнёсак у агульную літаратурную традыцыю. Безумоўна, М. Стральцоў вылучаецца непазбыўнай лірычнай вытанчанасцю і маральнай дамінантай ва ўсіх сваіх творах. Адзін з самых светлых і музычных беларускіх пісьменнікаў, ён узвышаецца над дробязнасцю і маральным разлажэннем свайго часу, і з’яўляецца паходняй надзеі для многіх суродзічаў, глыбока заклапочаных лёсам сваёй радзімы (асабліва інтэлігенцыі). Яго найлюбімымі тэмамі былі адносіны мінулага і сучаснасці, свет горада і вёскі, абмаляваныя тонка нюансіраванымі, хутчэй “акварэльнымі” танамі, чым шырокімі мазкамі “алейнай” фарбы. У творчасці М. Стральцоў – глыбока асабісты і суб’ектыўны, але адначасова ён быў надзвычай чуйны да пачуццяў тых, хто побач, і асноўную танальнасць яго лірычных твораў можна вызначыць як аптымістычную.
Информация о работе Духоўныя пошукі інтэлігента у творчасці Міхася Стральцова