Духоўныя пошукі інтэлігента у творчасці Міхася Стральцова

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Марта 2012 в 12:22, курсовая работа

Описание работы

Беларуская нацыя – інтэлігентная нацыя. І, як бы не здавалася тое парадаксальным, тэза гэтая падцвярджаецца не толькі гісторыяй, мовай, фальклорам, сучасным сапраўды нацыянальным мастацтвам і літаратурай, а самім душэўным складам сталых беларусаў, якія колісь жылі і жывуць цяпер, ды і сённяшняй нашай моладзі. Прычым, нягледзячы на тое, што беларуская душа надта чуллівая, задумлівая, надзвычай даверлівая (праўда, да пэўнай мяжы) і ўся ў самасумневе, а таму дужа ўспрымальная да знешняга ўплыву. А ўплыў гэты далёка не заўсёды адпавядае законам непадробнай культуры і інтэлігенцыі.

Содержание работы

Уводзіны__________________________________________ст. 3-5
Духоўныя і філасофскія пошукі інтэлігента ў творчасці Міхася Стральцова____________________________________ст. 6-8
2. Духоўныя пошукі інтэлігента ў апавяданнях Міхася Стральцова____________________________________ст. 9-17
Адлюстраванне інтэлігента ў лірыцы Міхася Стральцова____________________________________ст. 18-21
Хрысціянскія каштоўнасці як сродак выхавання будучага інтэлігента (аповесць «Адзін лапаць, адзін чунь)»________________________________________cт. 22-24
Заключэнне________________________________________ст.25-26
Спіс ліратуры______________________________________ст.27-28

Файлы: 1 файл

курсавая.docx

— 76.01 Кб (Скачать файл)

Установа адукацыі

«Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя

А.А. Куляшова»

Факультэт славянскай філалогіі

Кафедра беларускай літаратуры

 

 

 

 

 

Духоўныя пошукі інтэлігента ў творчасці Міхася Стральцова

 

курсавая работа

 

 

студэнткі ІІІ курса

беларускага

аддзялення ФСФ

гр. «А»

(дзённая форма 

навучання)

Антонавай А.У.

 

 

 

 

 

 

Магілёў 2009

ЗМЕСТ:

Уводзіны__________________________________________ст. 3-5

  1. Духоўныя і філасофскія пошукі інтэлігента ў творчасці Міхася Стральцова____________________________________ст. 6-8

2.    Духоўныя пошукі інтэлігента ў апавяданнях Міхася Стральцова____________________________________ст. 9-17

  1. Адлюстраванне інтэлігента ў лірыцы Міхася Стральцова____________________________________ст. 18-21
  2. Хрысціянскія каштоўнасці як сродак выхавання будучага інтэлігента (аповесць «Адзін лапаць, адзін чунь)»________________________________________cт. 22-24

Заключэнне________________________________________ст.25-26

Спіс ліратуры______________________________________ст.27-28

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

Беларуская  нацыя – інтэлігентная нацыя. І, як бы не здавалася тое парадаксальным, тэза гэтая падцвярджаецца не толькі гісторыяй, мовай, фальклорам, сучасным сапраўды нацыянальным мастацтвам і  літаратурай, а самім душэўным складам  сталых беларусаў, якія колісь жылі і  жывуць цяпер, ды і сённяшняй нашай  моладзі. Прычым, нягледзячы на тое, што  беларуская душа надта чуллівая, задумлівая, надзвычай даверлівая (праўда, да пэўнай мяжы) і ўся ў самасумневе, а  таму дужа ўспрымальная да знешняга ўплыву. А ўплыў гэты далёка не заўсёды  адпавядае законам непадробнай  культуры і інтэлігенцыі. Нас імкнуцца часам пераканаць (пэўная скіраванасць культуралагічнай палітыкі некаторых  СМІ ды асобных «суперінтэлектуальных» дзеячаў ад культуры і мастацтва), што сама прырода нашая, чалавечая, вычварна і дэфектыўна ў сваёй  аснове, схільная хутчэй да цёмнага  і нізкага, чым да светлага і высокага, імкнуцца забіць нашую прагу інтэлектуальнай  чысціні і святла, прагу самапэўнасці. Аднак аб’ектыўныя факты –  факты як жыцця, так і літаратуры – сведчаць за іншае: «парыванні душы нашае» высокія – у прагным  пошуку духоўнай глыбіні і ясноты, адпаведных унутрана-падсвядомаму адчуванню, якое па сутнасці – веданне, хоць і  без ведання шляхоў...

Міхась  Стральцоў набыў вядомасць у  раннія 60-я гады, сцвердзіўшыся напачатку  ў жанры прозы, крытыкі і пазней – у паэзіі. Ужо самыя першыя апавяданні Стральцова вылучаліся выключнай  стылістычнай тонкасцю і псіхалагічнай  субтыльнасцю, што дазваляла пісьменніку  пазбягаць у творах прамых элементаў  у трактоўцы такіх тэм, як адносіны між горадам і вёскай, звычаі вёскі  ў жыцці маладых урбанізаваных  сяльчан, адчужэнне маладых людзей ад родных традыцый і адначасова іх ідэалізацыя. Пры гэтым пісьменнік дасягаў сваёй мэты, выкарыстоўваючы  найперш своеасаблівыя імпрэсіяністычныя “акварэльныя” таны. Міхась Стральцоў быў адным з самых відных, уталентаваных беларускіх пісьменнікаў апошніх дзесяцігоддзяў савецкага часу. Выдатная спадчына лірычнага пісьменніка з моцным і глыбокім маральным інстынктам будзе жыць нават тады, калі апісаныя ім пакаленні і многія іх праблемы стануць мінулым.

Яркі  прадстаўнік “лірычнай прозы”, Міхась Стральцоў шмат зрабіў у справе інтэлектуалізацыі беларускай літаратуры.      

Некаторыя крытыкі вызначалі яго творчую пазіцыю як погляд выхадца з вёскі, які настальгуе па пакінутым асяроддзі, пакутуе, нібы герой ранняй прозы М. Гарэцкага, ад немагчымасці вярнуцца ў старую лазню, другім разам ступіць у раку вясковага дзяцінства. Традыцыя паказу псіхалагічнага стану гараджаніна — былога вяскоўца — у нашым пісьменстве досыць даўняя: яна сягае да твораў Яна Баршчэўскага, Адама Гурыновіча, Леапольда Родзевіча, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Кузьмы Чорнага, Лукаша Калюгі... М. Стральцоў не проста аднаўляе яе — ён звязвае тэму інтэлігента ў першым пакаленні з праблемай сацыяльнай, асобавай і творчай чалавечай самарэалізацыі.  
     М. Стральцоў абнавіў унутраную канфліктнасць блуканняў літаратурнага героя паміж вёскай і горадам: іх мэта — дасягненне ўнутранай гармоніі, згоды з самім сабой, тоеснасці самому сабе. Гэта і пошук гарманічнага, камфортнага асяроддзя, свайго Дому, які вёска можа падарыць, але ці абавязкова вёска?

Дзесяткi (так-так, дзесяткi!) крытыкаў i даследчыкаў  лiтаратуры, тысячы (а, можа, i дзесяткi тысяч!) чытачоў — сапраўдных аматараў прыгожага  пiсьменства — даследавалi i асэнсоўвалi, чыталi i чытаюць, i будуць чытаць надалей  яго вялiкiя, насамрэч таленавiтыя  Творы. Бо не трэба быць спецыялiстам-лiтаратуразнаўцам, а проста трэба «ўмець» чытаць глыбокiя, пранiкнёныя сапраўднымi людскiмi пачуццямi i перажываннямi вершы i аповесцi, апавяданнi i эсэ, рэцэнзii i артыкулы Мiхася Стральцова. Якiя iменна — сказаць  практычна немагчыма. Бо i ў раннiх  ягоных творах — апавяданнях «Трыпцiх», «Перад дарогай», «На вакзале чакае  аўтобус», «Сена на асфальце», «Свет Iванавiч, былы донжуан»; i ў наступных  — аповесцi «Адзiн лапаць, адзiн  чунь», апавяданнi «Смаленне вепрука», эсэ «Загадка Багдановiча», «Чалавек з Малой Багацькаўкi», артыкулах  «На пачатку ўсiх пачаткаў», «Ад  роднае зямлi», «Ад маладзiка да поўнi», зборнiках вершаў «Ядлоўцавы куст», «Цень ад вясла», «Мой свеце ясны»  споведзi-развагi герояў, як былi, так i застаюцца (i надоўга яшчэ застануцца!) цi не самымi моцнымi i адметнымi сродкамi мастацкага асэнсавання чалавека як Асобы: нашага папярэднiка, сучаснiка, наступнiка...

Актуальнасць тэмы. Выбар тэмы даследавання тлумачыцца шэрагам прычын.

Па-першае, актуальнасцю і пазачасавасцю адлюстраваных  пісьменнікам праблем духоўнага  характару: злабадзённых пытанняў чалавечага існавання (яго рэальнага жыцця  і па-за прасторавага існавання яго  душы), адказы на якія чалавецтва імкнецца знайсці, звяртаючыся да асэнсавання  ўсёй гісторыі свайго быцця, пачынаючы  ад самых першых яго дзён.

Па-другое, неабходнасцю прачытання твораў Міхася Стральцова з пункту погляду адлюстравання ў іх філасофскіх, а шырэй – духоўных – пошукаў.

Па-трэцяе, цікавасцю да адлюстравання вобраза  інтэлегента у творах М. Стральцова.

Мэта даследвання – раскрыць духоўныя пошукі інтэлігента ў творчасці Міхася Стральцова.

Задачы:

  • правесці канкрэтна-аналітычны аналіз твораў

М. Стральцова;

  • ахарактарызаваць духоўныя пошукі пісьменніка;
  • выявіць вобраз інтэлігента ў апавяданнях Стральцова;
  • выявіць вобраз інтэлігента ў аповесцях пісьменніка.

Аб’ект і прадмет даследавання. Аб’ектам даследавання з’яўляюцца аповесць («Адзін лапаць, адзін чунь»), апавяданні («Блакітны вецер», «Сена на асфальце», «Смаленне вепрука»,«Свет Іванавіч, былы донжуан», «На вакзале чакае аўтобус», «І зноў, зноў горад» і інш.) і вершы з кніг  «Ядлоўцавы куст», «Цень вясла»,  «Мой свеце ясны» Міхася Стральцова.

Прадметам даследавання з’яўляецца вобраз інтэлігента, адлюстраваны ў творах Міхася Стральцова.

Метадалогія і метады праведзенага даследавання. Тэарэтычнай і метадалагічнай асновай даследавання паслужылі ідэі, якія знайшлі сваё развіццё ў айчынных літаратуразнаўчых працах такіх навукоўцаў, як Т. Шамякіна, В. Івашчанка, А. Кабаковіч, А. Шарангавая, В. Жураўлёў і інш.

У даследаванні выкарыстоўваліся наступныя  метады: канкрэтна-аналітычны, параўнальна-супастаўляльны, метады сістэмна-функцыянальнага аналізу, кампаратывісцкі, герменеўтычны.

Вынікі  даследавання могуць быць выкарыстаны  пры вывучэнні курса «Гісторыя  беларускай літаратуры» ў ВНУ  і сярэднеадукацыйных школах.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1. Духоўныя і філасофскія пошукі інтэлігента ў творчасці Міхася Стральцова

Філасофскія ідэі, рацыянальная думка ў той  або іншай форме заўсёды прысутнічалі ў літаратуры, выступалі неад’емным кампанентам мастацка-вобразнага спазнання  свету. І гэта заканамерна: мастацтва, літаратура з самага пачатку свайго ўзнікнення імкнуліся спасцігнуць  утоены за знешняй абалонкай свету  яго нябачны, таемны сэнс; у адзінкавым улавіць агульнае, у мінаючым і  выпадковым – устойлівае, неабходнае, у матэрыяльным – ідэальныя праявы жыцця. Нягледзячы на ўсю прадметную аснову свайго паходжання, мастацтва  заўсёды імкнулася вырвацца з  абмяжоўваючых яго пазнавальныя магчымасці, строга дэтэрмінаваных прасторава-часовых  і іншых азначэнняў, падняцца да ўсведамлення сутнасных праблем  быцця свету і чалавека. А гэта патрабавала звароту да іншых, стоячых  за межамі непасрэднага бачання свету  формаў абагульнення – да паняццяў і катэгорый разумовай свядомасці, якія служаць задачам развіцця  мастацкай ідэі.

Информация о работе Духоўныя пошукі інтэлігента у творчасці Міхася Стральцова