Духоўныя пошукі інтэлігента у творчасці Міхася Стральцова

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Марта 2012 в 12:22, курсовая работа

Описание работы

Беларуская нацыя – інтэлігентная нацыя. І, як бы не здавалася тое парадаксальным, тэза гэтая падцвярджаецца не толькі гісторыяй, мовай, фальклорам, сучасным сапраўды нацыянальным мастацтвам і літаратурай, а самім душэўным складам сталых беларусаў, якія колісь жылі і жывуць цяпер, ды і сённяшняй нашай моладзі. Прычым, нягледзячы на тое, што беларуская душа надта чуллівая, задумлівая, надзвычай даверлівая (праўда, да пэўнай мяжы) і ўся ў самасумневе, а таму дужа ўспрымальная да знешняга ўплыву. А ўплыў гэты далёка не заўсёды адпавядае законам непадробнай культуры і інтэлігенцыі.

Содержание работы

Уводзіны__________________________________________ст. 3-5
Духоўныя і філасофскія пошукі інтэлігента ў творчасці Міхася Стральцова____________________________________ст. 6-8
2. Духоўныя пошукі інтэлігента ў апавяданнях Міхася Стральцова____________________________________ст. 9-17
Адлюстраванне інтэлігента ў лірыцы Міхася Стральцова____________________________________ст. 18-21
Хрысціянскія каштоўнасці як сродак выхавання будучага інтэлігента (аповесць «Адзін лапаць, адзін чунь)»________________________________________cт. 22-24
Заключэнне________________________________________ст.25-26
Спіс ліратуры______________________________________ст.27-28

Файлы: 1 файл

курсавая.docx

— 76.01 Кб (Скачать файл)

Філасофскія пошукі ў гісторыі беларускай літаратуры характарызуюцца шырынёй і разнастайнасцю духоўных памкненняў пісьменнікаў, сувяззю  іх творчай дзейнасці з надзённымі задачамі часу, ідэйнай барацьбы, развіццём  самой літаратуры. Але найбольшае развіццё мастацка-філасофская думка  атрымоўвае ў тых кірунках, якія апелююць да чалавечай асобы, свядомасці, служаць мэтам сцвярджэння ідэальнага пачатку ў жыцці і літаратуры. На гэтай аснове філасофскія пошукі знаходзяць тэндэнцыю руху думкі  да ідэй усвядомленага гістарызму як адлюстравання працэсаў развіцця гістарычнай  рэчаіснасці, якасных змен усярэдзіне самой мастацкай свядомасці.

«У беларускай літаратуры Міхась Стральцоў займае асобнае месца як творца філасофска-інтэлектуальнай па зместу і еўрапейска-лапідарнай па форме прозы. Менавіта Стральцоў у пачатку 1960-х гг., калі ў літаратуру прыйшло новае пакаленне, быў ініцыятарам публічнай дыскусіі аб шляхах развіцця беларускай прозы, дзе паўстаў як свядомы прыхільнік «новага стылю», пад якім разумеў навізну і свабоду вобразнага мыслення: «архаізм стылю цягне за сабой архаізм мыслення і наадварот» [5, 464 ]».

Міхась  Стральцоў творча самарэалізаваўся ў разнастайных жанрах беларускай літаратуры — прозе, паэзіі, літаратурнай крытыцы, эсэістыцы, мастацкім перакладзе, журналістыцы. Рознаскіраванасць яго мастацкай  асобы дапаўнялася цэласнасцю і  самабытнасцю таленту, для якога  характэрныя асаблівая назіральнасць, «імпрэсіяністычнасць» успрыняцця, эмацыянальная чуйнасць, увага да нюансаў прыроднага і чалавечага быцця. Тонкі лірызм, пачуццёвая, інтэлектуальная  і стылёвая далікатнасць, асацыятыўнасць мастацкага мыслення — неад'емныя  рысы творчай манеры пісьменніка, незалежна  ад таго, у якім жанры ён пісаў. Спецыфічны болевы ракурс мастакоўскага бачання  пацвярджае яго прыналежнасць да пакалення пісьменнікаў — «дзяцей  вайны», якое называюць таксама «шасцідзесятнікамі», «філалагічным пакаленнем». Душэўная ранімасць, уражлівасць прадстаўнікоў пакалення «дзяцей вайны», а таксама цяжкі жыццёвы вопыт маленства і юнацтва паўплывалі на іх творчы лёс, унеслі ў яго прыкметы драматызму. Некаторыя з іх (В. Адамчык, У. Караткевіч, Б. Сачанка, I. Чыгрынаў і інш.) заўчасна, у росквіце творчых сіл і таленту пайшлі з жыцця. Міхась Стральцоў, у творах якога можна адшукаць элементы тэматычных і стылявых сыходжанняў з творчасцю яго калег-аднагодкаў — «дзяцей вайны», а таксама сляды ўплыву Льва Талстога, Івана Буніна, Марселя Пруста, Максіма Гарэцкага, Кузьмы Чорнага, літаратараў-«узвышэнцаў», Янкі Брыля ды іншых, у сапраўднасці тоесны толькі самому сабе.  
     Пісьменніцкі лёс Міхася Стральцова таксама не абышоўся без драматычных калізій, зрываў, а яго творчы пошук суправаджаўся няпростымі душэўнымі рэфлексіямі, роздумам, сумненнямі. Складанасць гэтага працэсу, падчас якога пісьменнік пераходзіў ад аднаго жанру да іншага, пакутаваў разам з героямі сваіх навел, аповесцей, эсэ і вершаў, спрыяла станаўленню аўтарскай самабытнасці.

Герой Стральцова – інтэлегент - жыхар сучаснага горада, але паводле паходжання і светаадчування вясковец. Адсюль славутая метафара “сена на асфальце”. Яму хочацца памірыць у сваёй душы сучасны мегаполіс і ціхамірную вёску, сумясціць традыцыйнае і мадэрнае, быць на узроўні ідэй і самаадчування свайго часу. Ён выразна бачыць вытокі гарадской цывілізацыі, дзе чалавек траціць сувязь з прыродай, міжволі пазбаўляецца душэўнай гармоніі, якой у поўнай меры ўладае “натуральны”, “прыродны” чалавек, жыхар вёскі. У гэтым стральцоўскі герой, звычайна малады чалавек, студэнт, аспірант, інтэлігент, кніжнік, блізкі да герояў Гамсуна, Хэмінгуэя, Гарэцкага, Чорнага, Брыля. Аднак і ў вёсцы, на ўлонні прыроды, ён хутка спахапліваецца: не, не райская ідылія, не пастараль з пастушкамі акаляе яго. «Унутранае жыццё героя-інтэлігента не зводзіцца толькі да пачуцця дысгармоніі, адарванасці ад роднай, нацыянальна-беларускай глебы. Яго смутак – смутак дрэва, якое ўзнялося высока над зямлёй, касманаўста, што ўбачыў Зямлю з вышыні, філосафа-экзістэнцыяліста, што адчуў сваю адзіноту ў вялікім свеце, немагчымасць быць зразуметым іншымі людзьмі. » [ 5, 464]

Герой маладога Стральцова ўвайшоў у літаратуру з маладым прадчуваннем радасці. Пазней Стральцоў распавядзе аб гэтых гадах свайго героя так: ён "безразважна і адважна рынуўся ў жыццё і не бяраг сябе, шчодра бяручы ад людзей і гэтак жа шчыра аддаючы  ім  сваё. Ды і што было берагчы! Яму падавалася, што не можа быць у свеце чалавека, які, узведаўшы, не пакахаў бы яго..."

З чыстым сэрцам увайшоў Стральцоў  у свет, заклікаючы ўсіх пацешыцца  з ім разам свайму адкрыццю прыгажосці, свежасці, шматкаляровасці. Блакітныя вятры лашчылі яго.

«Ён не быў падобны на сваіх калегаў, якія адразу ж сталі выбухаць пласты праблем, адшукваючы дзесьці ў глыбінях жыцця сваю тэму. Стральцоў, падавалася, проста спяваў, спяваў адчынена і радасна. Герою яго ружова і роўна свяціла сонца, звонкая і вясёлая, як лясны ручай, расплюхваў свае песенькі лясны птах, і быў ён упэўнены – «калі стане вясновай душа - народзіцца радасць». Герой жыў чаканнем вясны, і нават успаміны аб прамільгнуўшым і непазнаным першым каханні не вельмі трывожылі яго: «Дурны ты пень,- сказаў ён сабе,- нічога яшчэ не страчана, усё ў цябе наперадзе. А ты разводзіш розныя міноры... Журботнасці больш не было»».[9, 129]

Прайшлі гады, і дадалося журботнасці і роздумаў у героя Міхася Стральцова. Нудны зацяжны дожджык сустракаў яго ў родных палях, і станавілася яму прыкра і няўтульна, і падавалася нават, што «зараз з дожджыкам абсоўваецца яму на твар і ласкоча лёгкія атрутны радыёактыўны пыл». І маўчалі цёмныя вокны ў рэдкіх вёсках на шляху, а ў адным, асветленым, стаяў і мучыўся горам сваім страціўшы сына чалавек... І «ліў усё і ліў дожджык, і тарабаніў па сценах хаты вецер, і Сяргей думаў: «Зацішша, супакой... Як я быў наіўны... Зацішша, супакой!». [9, 145]

Вядома, не мог не змяніцца з плынню жыцця герой Стральцова, але ўсё ж - найхарактэрная рыса творчасці пісьменніка – у адным з апошніх сваіх твораў паўтарае Стральцоў, паўтарае з наіўна-упартай верай, паўтарае, як загавор: "Ёсць, нажаль, рэчы непадуладныя нам, але ёсць жа і суцяшэнне, ёсць і надзея".

Такім чынам, у цэнтры духоўных і філасофскіх  пошукаў Міхася Стральцова стаялі не якія-небудзь вытворчыя працэсы, як у пісьменнікаў таго пакалення, а  чалавек, з ягозямнымі надзённымі турботамі, працаўнік зямлі, пераважна малады, перад якім жыццё адкрывала свае дарогі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2. Духоўныя пошукі інтэлегента ў апавяданнях Міхася Стральцова

У цэнтры мастацкага даследавання Міхася Стральцова – складаная грамадская праблема адчужанасці ад вёскі, але  яна апасродкавана праз лёс і  характары герояў. Стыль у некаторых  апавяданнях напружаны, нервовы, можа, таму, што героі яго часта самі не разумеюць, што адбываецца з імі, адкуль з’явілася трывога, неспакой, нейкая млявая турбота. Усе яны незадаволены звыклым будзённым жыццём, нязменнасцю штодзённых заняткаў, якія прытупляюць пачуцці і парыванні. Ратунак шукаецца ў чысціні ўласнага маленства, якое было на вёсцы…

Прычыны тугі стральцоўскіх герояў нельга растлумачыць толькі суб’ектыўным фактарам, тут  улоўлены больш шырокія заканамернасці. Стральцоў, незалежна ад таго, усведамляў ён гэта ці не, адлюстраваў супярэчлівасць станаўлення цэлага пакалення інтэлігентаў у другім пакаленні.

Па  агульных прынцыпах лірычнай прозы  будуецца сюжэт і кампазіцыя многіх апавяданняў — сюжэт унутраны, псіхалагічны развіваецца па законах  асацыятыўнага мыслення, нечаканы душэўны  парыў папярэднічае роздуму, і сам  роздум нібы раствараецца ў адчуваннях, у перажыванні героем свайго новага душэўнага настрою. Многія героі стральцоўскіх апавяданняў не проста смуткуюць па вёсцы, а і едуць у вёску, але не знаходзяць там чаканага спакою, ідыліі. Разлад у душы, аказваецца, немагчыма вылечыць толькі іншымі абставінамі жыцця, іншай бытавой атмасферай. Аб гэтым апавяданні «На вакзале чакае аўтобус», «Там, дзе зацішак, спакой», «Што  будзе сніцца»,   «І зноў, зноў горад».

Першы зборнік пісьменніка “Блакітны  вецер” не быў абмінуты ўвагай крытыкі. У прыватнасці, асабліва адзначалася  апавяданне “Перад дарогай”, якое з’яўляецца цудоўным прыкладам бессюжэтнай  нарацыі, напоўненай пры тым багатым  унутраным зместам. У гэтым творы  паказана трое гараджан-грыбнікоў, якія чакаюць, калі пяройдзе дождж, каб вярнуцца ў горад. Пакуль яны гавораць між  сабой, разважаюць, мы назіраем за імі  пад вуглом розных, непрыкметна пераменлівых перспектыў; дыялог падаецца празаічна  рэалістычна, у той час як думкі  персанажаў, паралельныя яму, раскрываюць  няпростыя і цалкам розныя светаадчуванні. Асноўная апавядальная перспектыва  – свядомасць Сямёна Захаравіча, які  між іншым разважае аб тым, як з  часам ён навучыўся ў цяжкіх абставінах ладна жыць з жонкаю,  навучыўся  трымацца наводдаль ад той мяжы, за якою каса, як кажуць, звычайна находзіць  на камень. Усё часцей унутрана ён вяртаецца  ў сваю ваенную маладосць. Паралельна і ягоная жонка ўспамінае цяжкі  час вайны і свой горкі вопыт  гараджанкі, змушанай, каб уратаваць  дзяцей, стаць сялянкаю і спраўляцца з нязвыклай, непасільнай працай, пакуль яе муж быў на фронце. Саўчанку, маладому чалавеку, неперажытая ім вайна падаецца не зусім рэальнай, а нечым і незвычайным і  цікавым, як прыгодніцкі раман. Сямён Захаравіч адчувае, што ён пражыў два жыцці, адно з якіх прайшло на вайне. У ягонай памяці паўстае ўспамін аб цудоўнай ціхамірнасці мора і акаляючага пейзажу ў час жорсткіх баёў пад Севастопалем – пісьменніцкі прыём, блізкі да таго, як апісваў вайну Л.М. Талстой у “Севастопальскіх апавяданнях”.

Варта пагадзіцца з Вячаславам Івашчанкам, што, нягледзячы на адсутнасць прамога  дзеяння і драмы, гэтае ранняе апавяданне М. Стральцова з’яўляецца сапраўдным шэдэўрам, адным з лепшых прыкладаў жанру кароткай прозы  ў беларускай літаратуры.

Праграмнае  апавяданне гэтага зборніка «Блакітны  вецер» вельмі важнае для разумення  творчасці М. Стральцова: яно дае  кірунак далейшым творчым пошукам  пісьменніка. Многае, што перажываў  яго герой-інтэлігент Лагацкі, перажывае  амаль кожны чалавек на тым  этапе свайго жыцця, калі адчувае, што  юнацтва залішне рана развітваецца з ім. Сумленныя, як Лагацкі, людзі, вінавацяць у неўладкаванасці сябе, і гэта справядліва. Але недзе ў душэўных пакутах героя бачыцца і іншае  — непрыкаянасць вясковага чалавека, перанесенага ў гарадское асяроддзе, псіхалагічная непадрыхтаванасць  яго да гарадскога жыцця. Але М. Стральцоў  ніколі не супрацьстаўляў, як некаторыя, законы гарадской і вясковай маралі, іх духоўныя каштоўнасці. Задача яго  ў цэлым шэрагу апавяданняў, на першы  погляд, зусім сціплая — разгледзець  псіхалагічныя моманты паводзін вяскоўцаў і гараджан(тых самых  вяскоўцаў у другім калене) у іх дачыненні і да вёскі, і да горада.     

У апавяданні «Блакітны вецер» зліліся  прыкметы, якія надалей будуць пазначаць  «уласна стральцоўскае». Адна з найпершых: неадменны лірызм, які забяспечваецца прысутнасцю лірычнага героя, надзеленага  адвечнай рэфлексіяй, пачуццёвым максімалізмам; у дадзеным выпадку гэта — выкладчык  Лагацкі, які, пры ўсёй маладосці, старэйшы за свайго стваральніка. Асінхроннасць  узростаў апавядальніка і героя  — сталая рыса стральцоўскай навелістычнай  экспазіцыі, у межах якой пісьменніцкі паказ вольна слізгае ў часе, заглыбляецца ў мінулае, забягае наперад.  
     Лагацкі рэфлексуе з нязначнай ва ўсіх адносінах нагоды: нехта па суседству, па імені Лёнік, па прафесіі токар, запрасіў яго на праводзіны ў войска, а ён не пайшоў. Герой трывожыцца з-за таго, што падумаюць і скажуць аб ім, а па сутнасці, перажывае ўласную неўладкаванасць, дыскамфортнасць у зададзеных, агульнапрынятых варунках быцця. Значныя драматычныя або эпічныя падзеі ў творы адсутнічаюць — вакуум запаўняецца мікрападзеямі, экзістэнцыйныя ж падзеі выносяцца па-за дужкі апавядання. Гэта — таксама ўстойлівая рыса стральцоўскай прозы, якая адрознівае яго ад экзістэнцыйна насычанай фактуры твораў аднагодкаў — У. Караткевіча, I. Пташнікава, В. Казько, а таксама старэйшых — В. Быкава, А. Адамовіча, дзе эпічнасць супадае з драматычнасцю і экзістэнцыйнасцю.

«Усё  было, як і ўчора, і ўсё пачынаецца спачатку». У гэтай фразе —  настрой апавядання «На вакзале  чакае аўтобус», Герой яго Юновіч, незадаволены будзёншчынай, хоць работа ў яго і цікавая (ён — журналіст). Для пісьменніка важна паказаць мары і парыванні Юновіча, яго пастаянныя думкі пра адно: «У горадзе ёсць вакзал, і калі пайсці туды, купіць білет і сесці ў аўтобус — спачатку будзе чаканне, ціхія, стрыманыя размовы, потым — штуршок; на момант абарвецца трапяткая нітка часу і — паехалі,   паехалі...    Будуць   прыпынкі   на далёкіх кіламетрах, будзе бязладная гамана ў аўтобусе, дым, хоць сякеру вешай, будуць нязлосна лаяцца жанчыны, а дзядзькі ў суконных паддзёўках скаліць зубы і ўсё адно курыць; будзе падсаджвацца да самотнай дзяўчыны салдацік, а глухаваты дзядок з пяньковай бародкай паказваць суседу боты, што вязе ад сына. А потым наперадзе выплывуць маленькія домікі раённага цэнтра — Юновіч выйдзе з аўтобуса і не паспее агледзецца, як на яго насядзе, нібы мядзведзь, высокая, шырокая, такая Шаматлівая, аж да звону ў вушах, нязвыклая цішыня...»[14, 56-57]. Так часта маніў сабе Юновіч, і, здавалася, усё ў паездках было Сапраўды так, як у марах, а лірычны настрой хутка прападаў.

I Марусаў з апавядання «Там, дзе зацішак, спакой» едзе ў вёску, але знаходзіць там не спакой, не збавенне, а бясконцы дождж, цяжкія размовы з бацькамі і ўспаміны, знаходзіць не ідылію, а жыццё з яго надзённымі клопатамі і трывогамі: «А за акном усё ліў дождж, шархацеў па сценах хаты вецер, і Сяргей думаў: «Зацішак, спакой... Які я быў наіўны... Зацішак, спакой!.. У галаву зноў лезлі розныя думкі, ён гнаў іх ад сябе, варочаўся...»[14, 73].

Пятро з апавядання «I зноў, зноў горад» ехаў дадому, «ахвотна і лёгка ве-рачы, што ўсё ўладзіцца як найлепш, і многа, многа паўставала ў памяці на-паўзабытага, свайго, і ўжо, здаецца, не разумеў, як мог жыць, абыходзіцца без таго роднага, свайго, спазнанага яшчэ з дзіцячых год» [14, 114]. Але ў вёсцы яго прынялі толькі як госця. Ён і быў госцем, і хутка зразумеў гэта.

Дзе ж тады выйсце для стральцоўскіх  герояў? Можа, яно ў самім падарожжы? Нездарма ж такое вялікае значэнне маюць у апавяданнях аэрадромы і вакзалы, аўтобусы і цягнікі. Праўда, у літаратуры 60-х гадоў, у пісьменнікаў, асабліва маладых, было прынята пасылаць сваіх герояў у падарожжы, і такі прыём часта дапамагаў вырашэнню значных праблем сучаснасці. «Можна параўнаць герояў М. Стральцова і В. Ліханосава. Абодва аўтары даследуюць псіхалогію маладых людзей, інтэлігентаў, якія выйшлі з вёскі і працягваюць цягнуцца да яе душой, а самі ўсё больш урастаюць у гарадское жыццё.. Адзін з герояў В. Ліханосава думае: «А ведь уходит целое поколение..,— поколение русскнх крестьян. А я уже не такой... да, не такой, как они...» Але ж героі Ліханосава аналізуюць уласныя пачуцці, ведаюць, што адбываецца з імі і чаго яны хочуць. Іх гоніць у падарожжа туга па прыгажосці, імкненне быць мастком паміж гарадской I вясковай культурай. А ў Стральцова жыццё вёскі якраз на другім плане, замілаванне застаецца ва ўспамінах. Таму і ўзнікае пытанне: а што ж само падарожжа, якое яно мае значэнне ў агульнай структуры многіх стральцоўскіх апавяданняў? Паказаць, як «ірвецца трапяткая нітка часу»?» [17, 176].

Информация о работе Духоўныя пошукі інтэлігента у творчасці Міхася Стральцова