Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Февраля 2012 в 15:46, реферат
Аснову эканамічнага развіцця беларускіх зямель XІV - першай палове XVI ст. складала сельская гаспадарка, з якой былі цесна звязаны рамяство і промыслы. Галоўнымі галінамі сельскай гаспадаркі таго часу з'яўляліся земляробства і жывёлагадоўля.
Права ўласнасці на зямлю ў феадальную эпоху манапольна належала класу феадалаў. Буйнейшым феадалам была дзяржава, якая мела ва ўласнасці вялікія зямельныя абшары. Значнай колькасцю фондаў так званых гаспадарскіх зямель валодаў вялікі князь. Усё больш зямельных угоддзяў з рук манарха пападала ва ўласнасць шляхты. Валодалі маёнткамі на беларускіх землях царкоўныя ўстановы ды іерархіі.
УВОДЗІНЫ
1.Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання ў XIV - першай палове XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян
1.1.Жывёлагадоўля
1.2.Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў
1.3.Катэгорыі сялян
1.4.Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання
1.5.Панская гаспадарка
2.Станаўленне фальваркава-паншчыннай гаспадаркі. Аграрная рэформа 1557 г. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Спіс выкарыстанай літаратуры
Людзі цяглыя асноўную павіннасць - паншчыну выконвалі на зямлі феадала. Яны павінны былі прымаць удзел ў сезонных работах - талоках, гвалтах - сумесных работах па зборы ўраджаю, на сенажаці, будаўніцтве дарог, замкаў і інш. Цяглыя таксама плацілі натуральны аброк аўсом, сенам, хатняй птушкай і яйкамі, невялікі чынш, неслі фурманкавую (давалі падводы) і вартаўнічую (ахоўвалі маёмасць гаспадара) павіннасці.
Асаднае сялянства (кунічныя, чыншавікі) мела асноўную павіннасць - чынш да 30 літоўскіх грошаў, таксама адпрацоўвалі на працягу года 12 талок і гвалты.
Агароднікамі станавіліся збяднелыя сяляне ці былыя хатнія рабы, ад якіх гаспадар імкнуўся атрымаць большы даход і саджаў на невялікі кавалак зямлі, звычайна ў тры моргі (морг - зямельная мера, прыкладна 0,71 га). Агароднікі павінны былі выконваць паншчыну - адзін дзень у тыдзень, а іх жонкі - шэсць дзён летам.
Асобную катэгорыю сялянства складалі сяляне-слугі, якія выконвалі павіннасці па абслугоўванні панскага маёнтка, неслі вайсковую службу ці службы, выкананне якіх патрабавала адпаведнай кваліфікацыі. Сяляне-слугі поўнасцю ці часткова вызваляліся ад іншых павіннасцей.
Сяляне-слугі падзяляліся на тых, хто:
займаўся каняводствам (конюхі);
промысламі (асочнікі, баброўнікі, бортнікі, рыбаловы, стральцы);
рамяством (бондары, ганчары, кавалі, цесляры);
выконваў
адміністрацыйна-гаспадарчыя
прыслужваў панам (кухары, аддзверныя);
нёс вайсковую ці кур’ерскую службу (баяры панцырныя, путныя, слугі-баяры).
Сяляне-слугі звычайна атрымлівалі вольны ад павіннасцей зямельны надзел памерам ў адну валоку. Сацыяльнае становішча і ступень феадальнай залежнаці розных прадстаўнікоў сялян-слуг былі неаднолькавыя, адна з іх лічылася прыгоннымі, іншыя яшчэ мелі права пераходу ад аднаго пана да другога. [4, с.378-379].
Апошнія былі прывілеяванай часткай залежнага сялянскага насельніцтва, яны сваім становішчы прымыкалі да шляхты, а часам і пераходзілі ў гэтае саслоўе. Аднак шэраг заканадаўчых актаў XVI ст. рэзка адмежаваў сялян-слуг ад шляхты.
На ніжэйшай ступені стаялі кутнікі, халупнікі, каморнікі, людзі лёзныя, гультаі. Халупнікі мелі хату-халупу, не мелі ворнай зямлі, нярэдка і агарода. Кутнікі і каморнікі жылі ў чужых хатах (здымалі кут ці камору). Яны жылі працай па найме ў сёлах і гарадах.
Па характары асабістай залежнасці сяляне на працягу доўгага часу падзяляліся на: людзей пахожых ці вольных; непахожых ці отчычаў; чэлядзь нявольную ці рабоў; закупаў. Асноўная прыкмета - наяўнасць ці адсутнасць волі.
Пахожыя сяляне маглі пераходзіць ад аднаго феадала да другога, толькі ўвосень, пасля заканчэння палявых работ, са згоды гаспадара і пасля таго, як будуць выкананы ўсе павіннасці. Магчымасць захоўвалася да XVI ст.
Непахожыя людзі жылі на адным месцы і выконвалі павіннасці па спадчыне (атчызныя людзі), а таксама тыя сяляне, якія дзесяць гадоў пражылі на зямлі ўладальніка маёнтка. Ім забаранялася права пераходу. Каралася ўкрывальніцтва беглых сялян.
Чэлядзь нявольная знаходзілася ў поўнай асабістай уласнасці феадалаў. Гэта катэгорыя мела пачатак ад былога хатняга рабства. Зямельных надзелаў не мела, абслугоўвала дваровую гаспадарку. Маглі атрымаць волю у тым выпадку, калі феадал у галодны год выганяў чаляднікаў (Статут ВКЛ 1588 г.).
Закупы (таксама і радовічы) знаходзіліся ў часовай няволі. Яны бралі пазыку (купу) у гаспадара ці заключалі з ім дагавор (рад). Гэтыя людзі страчвалі асабістую волю, калі не выконвалі дагавор ці не выплочвалі пазыку.
Вярхоўным уласнікам усіх зямель ВКЛ намінальна лічыўся вялікі князь як кіраўнік дзяржавы. Але па сваёй прыналежнасці землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. Дзяржаўныя землі былі двух катэгорый: воласці (ворныя землі былі ў асабістым карыстанні сялян, астатнія выкарыстоўваліся калектыўна) і гаспадарскія двары (належалі непасрэдна князю, кіраваліся яго адміністрацыяй і забяспечвалі княжацкі двор і казну ўсім неабходным).
У
складанні дзяржаўнага
Асноўныя віды вялікакняжацкіх падараванняў:
часовае "да волі", "да жывата", "да двух жыватоў" і г. д. (на тэрмін жыцця аднаго ці некалькіх пакаленняў);
“на вечнасць” з правам перадачы ў спадчыну толькі па мужчынскаму полу, ці па ленным праве;
"на вечнасць" з правам ці без права продажу ва ўласнасць. Пераважае з канцы XV ст.
Духоўнае землеўладанне развівалася ў выглядзе ўладанняў карпаратыўных феадалаў - манастыроў, епіскапстваў, капітулаў і інш. Асабліва хутка раслі ўладанні каталіцкай царквы.
Формы феадальнага землеўладання - вотчына, купля, залог.
Правы і прывілеі феадалаў паступова заканадаўча афармляліся (агульнадзяржаўныя прывілеі 1387, 1413, 1434, 1447 гг., Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг.). пашыраўся падатковы і судовы імунітэт.1434 г. - адмена дзякла, 1447 г. - скасаванне дзяржаўнага грашовага падатку, 1559 г. - адмена мыта з прадукцыі шляхецкіх маёнткаў, што ішла на экспарт. Як вынік - замацоўваюцца эканамічныя пазіцыі феадалаў.
Але гэтае саслоўе не было аднародным: буйныя феадалы на пачатак XVI ст. складалі 19% ад агульнай колькасці землеўладальнікаў, валодалі 46,4% зямельных угоддзяў, у той час дробныя феадалы, якія валодалі не больш чым 18 валокамі зямлі, складалі ў Беларусі 81% ад калькасці саслоўя, мелі 53,6% зямельнага фонду.
Панская
гаспадарка вялася пры “дварах"
- адміністрацыйна-гаспадарчых
З
канца XV ст. ў Заходняй Еўропе з ростам
насельніцтва, асабліва гарадскога, і
хуткім развіццём гаспадаркі ўзрос
попыт на зерне і іншыя
Першая - попыт на зерне на міжнародным рынку.
Другая - архаічная, стракатая сістэма абкладання павіннасцямі, што толькі прыблізна ўлічвала рэсурсы адзінкі абкладання.
Трэцяя - цяжкі фінансавы стан скарбу ВКЛ.
Каб павысіць прыбыткі з дзяржаўных зямель, вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст ажыццяўляе ў дзяржаўных маёнтках рэформу, якая атрымала назву "валочная памера" [5, с.143]. Асноўны дакумент - інструкцыя - "Уставы на валокі", які датаваны 1 красавіка 1557 г. На яго падставе была праведзена суцэльная рэвізія ўладанняў. У 1568 г. усе дзяржаўныя ўладанні заходняй часткі княства былі ахоплены рэформай.
Асноўныя прынцыпы рэформы:
Ход рэформы:
Уся зямля ў маёнтку дзялілася на валокі, лепшыя з якіх адводзіліся пад вялікакняжацкія гаспадаркі - фальваркі. Астатнія раздаваліся сялянам у падворнае землекарыстанне.
Суадносіны велічыні фальваркавага і сялянскага ворыва ў дзяржаўным маёнтку вызначаліся 1: 7. Гэта значыць, апрацоўку адной фальваркавай валокі рабілі сем сялянскіх валок.
Сялянская сям'я ў залежнасці ад колькасці ворыва ў той ці іншай мясцовасці, магчымасцяў апрацоўкі (колькасці рабочых рук, цяглавай жывёлы, прылад працы) атрымлівала валоку ці яе частку, з якой выконвала дакладна ўстаноўленыя павіннасці.
Надзел
падзяляўся на тры часткі. Гэта забяспечвала
прымусовы трохпольны севазварот, што
спрыяла росту ўраджайнасці. Рэформа
спрыяла распаўсюджванню
Валочныя
надзелы падзяляліся на цяглыя (паншчынныя)
і асадныя (чыншавыя), вольныя (для
сялян-слуг, што вызваляліся ад спецыфічных
павіннасцей сялян іншых
Пры правядзенні рэформы не было рэгламентацыі або абмежаванняў у надзяленні сялян зямлёй. Сялянская гаспадарка магла ўзяць валоку ці яе частку. Валока складала 30 моргаў, ці 21,36 га. Па якасці глебы валокі былі “добрыя”, “сярэднія”, “дрэнныя” і “вельмі дрэнныя”. Агульны памер павіннасцяў упершыню быў абумоўлены памерам надзелу і якасцю глебы.
Вынікі правядзення рэформы:
Прынцыпы рэфармавання былі пераняты прыватнымі землеўладальнікамі, у першую чаргу буйнымі.
На захадзе і ў цэнтры Беларусі, дзе імкліва ствараліся фальваркі, сялянская абшчына была разбурана, на ўсходзе яна захавалася, але была падпарадкавана феадалам.
Як ужо адзначалася, правядзенне рэформы, яе тэмпы былі розныя ў тых ці іншых рэгіёнах Беларусі. У цэнтры і на захадзе памешчыцкія гаспадаркі былі цесна звязаны з рынкам, яны актыўна выкарыстоўвалі сваё права бяс-пошліннага гандлю. Рэформа тут была завершана да канца XVI ст. На паўночным усходзе Беларусі, дзе ішла Лівонская вайна (1558 - 1583 гт.) і землі займаліся рускімі войскамі, а таксама на ўсходзе, дзе Вялікае княства ме-жавала з Маскоўскай дзяржавай, вялікі князь і феадалы не маглі ажыццяўляць пераўтварэнні так паслядоўна і актыўна, як на захадзе. Фальваркавая сістэма не стала тут пераважнай. Насельніцтва ў асноўным пераводзілася з даніны на чынш. Валочны надзел на ўсходзе параўнальна шырока зацвердзіўся толькі ў першай палове XVII ст., рэформа зацягнулася больш чым на сто гадоў.
Правядзенне аграрнай рэформы і ўпарадкаванне павіннасцяў суправаджалася замацаваннем сялян за зямлёй, ператварэннем розных іх катэгорый у адзін клас-саслоўе - прыгоннае сялянства.
Прыгонны стан сялянства замацоўваўся заканадаўча на працягу некаторага часу:
Прывілей 1447 г., пацвердзіў даўняе права феадалаў на вотчынны суд, што ставіла ў значную залежнасць ад яго рашэнняў сялян.
Информация о работе Землекарыстанне і павіннасці сялян Беларусі ў ХІV – першай палове ХVІ ст