Землекарыстанне і павіннасці сялян Беларусі ў ХІV – першай палове ХVІ ст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Февраля 2012 в 15:46, реферат

Описание работы

Аснову эканамічнага развіцця беларускіх зямель XІV - першай палове XVI ст. складала сельская гаспадарка, з якой былі цесна звязаны рамяство і промыслы. Галоўнымі галінамі сельскай гаспадаркі таго часу з'яўляліся земляробства і жывёлагадоўля.
Права ўласнасці на зямлю ў феадальную эпоху манапольна належала класу феадалаў. Буйнейшым феадалам была дзяржава, якая мела ва ўласнасці вялікія зямельныя абшары. Значнай колькасцю фондаў так званых гаспадарскіх зямель валодаў вялікі князь. Усё больш зямельных угоддзяў з рук манарха пападала ва ўласнасць шляхты. Валодалі маёнткамі на беларускіх землях царкоўныя ўстановы ды іерархіі.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ
1.Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання ў XIV - першай палове XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян
1.1.Жывёлагадоўля
1.2.Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў
1.3.Катэгорыі сялян
1.4.Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання
1.5.Панская гаспадарка
2.Станаўленне фальваркава-паншчыннай гаспадаркі. Аграрная рэформа 1557 г. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Спіс выкарыстанай літаратуры

Файлы: 1 файл

реферат.docx

— 47.13 Кб (Скачать файл)

      Першы Статут ВКЛ 1529 г. адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю. Яны страчвалі права ёю распараджацца без згоды феадала. "Уставай на валокі" (1557 г.) дзяржаўныя сяляне фактычна замацоўваліся за зямельнымі надзеламі.

      Другі Статут ВКЛ 1566 г. уводзіў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых ці крадзеных сялян і адміністрацыйныя пакаранні супраць тых, хто іх хаваў. Забаранялася хаваць сялян ў гарадах.

      Трэці Статут ВКЛ (1588 г.) падоўжыў тэрмін пошуку беглых да 20 гадоў, пазбаўляў сялян права пераходу і залічваў у стан непахожых людзей тых, хто пражываў на зямлі феадала 10 гадоў. Тэарэтычна селянін мог адкупіцца, заплаціўшы 10 коп грошай, а таксама ўсе пазыкі і дапамогі, якія ён атрымаў ад пана, аднак выплаціць такія грошы было вельмі цяжка.

      У канцы XVI - першай палове XVII ст. у ВКЛ  канчаткова фактычна і юрыдычна аформілася прыгоннае права. Селянін быў  пазбаўлены права свабодна распараджацца  сваёй спрадвечнай маёмасцю. Селянін  стаў аб'ектам залогу, куплі-продажу  як з зямлёй, так і без яе. Феадал мог судзіць селяніна.

      Сістэма пазямельных адносін, якая стыхійна складвалася на працягу стагоддзяў, у ходзе аграрнай рэформы другой паловы XVI - першай паловы XVII ст. была ўпарадкавана. Адзінкай падаткаабкладання стала  валока зямлі. Сялянскія сем'і замацоўваліся  за валокай ці яе часткай, станавіліся  як бы дадаткам да яе, часткай уласнасці  землеўладальніка. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Заключэнне:

     Паколькі  галоўным багаццем у эпоху феадалізму з'яўлялася зямля, то асноўнымі формамі  землеўладання з канца XIV ст. былі наступныя: 1) велікакняжацка-дзяржаўныя (гаспадарскія) землі; 2) прыватнаўласніцкія (баярскія, шляхецкія, магнацкія); 3) манастырскацаркоўныя; 4) абшчынныя, па сервітутах (выганы, лугі, сенажаці, лясы, рыбныя ловы).  
Сялянскі двор меў назву «дым» і быў адзінкай падаткаабкладання аж да 1557 г. За карыстанне зямельным надзелам сяляне павінны былі несці шматлікія павіннасці, якія атрымалі назву зямельнай рэнты. Асноўнымі яе формамі былі наступныя: 1) даніна (натуральны аброк) жытам, пшаніцай, сенам, мясам; 2) паншчына (адпрацовачная рэнта); 3) чынш (грашовы аброк). Усе сяляне падзяляліся на цяглых, якія выконвалі паншчыну і мелі іншыя павіннасці (талокі, гвалты, будаўніцтва дарог, замкаў і г. д.); асадных, якія паншчыны не выконвалі, іх асноунай павіннасцю быў чынш; агароднікаў, ці «чэлядзь нявольную», якія мелі гароды і выконвалі паншчыну; сялян-слуг, дакладна гэта вошы, конюхі, лоўчыя, рыбакі, рамеснікі, якія жылі ў панскіх маентках і былі самымі прывілеяванымі; халупнікаў, кутнікаў, каморшкау, што не мелі «ні кала, ні двара», працавалі па найму за хлеб і страху над галавой. Па ступені феадальнай залежнасці сяляне падзяляліся на «пахожых» і «непахожых» людзей.  
У працэсе запрыгоньвання сялянства можна выдзяліць некалькі этапаў:  
1. Прывілей 1447 г., які зацвердзіў, што калі сяляне пражылі на зямлі феадала 10 гадоў, то яны становяцца «непахожымі» старажыхарамі. Гэта стала асновай для вышуку беглых сялян і вяртання іх у свае вотчыны.  
2. Статут ВКЛ 1529 г. адмовіў сялянам у праве ўласнасці на зямлю селянін ужо не мог распараджацца зямлёю без згоды феадала  
3. Жыгімонт II Аўгуст у 1557 г. правёў аграрную рэформу пад назвай «валочная памера». Гэта рэформа павінна была ўладкаваць зямельныя фонды і павялічыць даходы ў скарб за кошт увядзення новай, оольш прагрэсіўнай адзінкі падаткаабкладання - валокі (21,3 га). Так, уся зямля падзялялася на валокі, якія замацоўваліся за сялянскай гаспадаркай і сяляне павінны былі плаціць падаткі не з «дыма», як раней, а з валокі ці часткі яе. Валочная памера ўніфікавала павіннасны прыгнёт.
 
 
 
 
 
 
 

   Спіс  выкарыстанай літаратуры

  1. Беларускі Гістарычны партал [эл. ресурс] – режим доступа: http://BELHISTORY.com.
  2. Гісторыя Беларусі: Вуч. Дапаможнік./Пад рэд. А. П. Ігнаценка. – Мн., 1994. -621с.
  3. Гісторыя Беларусі: У 2ч.Ч.1./Ад старажытных часоў па люты 1917.
  4. Гісторыя сялянства Беларусі: У3 т. Т.1. Мн., 1997
  5. Нарысы гісторыі Беларусі: У 1ч/Рэд. М.П. Касцюк і інш. Мн., 1994
  6. Хрестоматия по истории Беларуси. С древнейших времён до1917г/ Сост. А. П. Игнатенко, В. Н. Сидорцов. – Мн., 1977. -519с.
 

      
 
 

Информация о работе Землекарыстанне і павіннасці сялян Беларусі ў ХІV – першай палове ХVІ ст