Землекарыстанне і павіннасці сялян Беларусі ў ХІV – першай палове ХVІ ст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Февраля 2012 в 15:46, реферат

Описание работы

Аснову эканамічнага развіцця беларускіх зямель XІV - першай палове XVI ст. складала сельская гаспадарка, з якой былі цесна звязаны рамяство і промыслы. Галоўнымі галінамі сельскай гаспадаркі таго часу з'яўляліся земляробства і жывёлагадоўля.
Права ўласнасці на зямлю ў феадальную эпоху манапольна належала класу феадалаў. Буйнейшым феадалам была дзяржава, якая мела ва ўласнасці вялікія зямельныя абшары. Значнай колькасцю фондаў так званых гаспадарскіх зямель валодаў вялікі князь. Усё больш зямельных угоддзяў з рук манарха пападала ва ўласнасць шляхты. Валодалі маёнткамі на беларускіх землях царкоўныя ўстановы ды іерархіі.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ
1.Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання ў XIV - першай палове XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян
1.1.Жывёлагадоўля
1.2.Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў
1.3.Катэгорыі сялян
1.4.Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання
1.5.Панская гаспадарка
2.Станаўленне фальваркава-паншчыннай гаспадаркі. Аграрная рэформа 1557 г. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Спіс выкарыстанай літаратуры

Файлы: 1 файл

реферат.docx

— 47.13 Кб (Скачать файл)

МІНІСТЭРСТВА  АДУКАЦІІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА “ПОЛАЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ” 
 
 

                                                  Кафедра сацыяльна-гуманітарных

                                                  дысцыплін 
 
 

РЭФЕРАТ

па прадмету

“Гісторыя Беларусі”

на тэму “Землекарыстанне і павіннасці сялян Беларусі

ў ХІV – першай палове ХVІ ст. 
 

Выканаў:        студэнт гр.                 11-ТВз-4   

                                                      Пашэнка  Таццяна Вітал’еўна

Праверыў:        выкладчык 
 
 
 
 

Наваполацк 2011

ЗМЕСТ 

УВОДЗІНЫ

1.Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання ў XIV - першай палове XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян

1.1.Жывёлагадоўля

1.2.Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў

1.3.Катэгорыі сялян

1.4.Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання

1.5.Панская гаспадарка

2.Станаўленне фальваркава-паншчыннай гаспадаркі. Аграрная рэформа 1557 г. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Спіс  выкарыстанай літаратуры

     УВОДЗІНЫ

 

     Аснову  эканамічнага развіцця беларускіх зямель XІV - першай палове XVI ст. складала сельская гаспадарка, з якой былі цесна звязаны рамяство і промыслы. Галоўнымі галінамі сельскай гаспадаркі таго часу з'яўляліся земляробства і жывёлагадоўля.

     Права ўласнасці на зямлю ў феадальную эпоху манапольна належала класу  феадалаў. Буйнейшым феадалам была дзяржава, якая мела ва ўласнасці вялікія  зямельныя абшары. Значнай колькасцю  фондаў так званых гаспадарскіх зямель валодаў вялікі князь. Усё больш  зямельных угоддзяў з рук манарха пападала ва ўласнасць шляхты. Валодалі маёнткамі на беларускіх землях царкоўныя ўстановы ды іерархіі.

     Памятаем, што ў XIV - першай палове XV ст. панская  гаспадарка насіла натуральны характар, задавальняючы неабходныя патрэбы  землеўласнікаў. Але ўжо з другой паловы XV ст. усё больш характэрным  для гаспадарання становіцца паглыбленне  грамадскага падзелу працы. Самае  яскравае сведчанне гэтага - хуткі  рост колькасці гарадоў і мястэчак - цэнтраў рамяства і гандлю. У  сувязі з гэтым далейшае пашырэнне  атрымаў унутраны рынак, дзе збываліся  прадукты сельскан гаспадаркі і купляліся  неабходныя рамесныя вырабы. Усё большыя  прыбыткі даваў феадалам гандаль  збожжам. Каб павялічыць колькасць  панскай ворнай зямлі, трэба было прымушаць сялян працаваць на ёй. Гэта выклікала неабходнасць карэнным чынам перабудоўваць панскую  гаспадарку. На змену ранейшаму панскаму двару, гаспадарка якога забяспечвала толькі унутраныя патрэбы землеўласніка, прыйшоў фальварак, які арыентавауся галоўным чынам на рынак. Вытворчасць  у такой гаспадарцы была заснавана  на працы не нявольнай чэлядзі, а  селяніна-паншчынніка.

     Па  меры ўсталявання фальварачна-паншчыннай сістэмы на захадзе Беларусі на першае месца выходзіць паншчына – праца  ў панскай гаспадарцы. Разам з  запрыгоньваннем сялянства ішло і заканадаўчае афармленне і ўмацаванне прыгоннага права, г. зн. сістэмы юрыдычных  норм, якія павінны былі абараняць  права ўласнасці феадалаў на прыгонных  сялян.

     Правы і прывілеі феадалаў на зямлю паступова  заканадаўча афармляліся (агульнадзяржаўныя  прывілеі 1387, 1413, 1434, 1447 гг., Статуты ВкЛ 1529, 1566, 1588 гг.), пашыраўся падатковы  і судовы імунітэт шляхты. У 1434 г. –  з іх адмянілі дзякла, у 1447 г. – скасавалі  дзяржаўны грашовы падатак. У 1559 г. – адменена мыта з прадукцыі  шляхетскіх маенткаў, што шла на экспарт. Як вынік – замацоўваюцца  эканамічныя пазіцыі феадалаў. Прычым неабходна адзначыць, што буйныя феадалы на пачатак XVI ст. складалі 19% ад агульнай колькасці землеўладальнікаў, валодалі 46,4% зямельных угоддзяў, у  той час дробныя феадалы, якія валодалі не больш чым 18 валокамі зямлі, складалі ў Беларусі 81% ад калькасці  саслоўя, мелі 53,6% зямельнага фонду. Мэта работы: Вызначыць аснойныя феадальны  павіннасці сялян на тэрыторыі Беларусі ў XІV – першай палове XVIстст. Дзеля дасягнення пастаўленай мэты былі сфармуляваны наступныя задачы:

  1. Прааналізаваць гістарычныя крыніцы па даследуемай намі тэматыцы.
  2. Уявіць асноўнае сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў XІV – першай палове XVIстст. Ахарактаразаваць асноўныя катэгорыі сялян таго часу і суадносныя формы павіннасцяў на тэрыторыі Беларусі у разглядаемы намі перыяд.
  3. Вызначыць развіццё беларускіх зямель у XІV – першай палове XVIстст..
  1. Сельскагаспадарчая  вытворчасць, формы  землеўладання і  землекарыстання  ў XIV - першай палове XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян
 

      У XIII - першай палове XVI ст. на Беларусі пераразмяркоўваецца  галоўны сродак вытворчасці - зямля. Змяняюцца формы землеўладання  і землекарыстання. Галоўнымі заняткамі  людзей як і раней, застаюцца земляробства, жывёлагадоўля, хатняе рамяство, а дапаможнымі - борніцтва, паляванне, рыбалоўства.

      Прылады земляробчай працы - драўляная двурогая саха, плуг, барана - па форме заставаліся  нязменнымі на працягу стагоддзяў, стала толькі больш жалезных рабочых  частак (жалезныя сашнікі - нарогі - у  сахі).

      Агратэхніка: двухполле і архаічнае трохполле  змянялася рэгулярным трохполлем, якое стала пераважаць у XIV ст. У паўдневых  і лясістых раёнах працягвалі існаваць прымітыўныя сістэмы земляробства: падсека і пералог.

      Асноўная  сельскагаспадарчая культура - жыта, якім засявалася да паловы і больш ворыва. Ураджай збожжа быў сам 3-4 (збіралі  ўраджаю ў 3-4 разоў больш, чым сеялі), а на ўгноеных палетках - сам 4-5. Гэта было каля чатырох цэнтнераў з  гектара, вагаючыся ў розныя гады ў даволі вялікіх межах. Акрамя жыта вырошчвалі: авёс, ячмень, проса, грэчку, тэхнічныя культуры - лён, каноплі. Прысядзібныя агароды - неа’демная частка сялянскай, а таксама і мяшчанскай гаспадаркі. Вырошчвалі рэпу, агуркі, моркву, буракі, цыбулю, часнок, бабы, гарох, зеляніну.

    1. Жывёлагадоўля
 

      Жывёлагадоўля. З умацаваннем ворнага земляробства узрастала гаспадарчае значэнне хатняй жывёлы. У якасці цяглавай сілы на захадзе Беларусі больш выкарыстоўвалі валоў, на ўсходзе - коней. Але акрамя гэтай функцыі, была яшчэ адна вызначальная, што звязвала менавіта ворнае земляробства з жывёлагадоўляй - гэта ўгнаенне, якое павялічвала ўраджайнасць. Дробная  жывёла і птушка вырошчваліся для  харчавання і атрымання сыравіны для хатніх промыслаў і рамяства: свінні, авечкі, козы, гусі, куры і г. д. Жывёлагадоўля давала таксама  мяса і малочныя прадукты. Значную  ролю ў гаспадарчым жыцці па-ранейшаму  адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва. Нягледзячы на рост вагі рамяства ў гаспадарцы краіны, сялянская гаспадарка па-ранейшаму мела натуральны характар. Усё неабходнае для жыцця - прылады працы, посуд, тканіна, адзенне, абутак - выраблялася ў сям'і.

    1. Сялянская гаспадарка. Формы  павіннасцяў
 

      Сялянскі  двор - “дым” - гэта звычайная сям'я, радзей - некалькі сем'яў і іх уласнасць: пабудовы, жывёла, прылады працы, зямля, якою “дым” карыстаўся на падставе спадчыннага звычаёвага права. Дым  з’яўляўся адзінкай падаткаабкладання.3 часам сем'і разрасталіся, але  не імкнуліся ператварацца ў асобную  адзінку падаткаабкладання. Так  утвараліся дворышчы з 5-10 і больш  сваяцкіх сем'яў, а ў некаторых  выпадках да іх далучаліся і прышлыя  людзі: прымакі, сябры, дольнікі. Дворышчы карысталіся агульным інвентаром, сумесна  вялі гаспадарку і пароўну дзялілі  ўраджай, хоць і жылі асобнымі дварамі. Паступова палеткі і сенажаці дзяліліся паміж дымамі дворышчаў  і асноўнай гаспадарчай адзінкай зноў станавіўся дым.

      Сялянская гаспадарка ў XVI ст. - гэта складаны гаспадарчы комплекс. Ен уключаў жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы - гумны, клеці, пуні, хлявы; неабходны для працы  інвентар - бароны, калёсы, косы, сані, сохі, сякеры і г. д. Зямля кожнай гаспадарцы надавалася з боку феадала, уласніка зямлі, яна перадавалася па спадчыне. Сяляне не мелі права перадаваць зямлю  ў пастаяннае ці часовае ўладанне, закладваць ці прадаваць яе іншым  асобам без дазволу пана. У сярэднім на дым прыпадала 10,6 га розных угоддзяў.

      Асноўныя  формы сялянскіх угоддзяў - ворыва і сенакосы. Былі яшчэ і агульныя ўгоддзі, што належалі абшчыне: выганы, сенажаці, рыбныя ловы, лясныя уваходы.

      Сялянская гаспадарка мела комплексны характар: на першым месцы стаяла раслінаводства, з ім цесна звязана жывёлагадоўля. Промысламі і хатнім рамяством займаліся  ва ўсіх гаспадарках, але больш там, дзе панская гаспадарка развівалася  марудней і не перайшла да стадыі фальварка (паўднева-ўсходні рэгіён).

      Абшчына ці грамада арганізоўвала сялянскае  землекарыстанне і выплату феадальнай рэнты. Сельская ці суседская абшчына  складалася з дымаў і дворышчаў  і звычайна з'яўлялася часткай тэрытарыяльнай ці валасной абшчыны. На агульных сходах абшчыннікаў выбіраліся дзесяцкія, соцкія, старцы (старасты), якія арганізоўвалі  абшчыннае жыццё. Адказнасць абшчыны  перад феадалам або дзяржавай  забяспечвалася кругавой парукай. Абшчына  абараняла сялян ад самавольства феадалаў, выконвала судовую функцыю  копным судом. Крызіс абшчыны наглядаўся ў тым, што феадалы прысвойвалі  сабе права распараджэння абшчыннымі землямі, а потым і ўсімі землямі  сялян. Гэты працэс быў асабліва характэрны для заходняй часткі Беларусі. На ўсходзе  землеўладальнікі прыстасавалі функцыі  абшчыны для сваіх патрэб і  яна захавалася як элемент феадальнай сістэмы.

      Павіннасці  сялян - змяняліся па меры развіцця феадальных адносін.

      Даніна - найстаражытнейшая форма феадальнай рэнты, што набыла форму натуральнага аброку. “Дзякло" - гэта даніна жытам, пшаніцай, аўсом, сенам; “мезлева” - гэта даніна мясам, яйкамі, прадуктамі бортніцтва і палявання[6, c.64].

      Паншчына  ці адпрацовачная рэнта - асноўная форма  павіннасці (з XV - XVI стст.). патрабавала  замацавання селяніна на зямлі, з  сярэдзіны XV ст. уводзіліся заканадаўчыя абмежаванні, а ў XVI ст. сяляне запрыгоньваюцца.

      Грашовы аброк шырока распаўсюдзіўся ў XV ст. - чынш. Гэта было вынікам развіцця таварна-грашовых адносін, уцягваннем у іх дзяржаўных і феадальных маёнткаў[2, с.217].

      Разам з паншчынай і чыншам, якія былі асноўнымі павіннасцямі, сяляне выконвалі  і дадатковыя: талокі – агульныя сезонныя гаспадарчыя работы, гвалты, ці згоны, - агульныя тэрміновыя работы, прывязанныя да пэўных выпадкаў: для  рамонту дарог, гацей, для аблавы на звяроў, у выпадку стыхійных  бедстваў і інш. [3, с.130].

      Да  рэформы 1557 г. асноўнай адзінкай падаткаабкладання з’яўляецца “служба" (дворышча, жрэбій). Гэта ўчастак зямлі, за карыстанне якім сяляне неслі ўстаноўленыя цяглыя і інш. павіннасці. Складалася служба часцей за ўсе з двух-трох дымоў. “Дым” таксама мог быць адзінкай падаткаабкладання.

      Акрамя  абавязкаў у адносінах да свайго гаспадара сяляне павінны былі таксама  працаваць на карысць дзяржавы: будаваць і рамантаваць замкі, дарогі, масты ("бярэма павозавае", "падарожчына", "згоны"), удзельнічаць у зборах грошай на ваенныя патрэбы і г. д. Такія абавязкі не былі пастаяннымі  і рэгламентаванымі.

    1. Катэгорыі сялян
 

      Па  характару эканамічных адносін  з феадалам сяляне падзяляліся на шэраг катэгорый: дольнікаў, даннікаў, людзей цяглых, асадных, агароднікаў, слуг і інш.

      Даннікі (людзі данныя) - сяляне, што выконвалі  феадальную рэнту ў выглядзе даніны прадукцыяй асабістай гаспадаркі - збожжам, мёдам, футрам і інш. Адзінкай абкладання служыў дым.

        Дольнікі - асобная група даннікаў, што павінны былі выплочваць  даніну памерам у 1/4 ураджаю.  Яны ўдзельнічалі ў талоках,  выконвалі шматлікія павіннасці, уносілі грашовы плацеж - баброўшчыну.  Гэтыя катэгорыі былі найбольш  распаўсюджаны на Падзвінні і  Падняпроўі, дзе існавала пагроза  ваенных нападаў. У іншых рэгіенах  з развіццём унутранага і знешняга  гандлю дольнікаў пераводзілі  на чынш ці паншчыну.

Информация о работе Землекарыстанне і павіннасці сялян Беларусі ў ХІV – першай палове ХVІ ст