Культура беларускіх зямель у ХІV – ХVІ ст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Апреля 2012 в 12:48, контрольная работа

Описание работы

У наш час узрастае цікаўнасць людзей да гістарычных ведаў. Разуменне мінулага, неразрыўнай сувязі часу і з’яў, дае чалавеку аснову для фарміраваня яго сацыяльна-палітычных позіркаў, дазваляе ясна глядзець ў будучыню. Гістарычныя факты з’яўляюцца важным фактарам нацыянальнай самасвядомасці і жыццядзейнасці людзей, веданне гісторыі садзейнічае фарміраванню маральных, патрыятычных норм грамадскіх адносін. Актуальнасць вывучэння гісторыі абумоўлена так сама і тым, што нельга лічыць чалавека адукаваным, калі ён не ведае гісторыю сваёй дзяржавы.

Содержание работы

Уводзіны...………………………………………………………………..……...…..…3
1. Асноўныя тэндэнцыі эканамічнага развіцця ВКЛ у ХIV – XVI ст. Аграрная рэформа 1557 г.........................................................................................................................4
2. Развіццё гарадоў у ХІV–ХVІ ст. Магдэбургскае права...........................................8
3. Дзяржаўна-палітычны лад ВКЛ:.............................................................................13
3.1 арганізацыя цэнтральнай ўлады. Правы вялікага князя і сейма...............13
3.2 асноўныя класы-саслоўі і іх правы..............................................................14
3.3 заканадаўчая і судовая сістэма ВКЛ. Статуты ВКЛ..................................16
4. Культура беларускіх зямель у ХІV – ХVІ ст.:.......................................................17
4.1 Адраджэнне на Беларусі................................................................................17
4.2 літаратура і кнігадрукаванне.........................................................................17
4.3 мастацтва і архітэктура..................................................................................21
Высновы……………………………………………….……………………….........24 Літаратура………………………………...............

Файлы: 1 файл

вкл в 14-16 ст..doc

— 158.50 Кб (Скачать файл)

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ»

 

 

 

Кафедра філасофіі і гісторыі

 

 

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

ВКЛ У ХІVXVI СТАГОДЗІ: САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЕ, ДЗЯРЖАЎНА-ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД, КУЛЬТУРА.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мінск 2010


ЗМЕСТ

 

Уводзіны...………………………………………………………………..……...…..…3

1. Асноўныя тэндэнцыі эканамічнага развіцця ВКЛ у ХIVXVI ст. Аграрная рэформа 1557 г.........................................................................................................................4

2. Развіццё гарадоў у ХІV–ХVІ ст. Магдэбургскае права...........................................8

3. Дзяржаўна-палітычны лад ВКЛ:.............................................................................13

         3.1 арганізацыя цэнтральнай ўлады. Правы вялікага князя і сейма...............13

         3.2 асноўныя класы-саслоўі і іх правы..............................................................14

         3.3 заканадаўчая і судовая сістэма ВКЛ. Статуты ВКЛ..................................16

4. Культура беларускіх зямель у ХІV – ХVІ ст.:.......................................................17

        4.1 Адраджэнне на Беларусі................................................................................17

        4.2 літаратура і кнігадрукаванне.........................................................................17

        4.3 мастацтва і архітэктура..................................................................................21

              Высновы……………………………………………….……………………….........24              Літаратура………………………………...................................................................25


УВОДЗІНЫ

 

Гісторыя Беларусі бярэ свой пачатак з глыбінь тысячагоддзяў, станаўленне сацыяльна-эканамічных і палітычных інстытутаў, развіццё культуры нашай дзяржавы адбывалася ў межах агульнаславянскай і сусветнай цывілізацыі. Беларусы, як і іншыя народы могуць ганарыцца сваім мінулым у галіне культуры, навукі, асветніцтва, палітыкі і дзяржаўнага ўладкавання.

Звесткі аб жыцці насельніцтва ВКЛ, складанных і супярэчлівых з’явах у развіцці гэтай дзяржавы, змяшчаецца ў летапісных і іншых крыніцах, якія былі прааналізванны і абагульнены ў навуковых працах шэрагу гісторыкаў, такіх як М.В.Доўнар-Запольскі і П.Г.Чыгрынаў, якія ў сваіх працах прааналізавалі гісторыю Беларусі, раскрылі асноўныя працэсы і механізмы станаўлення і развіцця беларускай дзяржавы. М.І.Ермаловіч у сваёй працы “Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае” разгледзіў найважнейшыя праблемы, якія дазваляюць зразумець мінулае беларускай дзяржавы. У якасці прынцыповых, у дадзенай навуковай працы, разглядаюцца пытанні аб тым, які быў статус ВКЛ у саставе славянскіх дзяржаў, у якой ступені ВКЛ можна лічыць нацыянальнай беларускай дзяржавай і інш.

Значны уклад у гісторыяграфію Беларусі ўнеслі такія гісторыкі, як Я.К.Новік, Г.С.Марцуля, В.А.Пілецкі, якія працавалі ўжо у наш час, ва ўмовах новага гісторыка-палітычнага і філасоўскага разумення мінулага.

У наш час узрастае цікаўнасць людзей да гістарычных ведаў. Разуменне мінулага, неразрыўнай сувязі часу і з’яў, дае чалавеку аснову для фарміраваня яго сацыяльна-палітычных позіркаў, дазваляе ясна глядзець ў будучыню. Гістарычныя факты з’яўляюцца важным фактарам нацыянальнай самасвядомасці і жыццядзейнасці людзей, веданне гісторыі садзейнічае фарміраванню маральных, патрыятычных норм грамадскіх адносін. Актуальнасць вывучэння гісторыі абумоўлена так сама і тым, што нельга лічыць чалавека адукаваным, калі ён не ведае гісторыю сваёй дзяржавы.

Мэтай дадзенай кантрольнай работы з’яўляецца вывучэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця, дзяржаўна-палітычнага ладу і культуры ВКЛ у ХІVXVI стст.

Ў межах пастаўленнай мэты асноўнымі задачамі работы з’яўляюцца:

      вывучэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця ВКЛ у ХІVXVI стст.;

      даследванне дзяржаўна-палітычнага ладу ВКЛ у ХІVXVI стст.;

      знаемства з культурай ВКЛ у ХІVXVI стст.

У аснову даследвання пастаўленных пытанняў пакладзены працы гісторыкаў, якія вывучалі сацыяльна-эканамічнае развіцце, дзяржаўна-палітычны лад і культуру ВКЛ у ХІVXVI стст.


1.      АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ ВКЛ У ХIVXVI СТАГОДЗІ. АГРАРНАЯ РЭФОРМА 1557.

 

У феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці і галоўным багаццем краіны была зямля. Манапольнае права ўласнасці на зямлю належыла класу феадалаў. Асноўным прадукцыйным класам, які працаваў на зямлі і выдаваў прадукцыю, было сялянства. Яго права ўласнасці на зямлю абмяжоўвалася адносінамі землекарыстання. Першапачаткова вялікі князь лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі, ў вялікакняжацкім дамене ён наглядаў за ўласнай гаспадаркай, ворнымі землямі і іншымі надзеламі. Аканомы арганізоўвалі мясцовае насельніцтва для працы на яго палях, сенажацях, у садах, агародах, збіралі, захоўвалі ці прадавалі ўраджай, прыплод жывёлы, здабытак з лясоў і рэк. Акрамя ўласнай гаспадаркі вялікі князь меў прыбытак ад маёнткаў, абкладаючы натуральнымі і грашовымі зборамі падуладных яму сялян, мяшчан, рамеснікаў.

З канца ХIV ст. побач з вялікакняжацкай стала прызнавацца і прыватная ўласнасць на зямлю: княжацкая, баярская, царкоўная. Прыватныя ўладанні раслі на вольных землях. А таксама за кошт княжацкага дамена, які адпаведна скарачаўся. Паколькі вялікі князь літоўскі не зрабіўся спадчынным манархам, таму і гаспадарскія маёнткі рана набылі характар дзяржаўных, яны абслугоўвалі патрэбы не толькі вялікакняжацкага двара, але і ўсёй дзяржавы. Паступова ўся зямля ў ВКЛ падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка: дзяржаўную (гаспадарскую), прыватнаўладальніцкую і царкоўную. Сяляне, якія жылі на гэтых землях, адпаведна называліся дзяржаўнымі, прыватнымі і царкоўнымі.

За карыстанне зямлей сяляне абавязаны былі плаціць ўласніку пэўную рэнту. Формы рэнты былі розныя і падзяляліся на тры асноўныя віды: адпрацовачную, грашовую і харчовую. Адпрацовачная рэнта – адна з самых распаўсюджаных, яна называлася паншчынай. Паншчыну селянін павінен быў адрабіць у гаспадарскім маёнтку, часцей за ўсё гэта былі палявыя работы, на якіх селянін быў двойчы ў тыдзень са свімі прыладамі працы. Акрамя гэтага некаторыя цяглыя сяляне спецыялізаваліся на асобных відах паншчыны і ў залежнасці ад спецыялізацыі атрымлівалі назвы: конюхаў, пастухоў, свінароў і інш.

Некаторая частка сялянства ў якасці асноўнай павіннасці абкладалася чыншам, які ўяўляў сабой грашовую форму рэнты, такія сяляне называліся асаднымі ці чыншавікамі. Разам з паншчынай і чыншам, якія былі асноўнымі павіннасцямі, сяляне выконвалі і дадатковыя павіннасці: талокі – агульныя сезонныя гаспадарчыя работы; гвалты, ці згоны – агульныя тэрміновыя работы, прывязанныя да пэўных выпадкаў: для рамонту дарог, гацей, для аблавы звяроў і інш.

К канцу ХV ст. адным з асноўных відаў павіннасцей з’яўлялася харчовая даніна. Яна была мядовай, бабровай, кунічнай, збожжавай і г.д. Паступова натуральная форма рэнты ўсё больш пераходзіла ў разрад дадатковаых павіннасцей і замяшчалася грашовым эквівалентам. Часцей за ўсё сяляне знаходзіліся на зямельнай форме рэнты і выконвалі адпрацовачныя, грашовыя і натуральныя павіннасці адначасова.

У канцы ХІV – першай палове XVI стст. у ВКЛ у цэлым павялічылася колькасць ворных зямель, расла вытворчасць таварнай сельскагаспадарчай прадукцыі, ў сувязі з ростам гарадоў значна вырас попыт на збожжа і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты у краінах Заходняй Еўропы, адным з пастаўшчыкоў якога было ВКЛ, прымушаў землеўладальнікаў, і перш за ўсе дзяржаву, прымаць меры па стымуляцыі сельскагаспадарчай вытворчасці, каб павысіць прыбытковасць маёнткаў. Удасканальвалася феадальная гаспадарка (двары), ствараліся фальваркі - узорныя, таварныя, збожжавыя гаспадаркі, якія былі заснованыя на працы прыгонных сялян. Разам з тым адсутнасць дасканалага ўліку, адзінай сістэмы вымярэння зямлі, абкладання падаткамі і павіннасцямі патрабавалі ад дзяржавы больш шырокіх аграрных пераўтварэнняў. У сувязі з гэтым у сярэдзіне XVI ст. у дзяржаўных землях пачала праводзіцца сельскагаспадарчая рэформа, накіраванная на ліквідацыю абшчыннага землекарыстання на вялікакняжацкіх землях, павелічэнне гаспадарчай запашкі і феадальных павіннасцей сялян.

Мэтамі рэформы былі новыя падыходы да вымярэння зямлі, да абавязкаў вясковай адміністрацыі, статусу гарадоў, падатку, стварэння фальваркаў, сялянскіх павіннасцей і інш. У выніку быў праведзены дакладны ўлік і размеркаванне зямлі, ўніфікацыя падаткаабкладання і павіннасцей. Гэта павінна было павысіць вытворчасць працы ў сельскай гаспадарцы, палепшыць матэрыяльнае становішча сялян, што ў выніку станоўча адлюстравалася б на іх выплатах у дзяржаўны скарб.

Упершыню, так званную валочную памеру выкарыстаў у ВКЛ яшчэ Вітаўт на землях Падляшша, далучаных да ВКЛ террыторый па берагам сярэдняга Буга, але захоўваўшых значныя сляды польскіх звычаеў і норм. Такую ж самую сістэму выкарыстаў Сігізмунд І у першай палове XVI ст., а яго жонка каралева Бона правяла прагрэсіўную валочную памеру ў сваіх маёнтках, атрыманых ад караля ў Пінскім, Клецкім, Гарадецкім і Кобрынскім староствах. Яна перабудоўвала вескі, ўпарадкоўвала падаткі. Гэта значна павысіла прыбытнасць (да 36 тыс. залатых у год) яе уладанняў.[1]

Шырокамаштабная аперацыя па правядзенню валочнай памеры ў вялікакняжацкіх уладаннях і адмежаванню іх ад прыватнаўласніцкіх маёнткаў была распачата ў 1557 г. пасля выдання Сігізмундам ІІ Аўгустам “Уставы на валокі”, галоўнага дакумента аграрнай рэформы. “Устава” вызначала прынцыпы вымярэння зямлі, павіннасці сялян і іншага насельніцтва, атрымаўшага валокі – аднолькавыя па плошчы надзелы зямлі. Была вызначана якасць зямлі, яна была падзелена на тры катэгорыі ў залежнасці ад якасці: “прэднія”, “сярэднія” і “подлыя”. У ходзе памеры надзел зямлі, на якім размяшчалася веска, падзяляўся на тры полі, а кожнае поле – на аднолькавыя палосы па 11 моргаў (каля 7,12 га). Кожны двор атрымліваў надзелы ў трох палях, што складала валоку, як адзінку падаткаабкладання, памер адной валокі складаў каля 21,36 га у сучасным вымярэнні (яны маглі быць большімі або меньшімі ў залежнасці ад якасці зямлі, горшай па якасці зямлі ў валоку звычайна ўключалася больш, каб у трымальніка валокі была магчымасць выканаць рэгламентаваную колькасць павіннасцей).

Згодна “Уставе” сялянскі надзел лічыўся спадчыннай маёмасцю. Невялікая група так званых агароднікаў, быўшых раней чэлядзю нявольнай і збяднелых сялян, атрымлівалі надзелы каля 9-15 моргаў ворнай зямлі, за якія адпрацоўвалі 3 дні паншчыны ў тыдзень ў дварах.

У залежнасці ад характара павіннасці валокі падзяляліся на тяглыя (за карыстане якімі сяляне адбывалі баршчыну), асадныя (плацілі чынш), службовыя (выконвалі дваровую ці іншую службу). Што датычыцца фальваркаў, то пад іх не толькі адводзіліся землі, але і будаваўся цэлы комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў, патрэбных для арганізацыі вытворчасці таварнага збожжа і пераапрацоўкі спадарожнай сельскагаспадарчай сыравіны. Як правіла прыпіска да кожнага фальварку была з уліку 1:7, да аднаго фальварка прыпісавалася сем сялянскіх валок, трымальнікі якіх павінны былі апрацоўваць фальваркавыя землі. Таксама было ажыцяўлена ўвядзенне прымусовых севазваротаў шляхам вызначэння зямлі ў трох участках.

Мноства вольных зямель, якія неапрацоўваліся сталі акультурвацца. Асобная ўвага звярталася на пашырэнне ўжо існаваўшых фальваркаў і стварэнне новых, яны ствараліся на мясцовасцях з пладароднай глебай і зручных для вывазу прадукцыі за межы краіны. На тэрыторыі фальваркаў змяшчаліся сады, сажалкі, млыны, гарбарні, пякарні і інш.

Першапачаткова валочная рэформа была праведзена толькі ў заходняй частцы краіны, яна ахапіла ўсе вялікакняжацкія ўладанні, знаходзіўшыяся ў Ашмянскім, Брэсцкім, Браслаўскім, Ваўкавыскім, Віленскім, Гродзенскім, Лідскім, Мінскім, Навагрудскім, Пінскім і Слуцкім паветах. Па прыкладу вялікага князя многія прыватныя і духоўныя землекарыстальнікі таксама праводзілі валочную памеру, ў шэрагу выпадкаў на падставе сваіх устаў. Ва ўсходніх валасцях рэформа пачала праводзіцца ў 1560г. згодна інструкцыі, значна адрозніваўшайся ад “Уставы на валокі”. Завяршылася аграрная рэформа тут у 1630-1640 гг.[2]

У выніку рэалізацыі “Уставы на валокі” прыпынілася діфферынцыяцыя сялянства, былі створаны прыкладна роўныя ўмовы для атрымання зямельнага надзела і выканання дакладна ўстаноўленных павіннасцей (два дні баршчыны ў тыдзень з валокі). Акрамя гэтага была ліквідавана цераспалосіца сялянскіх зямель, ўводзілася падворнае землекарыстанне, замацоўвалася трохпольная сістэма землеробства. У цэлым удасканаленне землекарыстанем садзейнічала гаспадарчай стабільнасці, ўмацаванню эканомікі краіны, павысіла эфектыўнасць вытворчасці, дазволіла краіне экспарціраваць сельскагаспадарчую прадукцыю, і перш за ўсе, збложжа ў Заходнюю Еўропу і Расію, даходы ў вялікакняжацкіх маёнтках узраслі ў тры разы.

Найбольш значнымі вынікамі рэформы было моцнае павышэнне даходнасці гаспадарак (прыблізна на 40% па масе чыстага серабра)[3], адбылася значная інтэнсіфікацыя сельскагаспадарчай вытворчасці ў дзяржаве ў сувязі з дакладным вызначэннем колькасці ўсей падатнай зямлі, распрацоўкай зямель, якія раней пуставалі, выкарыстаннем зямлі з улікам яе якасці, за кошт увядзення прымусовых севазваротаў. Адбылося павышэнне таварнасці сельскай гаспадаркі, а значыць пашырэнне таварна-грашовых адносін у дзяржаве, як шлях у накірунку развіцця новых, прагрэсіўных капіталістычных адносін, разбурэнне сельскай абшчыны, як атрыбута феадалізму, што стрымлівала сацыяльна-эканамічнае развіццё вёскі. Так сама значна выраслі прыбыткі ўсіх феадалаў, гэта прывяло да стварэння крупных магнацкіх уладанняў – латыфундый, якія аб’ядноўвалі каля тысячы і больш сялянскіх двароў. У руках феадалаў апынулася больш за 40 % ўсяго зямельнага фонда краіны.[4]


2. РАЗВІЦЦЕ ГАРАДОЎ У ХІV–ХVІ СТАГОДДЗЯХ. МАГДЭБУРСКАЕ ПРАВА.

 

Адначасова з ростам вытворчасці сельскай гаспадаркі, ростам грамадскага падзелу працы і развіццем таварна-грашовых адносін у ХІV–ХVІ стст. павялічвалася і колькасць гарадоў, якія з’яўляліся важнымі цэнтрамі грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця. Калі ў канцы ХV ст. у ВКЛ было вядома 83 горада, то ў канцы ХVІ ст. – ужо 530. У той час па колькасці гарадоў ВКЛ было на другім месцы сярод краін Еўропы. Да другой паловы ХV ст. насельніцтва гарадоў ужо падзялялася на асобныя сацыяльна-палітычныя групы. Да гэтага часу полацкія граматы, напрыклад, падпісваліся ад імя “всих полочан”, “полочан, всих людей добрых и малых”. Пачынаючы з 1460-х гг. дакументы падпісваліся, “от бояр полоцких, от мещан и всего поспольства”, а пазней з’явіліся сацыяльныя нізы – “чорные люди”.[5]

Сярэдні горад у той час налічваў 1,5-3 тысячы жіхароў. Гарады, колькасць жыхароў якіх перавышала 10 тыс., былі рэдкім выключэннем. У грамаце вялікага князя Казіміра (1447) пералічвалася 15 “лепшых” гарадоў, у тым ліку былі названыя Брэст, Віцебск, Гродна, Дрогічын, Мінск, Навагрудак, Слуцк.[6] Вялікую ролю ў палітычным, гаспадарчым і культурным жыцці княстваў адыгрываў Полацк, у якім жыло каля 50 тыс. чалавек. У грамаце полацкага ваяводы (1467) гаворыцца аб тым, што Полацк “места славутае”, не саступае сталіцы княства Вільне, сталіцы ордэна Мальборку, а таксама польскаму гораду Гданьску. У 1563г. адзначалася, што Полацк “славный и очень богатый город”.[7]

Аб сацыяльна-эканамічнай ролі гарадоў можна судзіць па памеры выплачваемага падатку ў дзяржаўны скарб. У 1551г. вышэйшую стаўку, больш за 100 кап. грошай плацілі Брэст, Віцебск, Мінск, Магілеў, Пінск. Ад 30 да 60 кап. плацілі Бабруйск, Камянец, Клецк, Кобрын, Мазыр, Навагрудак, Слонім, Слуцк.[8] У ХV ст. якасці гарадоў, як рамесна-гандлевых цэнтраў набылі некаторыя пасяленні, раней з’яўляўшыяся замкамі, дварамі. Гэта адбылося з Оршай, Лідай, Ашмянамі, Быхавам. Вынікам далейшага развіцця гандлёвых адносін, уцягванне ў іх новых терыторый ў ХVІ ст. стаў буйны рост мястэчак, некаторыя з якіх пераўтварыліся ў гарады.

Мястэчкі прадстаўлялі сабой невялікія паселішчы гарадскога тыпу, дзе таксама развіваліся рамяство і гандаль. Іх жыхары, як правіла, займаліся сельскай гаспадаркай. Жыхары гарадоў і мястэчак вылучаліся сваім юрыдычным становішчам: яны былі вольнымі людзьмі, валодалі правамі мяшчан.

Па свайму сацыяльна-эканамічнаму статусу гарады падзяляліся на дзяржаўныя (вялікакняжацкія) і прыватныя, якія належылі асобным феадалам. У апошнім выпадку горад быў не толькі крыніцай грашовых паступленняў для феадала, але і адміністрацыйна-палітычным цэнтрам яго ўладанняў, апорным пунктам абароны. У шэрагу выпадкаў феадалы імкнуліся падначаліць сабе жыцце самакіраваўшыхся гарадоў. Яны скуплівалі надзелы зямлі з пабудовамі і распаусюджвалі сваю юрысдыкцыю на ўсіх, хто жыў на гэтай тэрыторыі. Насельніцтва гэтых так званных “юрыдык” было непадначалена магістрату, не плаціла падаткаў у дзяржаўны бюджэт. У барацьбе супраць такой экспансіі гарады шукалі аховы ў вялікакняжацкай ўлады, якая прадстаўляла ім тую ці іншую ступень самакіравання і абавязвала ўсіх рамеснікаў і гандляроў быць пад юрысдыкцыяй магістрата.

З мэтай павілічэння рамёств і гандлю ў гарадах вялікія князі выкарыстоўвалі дарэнні ім нямецкага, так званнага магдэбурскага права[9], т.е. самакіравання. Пачатак гэтай практыцы паклаў Ягайла. Першым гэта права з яго рук атрымала вялікакняжацкая сталіца Вільня ў 1387г. На працягу ХV-ХVІстст. прывілеі на магдэбурскае права атрымалі: Брэст (1390), Гродна (1391 і 1496), Слуцк (1441), Полацк (1498), Мінск (1499), Навагрудак (1511), Магілёў (1577), Пінск (1581), Віцебск (1597) і інш.[10] У ХVІ – першай палове ХVІІ стст. гэта права мелі ўсе вялікія, сярэднія і большасць мелкіх беларускіх гарадоў. Надаваючы гэтае права гарадам вялікія князі зыходзілі з таго, што яно будзе садзейнічаць пашырэнню тэрыторый гарадоў і павелічэнню колькасці яго насельніцтва, а таксама іх матэрыяльнага становішча.

Магдэбурскае права забяспечвала развіцце рамёстваў і гандлю, вызначала палажэнне гараджан у феадальным грамадстве, ахоўвала іх ад сваевольства шляхты і вялікакняжацкай адміністрацыі. Вялікае значэнне мела вызваленне жыхароў гарадоў ад вялікай колькасці павінасцей, якія яны неслі разам з сялянамі.

У прывілеі на магдэбурскае права была і агаворка аб тым, што мяшчане абавязаныя даваць “станции, овес и сено и сторожу на двор господарский” ў выпадку прыезда вялікага князя, а таксама “подводы на потребу земскую” па лістах, запячатаных гаспадарскім “сыкгнетом”, т.е. пярсцёнкам.[11] З ранейшых павіннасцей заставаліся толькі ваенная, а таксама серабшчызна і ардыншчына, якія мяшчане абавязаны былі плаціць “безо всякое вымовы”, калі гэтыя падаткі накладаліся вялікім князем на ваенные патрэбы. Статус магдэбурскага права з юрыдычная кропкі позірку сведчыў аб тым, што горад залежыў толькі ад цэнтральных органаў дзяржаўнага кіравання. Ён надаваў гарадской абшчыне шырокія правы і прывілеі, вызваляў ад суда і фінансавага кіравання з боку вялікакняжацкай адміністрацыі. Крупныя гарады атрымлівалі так званныя вялікія прывілеі маглі будаваць ратушы, фабрыкі, млыны, адчыняць лазні, магазіны, праводзіць кірмашы, часта ім давалася права безакцызнага вінакурэння. Горад сам абкладаў падаткамі ўсе суб’екты гаспадарання, меў сваю казну, дзе канцэнтраваліся прыбыткі. Да горада далучаліся землі, сенакосы, угодзі для рыбнай лоўлі.

На чале гарадскога самакіравання стаяў войт. Гэта пасада давалася вялікім князем на ўсе жыцце, рэдка ў спадчыннае карыстанне. Але ў канцы ХVІст. амаль ўсе гарады выкупілі права на замяшчэнне пасады войта і яна пераўтварылася ў выбарную. Выбарнымі органамі самакіравання таксама былі Савет і Лава, якія часам спалучаліся ў адзіную ўстанову. Савет ведаў гаспадаркай горада, прывядзеннем яго ў парадак і разглядаў грамадзянскія справы гараджан. Лавай называлася судовая калегія, ў якую ўваходзілі войт і прысяжныя, яны здзеснівалі суд па крымінальных справах. Трэба адзначыць, што суд кіраваўся Магдэбурскімі ўзаканеннямі, або Саксонскім Зерцалам, якое прадугледжавала за злачынствы тяжкія пакаранні: пасаджэнне на кол, павешанне, утапленне і інш. Гарадскі суд распаўсюджваўся толькі на мяшчан, справы шляхты разглядалі вялікакняжацкі і ваяводскі суды. У шэрагу вялікіх гарадоў існавалі іншыя судовыя ўстановы, бо сярэднявечнае права строга размяжоўвала, якому суду падлягае тая ці іншая асоба. У Вільне, напрыклад, акрамя юрысдыкцыі магістрата і ваяводы, былі яшчэ юрысдыкцыі каталічнага епіскапа, ўніятскага мітрапаліта, віленскай акадэміі і інш.

На некаторым працягу часу магдэбурскае права садзейнічала эканамічнаму росквіту гарадоў, хоць і не вызваляла гараджан ад феадальнай залежнасці. Мноства натуральных павіннасцей, якімі абкладаліся гараджане раней, былі замешчаны адзіным штогодным грашовым падаткам, сума якога была не меньш кошту (у грашовым эквіваленте) былых натуральных павіннасцей.

Разам з тым развіццё атрымлівала і рамесна-прамысловая вытворчасць. Значную ролю ў гэтым адыгралі немцы, якіх запрасіў у ВКЛ Гедымін. У XVIст. у шэрагу гарадоў працавалі розныя прадпрыемствы. У 1522 г. Віленскім галавой горада Гозіусам была заснавана фабрыка хлапчатабумажных вырабаў. У 1547г. стаў працаваць вялікі шклозавод, заснаваны Пілецкім. Настольныя гадзіннікі віленскай работы XVIст. славіліся паўсюль.[12] Добрай рэпутацыяй карысталіся і ювелірныя вырабы таго часу з золата і срэбра. Да другой паловы XVIст. у буйных гарадах рамяством займалася большасць жыхароў, было вядома больш за 100 рамесных спецыяльнасцей, рамеснікі займаліся апрацоўкай дрэва, касцей, каменя і інш.

Важнай адметнай рысай рамеснай вытворчасці, як і ўсяго жыцця, быў створаны ў XV-XVIстст. цэхавы строй, сутнасць яго была ў тым, што прадстаўнікі кожнага рамяства аб’ядноўваліся ў асобнае рамеснае таварыства – цэхавае братства, якое мела выбарную адміністрацыю, свой сцяг, харугву, пад якім яно прымала ўдзел у свецкіх, рэлігійных і іншых працэсіях. Цэхавае братства, як правіла, атрымлівала вялікакняжацкія прывілеі, члены яго падзяляліся на майстроў, таварышчаў, ці чаляднікаў, і вучняў. Толькі майстры мелі права вырабляць рамесную прадукцыю. Братствы строга сачылі за тым, каб ніхто ў горадзе не з’яўляючыся членам братства (такіх людзей называлі “партачамі”) не займаўся іх рамяством.

У пачатку цэхавая арганізацыя працы мела станоўчае значэнне, яна забяспечвала таварнасць вытворчасці, фарміравала ўнутраны рынак, але з цягам часу суровая рэгламентацыя вытворчай дзейнасці рамеснікаў, манапольнае права цэха на кошт і колькасць тавараў і сыравіну, пачало адмоўна сказвацца на агульным эканамічным развіцці.

Рамесная вытворчасць садзейнічала развіццю гандлю, адбываліся змены у арганізацыі ўнутранага і знешняга гандлю. Амаль што да XIVст. гандаль быў дзейнасцю выключна грамадскіх вярхоў – князёў, дружыннікаў, невялікіх груп заможных гараджан. Большая частка насельніцтва не прымала ў ім удзелу, бо не прадавала, а аддавала дарма сваю прадукцыю ў выглядзе падаткаў. Знешні гандаль пры гэтым не закранаў штодзенных патрабаванняў нават вышэйшых слаёў насельніцтва, ўсё неабходнае яны атрымлівалі натурай, накіроўваючы на знешні рынак толькі ізлішкі і выменьваючы на іх прадметы раскошы. Аднак ужо пры Вітаўце гандаль атрымаў развіцце, гэтаму садзейнічалі таварныя адносіны, якія складаліся ў феадальных гаспадарках. Яны ў сваю чаргу ўцягвалі ў гэты працэс сялян, якія ўжо не маглі абыходзіцца без грошай і рынку. У краіне пачаў расці грашовы абарот, чаму спрыяла пашырэнне знешняга гандлю, кожны дагавор з Ноўгарадам, Псковам, Маскоўскім княствам прадугледжваў пашырэнне гандлёвых адносін. Замежны госць – купец лічыўся недакранальнай асобай. Па Нёману сплаўляўся хлеб, лес і іншыя прадукты, з усходам гандаль вёўся праз Кафу, з Венгрыяй праз Польшчу. На дняпроўскім востраве Тавані была ўтворана мытня, якая атрымала назву “Вітаўтавай лазні”, ў Кіеве размяшчаліся склады тавараў, якія потым развозіліся па ўсей краіне.[13] На прывазныя тавары накладалася пошліна, яе збор строга кантраляваўся.

У XV-XVIстст.гандаль пачаў станавіцца двіжучай сілай эканомікі, павялічваўся яе аб’ём, узбагачалася саслоў’е гандляроў. Пашыраліся гандлёвыя адносіны з Расіяй і Украінай. Гарады станавіліся цэнтрамі транзітнага гандлю, дзяржава забяспечвала ахову гандлёвых шляхоў, сачыла за тым, каб купцы карысталіся недакранальнасцю, за што яны павіны былі плаціць пошліну. У ВКЛ і праз яго тэрыторыю везлі каштоўныя вырабы, мех, тканіну, віна і пранасці. Гандлёвыя сувязі ўсталяваліся не толькі паміж гарадамі, але і паміж мястэчкамі і вёскамі. Шэраг гарадоў наладзіў гандаль з Вільняй, дзе па загаду Казіміра ў 1441г. былі створаны кірмашы, адзін да Хрышчэння, другі ў дзень Успення.[14] Кірмашы працягваліся па два і больш тыдні, садзейнічалі менавому гандлю, асабліва з Псковам і Ноўгарадам.

Гадлёвае насельніцтва гарадоў складалася з некалькі груп. Вышэйшым, найбольш багатым, слоем былі купцы – “госці”, якія займаліся гандлем з замежнымі краінамі. “Госць” ВКЛ гандляваў з Масквой, Ноўгарадам, Псковам, Разанню, Кіевам, Львовам, Варшавай, Гданьскам, Познанню, Рыгай, з гарадамі Венгрыі. З XVст. за мяжу вывозілі воск, мех, сырыя і вырабленыя скуры, поташ, лес і лесаматэрыялы, сала, авёс, ячмень, пшано, птушку, некаторыя рамесныя вырабы і інш. Ва ўнутраным гандлі купец (яго часцей называлі “прасол”) купляў тавар у адным горадзе, а прадаваў яго ў іншых населеных пунктах, размешчаных у радзіусе 60-70 км. Многія купцы спецыялізаваліся на асобных відах прадукцыі, былі купцы-ганчарнікі, купцы-швейнікі, і г.д. У гарадах і мястэчках ствараліся асобныя склады прадукцыі – “магазіны”. Змянілася становішча ў гандлі шляхты, у XVІ ст. яна ўжо мела значныя гандлёвыя прывілегіі, ў 1551 і 1559 гг. шляхта атрымала права на беспошліны вываз за межы краіны леса, збожжа, жывелы, а ў 1556 г. дабілася дазволу на ўвоз у краіну беспошліна тавараў для ўласнага карыстання з замежных краін, што адмоўна сказвалася на становішчы ўнутранага рынку.[15]

Такім чынам у XIV-XVIстст. цэнтрамі культурнага жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады. Іх роля ў эканоміцы ВКЛ узрастала. Гарады пашыраліся за кошт прытоку сельскага насельніцтва, выявіліся сацыяльная і кіраўнічая структуры. Гарады атрымлівалі права на самакіраванне, што пашырала магчымасці развіцця рамяства і гандлю.


3.      ДЗЯРЖАЎНА-ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД ВЯЛІКАГА КНЯТСВА ЛІТОЎСКАГА.

 

3.1 Арганізацыя цэнтральнай ўлады. Правы вялікага князя і сейма.

У ХІV– першай палове ХVІ стст. па свайму адміністрацыйна-тэрэтарыяльнаму ўладкаванню дзяржава ВКЛ уяўляла сабой кангламерат зямель і ўладанняў, аб’яднаных падпарадкаваннем вярхоўнай ўладзе вялікага князя, гэта была выбарная манархія, абмежаваная сеймам. Дзяржаўная ўлада ў ВКЛ падзялялася на тры ўзроўні: 1- дзяржаўная (вялікакняжацкая) адміністрацыя; 2- ваяводствы, або паветы; 3- мясцовы ўзровень (“староствы”, “дзяржавы”, “цівунствы” і “воласці”).

На чале вялікакняжацкай адміністрацыі стаялі тры чалавекі. Першым быў канцлер, у каторага захоўвалася дзяржаўная пячаць і які ўзначальваў центральную канцэлярыю. У кнігі канцэлярыі запісваліся копіі ўваходзячых і зыходзячых дакументаў, з якіх складалася метрыка ВКЛ, т.зв. дзяржаўны архіў. За канцлерам ішлі гетман наівышэйшы і гетман дворны, ці польны. У адсутнасць вялікага князя гетманы кіравалі ўзброеннымі сіламі краіны ў час вайны, пад час паходаў яны валодалі вялікай ўладай, ўсе без выключэння і незалежна ад звання павінны былі ім падпарадкоўвацца, як вялікаму князю. Вышэйшым чыноўнікам быў і земскі падскарбій, які займаўся фінансамі, адказваў за ўлік усіх фінансаў краіны, іх захаванне, часта за папаўненне скарбу, прыём падаткаў ад асобных зямель, паветаў ці ваяводстваў, захаванне каштоўнасцей. Гэтыя асобы падпарадкоўваліся менавіта вялікаму князю.

Таксама ў адміністрацыі і пры двары існаваў шэраг пасад, якія выконвалі тэхнічна-выканаўчую ролю, гэта маршалкі земскі і дворны, стольнік, канюшы, мечнік і інш., яны існавалі дзеля аказання паслуг вялікаму князю. Значнай ўладай карыстаўся маршалак земскі, ён выконваў абавязкі міністра вялікакняжацкага двара, сачыў за парадкам пры двары і на сеймах. У яго адсутнасць абавязкі маршалка земскага выконваў маршалак дваровы, які ўзначальваў дваран, якія састаялі пры вялікакняжацкім двары для выканання розных даручэнняў.

З ХІV ст. пры вялікім князі існавала дзяржаўная рада (савет), які быў створаны па аналогіі з маскоўскай думай. Напачатку ён не з’яўляўся дзяржаўнай структурай, але з цягам часу ў ХV ст. рада набыла статус орагана саслоўнга прадстаўніцтва феадальнага грамадства, і перш за ўсё, саміх паноў. Вялікія князі прыслухоўваліся да меркаванняў рады. З часам рада дабілася большых правоў і прывілегій, пачала абмяжоўваць ўладу вялікага князя. Замест дарадчыцкага органа пры князі, яна стала кіруючым органам, які юрыдычна абмяжоўваў уладу вялікага князя. Яна пачала выконваць функцыі пастаяннага выканаўча-загадчыцкага, заканадаўчага, судзебнага органа, раде належылі амаль ўсе найважнейшыя плыні кіраўніцтва дзяржавай. Рашэнні, якія прымала рада не маглі быць адменены князем. У склад рады традыцыйна ўваходзілі асобы, якія займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады (канцлер, гетман, маршалак земскі, ваяводы, кашталяны, магнаты-феададлы і інш.). Найбольш значныя пытанні вырашаліся на паседжаннях рады з удзелам павятовай шляхты, што надавала яе рашэнням большую легітымнасць. Прэдседацелем на паседжаннях рады і сейма быў маршалак земскі, ён правазглашаў пастанаўленні князя і рады, сачыў за парадкам і этыкетам пры двары.

Фактычна паны-рада пачынаючы з ХV ст., з часу абрання на пасаду вялікім князем непаўналетняга Казіміра IV Ягелончыка, была найвышэйшым органам дзяржаўнага кіравання ў краіне. Без яе згоды вялікі князь не меў права прымаць найважнешыя рашэнні, яна сканцэнтравала ў сваіх руках кіраванне ўсімі дзяржаўнымі справамі: судом, адміністрацыяй, узброенымі сіламі, знешняй палітыкай. У радзе вылучалася так званная пярэдняя рада, тыя хто сядзеў на пярэдняй (першай) лавіцы (віленскі біскуп, ваявода і кашталян, трокскі ваявода і кашталян, жамойцкі стараста інш.), яны часцей за іншых уплывалі на дзяржаўную ўнутраную і знешнюю палітыку. Пазней была яшчэ створана тайная рада (найвышэйшая рада), у яе ўваходзілі галоўным чынам людзі, якія займалі найвышэйшыя дзяржаўныя пасады (ваяводы, кашталяны, канцлер, падскарбій земскі, гетман, маршалак земскі і інш.).

Таксама ў склад вялікакняжацкай адміністрацыі ўваходзіў сейм, які складаўся з ваенна-служылых людзей і баяр. Напачатку ён насіў неарганізаваны характар, часта ў складзе сейма апыналіся выпадковыя людзі, але з цягам часу, пачынаючы з другой паловы ХVст., сейм збіраўся па рашэнні паноў-рады і князя ВКЛ, для вырашэння найважнейшых пытанняў унутрыпалітычнага і знешнепалітычнага жыцця краіны. Сейм з’яўляўся найвышэйшым шляхецкім саслоўна-прадстаўнічым органам улады ў ВКЛ, спачатку ў яго склад уваходзілі прадстаўнікі магнатаў і шляхты Літвы, цэнтральнай і заходняй частак Беларусі. Але ўжо ў пачатку ХVІ ст. у яго склад уваходзілі па два дэлегата ад кожнага павету, акрамя таго права прысутнічаць на паседжаннях сойма атрымаў кожны шляхціч. Часцей за ўсё прадстаўнікамі шляхты на сеймах былі асобы, якія займалі павятовыя пасады, ў першую чаргу харужыя. На сейме маглі абмярковаццца любыя пытанні, ў тым ліку найважнейшыя дзяржаўныя пытанні і заканадаўчыя акты. Пачынаючы з 1551г. заканадаўчыя правы поўнасцю перайшлі да сейма, Статут 1566г. устанавіў, што правы, якія па Стату 1529г. былі ў кампетэнцыі паноў-рады, пераходзяць да сейма. У час паседжанняў сейм падзяляўся на дзве палаты: круг паноў-рады і рыцарскі, або шляхецкі круг. Кожны круг абмяркоўваў справы асобна, а потым іх пастанаўленні сагласоўваліся. Сейм разглядаў судовыя справы, зацвярджаў кандыдатаў на дзяржаўныя пасады, вырашаў пытанні звязаныя з аб’яўленем вайны, ўстанаўленем агульназемскіх падаткаў, абраннем новага манарха, і інш.

У палітычнай сістэме ВКЛ таго часу ўсё больш і больш зцвярджаліся прынцыпы канстытуцыяналізма, ўзрастала роля прадстаўнічых заканадаўчых органаў, вялікакняжацкая ўлада была абмежавана спачатку радай, пасля сеймам, які фактычна стаў вышэйшым кіруючым органам у дзяржаве.

 

3.2 Асноўныя класы-саслоўі і іх правы.

У XIV– першай палове XVIІ стст. скончылася станаўленне форм уласнасці, фарміравання феадальнага саслоўя, прынцыпаў землеўладання і землекарыстання. Зямля, галоўны сродак вытворчасці ў феадальным грамадстве, належыла дзяржаве, феадалам і царкве, невялікая частка зямлі належыла гарадам і гараджанам. Саслоўе феадалаў, якое складала каля 10 % насельніцтва, было асноўным уласнікам зямлі. Хутчэй за ўсё пашыраліся зямельныя надзелы феадальных вярхоў, такіх землеўладальнікаў пачалі называць панамі. Іх уладанні валодалі адміністрацыйным, прававым і фінансавым імунітэтам: паны судзілі пражываючых на іх землях людзей, збіралі даніну, самі разлічваліся з дзяржаўным скарбам.

На чале феадальнага саслоўя стаяў вялікі князь літоўскі, які з’яўляўся галоўным уласнікам зямлі ў дзяржаве і меў уласныя дамены, якіе мелі статус дзяржаўных зямель, ўвесь прыбытак з гэтых зямель ійшоў на карысць ўлады, выкарыстоўваўся на асабістыя і дзяржаўныя патрэбы. На прыступку ніжэй стаялі крупныя феадалы – князі і зямельныя магнаты, якія карысталіся зямельнымі надзеламі на правах спадчыннага землекарыстання. Далей ішлі сярэднія феадалы, самая шматлікая група землеўладальнікаў, якая валодала зямлей на ўмовах нясення ваенай службы ў князя ці магнатаў, іх васальныя правы засноўваліся на прынцыпах асабістай свабоды. Аднак сярод феадальнага саслоўя былі не толькі крупныя і сярэднія землеўладальнікі, але і мелкія, якія мала чым адрозніваліся ад сялян, самі апрацоўвалі сваю зямлю. Яны часта жылі ў невялікіх хутарах (“засценках”) і ўсё іх шляхецкае багацце складала дзедаўская шабля і “польскі гонар”.

Князі і паны асабіста залежылі ад вялікага князя. Гэта была мясцовая знаць, нашчадкі літоўскіх старэйшын і прадстаўнікі рода Гедзімінавічаў, страціўшыя правы ўдзельных князей. Яны былі крупнымі землеўладальнікамі, карысталіся значнымі палітычнымі і сацыяльнымі прывілегіямі. Яны былі даволі значнай палітычнай сілай, маглі супрацьстаяць вялікаму князю ва ўплыве на ўнутраную і знешнюю палітыку дзяржавы. Асобную саслоўную групу, набліжанную да вышэйшай знаці, складалі духоўныя феадалы. Вышэйшае духавенства, царкоўныя ўстановы, асабіста манастыры, з’яўляліся крупнымі землеўладальнікамі з пражываючым на іх насельніцтвам.

Значнае месца займала пытанне заканадаўчага афармлення правоў і прывілегій феадальнага саслоўя. Граматай 1387г. за літоўскімі баярамі пры ўмове прыняцця каталіцтва, прызнавалася права на недакранальнасць і вольнае карыстанне спадчыннай маёмасцю. Яны вызваляліся ад працы на карысць гаспадара, акрамя тых, што былі звязаны з будаўніцтвам і ўмацаваннем замкаў. Новыя правы-прывілегіі былі наданыя феадалам-каталікам па Гарадзельскаму прывілею 1413 г. панам і баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцтва, былі падцверджаны прывілегіі, якія былі дадзены ім яшчэ Ягайлам ў 1386г., а таксама гарантаваліся новыя.[16] Яны атрымлівалі шырокія палітычныя вольнасці ў адносінах да крупных магнатаў, як гэта было ў Польшчы, права кіраўніцтва сваімі ўласнымі землямі. Павіннасці іх зводзіліся толькі да абавязку ўзводзіць ўмацаванні і на свае сродкі ўдзельнічаць ў ваенных паходах. Саслоўныя прывілегіі феадалаў усіх зямель княства без уліку вераспавядання былі пашыраныя прывілеямі 1432, 1434 і 1447гг.[17], якія сталі юрыдычнай асновай афармлення праў усяго вышэйшага саслоў’я, згладзілі няроўнасць паміж католікамі і праваслаўнымі.

Ніжей за феадалаў стаяла вялікая колькасць прадстаўнікоў ваенна-служылыг людзей, якія вызначаліся не толькі родам службы, але і ўзроўнем матэрыяльнага дастатку. Ў гэтую групу ўваходзілі мелкія ўласнікі, нашчадкі дружыннікаў, баяры, сяляне-слугі і інш., сваеасаблівая вотчынная служылая праслойка. З цягам часу тэрмін “баярын” быў заменены на “шляхціц”. Для шляхецкага саслоў’я было характэрна значнае маёмаснае неравенства. Ўзаемаадносіны паміж рознымі групамі шляхты былі заснаваныя на прынцыпах феадальнай іерархіі. На ніжэйшым узроўні стаяла мелкая шляхта, якая валодала невялікімі надзеламі зямлі з некалькімі сялянамі, ці нават зусім без іх.

Паступова правы і прывілегіі шляхты пашыраліся, прывілей 1413г. узаконіў удзел прадстаўнікоў шляхты ў працы рады, гэта было ўжо палітычнае права. Ў тым жа годзе шэраг палітычных праў быў распаўсюджаны на праваслаўных шляхціцаў. Прывілей 1447г. гарантаваў права феадалаў на зямлю, свабоду выезда за мяжу, права судзіць незалежных ад іх людзей, перш за ўсё сялян. Значнае пашырэнне правоў шляхты адбылося ў 1492г., калі вялікім князем стаў Аляксандар, які выдаў Алексанраўскі прывілей, які развіў ідэі, якія былі закладзены ў прывілеі Казіміра 1447г., аб абмежаванасці ўлады вялікага князя панамі-радай.[18] Гэты акт падцвярджаў ўсе правы і вольнасці, дараваныя шляхце раней і правазглашаў 20 новых. Значная частка з якіх абмяжоўвала ўладу вялікага князя. На вышэйшыя пасады маглі назначацца толькі асобы, якія нарадзіліся ў Вялікім княстве, без суда вялікі князь не меў права нікога вызваліць ад дзяржаўнай пасады. Шляхта мела права ўдзельнічаць ў палітычным жыцці краіны, выбіраць і быць абранай ў сейм, яны абавязаны былі прымаць ўдзел у паспалітым рушэнні (агульны збор войска па рашэнні сейма) і г.д.

Як на вялікакняжацкіх, так і на асабістаўласніцкіх і царкоўных землях ў XIV-XVI стст. жылі людзі спецыяльных служб, а менавіта ваена-дваровыя слугі: путныя і панцырныя баяры. Гэта быў своеасаблівы верхні слой феадальназалежнага вясковага насельніцтва, які па свайму сацыяльнаму становішчу прымыкаў да баяр-шляхты. Путныя баяры – гэта ваена-служылая, сацыяльная група, якая была паміж благародным дваранствам і заможнымі сялянамі. Яны рэкрутіраваліся з вольных слуг, якія пасля пераводу ў путныя баяры неслі ваенную службу і карысталіся тымі ж правамі, што і панцырныя баяры. Апошнія прадстаўлялі асобную катэгорыю служылых людзей, якія неслі службу на кані ў цяжкім (“панцырным”) узбраенні. Ў адрозненні ад слуг, якія вызваляліся ад іншых павіннасцей толькі ў ваены час, панцырныя баяры не неслі ніякіх сялянскіх павіннасцей.

 

3.3 Заканадаўчая і судовая сістэма ВКЛ. Статуты ВКЛ.

У XVI ст. у Беларуска-Літоўскай дзяржаве склаўся прававы статус кіравання грамадствам. Іншымі словамі, аформілася прававая, феадальна-дэмакратычная дзяржва, дзе былі забяспечаны роўнасць ўсіх феадалаў перад законам, аднолькавая падсуднасць феадальнага саслоўя, падзел улады ў дзяржаве на заканадаўчую (сойм, веча), выканаўчую (кіраўнік выканаўчай улады, князь) і судовую (складаецца з незалежных ад кіраўніка краіны судовых устаноў і вярхоўнага органа судовай ўлады – трыбунала). Асноўнымі вехамі складвання феадальна-прававой дзяржавы ў ВКЛ былі:

- Узнікненне органа паны-рада, як калегіяльна-магнацкай структуры, што з 1440 г. выбірала князя і абмяжоўвала яго ўладу;

- З’яўленне і дзейнасць сейма (з XV);

- Афармленне заканадаўчай базы прававой дзяржавы: Прывілей 1434 г., выданы Сігізмундам аб ураўнаванні правоў праваслаўных феадалаў з католікамі;

- Прывілей Казіміра 1447г., ўседзяржаўны прававы акт, які меў ярка выражаны канстытуацыйны характар. У выніку яго прыняцця ў ВКЛ усталяваўся палітычны строй, які меў шмат агульнага з сярэднявечным заходнееўрапейскім феадалізмам. Прывілей садзейнічаў далейшай кансалідацыі шляхецкага саслоў’я, ён замацоўваў некаторыя правы за шляхтай ўсёй дзяржавы, без падзелу па абласцях, рэлігіі, этнічнага паходжання. Зацвярджалася, што ніхто не можа быць пакараны па тайнаму ці я’ўнаму даносу ці падазрэнню, а толькі праз суд, кожны павінен быў несці адказнасць толькі за сваю віну (бацька не павінен адказваць за сына, жонка за мужа і г.д.), кожнаму давалася права вольнага выезду за мяжу, служылая шляхта атрымлівала права на ўладанне і распараджэнне вотчынымі маёнткамі. Сяляне наадварот, прыгняталіся, ў якасці юрыдычнай асобы, прадстаўляючай інтэрэсы сялян выступаў землеўладальнік. Згодна прывілею прадстаўнікі толькі літоўскай і беларускай знаці мелі права займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Князь не меў права памяньшаць межы дзяржавы, а наадварот павінен быў іх пашыраць.

Прывілей 1447г. фактычна замацоўваў асновы дзяржаўнага існавання ВКЛ, яны зводзіліся да палітычнай абасобленасці і ўнутранай самастойнасці абласцей, да вызначэння дзяржаўных праў землеўладальнікаў, выбарнасці і абмежаванню асноўнымі заканадаўчымі актамі вялікакняжацкай ўлады;

- Судзебнік Казіміра 1468г., стаў першым дзяржаўным актам у якім была зроблена спроба кадыфікацыі крымінальнага і працэсуальнага права ВКЛ. У ім былі вызначаны адзіныя віды, спосабы і меры пакарання за злачынствы супраць маёмасці. Але ў асноўным судзебнік быў прысвечаны крымінальнаму праву;

- Аляксандраў Прывілей 1492г., які гарантаваў шляхце палітычныя правы, вялікі князь не мог абыйсці рашэнні рады, нават калі ён быў з ім незгодзен, забаранялася знімаць з пасады, князь не мог уплываць на работу судоў;

- Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг., якія садзейнічалі кансалідацыі грамадства і эфектыўнаму дзяржаўна-прававому будаўніцтву. Ў першай палове XVI ст. згодна з патрабаваннямі грамадскага развіцця, пераапрацоўваўся, дапаўняўся новымі граматамі і пастановамі Судзебнік Казіміра. Такім чынам склаўся новы кодэкс законаў. З 1529г. гэты дакумент сталі называць “Статутам Вялікага княства Літоўскага”. Гэта быў адзін з першых у Еўропе сістэматызаваны збор законаў. У ім адлюстроваліся нормы грамадзянскага і крымінальнага права. Статут 1529г. некалькі разоў рэдактаваўся ў 1566 і 1588 гг., ён замацоўваў ў сваім змесце старажытныя рускія асновы права, статуты ўключалі палажэнні, якія адлюстровалі новыя грамадскія адносіны, прававыя правы шляхецкага саслоўя і інш.

Такім чынам, у XIV-XVI стст. У ВКЛ склалася дакладная і акрэсленая сістэма прадстаўнічай манархіі. Прадстаўнічыя ўстановы сур’ёзна абмяжоўвалі ўладу вялікага князя, спрыялі замацаванню федэратыўных асноў дзяржавы, якія мелі тэндэнцыю да легітымнага развіцця.


4. КУЛЬІТУРА БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ХІV – ХVІ СТАГОДДЗЯХ.

 

4.1 Адраджэнне на Беларусі.

Беларускую культуру не абмінула і такая агульнаеўрапейская з’ява, як Адраджэнне, або Рэнесанс – эпоха ў развіцці духоўнай культуры краін Заходняй і Центральнай Еўропы ў ХІV – першай палове ХVІІ стст., суправаджалася вялікімі адкрыццямі і вынаходніцтвамі ў розных галінах навукі і тэхнікі, абуджэннем цікавасці і адраджэннем (адсюль і назва эпохі) каштоўнасцей антычнай культуры, стварэннем выдатных узораў рэалістычнага мастацтва, паступовым пераадольваннем дагматызму і схаластыкі ў грамадскай думцы, сцвярджэннем гуманістычнага светапогляду і нацыянальнай самасвядомасці. Выступаючы са старажытных часоў у выглядзе асноўных ідэй і элементаў духоўнай культуры, гуманізм толькі ў эпоху Адраджэння набыў рысы акрэсленай канцэпцыі. Гуманізм (ад лац. Humanus –чалавечны) – філасоўска-светапоглядная пазіцыя, якая сцвярджала высокую годнасць чалавека, творцы зямнога шчасця, прызнавала яго права на свабоднае развіццё здольнасцей, абараняла ідэалы справядлівасці, чалавекалюбства і свабоды асобы.

Аб’ектыўнымі перадумовамі станаўлення культуры Адраджэння ў ВКЛ сталі яго цесныя эканамічныя сувязі і збліжэнне з Заходняй Еўропай, шырокае развіцце таварна-грашовых адносін, рост гандлю, гарадоў еўрапейскага тыпу, арганізаваных на прынцыпах самакіравання паводле магдэбурскага права, адносны дэмакратызм дзяржаўнага ладу, завяршэнне працэсу фарміравання беларускага этнасу і старабеларускай мовы.

Эпоха адраджэння на Беларусі мела свае спецыфічныя рысы. Агульнае эканамічнае адставанне ад перадавых краін Еўропы і панавання феадалізму стрымлівалі ўсебаковае развіццё свецкіх форм культуры і пераход ад сярэднявечнай культуры да культуры новага часу. І хаця ідэі Адраджэння праніклі ў літаратуру, мастацтва, філасоўскую і грамадска-палітычную думку, на Беларусі развіццё рэнесансавай культуры засталося незавершаным.

 

4.2 Літаратура і кнігадрукаванне.

Тыповыя рысы і гуманістычны характар рэнесансавай культуры ў ВКЛ найбольш выразна праявіліся ў навуковай і культурна-асветніцкай дзейнасці Ф.Скарыны, ў творчасці якога арганічна сінтэзаваліся ўсходнія і заходнія, праваслаўныя і каталіцкія, хрысціянскія і язычніцкія традыцыі. Скарына пры дапамозе заможных віленскіх і полацкіх мяшчан заснаваў друкарню ў Празе. За няпоўныя тры гады ён пераклаў, пракаменціраваў і падрыхтаваў да друку 23 кнігі Бібліі. 6 жніўня 1517г. выйшла з друку першая кніга “Псалтыр”. Скарына меў намер выдаць ўсю Біблію, аб чым сведчыць агульны тытульны ліст і прадумовы да ўсяго выдання, але гэта думка першадрукара так і засталася незавершаннай. Была выдадзена толькі пераважная частка Старога Запавету, былі выбраны найбольш важныя кнігі. У 1522г. Скарына выдаў “Малую падарожную кніжыцу” – зборнік рэлігійных і свецкіх твораў, “кніжыца” была невялікім зручным выданнем, надрукаваным на таннай паперы, была прызначана для людзей, якія павінны былі часта вандраваць.[19] Пераклад Скарынай бібліі на беларускую мову (які адбыўся раней за пераклад Лютэрам бібліі на нямецкую мову), падыход да “свяшчэннага пісання”, як да мастацкага твора і крыніцы ведаў, яго прадмовы і пасляслоўі да біблейскіх кніг паскаралі секулярызацыю мыслення і літаратурнага працэсу.

Важкі ўклад у фарміраванне высокай духоўнасці і нацыянальнай самасвядомасці, павагі да людзей іншых нацыянальнасцей і краін свету зрабіў і Мікола Гусоўскі, выдатным узорам мастацкага слова стала паэма Гусоўскага “Песня пра зубра” (1522г. на лацінскай мове), у якой адлюстраваны эстэтычныя і этычныя ідэалы і прынцыпы, паэма не застался толькі паэмай пра паляванне на зубра, яна аказалася творам, дзе адлюстраваны жыццё народа і лёс краіны ў пераломны момант гісторыі.[20] М.Гусоўскі прапагандаваў сістэму лацінскай еўрапейскай адукацыі, адводзіў мастацтву і навуцы вялікую ролю ў выхаванні народа. М.Гусоўскі, Ф.Скарына і інш.беларускія асветнікі-гуманісты падзялялі нацыянальна-дзяржаўную дактрыну Новага часу і дзейна падтрымлівалі права кожнага народа на самастойнае палітычнае і культурнае развіцце, захаванне і абарону свайго суверэнітэту.

Расквітнела і агульнадзяржаўнае летапісанне (“Летапісец вялікіх князеў літоўскіх”, летапіс 1446), якое абуджала цікаўнасць да гісторыі сваёй краіны, садзейнічала росту нацыянальнай свядомасці. Пазней ў летапісах усё большае месца займала мастацкая фантазія, яны сталі нагадваць белетрызаваныя гістарычныя аповесці (“Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”). Тэматычнае і жанравае ўзбагачэнне прывяло да стварэння гістарыяграфічных твораў (“Хроніка ” М.Стрыйгоўскага), мясцовых летапісаў (“Баркалабаўскі летапіс”), у гэты ж час заняпала жыційная літаратура.[21]

На беларускую мову перакладаліся творы свецкай прозы (“Александрыя”, “Аповесць пра Трышчана”, “Троя”, “Гісторыя пра Атылу”), што сведчыла пра актывізацыю сувязей культуры ВКЛ з культурамі іншых народаў і краін.[22]

Важнае значэнне набыла публіцыстыка, найбольш папулярные яе жанры – ліст (пасланне), адказ (водпаведзь), “слова” (казанне), прадмова, палемічны трактат. Адметнай з’явай стала паэзія (віршы), у якой напачатку пераважалі жанры эпікграм і панегерыкаў. З’явіліся прафесійныя паэты (С.Полацкі і інш.).

Усюды арганізоўваліся шматлікія брацтвы, адкрываліся друкарні і школы, у некаторых з іх выкладалі па 5 замежных моў, вышэйшыя навучальныя установы, расла цікаўнасць да культурна-філасоўскіх каштоўнасцей, узмацняліся мецэнатскія тэндэнцыі, пашыраліся ідэі гуманізму і рэфармацыі. У літаратуры першымі творамі ўласна беларускай пісьменнасці былі дакументы дзяржаўнага справаводства (граматы, прывілеі, акты, статуты і інш.)

У беларускай літаратуры ХІV-ХVІ стст. Пераважалі сярэднявечныя ідэйна-мастацкія прынцыпы, традыцыйная тэма і жанравыя формы. Аднак пад уплывам Рэнесансу выявілася тэндэнцыя да пераадолення старых традыцый, удасканальваецца беларуская літаратурная мова, адбываецца секулярызацыя, дэмакратызацыя і гуманізацыя літаратуры.

 

4.3 Мастацтва і архітэктура.

На працэс стнанаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва значна паўплывалі старажытнарускія традыцыі, а таксама лепшыя дасягненні архітэктуры і мастацтва заходнееўрапейскіх краін. Шырокае распаўсюджванне на тэрыторыі ВКЛ набыла готыка – мастацкі стыль, запазычаны ў Заходней Еўропе, які прыйшоў на змену раманскаму стылю ў ХІІ ст. і атрымаў сваю назву ад германскага племені готаў. Архітэктуры належала вызначальная роля ў развіцці готыкі. Найбольш тыповыя гатычныя пабудовы вылучаліся вялікай вышынёй, стромкім сілуэтам і вертыкальнымі лініямі, вузкімі стрэльчатымі парталамі і вокнамі з каляровымі вітражамі, выскокімі вежамі. У гатычных саборах выкарыстоўваўся багаты дэкор, на фасадах часта мелася вялікае круглае вакно (ружа), звычайна яны ўпрыгожваліся скульптурай. Своеасаблівыя рысы беларускай готыкі заключаліся ў надзвычай доўгім часе яе панавання (другая палова ХІІІ-ХVІ стст.), функцыянальным спалучэнні культавага і абарончага дойлідства, традыцыйным выкарыстанні цаглянай муроўкі з разнастайнымі абтынкаванымі і пабеленымі плоскімі нішамі, масіўнасці канструкцый і манументальнасці пабудоў, спалучэнні гатычных і рэнесансавых форм.

Готыка на тэрыторыі ВКЛ была прадстаўлена шматлікімі абарончымі збудаваннямі – замкамі, якія адначасова з’яўляліся адміністрацыйнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі. Мураваныя замкі пачалі будавацца ў першай палове ХІV ст., старыя драўляныя ўмацаванні не маглі стрымліваць моцнага націску ворагаў. Узнікла абарончая сістэма з замкаў у Лідзе, Новагародку, Крэве, Вільні і Троках.[23] Абарончая сістэма складалася з замкаў розных тыпаў. Адны з іх будаваліся на ўзвышшах, на месцы старых драўляных замкаў, другія ж размяшчаліся ў нізіннай балоцістай мясцовасці на штучным насыпе. Гэта быў новы тып замкаў, так званыя кастэлі, запазычанныя з Захаду. У Заходняй Еўропе кастэлям называлі невялікі мураваны замак у нізіне, які выконваў абарончую функцыю. Мясцовыя дойліды прыстасавалі гэты тып да сваіх умоў, значна павялічыўшы плошчу замкавага двара, дзе хавалася ў час небяспекі мірнае насельніцтва.

На змену готыцы ў Еўропу ў ХV–пачатку ХVІ стст. прыйшоў рэнесанс, пачалі ўзнікаць новыя тыпы пабудоў, дэкарыравання арнаментамі, скульптурай і інш., з’явіліся купальныя культавыя збудаванні і грамадзянскій асабнякі з вялікімі прамавугольнымі вокнамі, антычнымі трохвугольнымі франтонамі, карнізамі, порцікамі (навесы над ваходам у будынак, якія падтрымліваліся каланадай, адкрытыя галерэі, што прымыкалі да будынкаў). У архітэктуры і горадабудаўніцтве ВКЛ з эпохай Адраджэння звязаны першыя сробы комплекснай рэканструкцыі гарадоў на аснове рэгулярнага плана, які па формах набліжаўся ла прамавугольніка, авала, паўавала (Нясвіж, Быхаў, Слуцк). Цэнтрам кампазіцыі горада была звычайна плошча з ратушай і храмамі. З ростам гарадоў развівалася і архітэктура, будаваліся палацы, шпіталі, дамы цэхавых брацтваў і інш. Напачатку рысы рэнесансу спалучаліся з элементамі готыкі.

У выяўленчым мастацтве ВКЛ другой паловы ХІІІ-першай паловы ХVІ стст. Вылучаюцца іканапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура. Многія палацы і храмы таго часу былі ўпрыгожаны фрэскамі. Найбольш актыўна развіваўся іканапіс, лепшыя творы гэтага віду жывапісу вылучаліся жыццёвай праўдай і цікавасцю да чалавечых пачуццяў. Абразы пісалі пераважна на дошках тэмпернымі фарбамі або алеем і ўпрыгожваліся пры дапамозе пластычных сродкаў: разьбы і лепкі, накладных элементаў і разьбяных ліштваў, што надавала творам падкрэсленую дэкаратыўнасць. Абразы захоўвалі традыцыі старажытнарускага і візантыйскага мастацтва. Характэрнымі з’яўляліся абразы “Маці боская Замілаванне”, “Маці боская Іерусалімская”, “Маці боская Смаленская”.[24]

З распаўсюджаннем ідэй Адраджэння звязана і развіццё свецкага жывапісу, пераважна партрэтнага жанру.У ХV ст. партрэт ужо перастае належаць да твораў манументальнага жывапісу і паступова набывае самастойнае значэнне. Шырокае распаўсюджаванне партрэта прыходзіца на ХVІ ст. магнаты ВКЛ пачалі збіраць творы заходнееўрапейскіх мастакоў. У Вільню запрашаліся мастакі, якія пісалі партрэты членаў сям’і вялікага князя, духоўных і свецкіх феадалаў. Свае зборы карцін мелі не толькі магнаты, але і буйная шляхта, багатыя мяшчане. У маёнтках амаль ўсіх буйных феадалаў ВКЛ былі шырока прадстаўлены т.зв. галерэі продкаў.

Таксама на тэрыторыі ВКЛ развіваўся такі жанр жывапісу, як кніжная мініятюра – малюнак на старонках рукапісаў невялікага памеру і тонкай тэхнікі выканання. Асаблівы яе росквіт назіраецца ў ХІV-ХVІ стст., адным з буйнейшых цэнтраў пісьменнасці быў манастыр, дзе існавалі майстэрні для аздаблення і перапіскі кніг, пераплётная, бібліятэка.

Мініяцюра была папярэдніцай графікі, якая ўключае ў сябе ўсе разнавіднасці малюнка, а таксама яго адбіткі метадамі гравюры, літаграфіі. Напрыклад, асаблівасць гравюр скарынінскіх выданняў выяўляецца ў іх аб’ёмнасці, верагоднасці, ўспрымання, наяўнасці перспектывы.

Пабач з іншымі відамі выяўленчага мастацтва на тэрыторыі ВКЛ развівалася скульптура. Скульптурныя творы ўпрыгожвалі цэрквы, касцёлы, палацы феадалаў. У пластыцы адзначанага перыяду вылучалася паліхромная драўляная скульптура, якая характарызавалася цеснай ўзаемасувяззю з архітэктурнымі формамі. Скульптурныя творы звычайна ўваходзілі ў склад створкавых алтароў – сваеасаблівыех скульптурна-жывапісных комплексаў. У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў другой палове ХІІІ- першай палове ХVІ стст. развівалася размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб тэракотавай і паліванай керамікі. Майстры добра ведалі тэхналогію металаапрцоўкі, выраблялі металічныя ўпрыгажэнні і посуд. Развівалмя і касцярэзная вытворчасць: вырабляліся накладкі калчанаў, дэталі арбалетаў, грабяні, гузікі і інш.

Эпоха Адраджэння аставіла ў гісторыі Беларусі адметны след. У гэты час фарміравалася старабеларуская мова, зараджалася кнігадрукаванне, бурна развівалася беларуска-літоўскае летапісанне, намаганнямі дзеячаў беларускага Адраджэння ствараліся выдатныя літаратурныя творы, развівалася філасоўская, правая і палітычная думка, асветніцва. Шырокае распаўсюджанне атрымала абароннае і культавае будаўніцтва. У эпоху Адраджэння Беларуская культура ўключылася ў еўрапейскі культурна-гістарычны працэс.


ВЫСНОВЫ.

 

ХІV-ХVІ стст. стала яркім і самабытным перыядам у развіцці беларускай культуры, перыядам росту палітычнай і патрыятынай самасвядомасці, сінтэзу рэнесансава-гуманістычных павеваў і сярэднявечных рэлігійных традыцый ў духоўным жыцці, часам пашырэння культурных сувязей паміж ВКЛ і іншымі краінамі свету.

У дадзены перыяд ВКЛ знаходзілася на вяршыні свайго эканамічнага і сацыяльнага развіцця. Адбылася значная інтэнсіфікацыя сельскагаспадарчай вытворчасці ў дзяржаве, пасля правядзення аграрнай рэформы ў 1557г., адбылося павышэнне таварнасці сельскай гаспадаркі, пашырэнне таварна-грашовых адносін у дзяржаве, як шлях у накірунку развіцця новых, прагрэсіўных капіталістычных адносін. Інтэнсіўна развіваліся гарады, ў якіх было сканцэнтравана культурнае жыццё, развівалася рамяство і гандаль, так сама развіваліся сацыяльныя і кіраўнічыя структуры. З цягам часу гарады атрымалі Магдэбурскае права, што забяспечыла развіццё гарадоў, вызначала палажэнне гараджан у феадальным грамадстве, ахоўвала іх ад сваевольства шляхты і вялікакняжацкай адміністрацыі, вызваліла іх ад павіннасцей, якія яны неслі разам з сялянамі.

У ХІV-ХVІ стст. пад уплывам эпохі Адраджэння шырока развівалася мастацтва і архітэктура, кнігадрукаванне і латаратура. Асноўным архітэктурным стылем таго часу была готыка, ў гатычным стылі будавалася шмат адміністрацыйных, культавых і прыватных будынкаў. З’явіліся новыя напрамкі ў мастацтве, такія як партрэтны жывапіс, мініяцюра і інш.

Перыяд ХІV-ХVІ стст. меў вельмі вялікае значэнне ў гістарычным развіцці беларускага народа, яго матэрыальнай і духоўнай культуры. Для таго часу культура ВКЛ дасягнула даволі вялікага ўзроўню, вялікі ўплыў на яе аказалі ідэі гуманізму і рэнесансу.

Акрамя асноўных галін вытворчасці працягвала развівацца і ўдасканальвацца сістэма кіравання краінай. У палітычнай сістэме ВКЛ таго часу зацвярджаліся прынцыпы канстытуцыяналізма, ўзрастала роля прадстаўнічых заканадаўчых органаў, улада вялікага князя насіла абмежаваны характар, склалася сістэма прадстаўнічай манархіі.


ЛІТАРАТУРА.

 

1.                       Довнар-Запольский М.В. История Белоруссии/М.В.Довнар-Запольский. – 2-е изд. – Мн.: Беларусь, 2005. – 680 с;

2.                       Ермаловіч М.І. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае./М.І.Ермаловіч. – Мн.: Беллітфонд, 2000. – 448 с.;

3.                      Коўкель І.І., Ярмусік Э.С. Гісторыя Беларусі: Ад старажытных часоў да нашых дзен./І.І.Коўкель, Э.С.Ярмусік. – 4-е выд., Мн.: Аверсэв, 2004. – 320 с.;

4.                       Новік Я.К., Марцуля Г.С. Гісторыя Беларусі, ч.1Ад старажытных часоў-па люты 1917г./пад.рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – 2-е выд. – Мн.: Вышэйшая школа, 2006. – 416 с.;

5.                       Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1/М.П.Касцюк, І.М.Ігнатенка, У.І.Вышынскі і інш.; Інстытут гісторыі АНБ. – Мн.: Беларусь, 1994. – 560 с.: іл.;

6.                       Пілецкі В.А. Гісторыя эканомікі Беларусі (ад старажытных часоў да пачатку ХХІ ст.), вучэб.-метад. дапам./В.А.Пілецкі. – 2-е выд. – Мн.: БДПУ, 2008. – 192 с;

7.                        Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588: Тэксты. давед. камент./Беларус.Сав.энцыкл.; рэдкал.: I.П.Шамякин i iнш.— Мн.: БелСЭ, 1989.— 573 с.;

8.                       Чигринов П.Г. Белорусская история: науч.-попул. очерк/ П.Г.Чигринов. – Мн.: Современная школа, 2010. – 928 с;

9.                       Чигринов П.Г. Очерки истории Белоруссии: учеб.пособие/ П.Г.Чигринов. – 2-е изд., перераб. и доп. – Мн.: Высшая школа., 2004. – 463 с;

10.                                 В.Чаропка. Лёсы ў гісторыі./В.Чаропка – Мн.: Беларусь, 2005. – с. 559.

 

 

2

 


[1] Чигринов П.Г. Очерки истории Белоруссии: учеб.пособие/ П.Г.Чигринов. – 2-е изд., перераб. и доп. – Мн.: Высшая школа., 2004. – стр. 263.

[2] Новік Я.К., Марцуля Г.С. Гісторыя Беларусі, ч.1Ад старажытных часоў-па люты 1917г./пад.рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – 2-е выд. – Мн.: Вышэйшая школа, 2006. – стр. 135.

[3] Пілецкі В.А. Гісторыя эканомікі Беларусі (ад старажытных часоў да пачатку ХХІ ст.), вучэб.-метад. дапам./В.А.Пілецкі. – 2-е выд. – Мн.: БДПУ, 2008. – стр. 48.

[4] Чигринов П.Г. Очерки истории Белоруссии: учеб.пособие/ П.Г.Чигринов. – 2-е изд., перераб. и доп. – Мн.: Высшая школа., 2004. – стр. 265.

[5] Чигринов П.Г. Белорусская история: науч.-попул. очерк/ П.Г.Чигринов. – Мн.: Современная школа, 2010. – стр. 254.

[6] Там жа, стр. 254-255.

[7] Там жа, стр. 255.

[8] Там жа, стр. 256.

[9] Назва паходзіць ад г.Магдэбурга, першага з Еўрапейскіх гарадоў,атрымаўшых права на самакіраванне.

[10] Чигринов П.Г. Очерки истории Белоруссии: учеб.пособие/ П.Г.Чигринов. – 2-е изд., перераб. и доп. – Мн.: Высшая школа., 2004. – стр. 119.

[11] Там жа, стр. 120.

[12] Чигринов П.Г. Белорусская история: науч.-попул. очерк/ П.Г.Чигринов. – Мн.: Современная школа, 2010. – стр. 258.

[13] Там жа, стр. 259.

[14] Там жа, стр. 2560.

[15] Там жа, стр. 259-260.

[16] Чигринов П.Г. Белорусская история: науч.-попул. очерк/ П.Г.Чигринов. – Мн.: Современная школа, 2010. – стр.243.

[17] Там жа, стр.244.

[18] Там жа, стр.244

[19] Новік Я.К., Марцуля Г.С. Гісторыя Беларусі, ч.1Ад старажытных часоў-па люты 1917г./пад.рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – 2-е выд. – Мн.: Вышэйшая школа, 2006. – стр. 148.

[20] Там жа, стр. 149.

[21] Там жа, стр. 150.

[22] Там жа, стр. 150-151.

[23] Новік Я.К., Марцуля Г.С. Гісторыя Беларусі, ч.1. Ад старажытных часоў-па люты 1917г./пад.рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – 2-е выд. – Мн.: Вышэйшая школа, 2006. – стр. 151-152.

[24] Там жа, стр. 159-160.

Информация о работе Культура беларускіх зямель у ХІV – ХVІ ст