Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Декабря 2009 в 16:44, Не определен
Шпаргалки
71.
Органы власти и управления
БССР во второй половине 1940- 1980-е
гг XXвв. У пасляваенны перыяд актывізаваў
сваю дзейнасць Прэзідыум
Вярхоўнага Савета БССР. У яго склад
уваходзілі аддзелы: інфармацыйна-статыстычны,
юрыдычны, па ўліку і рэгістрацыі ўзнагароджаных,
па падрыхтоўцы да разгляду хадайніцтваў
аб памілаванні, фінансава-гаспадарчы,
а таксама канцылярыя Прэзідыума і прыёмная
Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета
рэспублікі. 3 1947 г. па 1965 г. Прэзідыум Вярхоўнага
Савета БССР кіруе арганізацыйна-масавай
працай мясцовых саветаў і іх выканкамаў,
зацвярджае палажэнні аб выбарах, прымае
указы аб парадку правядзення выбараў,
вырашае пытанні адміністрацыйна-
72.
Историко-правовой
анализ Конституции
1978г. У Беларускай ССР для падрыхтоўкі
праекта Канстытуцыі были створана ў 1977
г. Канстытуцыйная камісія Вярхоўнага
Cавета БССР, а ў 1978 г. -Рэдакцыйная камісія,
якая і падрыхтавала канчатковы варыянт
тэкста Канстытуцыі. Праца над праектам
здзяйснялася пад непасрэдным кіраўніцтвам
першых асобаў партыйнага і дзяржаўнага
апарата рзспублікі. Узначальваў камісіі
першы сакратар ЦК КПБ П.М. Машэраў. 14 красавіка
1978г. на пазачарговай 9-й сесіі Вярхоўнага
Савета БССР 9-га склікання новая, ужо чацвёртая
Канстытуцыя Беларускай ССР была прынята
і ўведзена ў дзеянне. Канстытуцыя БССР
1978 г. па сваей сутнасці і структурна была
пабудавана, як таго патрабаваў агульнасаюзны
закон, «у поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй
СССР» і складалася з прэамбулы, 10 частак,
19 раздзелаў, якія ўключалі ў сябе 172 артикулы
. Прэамбула была ўпершыню была ўключана
ў Канстытуцыю БССР. Падкрэслівалася раўнапраўнае
з іншымі саюзнымі рэс-пубдікамі становішча
БССР у складзе СССР, гаварылася, як аб
рэ-альным факце, аб пабудове развітога
сацыялістычнага грамадства і аб фармаванні
новай гістарычнай супольнасці людзей
- савецкага народа. У першую частку Канстытуцыі,
якая называлася «Асновы гра-мадскагаладу
і палітыкі БССР», былі ўключаны палажэнні
аб палітычнай і эканамічнай сістэме,
адзначалася кіруючая і накіроўваючая
роля КПСС у жыцці грамадства і дзяржавы.
Замацоўвалася сацыялістычная ўласнасць
на сродкі вытворчасці ў форме дзяржаўнай
і кал-гасна-кааператыўнай, разглядаліся
пытанні сацыяльнага развіцця і культуры,
знешнепалітычнай дзейнасці БССР і абароны
сацыялістычнай Бацькаўшчыны. Значна
была дапоўнена канстытуцыйнымі нормамі
другая часткао Канстытуцыі «Дзяржава
і асоба». Яна была прысвечана грамадзянству
Беларускай ССР, пытанням забеспячэння
раўнапраўя грамадзян і асноўным правам,
свабодам і абавязкам грамадзян рэспублікі.
Прадугледжвалася роўнасць усіх грамадзян
перад законам. Замацоўваліся асноўныя
правы, свободы і абавязкі грамадзяніна
БССР - права на працу, адпачынак, ахову
здароўя, матэрыяльнае забеспячэнне ў
старасці, у выпадку хваробы, поўнай або
частковай страты працаздольнасціі інш.
Новым у канстытуцыйным заканадаўстве
было абвяшчэнне права грамадзян на жыллё.
У трэцяй частцы Канстытуцыі «Нацыянальна-дзяржаўнае
і адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне
БССР» гаварылася аб становішчы рэспублікі
ў складзе Саюза ССР і правамоцтвах Беларускай
ССР. Абвяшчалася, што БССР з'яўляецца
суверэннай сацыялістычнай дзяржавай,
якая самастойна здзяйсняе дзяржаўную
ўладу на сваёй тэрыторыі. Аднак у адрозненне
ад папярэдніх Канстытуцый БССР у новым
Асноўным законе адсутнічаў пералік пытанняў,
якія адносіліся да выключнай кампетзнцыі
органаў улады і кіравання СССР. Гэта давала
магчымасць агульнасаюзным органам кіравацца
толькі Канстытуцыяй СССР у азначэнні
прадмета іх кампетэнцыі і пры неабходнасці
яго дапаўняць, не ўносячы якіх-небудзь
змяненняў у Канстытуцыю БССР. У чацвёртай
частцы Канстытуцыі «Саветы народных
дэпутатау і парадак іх выбрання» замацоўвалася
сістэма і прынцыпы дзейнасці Саветаў
народных дэпутатау, выбарчая сістэма,
асновы прававога статуса народнага дэпутата.
У адпаведнасці з агульнасаюзнай Канстытуцыяй
Асноўны закон БССР замацаваў новае найменне
органаў улады - з Саветаў дэпутатау працоўных
яны ператварыліся ў Саветы народных дэпутатау.Пятая
частка Канстытуцыі «Вышэйшыя органы
ўлады і кіраван-ня Беларускай ССР» утрымлівала
нормы, якія вызначалі месца і ролю Вярхоўнага
Савета як вышэйшага органа дзяржаўнай
улады рэспублікі, парадак фарміравання
і дзейнасці Прэзідыума Вярхоўнага Савета,
а таксама склад і кампетэнцыю ўрада -
Савета Міністраў Беларускай ССР. Астатнія
часткі і раздзелы Канстытуцыі былі прысвечаны
парадку фарміравання і дзейнасці мясцовых
Саветаў і іх выканкамаў, дзяржаўнаму
плану эканамічнага і сацыяльнага развіцця
і дзяржаўнаму бюджэту рэспублікі, правасудцзю,
арбітражу, пракурорскаму нагляду і інш.
Замацоўваліся парадак фарміравання судовых
органаў рэспублікі, падначаленне органаў
пракуратуры Генеральнаму пракурору СССР.
Асобны раздзел, як і ў папярэдняй Канстытуцыі,
быў прысвечаны дзяржаўнай сімво-ліцы
- гербу, сцягу, гімну Беларускай ССР. У
наступныя гады ў сувязі з пачаткам перабудовы
ў СССР і актывізацыяй дэмакратычных працэсаў,
якія набіралі моц і ў Беларускай рэспубліцы,
а потым у сувязі са спыненнем існавання
Саюза ССР у Канстытуцыю БССР 1978 г. быў
унесены цэлы шэраг істотных змяненняў.
У 1990 і 1991 гг. у Канстытуцыю былі унесены
важныя змяненні, якія тычыліся палітычнай,
эканамічнай сістэмаў дзяржавы, формаў
права ўласнасці і інш. Змяненні канстытуцыйнага
закона працягваліся і ў далейшым. Дзеянне
Канстытуцыі БССР 1978 г. спынілася ў сувязі
з прыняц-цем 15 сакавіка 1994 г. на 13-й сесіі
Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
12-га склікання новай Канстытуцыі Рэспублікі
Беларусь.
73.
Внешнеполитическая
деятельность БССР в 1944-1980
гг. У канцы вайны актывізуецца міжнародная
дзейнасць вышэйшых органаў улады Саюза
ССР. 1 лютага 1944 г. Вярхоўны Савет СССР
прыняў закон «Аб прадастаўленні союзным
рэспублікам паўнамоцтваў у вобласці
знешніх зносінаў і аб пераўтварэнні ў
сувязі з гэтым Народнага камісарыята
замежных спраў з агульнасаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі».
Закон замацаваў права саюзных республік
уступаць у непасрэдныя адносіны з замежнымі
дзяржавамі, заключаць з імі дамовы і абменьвацца
дыпламатычнымі прадстаўнікамі. У сувязі
з гэтым Вярхоўны Савет БССР 24 сакавіка
1944 г. прыняў закон «Аб утварэнні Народнага
камісарыята замежных спраў», на падставе
чаго быў унесены шэраг дапаўненняў у
Канстытуцыю БССР 1937г. Наркамат замежных
спраў БССР адразу ж пачаў актыўна ўдзельнічаць
у міжнародных зносінах. Напрыклад, увосень
1944 г. адбываліся беларуска-польскія перамовы
па пытаннях змянення дзяржаўнай мяжы. 26
сакавіка 1946 г. Наркамат замежных спраў
БССР быў пераўтвораны ў Міністэрства
замежных спраў. Утвораны орган разгарнуў
актыўную дзейнасць у сферы міждзяржаўных
адносінаў БССР, пацверджаннем чаму з'явіўся
ўдзел БССР, разам з 50 іншымі дзяржавамі,
у заснаванні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый
і ў распрацоўцы яе СтатутаПытанне аб
удзеле ўсіх савецкіх рэспублік у ААН
было пастаўлена дэлегацыяй СССР увосень
1944 г. на перамовах ў Думбартон-Оксе. Аднак
толькі на Ялцінскай канферэнцыі ў лютым
1945 г. была дасягнута дамова аб прадстаўніцтве
ў ААН дзвюх з 16 савецкіх рэспублік- Беларускай
ССР і Украінскай ССР. Адразу ж пасля адкрыцця
канферэнцыі Аб'яднаных Нацый 26 красавіка
1945 г. савецкая дэлегацыя паставіла пытанне
аб уключэнні Беларускай і Украінскай
рэспублік у склад ААН, матывуючы гэта
тым, што яны валодаюць суверэннымі правамі,
«кожная з іх выставіла па мільёну байцоў
у Чырвоную Армію» і што менавіта на гэтыя
рэспублікі абрынуўся першы ўдар фашызму.
Рашэнне аб уключэнні УССР і БССР у лік
паўнапраўных членаў ААН было прынята
аднагалосна. 6 мая 1945 г. паўнамоцная дэлегацыя
БССР на чале з народным камісарам замежных
спраў К.У. Кісялёвым прыбыла ў Сан-Францыска
і ўключылася ў працу канферэнцыі ААН.
26 чэрвеня 1945 г. упаўнаважаныя дзяржаў
- заснавальніц ААН, у тым ліку і прадстаўнікі
Беларускай ССР, падпісалі Статут ААН.
30 жніўня 1945 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета
БССР ратыфікаваў Статут ААН. Удзел Беларускай
ССР у працы ААН паклаў пачатак новаму
этапу яе знешнепалітычнай дзейнасці,
якая працякала ў адпаведнасці з нормамі
міжнароднага права і здзяйснялася ў розных
міжнародных формах. Рэспубліка мела свае
прадстаўніцтвы ў некаторых краінах, вяла
значную дыпламатычную перапіску, удзельнічала
ў працы розных міжнародных канферэнцый
і арганізацый, мела значную дагаворную
практыку, аказвала дапамогу развіваючымся
краінам. Цэнтральныя органы знешніх зносінаў
(Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР, Савет
Міністраў БССР) і замежныя органы знешніх
зносінаў (прадстаўніцтвы, дэлегацыі і
інш.) выступалі з рознымі дэкларацыямі,
заявамі і зваротамі па агульных і прыватных
пытаннях міжнародных адносінаў. 3 цягам
часу ўсталяваліся пастаянныя кантакты
ўрада БССР з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі
міжурадавымі арганізацыямі. У паеляваенны
перыяд атрымалі далейшае развіццё міжнародна-прававыя
формы знешнепалітычнай дзейнасці Беларускай
ССР, яна уступала ў непасрэдныя перамовы
з замежнымі дзяржавамі. Аднак у цэлым
міжнародная дзейнасць рэспублікі ажыццяўлялася
ў межах «агульнай лініі сацыялізму» пад
непасрэдным кантролем кіраўніцтва СаюзаССР
74.
Правовые основы
правозглашенія
75.
Формирование системы
государственных
органов РБ в
90-е гг XXвв. 15 сакавіка 1994 г. Канстытуцыя
Рэспублікі Беларусь была прынята Вярхоўным
Саветам Рэспублікі Беларусь.Канстытуцыя
аб'яўляла Рэспубліку Беларусь унітарнай
дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай.
Упершыню Канстытуцыя РБ 1994 г. абвясціла
на канстытуцыйным узроўні правы чалавека,
свабоды і гарантыі іх рэалізацыі вышэйшай
каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.
Важным прынцыпам фарміравання прававой
дзяржавы Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
разглядала падзел уладаў на заканадаўчую,
выканаўчую і судовую. Вышэйшым прадстаўнічым
заканадаўчым органам у Рэспубліцы Беларусь
аб'яўляўся Вярхоўны Савет, які складаўся
з 260 дэпутатаў, абраных тэрмінам на 5 гадоў,
У кампетэнцыю Вярхоўнага Савета ўваходзіла
прыняцце і змяненне Канстытуцыі; прыняцце
законаў і пастаноў; ажыццяўленне кантролю
за іх выкананнем; тлумачэнне Канстытуцыі
і законаў; прызначэнне выбараў дэпутатаў
Вярхоўна-га Савета, выбараў Прэзідэнта;
абранне суддзяў Канстытуцыйнага, Вярхоўнага
і Вышэйшага Гаспадарчага судоў, Генеральнага
пракурора, Савета Кантрольнай палаты,
старшыні і членаў кіраўніцтва Нацыянальнага
банка, ратыфікацыя і дэнансацыя міжнародных
дагавораў і інш.Законы і пастановы Вярхоўнага
Савета лічыліся прынятымі, калі за іх
прагаласавала большасць дэпутатаў (пры
ўмове, калі іншае не прадуі леджвалася
Канстытуцыяй). У дзёсяцідзённы тэрмін
са дня прыняцця законы павінны былі накіроўвацца
на подпіс Прэзідэнту. Канстытуцыяй РБ
1994 г. быў прадугледжаны пералік суб'ектаў,
якім належыла права заканадаўчай ініцыятывы:
дэпутаты Вярхоўнага Савета, пастаянныя
камісіі Парламента, Прэзідэнт, Канстытуцыйны
суд, Вярхоўны і Вышэйшы Гас-падарчы суды,
Генеральны пракурор, Кантрольная палата,
Нацыя-нальны банк, а таксама грамадзяне
рэспублікі ў колькасці не меней за 50 тысяч
чалавек, якія валодалі выбарчым правам.
Правам тлумачэння Канстытуцыі валодаў
беларускі Парламент. Вялікую ўвагу надавала
Канстытуцыя статусу Прэзідэнта РБ. Галава
дзяржавы і выканаўчай улады ў Рэспубліцы
Беларусь абіраўся непасрэдна народам
тэрмінам на 5 гадоў. Прэ-зідэнт уступаў
у пасаду пасля прыняцця прысягі. Адна
і тая ж асоба магла абірацца на пасаду
Прэзідэнта не больш як на два тэрміны.
Адпаведна з Канстытуцыяй Прэзідэнт Рэспублікі
Беларусь з'яўляўся Галоўнакамандуючым
Узброенымі Сіламі рэспублікі, здзяйсняў
кіраўніцтва сістэмай органаў выканаўчай
улады, забяспечваў іх узаемадзеянне з
прадстаўнічымі органамі; ствараў і касаваў
міністэрствы, дзяржаўныя камітэты і іншыя
цэнтральныя органы кіравання рэспублікі;
прадстаўляў Вярхоўнаму Савету кандыдатуры
для абрання на пасады старшыняў Канстытуцыйнага,
Вярхоўнага, Вышэйшага Гаспадарчага судоў,
старшыні кіраўніцтва Нацыянальнага банка;
прадстаўляў дзяржаву ў адносінах з іншымі
краінамі і міжнароднымі арганізацыямі.
У Канстытуцыі рэгламентавалася дзейнасць
Кабінета Міністраў, члены якога прызначаліся
і вызваляліся ад пасады Прэзідэнтам,
замацоўваліся асновы арганізацыі і дзейнасці
судоў і інш.У 1994 г. першым Прэзідэнтам
Рэспублікі Беларусь быў абраны Аляксандр
Рыгоравіч Лукашэнка. 10 ліпеня ў другім
туры галасавання за яго прагаласавалі
81 % грамадзян. Важнымі палажэннямі перадвыбарнай
праграмы Прэзідэнта былі: барацьба з
карупцыяй і злачыннасцю; забеспячэнне
суверэнітэту, эканамічнай і палітычнай
стабільнасці рэспублікі; правядзенне
курсу на рэфарміраванне грамадскіх адносінаў;
паляпшэнне матэрыяльнага становішча
народа. Наступны этап развіцця заканадаўства
Беларусі быў звязаны з рэферэндумам 1996
г., прыняўшым Канстытуцыю Рэспублікі
Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі,
якая і зараз з'яўляецца дзеючым Асноўным
Законам. У Асноўным Законе быў замацаваны
прынцып вяршэнства права (арт. 7), што забяспечвае
больш поўную рэалізацыю канцэпцыі падзелу
ўладаў і большую свабоду судовых органаў
пры здзяйсненні правасуддзя. У адпаведнасці
з новымі палажэннямі Канстытуцыі галавой
дзяржавы, гарантам Канстытуцыі Рзспублікі
Беларусь, гарантам правоў і свабодаў
чалавека і грамадзяніна з'яўляецца Прэзідэнт.
Ён прымае меры па ахове суверэнітэту
Рэспублікі Беларусь, яе нацыянальнай
бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці,
забяспечвае палітычную і эканамічную
стабільнасць, пераемнасць і ўзаемадзеянне
органаў дзяржаўнай ула-ды, здзяйсняе
пасрэдніцтва паміж органамі дзяржаўнай
улады і інш. Новымі палажэннямі Канстытуцыі
быў пашыраны пералік актаў заканадаўства
дэкрэтамі і ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь. Нацыянальны сход адпаведна
Канстытуцыі з'яўляецца вышэйшым прадстаўнічым
і заканадаўчым органам у Рэспубліцы Беларусь.
Ён складаецца з дзвюх палат - Палаты прадстаўнікоў
і Савета Рэспублікі. Палата прадстаўнікоў
разглядае па прапанове Прэзідэнта альбо
па ініцыятыве не меней за 150 тысяч грамадзян,
якія валодаюць выбарчым правам, праекты
законаў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў
у Канстытуцыю, аб тлумачэнні Канстытуцыі;
прызначае выбары Прэзідэнта, дае згоду
Прэзідэнту на прызначэнне Прэм'ер-міністра,
заслухоўвае даклад Прэм'ер-міністра аб
праграме дзейнасці ўрада і ўхваляе або
адхіляе праграму, прымае адстаўку Прэзідэнта
і інш. Савет Рэспублікі ўхваляе або адхіляе
прынятыя Палатай прадстаўнікоў праекты
законаў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў
у Канстытуцыю, аб тлумачэнні Канстытуцыі,
праекты іншых законаў. Ён дае згоду на
прызначэнне Прэзідэнтам старшыні Канстытуцыйнага
Суда, старшыні і суддзяў Вярхоўнага Суда,
старшыні Цэнтраль-най камісіі па выбарах
і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў,
Генеральнага пракурора, старшыні і членаў
Кіраўніцтва Нацыянальнага банка; абірае
шэсць суддзяў Канстытуцыйнага Суда; разглядае
высунутае Палатай прадстаўнікоў абвінавачанне
супраць Прэзідэнта аб здзяйсненні дзяржаўнай
здрады або іншага цяжкага злачынства,
прымае рашэнне аб яго расследаванні.
Законапраекты становяцца законамі пасля
прыняцця Палатай прадстаўнікоў і ўхвалы
Саветам Рэспублікі большасцю галасоў
ад поўнага складу кожнай палаты.
Информация о работе История государства и права Беларуси как наука и учебная дисциплина