Жыццё і творчасць Сымона Буднага

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Декабря 2014 в 08:30, реферат

Описание работы

Сымон Будны (1530г.-13 студзеня 1593г.) – гуманіст, рэлігійны рэфарматар, асветнік, філосаф, гісторык Вялікага княства Літоўскага, а таксама беларускі мысліцель-гуманіст эпохі Адраджэння, рэлігійны рэфарматар, тэолаг, філолаг, гісторык, паэт, філосаф, педагог, прадаўжальнік культурнаасветніцкай, нацыянальнапатрыятычнай i філасофскай традыцыі Ф.Скарыны .

Файлы: 1 файл

Сымон Будны.doc

— 63.50 Кб (Скачать файл)

 

 

Жыццё і творчасць Сымона Буднага

(1530г. – 1593г. )

      

 

 

       Сымон Будны (1530г.-13 студзеня 1593г.) – гуманіст, рэлігійны рэфарматар, асветнік, філосаф, гісторык Вялікага княства Літоўскага, а таксама беларускі мысліцель-гуманіст эпохі Адраджэння, рэлігійны рэфарматар, тэолаг, філолаг, гісторык, паэт, філосаф, педагог, прадаўжальнік культурнаасветніцкай, нацыянальнапатрыятычнай i філасофскай традыцыі Ф.Скарыны .

      Пытанні пра месца нараджэння i нацыянальнасць Сымона Буднага застаюцца дыскусійнымі. Дакладна не высветлена, беларус ён ці паляк, нарадзіўся ў Будах беларускіх ці ў Будах, што знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы (Мазовія). Аднак нават тыя, хто лічыць яго палякам, пагаджаюцца, што вельмі многія факты сведчаць на карысць яго беларускага паходжання: добрае ведение беларускай мовы, жыцця, нораваў, звычаяў, рэлігійных уяўленняў беларусаў, значная колькасць беларускіх слоў, фразеалагізмаў, народных прымавак i прыказак у яго творах, напісанных на польскай мове, беларускі патрыятызм i да т.п.

         Каля 1544г. С.Будны паступіў на факультэт свабодных мастацтваў Кракаўскага універсітэта, дзе атрымаў грунтоўную гуманітарную i багаслоўскую адукацыю. У яго творах сустракаюцца імёны Арыстоцеля, Платона, Гамера, Дэмасфена, Вергілія, Тэрэнцыя, Сенекі, Цыцэрона, Плінія Старэйшага, Ціта Лівія, Салюстыя, Аўгусціна, Фамы Аквінскага, Ларэнца Валы, Эразма Ратэрдамскага, Скарыны, М.Лютэра, Ж.Кальвіна, М.Сервета i інш. філосафаў, вучоных, пісьменнікаў, багасловаў. Магчыма, пасля Кракава ён працягваў вучобу ў Базельскім пратэстанцкім універсітэце. У 1558г. С.Будны прыехаў у сталіцу Вялікага княства Літоўскага — Вільню, дзе заняў пасаду катэхізіста (настаўніка пратэстанцкай беларускай суполкі) з абавязкам выкладаць асновы кальвінісцкага вучэння дзецям i дарослым. У выніку гэтай дзейнасці, якая працягвалася 2 гады, склалася яго першая праца на беларускай мове — «Катэхізіс». Гэта — аргумент на карысць беларускага паходжання С.Буднага: каб адразу выкладаць на беларускай мове, неабходна было добра яе ведаць. У 1560г. ён прызначаны прапаведнікам у Клецк. Сумесна з нясвіжскім намеснікам Мацеем Кавячынскім i яго братамі, а таксама з кальвінісцкім міністрам (прапаведнікам) Лаўрэнціем Крышкоўскш Будны заснаваў у Нясвіжы друкарню, пры якой была пабудавана i паперня (майстэрня па вырабе паперы). Падтрымку , у тым ліку i фінансавую, беларускім кнігавыдаўцам аказвалі ўладальнік Нясвіжа Мікалай Радзівіл Чорны i будучы канцлер Вялікага княства Літоўскага Астафій Валовіч. Па загадзе апошняга з Вільні ў Нясвіж былі перевезены шрыфты Ф.Скарыны. 10.чэрвеня 1562г. у Нясвіжскай друкарні выйшла першая кніга —  «Катэхізіс».  Аўтарамі гэтай кнігі лічацца С.Будны, Кавячынскі i Крышкоўскі, аднак галоўная роля ў яе напісанні належала Буднаму. У кастрычніку 1562г. у Нясвіжскай друкарні выйшаў другі беларускі твор таго ж аўтарскага калектыву «Об оправдании грешного человека перед Богом». Яшчэ ў пачатку 19 ст. яго трымаў у руках В.С.Сопікаў, аднак да нашага часу ён не захаваўся.

         На працягу 1563г.—1564г. Будны вёў перапіску з рускім праваслаўным багасловам Арцеміем, які ў 1555г. разам з Феадосіем Касым i яго паплечнікамі ўцёк з Расіі на Беларусь ад праследавання царквы i царскай улады. Ён прыслаў Арцемію ў Слуцк першыя беларускія кнігі,гэтыя лістыАрцемію да нас не дайшлі, але захаваліся 2 пасланні апошняга да беларускага мысліцеля, надрукаваныя ў «Рускай гістарычнай бібліятэцы» .С.Будны быў таксама асабіста знаёмы з Іванам Фёдаравым i Пятром Мсціслаўцам, пра што пісаў у прадмове да Новага запавету (выд. 1574г.).

        Будны належаў да памяркоўнай рэлігійна-рэфармацыйнай плыні, блізкай да кальвінізму, якая на Беларусі i ў Літве называлася евангелічнай. Але ў пачатку 1560-х гадоў у яго ўзніклі сумненні наконт трактоўкі асноўных палажэнняў хрысціянскай дагматыкі — догмата Тройцы i прыроды Хрыста. 18красавіка1563г. ён накіраваў з Клецка вядомаму цюрыхскаму тэолагу Генрыху Булінгеру ліст, у якім ставіў пад сумненне догмат Тройцы ў каталіцкай i кальвінісцкай інтэрпрэтацыі i крытыкаваў яго з пазіцый фармальнай логікі. У 1564г. сумесна з Крышкоўскім Будны пераклаў на польскую мову i выдаў у Нясвіжы «Гутаркі святога Юсціна, філосафа i пакутніка з Трыфанам-іудзеем».

       У сярэдзіне 1560-х гадоў Будны — адзін з ідэолагаў антытрынітарызму, радыкальнай плыні беларуска-літоўскай Рэфармацыі. Ён удзельнічаў у рабоце сінодаў — з'ездаў беларускіх, літоўскіх i польскіх арыян (антытрынітарыяў), або літоўскіх i польскіх братоў, дзе ў вострых дыскусіях абараняў сваё рэлігійнафіласофскае i сацыяльнапалітычнае вучэнне. У 1565г., пасля смерці Мікалая Радзівіла Чорнага, Будны пакінуў Клецк i пераехаў у Холхла, куды яго запрасіла Ганна Кішка — удава віцебскага ваяводы. У гэты час у асяроддзі беларускіх i літоўскіх антытрынітарыяў узмацнілася дыскусія аб адносінах да феадальнага грамадства i дзяржавы, уласнасці, прыгоннага права, вайны 1 г.д. Як ідэолаг правага крыла літоўскіх братоў (беларускіх i літоўскіх антытрынітарыяў) Будны займаў у спрэчках памяркоўна-гуманістычную пазіцыю. Апраўдваючы грамадскія i дзяржаўныя асновы Вялікага княства Літоўскага, ён у той жа час патрабаваў змякчэння феадальнай эксплуатацыі, рэфармавання сацыяльна-палітычных істытутаў: заканадаўства, судаводства, школьнай адукацыі, царкоўнага жыцця i інш. Але галоўнымі ў яго творчай дзейнасці гэтага часу былі пераклад на польскую мову i крытычнае даследаванне Бібліі. У пошуках яе аўтэнтычнага тэксту i сэнсу яму давялося вывучыць i супаставіць паміж сабою вялікую колькасць біблейскіх кніг, напісаных на старажытна-яўрэйскай, старажытна-грэчаскай, лацінскай, царкоўна-славянскай,   польскай,   чэшскай, нямецкай, французскай, беларускай («Біблія» Скарыны) мовах, тэалагічных i філасофскіх трактатаў многіх старажытных, сярэдневяковых i рэнесансавых аўтараў. Гэта істотна пашырыла яго эрудыцыю i паўплывала на рэлігійна-філасофскія погляды.

        У гэты перыяд у лёсе С.Буднага адбыўся пералом. Ён знайшоў новага мецэната ў асобе   беларускага   магнатаарыяніна Яна Кішкі. Восенню 1573г. апошні прапанаваў яму пасаду міністра  (прапаведніка) у Лоску, заснаваў там друкарню i аддаў яе ў поўнае распараджэнне Буднага. У 1574г. у Лоскай друкарні выйшаў Новы запавет з прадмовай i каментарыямі   Буднага,   што   былі   апушчаны   ў нясвіжска-ўздзенсказаслаўскай Бібліі. Вялікая прадмова, у якой аўтар выказаў ідэі прынцыповага метадалагічнага значэння, грунтоўныя каментарыі да евангельскіх тэкстаў зрабілі гэта выданне выдатным помнікам не толькі беларускай, але i еўрапейскай думкі. Ён не імкнуўся да адмаўлення хрысціянства i аўтарытэту Бібліі. Наадварот, яго мэтай было аднаўленне ісціннага хрысціянскага веравучэння, першапачатковага, сапраўднага сэнсу Свяшчэннага пісання. Аднак радыкалізм яго вывадаў, рацыяналістычныя, натуралістычныя i атэістычныя тэндэнцыі, якія ў ix прысутнічалі, падрывалі асновы рэлігійнатэалагічнага светапогляду.

      Вялікае значэнне Будны надаваў прапагандзе сваіх рэлігійна-філасофскіх ідэй i на Захадзе. На працягу 1574г. ён выдаў у Лоскай друкарні на лацінскай мове некалькі твораў: «Аб дзвюх прыродах Хрыста», «3 нагоды аргументаў Сімлера», «Кароткі доказ, што Хрыстос не з'яўляецца такім жа богам, як бацька» i інш. Большасць з гэтых трактатаў стала вядома толькі ў 1974г., калі італьянскі вучоны Масіма Фірпа надрукаваў ix як дадатак да сваёй кнігі «Антытрынітарыі Усходняй Еўропы ў XVI стагоддзі. Новыя тэксты Сымона Буднага, Міколы Паруты i Якуба Палеалога» (Фларэнцыя, 1977г.). Вясной 1574г. яго ў Лоску наведаў купец з Англіі Ральф Рытэр. Ен павёз з сабой ліст да вядомага англійскага тэолага i гісторыка Джона Фокса, у якім беларускі мысліцель выкладаў асноўныя палажэнні сваёй дактрыны.

        У 1576г. у Лоску выйшаў у свет галоўны рэлігійна-філасофскі твор «Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры», у якім ён абагульніў свае радыкальныя ідэі. Ba ўводзінах да гэтага выдання Будны паведамляў, што трактат ён стварыў па просьбе «нейкай суполкі», якая прапанавала яму выкласці свае меркаванні адносна галоўных догматаў хрысціянскай веры — «адзінага Бога i яго Сына». Меркавалася, што гэтай суполкай была віленская абшчына беларускіх пратэстантаў, у якой раней Будны працаваў катэхізістам. Аднак, як даказаў сучасны польскі даследчык прафесар Л.Шчуцкі, гэта была кальвінісцкая суполка ў Заслаўа, дзе ён жыў з 1571г.-1573г. i рыхтаваў да друку Біблію. Там ён пасябраваў з уладальнікам Заслаўя кашталянам мінскім кальвіністам Янам Глябовічам, які падараваў яму некалькі вёсак. Менавіта Глябовічу i прысвяціў Будны свой твор «3 нагоды аргументаў Сімлера».

        У гэтым жа 1576г. у Лоскай друкарні ў перакладзе Буднага выйшла ў свет кніга Э.Фрыза (сапраўднае імя — Франсуа Готман, французскі правазнавец i публіцыст) «Пра фурыі, або Вар'яцтвы французскія», у якой апісаны падзеі Варфаламееўскай ночы.Ён лічыў,што гэтыя падзеі павінны былі паслужыць перасцярогай феадальнаму грамадству Вялікага княства Літоўскага, паказаць, да якіх крывавых падзей могуць прывесці рэлігійная нецярпімасць, ганенні на іншадумцаў. Верагодна, Будны быў ініцыятарам выдання ў Лоску твора А.Фрыча Маджэўскага «Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай» (1577г.) i аўтарам прадмовы да яго.

      3 сярэдзіны 1560х гадоў у асяроддзі беларускіх, літоўскіх i польскіх антытрынітарыяў ішла вострая сацыяльна-палітычная дыскусія «аб свецкай уладзе», у якой Будны адыгрываў адну з вядучых роляў. Ён з'яўляўся ідэолагам правага крыла беларускіх i літоўскіх антытрынітарыяў, што насуперак левым апраўдвалі існуючыя грамадскадзяржаўныя інстытуты, аднак патрабавалі ix істотнага рэфармавання. Левыя ж заклікалі да разбурэння асноў не толькі феадальнага, але i ўсякага грамадства: прыватнай маёмасці, саслоўнай i наогул сацыяльнай няроўнасці, існуючых дзяржаўных устаноў, судаводства, арміі i г.д. У 1578г. у Лоск прыехаў ідэолаг левых Марцін Чаховіц. Даведаўшыся, што многія з беларускіх антытрынітарыяў, у т.л. Будны i Цяпінскі, валодаюць уласнасцю, прыгоннымі, а таксама ўдзельнічаюць у органах свецкай улады, ён пераконваў ix адмовіцца ад усяго гэтага ў адпаведнасці з афіцыйным сацыяльна-этычным вучэннем беларускіх, літоўскіх i польскіх радыкальных рэфарматараў. Аднак яны ў дыспуце з Чаховіцам даказвалі, што займанне дзяржаўных пасад, валоданне ўласнасцю i прыгоннымі, зварот у суды, удзел у вайне не супярэчаць духу Евангелля. Больш таго, Будны разгарнуў энергічную прапаганду сваіх сацыяльна-палітычных поглядаў, нягледзячы на забарону кіраўніцтва антытрынітарыяў. У 1580г ён апублікаваў у Лоску матэрыялы сацыяльнапалітычнай дыскусіі свайго аднадумца Якуба Палеалога з левым ідэолагам Паўлам з Бжэзін пад загалоўкам «Абарона сапраўднага вучэння пра свецкую ўладу». Кіраўніцтва антытрынітарыяў не падзяляла таксама i рэлігійна-філасофскага радыкалізму Буднага. У адносінах да яго былі ўжыты крайнія меры: у 1582г. рашэннем сінода ён зняты з пасады міністра ў Лоску. Каб апраўдаць сваю дзейнасць, ён у 1583г. апублікаваў твор «Пра свецкую ўладу», які з'яўляецца каштоўнай крыніцай па гісторыі беларускай Рэфармацыі i грамадскафіласофскай думкі. За такое не санкцыяніраванае кіраўніцтвам выступление ў друку яго ў 1584г. выключылі з брацкай абшчыны. Характэрна, што гэтаму рашэнню падпарадкаваўся беларускі магнат антытрынітарый Ян Кішка: з вялікім жалем ён развітаўся са сваім любімцам i выслаў яго з Лоску. Барацьба С.Буднага супраць левых была прынцыповай, сумленнаи ідэйнай барацьбой чалавека, які адстойваў свае погляды, ідэйнафіласофскую пазіцыю, быў перакананы ў дапушчальнасці плюралізму думак у адзінай арганізацыі.

         Апошнія гады С.Будны жыў пры дварах выпадковых мецэнатаў. Ён памірыўся з кіраўнікамі абшчыны, пра што сведчыць падрыхтаваная ім другая рэдакцыя Новага запавету (1589г.), выпраўленая i перапрацаваная. У прадмове да гэтага выдання ён знайшоў кампраміс са сваімі ранейшымі апанентамі. У тым жа 1589г. Будні разам ca сваім сябрам Фабіянам Даманеўскім удзельнічаў у дыспуце супраць езуітаў, які адбыўся ў Полацку. Ён супрацоўнічаў з пачынаючым пісьменнікам, настаўнікам іўеўскай школы Ліцыніем Намыслоўскім Янам. У кнізе апошняга «Сентэнцыі, карысныя ў жыцці» (Лоск, 1589г.) змешчаны яго вершы.

        Да 1956г. дакладная дата смерці С.Буднага. не была вядома. Яе ўстанавіў Станіслаў Кот. У каралеўскай бібліятэцы Капенгагена ён знайшоў выдадзены ў 1603г. у Вільні    Міхалам    Алясніцкім    твор, накіраваны супраць антытрынітарыяў. Аўтар піша: «Смерць Сымона Буднага, правадыра i кіраўніка перахрышчэнцаў Літвы, якая наступіла 13 студзеня 1593г.у Вішневе, была жудаснай i агіднай. Ужо за два гады да смерці ён зусім звар'яцеў, не хацеў нічога чуць i ведаць пра Бога i Хрыста. Нават за тры дні да смерці раздаваўся яго страшэнны крык, які напаўняў двор пана Льва Маклока i яго суседзяў. А калі цівун пан Віткоўскі пераконваў яго, каб у апошнія свае дні ён звярнуўся да Бога, ён злавіў яго руку i сказаў: «Клянуся, я не ведаю ніякага Бога i ніякага Хрыста». Прыблізна тое ж самае пра смерць Буднага паведамляе Марцін Лашч (Жаброўскі). Паведамленні гэтыя яўна тэндэнцыйныя, паколькі належаць яго ідэйным праціўнікам.

        Рэлігійнафіласофскія ідэі С.Буднага былі наватарскія i не мелі прэцэдэнта ў еўрапейскай думцы. Ён спрабаваў рэвізаваць артадаксальнае вучэнне пра Бога ў духу дэізму. Адхіляў традыцыйнае вучэнне пра Тройцу i абвяшчаў сапраўдным богам толькі Бога Бацьку. «Дух» ператварыў з самастойнай i раўназначнай субстанцыі ў атрыбут «Бацькі», яго творчую сілу, боскую свядомасць i волю. Найбольш радикальна ён абышоўся з Хрыстом: выключыў яго з надсусветнага пачатку, абверг яго боскае паходжанне i звышнатуральнае нараджэнне. На аснове вялікай колькасці лагічных, гістарычных i філалагічных аргументаў ён прыйшоў да высновы, што Хрыстос з'яўляўся не Богам, а самаадданым прапаведнікам, высокамаральным чалавекам, за што i быў надзелены боскімі ўшанаваннямі, здольнасцю тварыць цуды. Ён адхіліў думку пра тое, што ў Старым запавеце ёсць указание пра будучае нараджэнне Хрыста. Прарокі, сцвярджаў Будны, нічога не ведалі i не маглі ведаць пра Хрыста. Гэты тэкст— вынік падробкі, на што яшчэ раней звярнулі ўвагу Эразм Ратэрдамскі i Себасцьян Кастэлія. Адмаўленне Буднага спрадвечнага існавання Хрыста як «боскай ідэі» падрывала канцэпцыю сярэдневяковага рэалізму, паводле якой агульнае паняцце існуе анталагічна i папярэднічае канкрэтнай рэчы, сцвярджала памяркоўнанаміналістычную тэндэнцыю ў філасофіі.

Информация о работе Жыццё і творчасць Сымона Буднага