Ці перавяліся ў
нашым жыцці Гарлахвацкія?
«Кіраваць-та
ты кіруй, Ды паменей
тузай».
Кандрат
Крапіва
П'еса
К.Крапівы «Хто смяецца апошнім»
была напісана перад самай
вайной. Тады, калі выразна выявіліся
мнопя негатыуныя тэндэнцыі ў
жыцці нашага грамадства: прыстасаванства,
кар'ерызм, дагаджанне, «доносительство».
Калі ўзаконілася шпіёнаманія
і на поўную магутнасць працавала
рэпрэсіўная машына. Драматург-сатырык
усё гэта бачыў. Ён паспрабаваў
даць бой злу ў сваіх сатырычных
творах, перш за ўсё — байках.
Але байка — «малы» жанр. Там
не вельмі разгорнешся, не пакажаш
з многіх бакоў злавесныя постаці,
не вельмі паглыбішся ў іх
духоўнасць. Таму Крапіва і выкарыстоўвае
паступова жанр сатырычнай камедыі.
Тут героі самараскрываюцца, як
і ў драматургічных творах
увогуле. Больш таго, мастак прымушае
іх выйсці на сцэну, прадэманстраваць
перад народам свае здольнасці
станоўчага і адмоўнага планаў.
Вось і з'явілася неўміручая
п'еса. Не хацела высокае партыйнае
начальства дапускаць на сцэну
«крымінальны твор», покуль артысты-купалаўцы,
звычайныя гледачы, што бачылі
ўрыўкі са спектакля на сцэнах
самадзейных тэатраў, не настаялі
на сваім. Паступова п'есу прынялі
ўсе. Як у свой час прынялі
ўсе, нават самадзержац Расіі,
спектакль па п'есе Гогаля «Рэвізор».
Прынялі, бо пазналі сапраўдную
сілу зла, адчулі, што можа здарыцца
з краінай, калі Гарлахвацкія і Зёлкіны
ўсталююць у ёй сваё панаванне. Бо, урэшце,
спалохаліся і за свой асабісты лёс. I вось
спектакль жыве. Жыве і п'еса, паводле якой
ён ставіцца ў многіх тэатрах Беларусі
і за яе межамі. Жыве і Гарлахвацкі — галоўны
герой твора.
Што
ж гэта за чалавечы тып? Па-першае,
кар'ерыст. А кар'ерызм — вечная
доля чалавецтва. Толькі носіць
ён розны характар. Кар'ерызм Гарлахвацкага
— напорлівы, без разбору, ваяўнічы.
Рознымі прыёмамі ён стараецца
ўкараніцца ў жыцці на камандных
вышынях. То падхалімствам, калі
хоча, каб цёця Каця, прыбіральшчыца,
не расказвала пра яго любошчы
з Ніначкай Зёлкінай і абяцае
ёй павысіць аклад за догляд
лішняй плошчы. То пагрозамі, калі
запалохвае таленавітага навукоўца
Тулягу яго былымі сувязямі
з белагвардзейцамі і прымушае
пісаць за сябе навуковы даклад.
Можа прыкінуцца гэты пярэварацень
і чалавекам-заступнікам, клапатлівым
адміністратарам, што і робіць
у размове з доктарам навук
Чарнавусам, абяцаючы таму падтрымку.
Аднак мы, чытачы і гледачы,
адчуваем, што герой усё гэта
робіць з адной мэтай: вызначыцца,
сцвердзіцца, запачаткаваць за
сабою цёплае месцейка. Таму і
асуджаем героя. Таму і пісьменнік
дае яму гаваркое прозвішча
— Гарлахвацкі, значыцца, бярэ
горлам, націскам, а не розумам.
Кар'ерысты Гарлахвацкія не перавяліся
і сёння. Яны жывучыя і трывушчыя,
як прусакі: у адным месцы
іх вытруцяць, яны перапаўзаюць
на другое. Тым больш, што ёсць
глеба для іх існавання: людзі
раз'яднаныя, бездапаможныя перад
уладай. Праверкідзейнасціустаноўнячастыя.
Рэпутацыя арганізацый залежыць часам
ад прахіндзейства іх кіраўнікоў, умения
ніжэйшых дагаджаць вышэйшым.
Яшчэ
адна рыса характару Гарлахвацкага
— адчуванне героем беспакаранасці.
Менавіта атмасфера беспакаранасці
кіраўнікоў, «выбраных» асобаў і
сталася глебай яго ўзвышэння.
Герой поўнымі прыгаршчамі карыстаецца
прадастаўленым правам рабіць
усё: і аклад можа павысіць,
і плётку распусціць і падтрымаць
яе, і чужое прысвоіць. Тым больш,
што адчувае за спінай падтрымку
з Кіева былых хаўруснікаў,
якія не дадуць у крыўду
свайго сябрука. I хоць у канцы
п'есы гарлахватчына нібыта і
выкрыта, у мяне, напрыклад, на
душы застаецца асадак, што махляр
толькі затаіўся перад наступнымі
сваімі злачынствамі, адышоў на
хвілінку-другую ў цень. Такіх,
як ён, цяжка пазбавіць кіруючых
крэслаў, пасадаў. Дарэчы, Гарлахвацкі
разумнейшы і больш шкодны, чым
Мрыеў Самсон Самасуй, — той
«адкрыты», дзейнічае нахабна,
а гэты можа апусціцца на
дно, перачакаць, каб затым усплыць
у новай якасці. Але абодва
пісьменнікі заўважылі адну і
тую тэндэнцыю — узнясенне
ў жыцці ў паслякастрычніцкі
час нахабных, напорлівых, амаральных
кіраўнікоў.
Гарлахвацкія
былі б не такія страшныя, каб
не іх здольнасць хітраваць,
выкручвацца з самых складаных
сітуацый. Самсона Самасуя выкрыць
лёгка: ён сам сябе выдае
балбатлівасцю, алагічнасцю ўчынкаў,
а Гарлахвацкі — вужака, слізкі
тып, якога нельга ўхапіць:
вушы ж не тырчаць, як у
мрыеўскага героя. Думаецца, што
ў сатырычнай камедыі «Мілы чалавек»
Кандрат Крапіва і паказаў хітругу Гарлахвацкага
ва ўмовах франтавога жыцця. Жлукта —
гэта ён і ёсць, толькі ў новым абліччы:
памяняў, а такія-сякія схаваў дакументы,
уратаваўся ад мабілізацыі ў армію, уладкаваўся
ў тылавым горадзе і, гандлюючы сумленнем,
ператварыўся ў блатмайстра, мілага для
ўсіх чалавека. Людзі, падобныя Гарлахвацкаму,
асабліва небяспечныя, бо могуць прымаць
рознае аблічча. Гэта — артысты, цыркачы,
ад якіх кожны раз можна чакаць арыгінальных
выступленняў, чарговых фокусаў. У трэцяй
частцы трылогіі пра змізарненне і дэградацыю
людзей за савецкім часам — камедыі «Брама
неўміручасці» Гарлахвацкі выплыў ужо
ў некалькіх абліччах. Гэта, магчыма, Скараспей,
ледзь не міністр, які некалі вучыўся з
акадэмікам Дабрыянам, затым рабіў кар'еру,
а цяпер просіць без заявы даць яму неўміручасць.
А можа, Караўкін — загадчык прадуктовай
базы, гатовы Дабрыянаву псярню мясам
карміць у неўміручым грамадстве, абы
толькі той увёў яго і членаў яго шматлікай
сям'і ў бессмяротнасць. А можа, гэта маёр
інтэнданцкай службы, злодзей Дажывалаў,
які выдае сябе за генерал-маёра і таксама
прагне жыць вечна? Несумненна, што яны
— жывыя, выпаўзаюць з усіх шчылінаў, як
тыя паразіты, сілкуюцца нашымі здабыткамі.
I будуць жыць да той пары, пакуль грамадства
не ператворыцца ў агульначалавечую супольнасць,
у якой кожны будзе роўны, а вышэй за ўсё
будзе цаніцца чалавечы розум.
Хачу
закончыць сачыненне радкамі
з верша ветэрана Вялікай Айчыннай
вайны Фелікса Шкірманкова, надрукаванага
не так даўно у газеце «Народная
воля». Называецца ён проста
і кідка— «Прыкарытнікі»:
Лыч
да лыча, па ранжыры, —
Прайдзісветы
ды праныры,
Халуі,
штоліжуць боты...
Там
хабарнікі, сексоты.
Вось
хто ў нас спраўляе баль
Без
паняцця пра мараль.
Правільна
піша заслужаны чалавек. Каму-каму,
а яму я веру. Словы гэтыя
ён выпакутаваў усім сваім
доўгім жыццём. Відаць, шмат бачыў
і на сваёй дарозе Гарлахвацкіх
ды Зёлкіных, для якіх няма
нічога святога ў жыцці. Гарлахвацкага
я баюся яшчэ таму, што ён
не проста амаральны тып, але
і дэман-руйнавальнік вечных чалавечых
каштоўнасцяў. За ім цягнецца
шлейф чорнага следу. Будзем
жа пільнымі ў распазнаванні
зла Ў жыцці.