Жыццё і творчасць Сымона Буднага

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Декабря 2014 в 08:30, реферат

Описание работы

Сымон Будны (1530г.-13 студзеня 1593г.) – гуманіст, рэлігійны рэфарматар, асветнік, філосаф, гісторык Вялікага княства Літоўскага, а таксама беларускі мысліцель-гуманіст эпохі Адраджэння, рэлігійны рэфарматар, тэолаг, філолаг, гісторык, паэт, філосаф, педагог, прадаўжальнік культурнаасветніцкай, нацыянальнапатрыятычнай i філасофскай традыцыі Ф.Скарыны .

Файлы: 1 файл

Сымон Будны.doc

— 63.50 Кб (Скачать файл)

         У «Катэхізісе» ў духу Скарыны заклікаў пануючыя колы, у прыватнасці князёў Радзівілаў, клапаціцца аб развіцці беларускай культуры, адукацыі, роднай мовы. «Абы ваши княжацкие милости, — пісаў ён, — не только в чужоземских языцех кохали, але бы ся теж... и того здавна славного языка словенского розмиловати и оным ся бавити рачили». Ідэі Будгага аб развіцці беларускай мовы, культуры — адзін з фактараў станаўлення нацыянальнай свядомасці. Разам з тым ён сцвярджаў неабходнасць засваення ўсёй сукупнасці еўрапейскай культуры, асуджаў езуітаў за ix рэлігійную нецярпімасць, папракаў тых праваслаўных дзеячаў, якія імкнуліся адмежавацца ад заходнееўрапейскай адукаванасці.

        Сымон Будны — таленавіты празаік, паэт, перакладчык; пісаў на беларускай, польскай i лацінскай мовах. Абгрунтоўваў думку пра пазнавальнае значэнне мастацтва i яго маральнавыхаваўчую ролю. У палеміцы з Арцеміем ён адстойваў прынцып рэнесансавага рэалізму.Яго разуменне прыгожага мела рацыяналістычны характар: прыгожае тое, што ісціннае. Ён аддаваў перавагу прыгажосці зместу перад прыгажосцю формы. Лічыў, што толькі на аснове свабоды магчыма поўнае самавыяўленне асобы, росквіт яе здольнасцей.

 

Літаратура

 

 

Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн., 1968; История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977;

   Саверчанка І.В. Сымон Будны: Гуманіст i рэфарматар. Мн., 1993. С.А.Падокшын.

 

 

 

 

 

 

 


Информация о работе Жыццё і творчасць Сымона Буднага