Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Октября 2017 в 18:28, реферат
Знакаміты царкоўна – палітычны і літаратурны дзеяч , пісьменнік і мысліцель сярэдзіны ХІІ ст. Нарадзіўся ў першай палове ХІІ ст. у Смаленску. Быў манахам Зарубскага манастыра каля Кіева. Стаў вядомы дзякуючы сваёй рознабаковай адукацыі , рэдкай эрудыцыі , выдатнаму літаратурнаму таленту. Як сцвярджае Іпацьеўскі летапіс , К. Смаляціч “Быў кніжнік і філосаф , якіх у Рускай зямлі не бывала” . Высокую на той час адукацію ён , верагодна , атрымаў у Канстанцінопалі . Добра ведаў сучасную візантыйскую літаратуру , меў здольнасці выдатнага прамоўцы , палеміста , экзегета , настаўніка і пісьменніка – багаслова
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ»
Філалагічны факультэт
Кіруемая самастойная работа
Міхайлоўскай Вольгі
Па тэме “Жыццё і дзейнасць Клімента Смаляціча”
Студэнткі 1 курса групы СДП-БФ-171
Выкладчык:
Казлоўскі Р.К.
Клім Смаляціч ( ? — 1164)
Знакаміты царкоўна – палітычны і літаратурны дзеяч , пісьменнік і мысліцель сярэдзіны ХІІ ст. Нарадзіўся ў першай палове ХІІ ст. у Смаленску. Быў манахам Зарубскага манастыра каля Кіева. Стаў вядомы дзякуючы сваёй рознабаковай адукацыі , рэдкай эрудыцыі , выдатнаму літаратурнаму таленту. Як сцвярджае Іпацьеўскі летапіс , К. Смаляціч “Быў кніжнік і філосаф , якіх у Рускай зямлі не бывала” . Высокую на той час адукацію ён , верагодна , атрымаў у Канстанцінопалі . Добра ведаў сучасную візантыйскую літаратуру , меў здольнасці выдатнага прамоўцы , палеміста , экзегета , настаўніка і пісьменніка – багаслова . Паводле летапісу ведаў антычную літаратуру , быў знаёмы с творчасцю Гамера , Платона , Арыстоцеля . Прыхільнік развіцця ўсходнеславянскай культуры , адзін з першых абаронцаў незалежнасці рускай праваслаўнай царквы ад Візантыі . К. Смаляціч актыўна агітаваў за царкоўную аўтакефілію . Ён нястомна даказваў, што назначэнне метрапалітаў для Кіеўскай Русі — унутраная справа рускага праваслаўя , і дыктат Візантыі ў гэтым пытанні пярэчыць інтарэсам народа , царквы , дзяржавы . Паводле яго пераканання , мітрапаліты – грэкі , якія дрэнна валодалі славянскай мовай , не маглі даць столькі карысці для царкоўнага ўпарадкавання і народнай асветы , колькі можна было чакаць ад мітрапалітаў мясцовага паходжання .
Каля 1146 г. чарнігаўскі епіскап Ануфрый прапанаваў новаму кіеўскаму князю Ізяслову Мсціслававічу паставіць Клімента Смаляціча . У 1147 г. Ізяслаў Мсціслававіч склікаў у Кіеве епіскапскі сабор і прапанаваў удзельнікам выбраць первасвяшчэнніка для Кіеўскай Русі без адабрэння канстанцінопальскага патрыярха . Пры гэтым кіеўскі князь назваў К. Смяляціча самым дастойным кандыдатам . Так “кніжнік і філосаф” стаў другім (пасля Іларыёна Кіеўскага) мітрапалітам славянскага паходжання .
Клімент атрымаў кафедру , але становішча яго было вельмі хісткім : “грэчаская партыя” на чале з Ніфантам Наўгародскім распачала супраць мітрапаліта сапраўдную вайну , якая ўсхвалявала ўсё духавенства . Становішча новага мітрапаліта было нялёгкім . Яго дзейнасць ухваляў толькі Ізяслаў Мсціславіч . Пасля смерці Ізяслава (1154) калі вялікакняжацкі правтол заняў былы смаенскі князь Расціслаў Мсціславіч , К. Смаляціч у яго асобе таксама атрымаў саюзніка . Аднак і на гэты раз частка епіскапаў на чале з Ніфантам Ноўгарадскім не падтрымала метрапаліта. Ніфант ад свайго імя і ад імя іншых епіскапаў заявіў : “Мы не станем табе кланяцца , не будзем служыць с табой , таму , што ты не ўзяў благаславення ў святой Сафіі і ад патрыярха ” .
У
сакавіку 1155 кіеўскі трон заняў
правізантыйскі настроены
Да нас дайшоў толькі адзін твор К. Смаляціча ( у тлумачэнні манаха Афанасія) — “Пасланне смаленскаму прэсвітэру Фаме” . У гэтым “Пасланні … ” , разглядаючы тэарытычныя пытанні , К. Смаляціч абвяргае высунутыя супраць яго абвінавачванні , прыводзіць аргументы ў абарону свайго права кіраваць царквой . Асноўный разыходжанні , што служілі падставай для дыскусій паміж Кліментам і Фамой , — рознае разуменне таго , як і да якіх межаў можна інтэрпрэтаваць тэксты Свяшчэннага пісання . Паводле меркаванняў К. Смаляціча , важнае не толькі літаральнае , але і сімвалічнае разуменне біблейскіх тэкстаў , іх творчая інтэрпрэтацыя . Ён вымушаны быў абгрунтоўваць сваё права “ даследаваць іншасказальна … усе гэтыя боскія адзнакі і цуды Госпада нашага Ісуса Хрыста” , свае доказы падмацоўваць аўтарытэтам айцоў царквы : “ Калі святыя і боскія айцы нашы дабавілі нешта падобнае да Гасподніх слоў , каб растлумачыць і выкласці іх , то гэта вельмі карысна , добра і пахвальна” . Пісанне становіцца ў яго па сутнасці прадметам разумовага аналізу .
У
рзвіцці чалавечай гісторыі
К. Смаляціч вылучае тры
У
разважанні пра Грыгора
Але дараваная яму свабода ўчынкаў — адначасова і напамін пра тое , што чалавеку , як вянцу тварэння , як асноўнаму цэнтру сусвету , створанаму по ўзоры і падабенстве боскаму , належыць імкнуцца да маральнага ўдасканалення , безагаворачна давяраць боскаму промыслу , “ праслаўляць і дзякаваць ” Творцу . такім чынам , як і Іларыён Кіеўскі , Кірыла Тураўскі і інш. мысліцелі эпохі Кіеўскай Русі , Клімент Смаляціч развіваў антрапацэнтрычныя ідэі , падкрэсліваў духоўна-маральную прыроду чалавека . Але гэтыя аспекты сярэдневяковага светапогляду ён фармуляваў больш выразна і тэарэтычна абгрунтавана , чым яго папярэднікі . Важнае месца ў светапоглядзе К. Смаляціча займае ідэя няхцівасці . Яго адмова ад усяго , уключаючы царкоўную маёмасць , у той час як многія манастыры , цэрквы , асобныя свяшчэннаслужыцелі з’яўляліся буйнымі ўласнікамі , была не зусім тыповая . Акцэнт на духоўным , вечным , асуджэнні скнарнасці характарызуе ўсё сярэдневяковае светасузіранне ўсходніх славян . Але ў ХІІ ст., бадай толькі К. Смаляціч ясна і дакладна выказаў гэту думку . Яго заклік захаваць маральную чысціню думак і ўчынкаў , духоўнае памкненне да найвышэйшых каштоўнасцей быцця гучыць вельмі сучасна і надзённа :
“ І як мы атрымалі закон і благадаць Свяшчэннага пісання ад агульнага ўладыкі , Госпада нашага Ісуса Хрыста Збавіцеля і Кіраўніка нашых душ , і святых і боскіх яго апосталаў , па дары і благадаці і сіде Духа , будзем трымацца , любыя , за гэту будучую надзею , неадхіляючыся ні ўлева , ні ў права , каб не зваліцца нам на самае дно пагібелі .
Але
пайшоўшы следам за ісціным
і сумленным царкоўным
Спіс літаратуры
1.Даўняя лмтаратура : ХІ — першая палова ХVІІІ ст , 3-е выданне выпраўленае. Нац. акад. навук Беларусі , Ін – т мовы і літ – ры імя Я. Коласа і Я.Купалы , Мінск “Беларуская навука ” 2010 г. , с. 73 - 76
3.Беларуская энцыклапедыя у 18 т. , т.8 с.342 / Мінск 1999 г.