Шпаргалка по "Истории"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Октября 2011 в 11:47, шпаргалка

Описание работы

56вопросов и краткие ответы к ним

Файлы: 1 файл

Шпоры.doc

— 356.50 Кб (Скачать файл)

Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа.

 

36) Абвяшчэнне БНР.

9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Савета Усебеларускага з’езда. На пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата да народа Беларусі. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай.

Аднак ў граматах не былі дастаткова выразна акрэслены  сацыяльна-палітычныя задачы.

Таму выпрацоўваецца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні.

25 сакавіка 1918 г.  на сесіі Рады была прынята Устаўная грамата. Грамата павінна была завяршыць працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіраваць утварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.

Найбольшую самастойнасць  Рада БНР атрымала ў галіне культуры і адукацыі.

Народны сакратарыят  БНР атрымаў ад нямецкага камандавання некаторыя правы і ў галіне міжнароднай палітыкі.

Вось у такіх  складаных умовах Рада БНР на закрытым пасяджэнні прыняла тэкст тэлеграмы  германіі, у якой выказвалася падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі.

Пасылка Радай  тэлеграмы выклікала востры палітычны  кразіс у самой Радзе, яе пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты.

Крызіс прывёў да расколу БСГ.

Пасля вайны  на вызваленай тэрыторыі Беларусі была адноўлена савецкая ўлада. Ствараліся яе органы: ваенныя саветы, рэвалюцыйныя камітэты, выканкомы Саветаў.

Такім чынам, абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай  рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ на пачатку ХІХ ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці.

Аднак гэта быў  першы крок барацьбы за беларускую дзяржаўнасць. Незалежнасць і свабода, аб’яўленыя 25 сакавіка 1918 г., так і засталіся жаданнем і надзеяй.

 

37) Станаўленне беларуска  савецкай дзяржаўнасці. Утварэнне БССР. Аб’яднанне  БССР з ЛССР.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў і  аднаўлення савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Існавала некалькі пазіцый:

1. Пазіцыя кіраўніцтва  Паўночна-Заходняга абкома РКП(б). Яны лічылі, што Беларусь павінна  быць тэрытарыяльнай адміністрацыйна-гаспадарчай  адзінкай РСФСР.

2. Іншую пазіцыю  па пытанні аб нацыянальным  лёсе Беларусі адстойваў Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком), якія лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай

Была прынята  рэзалюцыя аб утварэнні беларускага  савецкага ўрада.

Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).

31 снежня 1918 г.  ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне  аб складзе Часовага рэвалюцыйнага  рабоча-сялянскага ўрада БССР.

1 студзеня 1919 г.  Часовы ўрад Беларусі абнародаваў  маніфест у сувязі з утварэннем  БССР.

2–3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся І Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых.

І Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў Канстытуцыю  БССР. Так сама прыняў рашэнне аб аб’яднанні Беларускай ССР і Літоўскай  ССР у адну дзяржаву – Літоўска-Беларускую ССР (Літбел).

Так Беларуская Савецкая Рэспубліка праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці і ўтварэння сваёй дзяржаўнасці стала часткай аб’яднанай дзяржавы – Літбела.

 

38) Б у гады польскай інтэрвенцыі (1919-1920 гг.) і бел нац рух. Аднаўленне БССР.

На захопленай тэрыторыі польскія інтэрвенты ліквідавалі савецкую ўладу і аднавілі ўладу памешчыкаў і капіталістаў.

Акупанты ўстанавілі на захопленай тэрыторыі дэспатычны рэжым.

Беларускі народ  не схіліў галавы перад інтэрвентамі. Амаль ва ўсіх гарадах рэспублікі былі створаны падпольныя партыйныя арганізацыі, якія ўзначалілі барацьбу працоўных за сваё вызваленне.

28 студзеня 1920 г.  у в. Гатава Мінскага павета  адбыўся першы з’езд партызан.

Але ўсе гэтыя  намаганні былі дарэмныя. Адначасова закрываліся на захопленай тэрыторыі  беларускія школы, культурна-асветныя ўстановы, газеты.

Галоўнымі напрамкамі палітыкі Рады БНР і яе ўрада ва ўмовах польскай акупацыі былі: 1) па-ранейшаму  дамагацца ад сусветнай дзяржаўнасці афіцыйнага прызнання незалежнасці БНР; 2) устанаўленне федэратыўных адносін  з Польшчай; 3) перадача ўсёй грамадзянскай улады на Беларусі Радзе БНР.

Перагаворы з  польскай уладай завяршыліся тым, што  Рада БНР была распушчана.

Такім чынам, беларускі  нацыянальны рух у перыяд польскай акупацыі быў накіраваны на аб’яднанне ўсіх працоўных у іх барацьбе супраць інтэрвентаў і вызваленне Беларусі ад іншаземных захопнікаў.

Пасля паспяховага ліпеньскага (1920) наступлення Чырвонай Арміі, калі ўся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад польскіх захопнікаў, практычна пыўстала пытанне пра аднаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

6 ліпеня 1920 г., калі  Чырвоная Армія перайшла ў  наступленне, выказаўся за аднаўленне  беларускай савецкай дзяржаўнасці.

Вельмі складаным  было тэрытарыяльнае пытанне адноўленай рэспублікі. Канкрэтна яе межы не былі вызначаны. І зрабіць гэта было вельмі цяжка.

У ліпені 1920 г., калі Чырвоная Армія паступова прасоўвалася на захад, з’явілася рэальная магчымасць аднавіць рэспубліку.

У лістападзе–снежні 1920 г. на Беларусі прайшлі выбары ў  сельскія, валасныя, павятовыя і  гарадскія Саветы. Рэўкомы былі скасаваны. З’езд абраў ЦВК БССР і звярнуўся да працоўных Беларусі з заклікам накіраваць усе сілы на аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі.

 

39) БССР на шляху  нэпа (20-я гг ХХ  ст).

Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразвёрстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства.

Прычынай цяжкага  эканамічнага і палітычнага крызісу  на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне  палітычных і эканамічных інтарэсаў.

З’явілася новая  эканамічная палітыка, распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г. Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.

Галоўнай мэтай  нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам.

Дазвалялася здаваць  зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што  члены сям’і наймальніка таксама  працуюць.

У гады нэпа ажыццяўляліся  тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны.

Дзяржбанк ў  канцы 1922 г. выпусціў новыя грашовыя знакі – чырвонцы.

Былі адменены ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках.

Дзяржава стала  падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы.

Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.

Радыкальныя змены  адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю.

Узнаўлялася грашовая аплата працы.

Заняпаўшая ў  гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца.

Аднак поспехі  першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія  эканамічныя праблемы. Яны былі выкліканы  крызісам збыту, які ўзнік у выніку няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў.

Разыходжанне  ў цэнах прывяло да таго, што  селянін за прададзеную прадукцыю  мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў  менш.

Крызіс збыту  абвастрыў фінансавую праблему.

У ходзе пераадолення крызісу прымаліся меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш.

У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў, узніклі  ўмовы для зніжэння цэн на прамысловыя  тавары.

Хуткаму аднаўленню прамысловай вытворчасці садзейнічала не толькі новая эканамічная палітыка, але і творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы.

Правядзенне ў  жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку.

Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі  зменшылася.

У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны.

 

40) Асаблівасці і  вынікі палітыкі  сацыялістычнай індустрыялізацыі  на Беларусі.

Лічыцца, што  аднаўлене народнай гаспадаркі да пачатку 1926 г. у асноўным завяршылася. Аднак  дасягнуты даваенны ўзровень вытворчасці  не мог задаволіць патрэбы дзяржавы.

Вельмі востра стаяла ў рэспубліцы праблема інжынерна-тэхнічных  кадраў, кваліфікаваных рабочых.

Гэта перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі.

Сацыялістычная  індустрыялізацыя – гэта палітыка, якая мела галоўнай мэтай стварэнне  матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму, пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву з магутным эканоміка-вытворчым, навукова-тэхнічным і абаронным патэнцыялам.

Па сваёй прыродзе індустрыялізацыя ў СССР не магла  абмежавацца ні маштабамі асобных  галін, ні тэрыторыяй асобных рэспублік  ці раёнаў.

На Беларусі меліся і свае асаблівасці, і свае цяжкасці.

Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. На дапамогу ці крэдыты іншых дзяржаў разлічваць не даводзілася.

У прамысловасць  накіроўвалася частка сродкаў, атрыманых  ад сельскай гаспадаркі.

Важныя змены  адбываліся ў структуры капітальнага будаўніцтва.

Вынікі, дасягнутыя прамысловасцю БССР у першыя гады індустрыялізацыі, стварылі неабходныя перадумовы для далейшага развіцця прамысловых галін.

Аднак Беларуская ССР уласнымі сродкамі не магла забяспечыць  неабходнае фінансаванне капітальнага будаўніцтва.

Тым не менш індустрыялізацыя ішла хутка, прамысловасць рэспублікі развівалася дастаткова высокімі тэмпамі.

Рабочы клас Беларусі разгарнуў спаборніцтва за авалоданне новай тэхнікай, уздым  тэхнічнай пісьменнасці.

Нягледзячы на працоўны ўздым і высокія тэмпы індустрыялізацыі, заданні другой і першых гадоў трэцяй пяцігодак таксама не былі выкананы.

У агульным комплексе  эканамічнага развіцця Беларусі важная роля належала развіццю і рэканструкцыі  транспарту.

Адбыліся некаторыя  станоўчыя змены і ў матэрыяльным становішчы насельніцтва.

Узровень жыцця  людзей хаця і павышаўся, але ўсё  яшчэ заставаўся нізкім, як у іншых  рэспубліках СССР.

 

41) Калектывізацыя сельскай  гаспадаркі на  Беларусі.

Цяжкія ўмовы  працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны.

У пачатку нэпа савецкая ўлада падтрымлівала гаспадарчыя  памкненні сялян, заахвочвала пошук  форм калектыўнага гаспадарання на зямлі, прадастаўляла права на зямлю  як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам.

З першых гадоў  савецкай улады ствараліся і вытворчыя  кааператывы, калектыўныя гаспадаркі.

Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі  бяднейшых пластоў насельніцтва.

У 20-я гады, як бачна, быў сапраўды значны ўздым  сялянскай гаспадаркі, які сведчыць аб дабратворных выніках нэпа.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"