Шпаргалка по "Истории"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Октября 2011 в 11:47, шпаргалка

Описание работы

56вопросов и краткие ответы к ним

Файлы: 1 файл

Шпоры.doc

— 356.50 Кб (Скачать файл)
 

46) Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР.

У міжваенны  перыяд (20–30-я гады) грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі, як і ў Савецкай краіне ў цэлым, было поўным супярэчнасцей, цесна звязаным з сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, што адбываліся ў гэтыя гады.

У беларускім грамадстве ў першай палове 20-х гадоў магчыма  вызначыць існаванне і барацьбу двух тэндэнцый. Адна з іх была накіравана на пэўную дэмакратызацыю ў палітычных адносінах, другая – на працяг палітыкі ваеннага камунізму.

З’явілася беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў або БПС-Р). Адрозненне пазіцыі беларускіх эсэраў ад пазіцыі КП(б)Б заключалася ў пытаннях, звязаных з характарам улады і суверэнітэтам.

З гэтага моманту  пачалося адкрытае процістаянне дзвюх  палітычных партый, якое скончылася не на карысць БПС-Р. У 1921 г. карныя органы арыштавалі 860 актыўных яе членаў.

У канцы 1922 г. паскорыўся працэс аб’яднання савецкіх рэспублік, у якім актыўны ўдзел брала  БССР.

На І Усесаюзным з’ездзе Саветаў 30 снежня 1922 г. 25 прадстаўнікоў БССР разам з дэлегацыямі РСФСР, УССР і ЗСФСР падпісалі дэкларацыю і дагавор аб стварэнні СССР.

Стварэнне СССР дало магчымасць аб’яднаць намаганні  гістарычна звязаных паміж сабой  народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю.

З другой паловы 20-х гадоў узмацнілася дырэктыўная  сістэма кіравання не толькі эканомікай, але і іншымі сферамі грамадскага  жыцця, узрасла роля партыйна-дзяржаўнага  апарату.

У пачатку 30-х  гадоў у беларускім савецкім грамадстве былі ўсе рысы таталітарнага палітычнага рэжыму.

Пераход да таталітарызму  праяўляўся ў далейшым паніжэнні  ролі і ўдзелу ў справах грамадства дэмакратычных, прадстаўнічых органаў, поўным іх падпарадкаванні партыйнаму апарату.

Так у 30-я гады канчаткова сфарміраваліся палітычныя інстытуты беларускага грамадства, яго таталітарны палітычны рэжым.

 

47) Пачатковы перыяд  вялікай айчыннай  вайны на тэррыторыі  Беларусі.

На тэрыторыі  Беларусі наступала самая моцная з трох фашысцкіх груповак вермахта – група армій “Цэнтр”, меўшая сваёй канчатковай мэтай захоп Масквы.

У першыя ж гадзіны  вайны варожая авіяцыя нанесла  ўдары па ваенных аб’ектах у заходняй прыгранічнай паласе.

У крайне неспрыяльных умовах, несучы цяжкія страты, савецкія пагранічнікі, чырвонаармейцы аказвалі рашучае, самаахвярнае супраціўленне. Гераічна трымаўся гарнізон Брэсцкай крэпасці.

Усімі сіламі войскі Чырвонай Арміі спрабавалі стрымаць наступленне агрэсара.

Нягледзячы на катастрафічнае становішча, савецкія воіны ўпарта супраціўляліся, хаця былі выпадкі, і аб гэтым нельга замоўчваць, панікі, разгубленасці, бязладнага адыходу.

У гэты час хаця і са спазненнем, але быў прыняты  шэраг надзвычайных мер па мабілізацыі  ўсіх сіл і сродкаў краіны на адпор  ворагу.

Тры дні ішлі цяжкія абарончыя баі на Бярэзіне. Значны ўдар быў нанесены гітлераўцам пад Оршай. Сур’ёзны контрудар нанеслі нашы войскі ў адной з буйнейшых танкавых бітваў. Каля тыдня цягнуліся баі за Віцебск.

23 дні (з 4 па 27 ліпеня) савецкія войскі стрымлівалі  націск танкавай групы Гудэрыяна  на дняпроўскіх рубяжах, у раёне  Магілёва. Больш месяца ішлі баі за Гомель.

Да пачатку  верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі, нягледзячы на гераічнае супраціўленне  часцей Чырвонай Арміі, была акупіравана  нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

 

48) Фашысцкі акупацыйны  рэжым на тэр  Б. У гады ВАВ.  Дзеянне бел нацыяналістаў і калабарацыяністаў.

Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад  акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.

Акупацыйны рэжым  у Беларусі – гэта сістэма мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага  грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа.

У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага  народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі.

Фашысты зацвердзілі  бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі.

Пры стварэнні  фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі  і паліцэйскіх фарміраванняў  немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў.

Уся паўната  ўлады належала фашысцкай ваеннай  і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі.

Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі  захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення  і знішчэння народаў Усходняй Еўропы.

У межах рэспублікі было арганізавана шмат лагераў смерці, гета.

Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі.

Палітыка каланізацыі  і генацыду ўключала і гвалтоўны  вываз савецкіх людзей на катаржныя  работы ў Германію.

За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена амаль усе тэхнічнае абсталявання.

На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін.

Імкнучыся духоўна  заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі  ўсе навучальныя установы, Беларускі  дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці.

Каб раскалоць  адзінства беларускага народа, знайсці  ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі.

З дазволу акупантаў  у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які аб’ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат.

У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Рада ставіла мэтай мабілізацыю  ўсіх сіл беларускага народа для  знішчэння бальшавізму.

Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы – Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і іншыя.

Спроба стварэння  беларускай дзяржаўнасці з дапамогай  акупантаў не мела рэальнасці.

Такім чынам, у  час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя.

У склад белрускіх  калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў.

 

49) Барацьба бел народа  супраць ням-фаш  захопнікаў.

З першых дзён вайны  асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць акупантаў. Гэта была барацьба за свабоду і незалежнасць савецкай Радзімы. Жорсткасць акупацыйнага рэжыму толькі ўзмацняла нянавісць да нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У першыя дні  Вялікай Айчыннай вайны быў сфарміраваны і ўступіў у барацьбу з ворагам  Пінскі партызанскі атрад.

На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка  падпольных цэнтраў, арганізацый і  груп.

Гераічнай і  трагічнай старонкай ў гісторыю барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх  акупантаў увайшло Мінскае падполле.

У першыя месяцы вайны партызаны не мелі патрэбнай падрыхтоўкі, матэрыяльнага забеспячэння, узаемадзеяння з вайсковым камандаваннем і г.д.

Расла колькасць  і актыўнасць народных мсціўцаў.

Удасканальвалася  і аператыўнае кіраўніцтва падпольнымі  арганізацыямі і партызанскімі  фарміраваннямі.

У рабоце сярод  насельніцтва вялікае значэнне надавалася сродкам масавай інфармацыі і  распаўсюджванню цэнтральных газет.

У заходніх абласцях Беларусі барацьбу з акупантамі вялі антыфашысцкія камітэты.

Партызанскі рух  на Беларусі з’яўляўся ўсенародным.

Магутны партызанскі рух і гераічная барацьба падпольшчыкаў умацоўвалі веру насельніцтва ў перамогу.

Партызаны кантралявалі многія шашэйныя і амаль усе грунтавыя  дарогі, грамілі штабы, склады і гарнізоны  захопнікаў.

Рэйды партызанскіх фарміраванняў займалі важнае месца ў разгортванні партызанскага руху ў заходніх абласцях Беларусі.

Кіраўніцтва ўсёй дзейнасцю насельніцтва і партызан на тэрыторыі партызанскіх зон ажыццяўлялі  падпольныя абкомы і райкомы партыі.

Партызаны, падпольшчыкі не здолелі б адны весці паспяховую барацьбу, калі б не дапамога большасці насельніцтва Беларусі.

Большую частку партызан Беларусі складалі сяляне і  рабочыя.

 

50) Вызваленне Бел  ад ням-фаш захопнікаў. Уклад бел народа ў разгром фашыстаў.

Восенню 1943 г., пасля  разгрому фашысцкіх войск пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

У 1944 г. пачаўся  завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны, які характарызаваўся поўным выгнаннем акупантаў з савецкай зямлі і пачаткам вызвалення народаў  Еўропы ад фашысцкай няволі.

Савецкае камандаванне прыняло ўсе неабходныя меры для забеспячэння поспеху аперацыі па вызваленні Беларусі

З першых жа дзён наступлення ў Беларусі на ўсіх напрамках  разгарнуліся бязлітасныя баі на зямлі і ў паветры. 24 чэрвеня  лінія абароны праціўніка была прарвана.

Разгарнуліся  баі за сталіцу Беларусі – Мінск.

У той час  як частка савецкіх войск разам з  партызанамі заканчвалі ліквідацыю акружанай групоўкі праціўніка пад  Мінскам.

Разгром нямецка-фашысцкіх  войск у Беларусі ўвайшоў у  гісторыю як адна з важнейшых бітваў Вялікай Айчыннай і другой сусветнай вайны.

Яшчэ дзевяць  месяцаў пасля вызвалення Беларусі працягвалася вайна супраць фашысцкай  Германіі. Беларускі народ увесь  гэты час аказваў усямерную дапамогу Чырвонай Арміі і адначасова адраджаў жыццё на амаль цалкам спапялёнай, разбуранай зямлі Беларусі.

 

51) Аднаўленне народнай  гаспадаркі Б пасля  зак ВАВ.

Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы. Аднаўленне эканомікі пачыналася адразу пасля вызвалення.

Галоўнымі напрамкамі прамысловага развіцця пасляваеннай Беларусі з’явіўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў.

Пасляваеннае  машынабудаванне характарызуецца  не толькі адраджэннем старых, але і стварэннем шэрагу новых яе галін.

Машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі.

У ходзе пасляваеннага  аднаўлення і развіцця прамысловасці  рэспубліка павінна была рашыць вялікую  задачу падрыхтоўкі кадраў для вытворчасці.

Аднаўленне і  развіццё галін цяжкай прамысловасці  падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці  прадметаў спажывання.

Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць.

Вялікая праца  вялася ва ўсіх абласцях рэспублікі па аднаўленню харчовых, мясамалочных і іншых прадпрыемстваў, якія выраблялі прадукты харчавання.

Высокімі тэмпамі  ішло аднаўленне і развіццё прамысловасці  ў заходніх раёнах Беларусі.

Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы.

Былі прыняты  меры па матэрыяльна-тэхнічнаму ўмацаванню сельскай гаспадаркі.

У калгасах і  саўгасах аднаўляліся пасяўныя плошчы, павялічваліся ўраджайнасць, пагалоўе жывёлы, паляпшалася арганізацыя  працы.

Хуткае аднаўленне і развіццё прамысловасці, некаторыя  поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі далі магчымасць некалькі палепшыць становішча насельніцтва, хаця жыццё большасці людзей было вельмі цяжкімю.

У цэлым жа складалася эканоміка, дазволіўшая БССР заняць у далейшым значнае месца ў  сістэме агульнасаюзнага падзелу  працы, стварыліся ўмовы для ўсебаковага  развіцця рэспублікі.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"