Шпаргалка по "Истории"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Октября 2011 в 11:47, шпаргалка

Описание работы

56вопросов и краткие ответы к ним

Файлы: 1 файл

Шпоры.doc

— 356.50 Кб (Скачать файл)

3) сялянская  гаспадарка пачала ўцягвацца  ў рыначныя адносіны;

З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк.

З аднаўленнем  гаспадаркі вяртаецца паншчына і  павялічваюцца павіннасці.

Яшчэ адным  саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. Саслоўе мяшчан павялічвалася  за кошт вольных сялян, уцекачоў і  прыгонных.

Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады.

Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга  пласта і беднаты.

Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і  гандаль.

У той час  пачынаюць стварацца ўласныя  карпарацыі рамеснікаў – цэхі.

Пашыраўся гандаль  як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы.

У 1784 г. было завершана  будаўніцтва канала Агінскага, які  злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.

Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.

 

15)Сацыяльна-эканамічнае  становішча беларускіх  зямель у другой  палове XVI-XVIII ст.

Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі пражывала 1 800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да трох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі. Найбольш буйнымі былі магнаты. Яны складалі сенатарскае саслоўе і валодалі ў большасцю сялянскіх гаспадарак.

Самай шматлікай  была група дробнай шляхты, але  ў яе руках былі толькі 28% сялянскіх  гаспадарак.

У сярэдзіне XVI ст. шляхта, як ваенна-служылае саслоўе, пачынае  разлагацца знутры: шукала багацця  праз рамяство і гандаль. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціч, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за гандаль ці шынкарства.

Самым шматлікім  саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Аграрная перабудова гаспадаркі была вызначана каралём у 1557 г. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты.

У выніку рэформы  адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Пасля рэформы сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, сяляне-слугі.

У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:

1) Была разбурана  сялянская абшчына ў Цэнтральнай  і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;

2) змяніліся  катэгорыі сялян, іх прававое  і эканамічнае становішча;

3) сялянская  гаспадарка пачала ўцягвацца  ў рыначныя адносіны;

З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад  Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк.

З аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасці.

Яшчэ адным  саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. Саслоўе мяшчан павялічвалася  за кошт вольных сялян, уцекачоў і  прыгонных.

Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады.

Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга  пласта і беднаты.

Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і  гандаль.

У той час  пачынаюць стварацца ўласныя  карпарацыі рамеснікаў – цэхі.

Пашыраўся гандаль  як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы.

У 1784 г. было завершана  будаўніцтва канала Агінскага, які  злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.

Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.

 

16)Барацьба  беларускага народа  супраць феадальнага  прыгнету і польска-каталіцкай  экспансіі. Сялянскія  і гарадскія паўстанні.

На шляху рэлігійнай еднасці народаў Рэчы Паспалітай было шмат перашкод. Па-першае, да сярэдзіны XVI стагоддзя насельніцтва Польшчы і ВКЛ мела розныя веравызнанні. У Польшчы пануючай рэлігіяй быў каталіцызм, а ў ВКЛ – праваслаўе  і пратэстантызм. Па-другое, каталіцызм і праваслаўе перажывалі крызіс. Па-трэцяе, былі вельмі складаныя рэлігійныя абставіны.

Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва.

Рэфармацыя –  грамадска-палітычны і рэлігійны  рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму.

Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы.

Найбольшае пашырэнне  ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай  Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну.

Да сярэдзіны XVII стагоддзя польскія каралі практычна  падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву.

Новы накірунак  хрысціянства – уніяцтва – быў  аформлены на Берасцейскім саборы 6–9 кастрычніка 1596 года. Ён прадугледжваў захаванне праваслаўнай абраднасці, царкоўна-славянскай мовы ў набажэнстве, але прызнаваў вяршэнства папы рымскага, каталіцкае веравучэнне.

Але замест спакою унія стала крыніцай раздораў. На сеймах паміж праваслаўнымі і уніятамі адбываліся вострыя спрэчкі. Адной з форм рэлігійнай барацьбы была адміністрацыйная барацьба: закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача іх і манастыроў уніятам.

Па Беларусі пракацілася хваля антыуніяцкіх выступленняў. З пачатку XVII стагоддзя  ўсё большую вагу пачынаюць набываць казакі. Яны пачынаюць бараніць пакрыўджаную царкву. У 1648 годзе на барацьбу з прыгнятальнікамі ўзнялося запарожскае казацтва на чале з Б.Хмяльніцкім, галоўнае патрабаванне паўстання – ліквідацыя уніяцкай царквы.

У XVII–XVIII ст. на Беларусі ўзмацнілася дзейнасць каталіцкіх манаскіх ордэнаў. Яны праводзілі гвалтоўнае акаталічванне беларускага насельніцтва. Абаронцамі праваслаўя становяцца праваслаўныя брацтвы, якія ўзніклі ў XVI ст. Галоўны напрамак іх дзейнасці – захаванне чысціні праваслаўнага вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання.

Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.

 

17) Берасцейская царкоўная  унія: яе прычыны,  значэнні і вынікі.

Некаторых мясцовых праваслаўных лідэраў  прывабіў сваёй жыццяздольнасцю каталіцкі захад. Яны ўбачылі шлях да пераадолення духоўнага крызісу ў заключэнні уніі з Рымам. Гэты шлях быў рэалізаваны ў выглядзе Берасцейскай уніі.

Новы накірунак  хрысціянства – уніяцтва – быў аформлены на Берасцейскім саборы 1596 года. Ён прадугледжваў захаванне праваслаўнай абраднасці, царкоўна-славянскай мовы ў набажэнстве, але прызнаваў вяршэнства папы рымскага, каталіцкае веравучэнне.

Але замест спакою унія стала крыніцай раздораў. Першы напрамак рэлігійнай барацьбы – гэта пачатак літаратурна-багаслоўскай палемікі. Другім напрамкам была парламенцкая барацьба. На сеймах паміж праваслаўнымі і уніятамі адбываліся вострыя спрэчкі. Трэцяй формай рэлігійнай барацьбы была адміністрацыйная барацьба: закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача іх і манастыроў уніятам.

Па Беларусі пракацілася хваля антыуніяцкіх выступленняў. З пачатку XVII стагоддзя  ўсё большую вагу пачынаюць набываць казакі. Яны пачынаюць бараніць пакрыўджаную царкву. У 1648 годзе на барацьбу з прыгнятальнікамі ўзнялося запарожскае казацтва на чале з Б.Хмяльніцкім, галоўнае патрабаванне паўстання – ліквідацыя уніяцкай царквы.

У XVII–XVIII ст. на Беларусі ўзмацнілася дзейнасць  каталіцкіх манаскіх. Яны праводзілі гвалтоўнае акаталічванне беларускага насельніцтва. Абаронцамі праваслаўя становяцца праваслаўныя брацтвы, якія ўзніклі ў XVI ст. Галоўны напрамак іх дзейнасці – захаванне чысціні праваслаўнага вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання.

Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.

 

18) Асноўныя этапы  і асаблівасці  беларускай культуры  Адраджэння. Ф. Скарына.

У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI – XVIII ст. можна  выдзеліць тры перыяды:

1) другая палова XVI ст. – рэфармацыйна-гуманістычны  рух;

2) канец XVI –  першая палова XVII ст. – эпоха контррэфармацыі  і ўсталявання барока;

3) другая палова XVII – XVIII ст. – панаванне ў мастацтве  стылю барока і пачатак стылю  класіцызму.

Асвета  і кнігадрукаванне. На тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца найбольш перадавыя для свайго часу пратэстанцкія і брацкія школы. У школах вывучаліся гуманітарныя навукі – лацінская, грэчаская, польская, нямецкая мовы, рыторыка, гісторыя, правазнаўства, матэматыка, фізіка.

У канцы XVI – першай палове XVII ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы. Яны з’яўляліся і цэнтрамі кнігадрукавання.

У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ.

Бібліятэчная  і архіўная справа. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з’яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. У бібліятэцы захоўваліся таксама рэдкія рукапісы. Сярод іх – Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 617 каляровымі малюнкамі.

Больш за 6 тыс. рэдкіх кніг, старажытных рукапісаў, геаграфічных карт Беларусі, Літвы і Польшчы  знаходзіліся ў Шчорсах, у маёнтку  магната Храптовіча.

У Нясвіжскім замку знаходзіўся і архіў, у якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў і іншых дакументаў. Гэтыя матэрыялы былі сабраны з 1551 г., калі Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў Нясвіжы т. зв. Літоўскай метрыкі – дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага.

Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.

Тэатр і музыка. Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек – батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах.

Выяўленчае  мастацтва. У беларускім жывапісе акрэсліліся два напрамкі. Першы – мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі – жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. ца новаму стылю ў выяўленчым мастацтве – класіцызму.

Архітэктура. У XVI – першай палове XVII ст. працягвалася стварэнне абарончых і культавых збудаванняў у стыле барока. Беларускі феадальны горад, як і раней, меў тыповую забудову: умацаваны замак – рэзідэнцыя феадала і размешчаны вакол замка гандлёва – рамесны пасад пад аховай замкавых.

Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 г. – каля 1551 г.).

Ф. Скарына аснаваў  друкарню. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку  першая кніга “Псалтыр”. Першадрукар  выдаў пераважную частку Старого  Запавету Бібліі, прычым выбраў найбольш важныя кнігі.

У 1520 г. Скарына  пераехаў у Вільню, дзе ў 1522 г. выйшла ў свет зборнік рэлігійных і свецкіх  твораў. Зборнік был больш даступным  шырокаму колу насельніцтва.

Ф. Скарына выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага  жанру – прадмоў. Яны змяшчалі ў сабе кароткі змест твора. Ф. Скарына ўнёс уклад у распрацоўку беларускай літаратурнай мовы.

 

19) Рэфармацыя і контррэфармацыя  на беларусі. Грамадска-палітычная  і філасоўская  думка.

Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. На глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі прарасла Аармацыя.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"