Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Января 2015 в 18:30, реферат

Описание работы

Завяршылася ХХ ст., якое стала перыядам глыбокіх перамен у свеце. Гэта было супярэчлівае стагоддзе: яно азнаменавалася, з аднаго боку, перамогай розуму, а з другога – жахамі дзвюх сусветных войнаў. Аднак чалавецтва не адмовілася ад вайны, як сродку вырашэння міждзяржаўных праблем. І ў ХХІ ст. у розных рэгіёнах планеты ўспыхваюць лакальныя канфлікты, якія падаграюцца прыхільнікамі тых ці іншых рэжымаў.

Содержание работы

Уводзіны ………………………………………………………

Глава 1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны…………………3

Глава 2. Акупацыйны рэжым. Калабаранты…………………..10

Глава 3. Партызанскі рух……………………………………..17

Глава 4. Вызваленне Беларусі і Еўропы……………………..27

Заключэнне…………………………………………………….

Літаратура…………………………………………………….35

Файлы: 1 файл

Вял_Айч_в.doc

— 766.50 Кб (Скачать файл)

Папаўненне партызанскіх фарміраванняў узмацнілася ў сувязі з мабілізацыяй беларускай моладзі на работы ў Германію. Так. у адпаведнасці з дырэктывай, атрыманай 11 сакавіка 1943 г., было запатрабавана каля 1 млн. жанчын і мужчын з акупіраваных усходніх абласцей. Доля Беларусі ў пазначаных пастаўках павінна была складаць каля 1000 чалавек штодзённа. Дзесяткі тысяч маладых людзей, ратуючыся ад гвалтоўнага ўгону ў Германію, ішлі ў партызаны. У лістападзе 1943 г., згодна з дадзенымі БШПР, колькасць партызан складала ўжо 122 тыс. чалавек.

Узмацненне партызанскага руху на Беларусі, якое адбылося ў  1943 г., дазволіла народным мсціўцам рэспублікі перайсці да правядзення шырокамаштабных баявых аперацый супраць нямецкіх акупантаў, такіх як, напрыклад, "Рэйкавая вайна". Аперацыя праводзілася партызанамі Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Ленінградскай, Калінінскай, Смаленскай і Арлоўскай абласцей. Галоўнай яе задачай было разбурэнне чыгуначных камунікацый у тыле праціўніка напярэдадні наступальных аперацый Чырвонай Арміі. Распрацаваў аперацыю "Рэйкавая вайна" Цэнтральны штаб партызанскага руху. На Беларусі "Рэйкавая вайна" праводзілася ў тры этапы. Першы этап пачаўся ў ноч на 3 жніўня 1943 г. і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г. Асноўная мэта аперацыі  садзейнічаць контрнаступленню Чырвонай Арміі пад Курскам. У вызначаны час 74 тыс. партызан Беларусі нанеслі мноства магутных удараў па чыгуначных камунікацыях праціўніка. У выніку былі поўнасцю выведзены са строю чыгуначныя лініі ў раёне Бабруйска, Жлобін-Калінкавічы, Цімкавічы-Асіповічы; чыгунка на ўчастках ПолацкМаладзечна не дзейнічала 15 дзён, Мінск-Маладзечна   10 дзён, на лініях Магілёў-Крычаў, Магілёў-Жлобін рух быў спынены на працягу ўсяго жніўня. За час першага этапа партызаны Беларусі пусцілі пад адхон 833 варожыя эшалоны і 3 бронепаязды, узарвалі 184 чыгуначныя масты і 556 мастоў на аўтамабільных дарогах, знішчылі 1429 аўтамашын і тэлефонна-тэлеграфных ліній працягласцю 392 кіламетры. Правялі шэраг паспяховых аперацый па разгрому варожых гарнізонаў.

Другі этап "рэйкавай вайны" пад умоўнай назвай "Канцэрт" праводзіўся з 19 верасня да пачатку лістапада 1943 г. За гэты прамежак часу партызаны падарвалі 90 тыс. чыгуначных рэек, 1041 эшалон, 72 чыгуначныя масты. У выніку праціўнік, нягледзячы на складанае становішча на савецкагерманскім фронце, быў вымушаны падвоіць колькасць войскаў на Беларусі для аховы стратэгічных камунікацый свайго тылу.

Трэці этап "рэйкавай вайны" быў распачаты ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., незадоўга да правядзення савецкімі войскамі аперацыі "Баграціён". На гэтым этапе партызаны Беларусі непасрэдна ўзаемадзейнічалі з наступаючымі войскамі Чырвонай Арміі. У ходзе аперацыі яны падарвалі 61 тыс. рэек (у першы дзень 40 775). знішчылі 8 чыгуначных мастоў. Былі поўнасцю выведзены са строю асноўныя чыгуначныя лініі, часткова паралізаваны варожыя перавозкі амаль па ўсіх дарогах Беларусі.

Аперацыя "Рэйкавая вайна" дапамагла разграміць фашысцкія войскі на розных участках фронту ў 1943-1944 гг.

Значную работу па пераўтварэнню партызанскага руху ў масавую народную вайну супраць іншаземнага нашэсця выканалі падпольныя органы кампартыі рэспублікі, якія карысталіся аўтарытэтам сярод насельніцтва Беларусі. У тыле ворага ў гады вайны выдавалася каля 170 падпольных газет, тыраж якіх налічваў мільёны экзэмпляраў. За гады вайны было выдадзена і распаўсюджана 28,5 млн. лістовак. Падпольны савецкі друк заклікаў да ўзброенай барацьбы супраць акупантаў. Ён выклікаў у насельніцтва рэспублікі не толькі інфармацыйную цікавасць, але і знаходзіў належны практычны водгук.

444 тыс. партызан і падполыпчыкаў  дзейнічалі на Беларусі. Але гэта  далёка не адлюстроўвае ўсяго  ўдзелу насельніцтва рэспублікі ў антыфашысцкай барацьбе. Не ўсе жадаючыя змаглі стаць байцамі партызанскіх атрадаў зза вострага недахопу зброі. Камісар Ельскага партызанскага аграда Палескай вобласці, сакратар падпольнага райкома партыі 3. Я. Чарнаглаз у справаздачы начальніку БШПР П.З. Калініну ад 15 красавіка 1943 г. падкрэсліваў: "...Кожны дзень у партызанскі атрад прыходзяць людзі  просяць узяць іх у атрад, але зза адсутнасці зброі мы іх накіроўваем назад дадому, і яны вымушаны ісці ў партызанскія атрады Украінскай ССР, каторыя знаходзяцца на тэрыторыі нашай вобласці (атрады Сабурава, Фёдарава і Мельнікава)".

У справаздачы камандавання партызанскай брыгады імя Варашылава, якая дзейнічала на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці, паведамлялася: "...Пры наяўнасці зброі асабісты састаў брыгады мог бы быць у 45 разоў большым, чым існуючы".

На тэрыторыі Заходняй Беларусі партызанскі рух быў менш інтэнсіўным, чым ва ўсходніх рэгіёнах рэспублікі. Фарміраванне антыфашысцкага руху там ішло больш марудна. Яно пачалося са стварэння падпольных арганізацый, якія займаліся падборам кадраў і падрыхтоўкай матэрыяльнатэхнічнай базы для далейшага разгортвання партызанскай барацьбы. Ядро антыфашысцкага падполля складалі ўдзельнікі нацыянальнавызваленчага руху Заходняй Беларусі, з ліку членаў КПЗБ, КСМЗБ, і савецкія вайскоўцыакружэнцы.

Летам 1942 г. Брэсцкая абласная падпольная антыфашысцкая арганізацыя стварыла 7 партызанскіх атрадаў у Бярозаўскім, Брэсцкім, Камянецкім, Косаўскім, Пружанскім і Ружанскім раёнах. У пачатку 1943 г. склад гэтых атрадаў налічваў 1400 чалавек. У пачатку 1943 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала 56,7 тыс. партызан, у заходніх жа раёнах рэспублікі, якія да 1939 г. знаходзіліся ў складзе Польшчы, іх налічвалася каля 11 тыс. чалавек.

Істотныя складанасці і цяжкасці беларускаму партызанскаму руху стварала на абшарах Заходняй Беларусі дзейнасць польскага падполля Арміі Краёвай (АК).

Польскія падпольныя арганізацыі нацыяналістычнага характару пачалі стварацца прадстаўнікамі эміграцыйнага ўра да Другой Рэчы Паспалітай, у тым ліку і на тэрыторыі Заходняй Беларусі, ужо восенню 1939 г. Самай вялікай і ўплывовай сярод іх быў Саюз узброенай барацьбы. Гэта арганізацыя стала ядром польскай ваеннай арганізацыі Арміі Краёвай, утворанай у лютым 1942 г. Галоўнай мэтай АК было адраджэнне незалежнай польскай дзяржавы ў межах 1939 г. Таму значныя сілы АК праводзілі свае ўзброеныя акцыі на Беларусі як супраць нямецкіх акупантаў і мясцовых беларускіх калабарацыяністаў, так і супраць савецкіх партызан і падполынчыкаў, асабліва пасля разрыву ў красавіку 1943 г. адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам у Лондане. За асеннелетні перыяд 1943-1944 гг. атрады Навагрудскай акругі АК правялі 81 аперацыю супраць беларускіх партызан. Асаблівай актыўнасцю адрознівалася Стаўбцоўскае злучэнне пад камандаваннем А. Пільха, якое за адзначаны вышэй час правяло 32 аперацыі і ніводнай супраць немцаў. Пры гэтым размова ідзе не толькі аб дробных сутычках беларускіх партызан і АК, але і аб баявых дзеяннях, у якіх удзельнічалі сотні байцоў з абодвух бакоў. Так, 8 мая 1944 г. каля в. Целяшэвічы Дзяржынскага раёна адбылося ўзброенае сутыкненне асноўных сіл Стаўбцоўскага злучэння АК і некалькіх атрадаў партызанскай брыгады імя I. Сталіна, у якім прымалі ўдзел 500 чалавек злучэння Арміі Краёвай і 200 беларускіх партызан. У выніку польскі бок страціў 40 чалавек забітымі і столькі ж параненымі, не абышлося без страт і ў беларускіх партызан.

Адначасова з разгортваннем барацьбы супраць беларускіх партызан па ініцыятыве польскага боку з канца 1943 г. пачалося супрацоўніцтва камандавання атрадаў АК з германскімі акупацыйнымі ўладамі. Яно праявілася ў прыпыненні распачатага ў 1942 г. нямецкімі акупацыйнымі ўладамі антыпольскага палітычнага курсу на Беларусі, у забеспячэнні зброяй і амуніцыяй злучэнняў АК. Атрыманыя зброя і амуніцыя ішлі ў распараджэнне камандуючага Навагрудскай акругі АК падпалкоўніка Я. Праўдзіча-Шласкага. Ёсць матэрыялы, якія сведчаць і аб супрацоўніцтве АК з германскімі ўладамі на тэрыторыі Вілейскай вобласці.

Напярэдадні ажыццяўлення Чырвонай Арміяй аперацыі "Баграціён" у чэрвені 1944 г. узброеныя фарміраванні Арміі Краёвай на тэрыторыі Заходняй Беларусі налічвалі каля 20 тыс. салдат і афіцэраў. Найбольш буйнымі атрадамі АК на Беларусі былі фарміраванні Навагрудскай акругі, якія аб'ядноўвалі звыш 7 тыс. чалавек асабовага складу.

У адносінах да ўсіх сацыяльных слаёў і палітычных плыняў беларускага грамадства, якія не падтрымлівалі або адкрыта выступалі супраць ідэі адраджэння польскай дзяржаўнасці ў межах 1939 г., войскі АК выкарыстоўвалі тактыку агню і зброі. Асабліва шырока гэтую тактыку атрады АК выкарыстоўвалі ў апошнія гады нямецкай акупацыі Беларусі (1943-1944), калі стала відавочным паражэнне фашысцкай Германіі. Так, у 1944 г. атрад АК спаліў вёску Лукашы Заслаўскага раёна Мінскай вобласці разам з жыхарамі. 24 і 25 лютага 1944 г. былі знішчаны вёскі Турэйск і Забор'е Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці.

Легіянерамі Стаўбцоўскага злучэння АК,  піша ў мемуарах А. Пільх,  са снежня 1943 г. да канца чэрвеня 1944 г. было забіта каля 6 тыс. бальшавікоў, гэта значыць сваякоў савецкіх партызан і прадстаўнікоў нацыянальна свядомай беларускай інтэлігенцыі, галоўным чынам, старых, жанчын, дзяцей. Такое ж назіралася і на тэрыторыі Лідскай акругі, дзе за люты-красавік 1944 г. ад рук польскага падполля Арміі Краёвай загінула некалькі тысяч чалавек.

Не спынялася дзейнасць АК нават і перад забойствам праваслаўных беларускіх святароў. Па ініцыятыве вядомага беларускага дзеяча протаіерэя, настаяцеля прыхода ў Крэве Міхаіла Леванчука была адчынена беларуская школа, дзе настаўнікамі былі яго дачка і пляменніца. Патрыятычная дзейнасць айца Міхаіла выклікала злосць у падпольшчыкаў АК. Яны неаднойчы папярэджвалі і нават пагражалі. У адзін з вечароў 1943 г. атрад АК акружыў яго дом. На вачах родных святара М. Леванчука застрэлілі, а потым забілі яго дачку і пляменніцу.

Узброеныя акцыі фарміраванняў Арміі Краёвай на Беларусі падчас нямецкай акупацыі Беларусі былі накіраваны супраць патрыятычна настроенага карэннага насельніцтва. Ахвярамі дзейнасці польскага нацыяналістычнага падполля на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны сталі 10 тыс. грамадзян БССР. У асноўным гэта былі мірныя жыхары, партызанскія сем'і, прадстаўнікі нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі.

ЦК КП(б)Б і БШПР прынялі рашэнне аб узмацненні партызанскіх фарміраванняў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Восенню 1943 г. туды было перакінута з усходніх і цэнтральных раёнаў рэспублікі 9 партызанскіх брыгад і 10 асобных атрадаў, што ўзмацніла сілы беларускіх партызан. Іх колькасць узрасла з 11,1 тыс. да 36,8 тыс. чалавек.

Акрамя ўзброенай барацьбы партызан і падпольшчыкаў, назіраліся і іншыя формы супраціўлення насельніцтва варожаму нашэсцю. Найбольш распаўсюджанай з іх была такая форма супраціўлення як сабатаж гаспадарчых мерапрыемстваў акупацыйных уладаў. Германскія ўлады кваліфікавалі сабатаж як правядзенне дыверсіі. Так, у загадзе Прапойскай раённай управы Магілёўскай вобласці ад 21 ліпеня 1942 г. паведамлялася: "За апошні час зусім прыпынілася паступленне яек, малака і іншых прадуктаў харчавання, амаль ад усіх валасцей раёна, не гаворачы аб рабочай і цяглавай сіле, неабходнай для будаўніцтва ў Прапойску". Аб гэтай з'яве сведчыць і загад № 21 ад 27 студзеня 1943 г. Чачэрскай раённай управы Гомельскай вобласці: "Нягледзячы на неаднаразовыя распараджэнні раённага ўпраўлення і мясцовай камендатуры аб выкананні плана лесанарыхтовак і лесавывазак, гаварылася ў ім,  даведзены да насельніцтва план выконваецца зусім нездавальняюча. 3 Залескай, Бердыжскай валасцей на працягу шасці дзён (з 18 па 23 студзеня 1943 г.) не выслана ніводнага лесаруба і ніводнай падводы на лесанарыхтоўкі і лесавывазкі. 3 Глыбоцкай воласці 19, 22, 23 студзеня не было выслана ніводнага лесаруба на работу. Астатнія воласці раёна выслалі за гэты перыяд усяго толькі 10 працэнтаў рабочай і гужавой сілы на выкананне плана лесанарыхтовак і лесавывазак, што з'яўляецца відавочным злачынствам, якое пагражае невыкананнем ваеннага задання..." I такіх прыкладаў на акупіраванай праціўнікам тэрыторыі Беларусі было шмат.

Партызаны і падпольшчыкі Беларусі сваёй дзейнасцю ў гады Другой сусветнай вайны нанеслі нямецкім акупантам значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы, дэмаралізавалі дзейнасць варожага тылу, чым істотна паспрыялі поспеху Чырвонай Арміі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. За гераізм і адвагу каля 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, 88 з іх прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Асаблівай старонкай гісторыі Другой сусветнай вайны з'яўляецца ўдзел нашых суайчыннікаў у антыфашысцкай барацьбе, якая разгарнулася ў Еўропе. 3 пачатку Вялікай Айчыннай вайны складвалася польскасавецкае супрацоўніцтва. У адпаведнасці з ваенным пагадненнем ад 14 жніўня 1941 г. паміж СССР і Польшчай прадугледжвалася стварэнне на тэрыторыі СССР польскай арміі. 3 канца жніўня 1941 г. пачалася практычная рэалізацыя пагаднення. Камандуючым арміі польскі эмігранцкі ўрад прызначыў генерала У.Андэрса. Першапачаткова планавалася стварыць 30-тысячную польскую армію, аднак добраахвотнікаў з'явілася значна больш. У сакавіку 1942 г. польская армія ў СССР налічвала звыш 75 тыс. салдат і афіцэраў, з якіх каля 10% былі ўраджэнцамі Заходняй Беларусі. Цікава, што ў складзе польскай арміі, якая была сфарміравана ў СССР у 1943-1944 гг. пад камандаваннем генерала 3. Берлінга, колькасць нашых суайчыннікаў была амаль такой самай.

Са згоды Савецкага ўрада польская армія генерала Андэрса была эвакуіравана ў 1942 г. у паўднёвыя раёны Ірана і Ірака. У чэрвені 1943 г. з яе складу быў вылучаны 2-гі корпус для ўдзелу ў баявых аперацыях саюзных войскаў. Значную частку гэтага злучэння складалі ўраджэнцы Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Польскі корпус у складзе 8-й брытанскай арміі вызначыўся ў Італіі ў бітве за Монтэ-Касіна. У гэтай бітве вырашаўся лёс наступлення англаамерыканскіх войскаў на Рым. Баявая аперацыя пачалася 17 студзеня, а завяршылася 1 мая 1944 г., калі салдаты 2-га польскага корпуса прарвалі нямецкую абарону, так званую "Лінію Густава", і авалодалі цэнтрам варожага супраціўлення  горным кляштарам Монтэ-Касіна. У час наступлення корпуса вызначылася вялікая колькасць беларусаў (I. Буглак, Р. Буслак, I. Віршыч, С. Голуб, I. Драчынскі, Т. Купрыян, Б. Пачыкоўскі, У. Пашкоўскі, I. Станкевіч, П. Сыч, А. Цаюн, У. Юргілевіч, С. Янкоўскі). Многія з іх атрымалі высокія брытанскія і польскія баявыя ўзнагароды. Поспех 2-га польскага корпуса пад Монтэ-Касіна быў аплачаны вялікай крывёю. Ён страціў 70% асабовага складу.

У гады Вялікай Айчаннай вайны дзесяткі тысяч нашых землякоў апынуліся ў нямецкім палоне ці былі вывезены ў акупіраваныя германскімі войскамі краіны Еўропы. Многія з іх збеглі з палону і працягвалі барацьбу супраць фашызму ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Яны змагаліся ў антыфашысцкіх атрадах Італіі, Францыі, Югаславіі, Славакіі, Чэхіі і Польшчы. Дзесяткі ўраджэнцаў Беларусі былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі гэтых краін. Так, у дэпартаменце Марбіян у Францыі ў французскім Супраціўленні змагаўся ўраджэнец Магілёўшчыны лейтэнант Ф. Кажамякін. Пасмяротна ён быў адзначаны вышэйшай узнагародай Францыі ордэнам Ганаровага легіёна.

Информация о работе Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне