Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Января 2015 в 18:30, реферат

Описание работы

Завяршылася ХХ ст., якое стала перыядам глыбокіх перамен у свеце. Гэта было супярэчлівае стагоддзе: яно азнаменавалася, з аднаго боку, перамогай розуму, а з другога – жахамі дзвюх сусветных войнаў. Аднак чалавецтва не адмовілася ад вайны, як сродку вырашэння міждзяржаўных праблем. І ў ХХІ ст. у розных рэгіёнах планеты ўспыхваюць лакальныя канфлікты, якія падаграюцца прыхільнікамі тых ці іншых рэжымаў.

Содержание работы

Уводзіны ………………………………………………………

Глава 1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны…………………3

Глава 2. Акупацыйны рэжым. Калабаранты…………………..10

Глава 3. Партызанскі рух……………………………………..17

Глава 4. Вызваленне Беларусі і Еўропы……………………..27

Заключэнне…………………………………………………….

Літаратура…………………………………………………….35

Файлы: 1 файл

Вял_Айч_в.doc

— 766.50 Кб (Скачать файл)

На шэрагу ўчасткаў Брэсцкага накірунку, дзе дыслацыраваліся войскі 4-й арміі (камандуючы генералмаёр А.А. Карабкоў), нямецкія войскі таксама сустрэлі ўпартае супраціўленне. Асабліва жорсткія баі вяліся ў раёне Брэсцкай крэпасці. Колькасць абаронцаў крэпасці, што на доўгі час прыкавала 45-ю, 31-ю і 34-ю нямецкія пяхотныя і 2-ю танкавую дывізіі, складала ўсяго каля 4 тыс. байцоў. Праціўнік меў амаль у дзесяць разоў большую перавагу. Гарнізон крэпасці з першых гадзін вайны змагаўся ў поўным акружэнні. Баі ў Брэсцкай крэпасці працягваліся да канца ліпеня 1941 г.

Мужна змагаліся з ворагам пагранічнікі. Яны з гонарам выканалі свой воінскі абавязак. Прыклады гераізму паказалі абаронцы мяжы з 17-га Брэсцкага пагранатрада. Да канца стаялі байцы 86-га Аўгустоўскага, 87-га Ломжынскага і 88-га Шапятоўскага пагранатрадаў. Гераічна змагаліся пагранічнікі заставы пад камандаваннем лейтэнанта В.М. Усава. Яны 10 гадзін вялі няроўны бой з пераважаючымі сіламі праціўніка.

I ўсё ж, нягледзячы на ўпартае супраціўленне часцей Заходняга фронту, войскі вермахта за два дні прасунуліся ў глыб тэрыторыі Беларусі больш чым на 100 кіламетраў.

У першыя дні вайны быў дапушчаны стратэгічны пралік савецкага ваеннага камандавання. На Беластоцкім выступе было сканцэнтравана 26 савецкіх дывізій, у тым ліку 8 танкавых і 4 матарызаваных (каля 2 тыс. танкаў і 350 тыс. салдат і афіцэраў). Флангавыя ўдары германскіх войскаў на Брэсцкім і Гродзенскім напрамках прывялі да таго, што гэтыя сілы трапілі ў аператыўнае акружэнне і амаль не паўплывалі на падзеі ў заходніх прыгранічных раёнах Беларусі ў пачатку вайны.

26 чэрвеня 1941 г. нямецкія  механізаваныя часці ўжо падступілі да сталіцы Беларусі. Пачалася бітва за Мінск. Войскі 13-й арміі (камандуючы генерал-лейтэнант П.М. Філатаў), асабліва 64-я, 108-я, 161-я стралковыя дывізіі ўтрымлівалі рубяжы да 28 чэрвеня. Гсраічна змагаліся воіны 100-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генералмаёра І.М. Русіянава, якія ў баях за Мінск знішчылі больш як 100 танкаў і бронемашын праціўніка.

Аднак становішча абаронцаў Мінска пагаршалася. 3 паўднёвага захаду да сталіцы прарваўся 47-мы матарызаваны корпус з групы Гудэрыяна. 28 чэрвеня для войскаў 13-й арміі ўзнікла пагроза акружэння. Адзіным рашэннем у гэтых умовах быў адвод войскаў арміі на Усходнім напрамку. Лёс Мінска ў ваеннастратэгічных адносінах быў вырашаны, хаця баі ў горадзе і яго прыгарадах працягваліся яшчэ некалькі дзён.

Трагічнай была абстаноўка і ў самім Мінску ў час яго абароны. На горад часта налятала нямецкая авіяцыя, усё навокал гарэла. Эвакуацыя з горада не праводзілася, кожны ратаваўся як мог. 24 чэрвеня штаб Заходняга фронту, кіраўнікі кампартыі і ўрада рэспублікі накіраваліся ў г. Магілёў. Аб тым, наколькі спешным быў ад'езд, сведчыць той факт, што не эвакуіравалі нават архіў Савета Народных Камісараў БССР, а Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Н.Я. Наталевіч у спешцы не паспеў забраць са свайго сейфа спіскі членаў урада, кіруючых работнікаў Вярхоўнага Савета, ЦК ЛКСМБ з указаннем хатніх адрасоў і пералічэннем членаў іх сем'яў. Гэтыя дакументы каштавалі жыццяў многіх людзей.

Са стратай Мінска ў акружэнне трапілі войскі 3-й, 4-й, 10-й і значная частка сіл 13-й савецкіх армій. Па звестках нямецкага камандавання ў аперацыях пад Беластокам, Брэстам і Мінскам часці вермахта захапілі ў палон 330 тыс. ваеннаслужачых, больш за 3000 гармат і 3332 танкі, а таксама шмат боепрыпасаў і вайсковай маёмасці. У выніку гэтага баяздольнасць Заходняга фронту істотна паменшылася.

Між тым праціўнік працягваў тараніць танкавымі клінамі савецкую абарону на асобных участках фронту. Але з кожным днём супраціўленне Чырвонай Арміі ўзмацнялася, і павялічваліся страты вермахта. Нягледзячы на тое, што германскія войскі акружылі савецкую групоўку каля Мінска, спроба з ходу фарсіраваць водны рубеж на Бярэзіне і выйсці Да Дняпра не завяршылася поспехам. Баі ў раёне Барысава ішлі тры дні, і толькі 1 ліпеня часці 47-га германскага танка вага корпуса змаглі авалодаць пераправай І прарвацца на ўсходні бераг Бярэзіны.

Упарта абараняліся часці 47-га стралковага корпуса пад камандаваннем генерал-маёра С.І. Паветкіна і 4-га паветранадэсантнага корпуса генералмаёра А.С. Жадава ў раёне Бабруйска. Баі на Бярэзіне далі магчымасць замарудзіць тэмпы руху нямецкіх дывізій. Гэта дазволіла заняць баявыя рубяжы савецкім дывізіям, падцягнутым на лінію Дняпра з цэнтральных раёнаў краіны.

Вельмі напружаныя баі вяліся на Смаленскім накірунку. 12-16 ліпеня цяжкія баі за Оршу вялі войскі 18-й (камандзір палкоўнік П.К. Жывалёў) і 73-й (камандзір палкоўнік А.І. Акімаў) стралковых дывізій са складу 20-й арміі Заходняга фронту, а таксама знішчальны батальён з ліку 1200 мясцовых жыхароў. Пад Оршай 14 ліпеня ўпершыню нанесла ўдар па ворагу батарэя рэактыўных установак ("кацюш") пад камандаваннем капітана І.А. Флёрава.

3 3 па 26 ліпеня савецкія  войскі гераічна абаранялі Магілёў. Каб хутчэй захапіць горад, праціўнік сканцэнтраваў тут 4 пяхотныя і 1 танкавую дывізіі, матарызаваны полк СС "Вялікая Германія" і іншыя вайсковыя фарміраванні. Ім супрацьстаялі часці 61-га стралковага корпуса (камандзір генералмаёр Ф.А. Бакунін) і байцы народнага апалчэння. Толькі воінамі 172-й дывізіі (камандзір генералмаёр М.Ц. Раманаў) за 10 дзён баявых дзеянняў было знішчана 179 танкаў і бронетранспарцёраў, каля 4 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка. У гэты ж час кровапралітныя баі ішлі на подступах да Віцебска і Гомеля.

Разам з воінамі Чырвонай Арміі на беларускай зямлі супраць захопнікаў змагаліся і дзесяткі тысяч мясцовых жыхароў. На тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Палескай абласцей было створана болыл як 200 фарміраванняў народнага апалчэння, якое налічвала 33 тыс. чалавек і 78 знішчальных батальёнаў колькасцю 13 067 чалавек. Гомель абаранялі 6700 апалчэнцаў і 19 знішчальных батальёнаў колькасцю 2643 байцы. Потым частка з іх адышла з часцямі Чырвонай Арміі, на базе некаторых былі створаны партызанскія атрады.

Адначасова з абарончымі баямі камандаванне Чырвонай Арміі летам 1941 г. правяло шэраг наступальных аперацый. 3 мэтай умацавання сваіх пазіцый на рубяжы рэк Заходняя Дзвіна-Днепр 6 ліпеня 1941 г. войскі 20-й арміі (камандуючы генерал-лейтэнант П.А. Курачкін) сіламі 5-га і 7-га механізаваных корпусаў нанеслі контрудар у напрамку Сянно-Лепель. Адбылася буйнейшая танкавая бітва з пачатку Другой сусветнай вайны, у якой з абодвух бакоў удзельнічала болыл як 1500 танкаў і бронемашын. Праціўнік быў адкінуты ў напрамку Лепеля на 3040 кіламетраў. Нягледзячы на тое, што германскія войскі панеслі тут значныя страты, савецкім войскам дасягнуць пастаўленай задачы ў поўным аб'ёме не ўдалося. 7-мы механізаваны корпус быў спынены войскамі 47-га нямецкага матарызаванага корпуса на подступах да Лепеля, а 5-ты савецкі корпус апынуўся ў складаных умовах аператыўнага акружэння. У ходзе цяжкіх кровапралітных баёў напрыканцы дня 10 ліпеня 1941 г. з акружэння ў раён Оршы выйшла толькі частка савецкіх войскаў, што ўдзельнічалі ў аперацыі.

Другой значнай наступальнай аперацыяй савецкіх войскаў на Беларусі летам 1941 г. з'яўляецца Рагачоўска-Жлобінская аперацыя, праведзеная войскамі 21-й арміі (камандуючы генерал-палкоўнік Ф.І. Кузняцоў). На вастрыні ўдару знаходзіўся 63-ці стралковы корпус пад камандаваннем генераллейтэнанта Л.Р. Пятроўскага. 13 ліпеня ён правёў контрудар, вызваліў гарады Рагачоў і Жлобін. Нямецкія войскі былі адкінуты на 2030 кіламетраў у напрамку Бабруйска, але ў баі загінуў генерал Пятроўскі. Контрудар войскаў 21-й арміі скаваў сілы 8 нямецкіх дывізій, што не дазволіла ім хутка фарсіраваць Днепр і выйсці на аператыўную прастору ў напрамку Рослаўль-Смаленск.

Баявыя дзеянні часцей Чырвонай Арміі, атрадаў народнага апалчэння і знішчальных батальёнаў на Беларусі выклікалі трывогу ў стаўцы вярхоўнага галоўнакамандавання Германіі.

Нямецкія войскі спынілі наступленне ў канцы ліпеня 1941 г на Смаленскім напрамку і перайшлі да ўмацавання флангаў групы армій "Цэнтр". У гэтых умовах Гомельскі напрамак набыў выключнае значэнне. Ён прыкрываў стык паміж Заходнім і Паўднёва-Заходнім франтамі. Улічваючы гэту акалічнасць, савецкае камандаванне, каб зручней кіраваць войскамі, 24 ліпеня на базе 21-й і 13-й армій стварыла Цэнтральны фронт. Камандуючым якога быў прызначаны генералпалкоўнік Ф.І. Кузняцоў.

3 самага пачатку войскі  створанага фронту апынуліся  ў цяжкіх умовах. У першай дэкадзе жніўня нямецкае камандаванне, сканцэнтраваўшы супраць войскаў фронту звыш 25 дывізій, галоўным чынам танкавых і матарызаваных, разгарнула наступленне. Баі за Гомель працягваліся амаль 20 дзён. Пад сценамі горада вермахт страціў звыш 80 тыс. сваіх салдат і афіцэраў, каля 200 танкаў і 100 самалётаў. I толькі ў ноч з 19 на 20 жніўня 1941 г. Гомель быў пакінуты савецкімі войскамі і апалчэнцамі. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецкімі войскамі.

Апраўдваючы няўдачы і страты на пачатковым этапе вайны, кіраўніцтва Савецкага Саюза на чале з Сталіным абвінаваціла ва ўсіх грахах камандаванне Заходняга фронту з яго камандуючым Д.Р. Паўлавым. Военачальнікі былі асуджаны і расстраляны.

У ходзе абарончых баёў войскі Чырвонай Арміі страцілі 1,5 млн. чалавек забітых, параненых і тых, што трапілі ў палон, а таксама 10 тыс. гармат і мінамётаў, 5 тыс. танкаў і 2 тыс. баявых самалётаў. Аднак быў нанесены адчувальны ўрон групе армій "Цэнтр". Вермахт страціў у 1941 г. на Беларусі каля 1000 танкаў і 150 тыс. ваеннаслужачых забітымі і параненымі.

Абарончыя баі ў Беларусі далі магчымасць савецкаму камандаванню разгарнуць войскі другога стратэгічнага эшалона на рубяжы рэк Заходняя Дзвіна-Днепр, дазволілі мабілізаваць непасрэдныя рэзервы краіны, каб даць адпор ворагу. Намечаныя камандаваннем вермахта тэрміны захопу Смаленска і Масквы былі сарваны.

Адначасова з ваеннымі дзеяннямі ішла інтэнсіўная работа па мабілізацыі людскіх і тэхнічных рэсурсаў рэспублікі, неабходных для барацьбы з германскімі захопнікамі. 3 першага дня вайны раённыя ваенкаматы і пункты мабілізацыі на Беларусі распачалі прызыў усіх рэзервістаў у дзеячую армію.

Звыш 27 тыс. жыхароў беларускай сталіцы з 23 па 27 чэрвеня 1941 г. папоўнілі колькасны склад 2-га і 44-га стралковых корпусаў, якія абаранялі горад. Частка з іх увайшла ў склад 1-га Мінскага палка, які быў сфарміраваны 27 чэрвеня на чыгуначнай станцыі Калодзішчы. Многія з іх загінулі, абараняючы родны горад.

Мабілізацыя прайшла на тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Палескай абласцей. У заходніх абласцях былі прызваны толькі асобныя катэгорыі камандна-палітычнага складу. Хуткі рух нямецкіх войскаў не дазволіў адпаведным чынам рэалізаваць мабілізацыйны план на ўсёй тэрыторыі рэспублікі. У ліпені-жніўні часці Чырвонай Арміі папоўніліся амаль на 500 тыс. чалавек з ліку прызваных у дзеючую армію жыхароў Беларусі.

Чырвоная Армія атрымала ад гаспадарчых прадпрыемстваў і ўстаноў Беларусі ў чэрвені-жніўні 1941 г. звыш 20 тыс. аўтамашын, каля 10 тыс. трактароў, 35 тыс. коней, 20 тыс. тон прадуктаў харчавання і фуражу. Акрамя таго, на будаўніцтве абарончых аб'ектаў працавалі каля 2 млн. жыхароў Беларусі. За кароткі прамежак часу былі створаны абарончыя рубяжы вакол Магілёва, Гомеля, Віцебска, Оршы, Быхава, а таксама на берагах Дняпра, Заходняй Дзвіны і Сожа. Так, за некалькі дзён жыхары г. Гомеля выкапалі вакол горада процітанкавы роў працягласцю звыш 25 кіламетраў. Штодзённа на будаўніцтве абарончых аб'ектаў горада працавала болей 10 тыс. гамяльчан.

У адпаведнасці з дырэктывай ЦК КП(б)Б аб арганізацыі барацьбы з варожымі дыверсантамі і парашутыстамі ад 23 чэрвеня 1941 г. пачалі ствараць знішчальныя батальёны і атрады самааховы. 15 ліпеня 1941 г. на тэрыторыі Беларусі ўжо Дзейнічала 78 знішчальных батальёнаў (13 067 чал.), 300 атра даў і груп самааховы (26 862 чал.). Аднак самаахова была недастаткова забяспечана ўзбраеннем для ўдзелу ў баявых дзеяннях супраць вайсковых фарміраванняў праціўніка.

Насельніцтва Беларусі імкнулася матэрыяльна дапамагчы абаронцам Радзімы. Летам 1941 г. на тэрыторыі рэспублікі распачаўся збор грашовых сродкаў, матэрыяльных каштоўнасцяў і прадуктаў харчавання. Напрыклад, жыхары Гомеля ўнеслі ў фонд абароны больш як 250 тыс. рублёў, 18 тон каляровых металаў. Насельніцтва Палескай вобласці да 12 жніўня 1941 г. сабрала каля 412 тыс. рублёў, а жыхары чатырох раёнаў Магілёўскай вобласці да 9 жніўня  120 тыс. рублёў.

У ліпені-жніўні 1941 г. было эвакуіравана ў тыл 1,5 млн. спецыялістаў народнай гаспадаркі і членаў іх сямей, 124 буйныя прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 37 з Віцебскай вобласці, 38  Гомельскай, 15 Магілёўскай і 19 Палескай вобласці. Сярод іх былі "Гомсельмаш", гомельскі станкабудаўнічы імя С.М. Кірава і паравозарамонтны заводы, Магілёўскі завод авіяцыйнага маторабудавання, віцебскія абутковыя фабрыкі "Прагрэс" і "Чырвоны Кастрычнік", Аршанскі льнокамбінат і іншыя. Эвакуіраваныя прадпрыемствы да вайны выраблялі 46,6% усёй электраэнергіі, 40,9% машынабудавання і металаапрацоўкі, 63,7% тэкстылю.

Эвакуіраваныя з Беларусі прадпрыемствы размяшчаліся пераважна ў Паволжы, на Урале, у Сібіры. Рабочыя, інжынернатэхнічныя работнікі на новых месцах паказвалі прыклад сапраўднага працоўнага гераізму. Ужо ў пачатку 1942 г. болыпасць эвакуіраваных беларускіх прадпрыемстваў пачалі выпуск ваеннай прадукцыі, за адзін месяц правялі мантаж абсталявання, перабудавалі тэхналогію вытворчасці і наладзілі, як, напрыклад, гомсельмашаўцы, выпуск у Чалябінскай вобласці мінамётаў. У складаных умовах беларускае сялянства праводзіла эвакуацыю матэрыяльных каштоўнасцяў. Вяскоўцы Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай і Палескай абласцей эвакуіравалі і перадалі насельніцтву звыш 750 тыс. галоў жывёлы з грамадскага сектара ўласнасці. Акрамя таго ў савецкі тыл вывезена 93,6 тыс. тон збожжа, каля 5 тыс. трактароў, 600 камбайнаў і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі. У 1941 г. з Беларусі былі эвакуіраваны 60 навуковадаследчых інстытутаў і лабараторый, 20 вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, 6 тэатраў.

 

Глава 2.  Акупацыйны рэжым. Калабаранты

 

У пачатку верасня 1941 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся нямецкі акупацынны рэжым. Акупацыйная палітыка нямецкіх уладаў была загадзя распрацавана ў "Інструкцыі аб асобных абласцях да дырэктывы № 21" (план "Барбароса"), выдадзенай яшчэ 13 сакавіка 1941 г. На нарадзе вышэйшых службовых асоб 16 ліпеня 1941 г. Гітлер заявіў, што савецкія тэрыторыі павінны быць навечна далучаны да рэйха.

Нямецкія ўлады ўвялі свой адміністрацыйны падзел Беларусі. Частка яе разам з Літвой, Латвіяй, Эстоніяй восенню 1941 г. была ўключана ў склад рэйхскамісарыята "Остланд". Яго адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў г. Рызе.

Информация о работе Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне