Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Января 2015 в 18:30, реферат

Описание работы

Завяршылася ХХ ст., якое стала перыядам глыбокіх перамен у свеце. Гэта было супярэчлівае стагоддзе: яно азнаменавалася, з аднаго боку, перамогай розуму, а з другога – жахамі дзвюх сусветных войнаў. Аднак чалавецтва не адмовілася ад вайны, як сродку вырашэння міждзяржаўных праблем. І ў ХХІ ст. у розных рэгіёнах планеты ўспыхваюць лакальныя канфлікты, якія падаграюцца прыхільнікамі тых ці іншых рэжымаў.

Содержание работы

Уводзіны ………………………………………………………

Глава 1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны…………………3

Глава 2. Акупацыйны рэжым. Калабаранты…………………..10

Глава 3. Партызанскі рух……………………………………..17

Глава 4. Вызваленне Беларусі і Еўропы……………………..27

Заключэнне…………………………………………………….

Літаратура…………………………………………………….35

Файлы: 1 файл

Вял_Айч_в.doc

— 766.50 Кб (Скачать файл)

У склад БЦР уваходзіла 14 чалавек. Яе кіруючым органам быў прэзідыум, у які ўваходзілі Р. Астроўскі (прэзідэнт), С. Кандыбовіч, Ф. Кушаль, У. Родзька, Ю. Сабалеўскі, М. Шкялёнак. Структурна БЦР складалася з 12 адцзелаў.

фармальна германскія акупацыйныя ўлады перадалі ў сферу падпарадкавання БЦР справы сацыяльнага забеспячэння, культуры, адукацыі і Беларускай краёвай абароны, хаця на месцах усе гэтыя накірункі паранейшаму знаходзіліся ў руках германскай акупацыйнай адміністрацыі.

Адным з найболыд значных мерапрыемстваў БЦР быў II Усебеларускі кангрэс, які адбыўся 27 чэрвеня 1944 г. у Мінску. Ён быў скліканы па прапанове Р. Астроўскага з дазволу генеральнага камісара Беларусі К. фон Готберга. Удзельнікі II Усебеларускага кангрэса накіравалі прывітальную тэлеграму А. Гітлеру.

Калі ўлічыць ваеннапалітычнае становішча ў 1944 г., то можна зрабіць выснову, што II Усебеларускі кангрэс больш нагадваў спектакль, які паставілі акупацыйныя ўлады разам з артыстамі з БЦР.

30 чэрвеня 1944 г. болыпасць членаў БЦР пакінула Мінск і накіравалася ў Кёнігсберг, а адтуль у Берлін.

З'яўленне Беларускай краёвай абароны (БКА) звязана з загадам гаўляйтэра фон Готберга ад 23 лютага 1944 г., у якім гаварылася: "На прапанову Прэзідэнта Беларускай Цэнтральнай Рады ад 18.02.44 г. загадваю аб утварэнні Беларускай краёвай абароны для барацьбы супраць балынавізму". Аналагічны загад БЦР, якая называла сябе беларускім урадам, аб стварэнні БКА быў выдадзены 6 сакавіка 1944 г.

Аснову БКА складала прымусова мабілізаванае мужчынскае насельніцтва 19081924 гг. нараджэння. За няяўку ў вызначаны тэрмін прадугледжвалася смяротная кара. У выніку праведзенай мабілізацыі Беларуская краёвая абарона на канец красавікамай 1944 г. складала 45 батальёнаў (39 стралковых і 6 сапёрных), якія налічвалі прыкладна каля 30 тыс. чалавек. Але, як сведчыць хроніка Беларускай Цэнтральнай Рады, пераважная большасць структур БКА Ў гэты час знаходзілася толькі ў стадыі арганізацыі. Шэфам галоўнага камандавання БКА быў прызначаны маёр Ф. Кушаль, а яго намеснікам  лейтэнант В. Мікула.

Галоўная мэта БКА  барацьба разам з паліцыяй супраць партызан. Але створаныя батальёны не апраўдалі надзей немцаў. Большасць беларускага насельніцтва адмоўна ставілася да ідэй стварэння БКА. Многія з тых, каму пагражала мабілізацыя, уцякалі ў лясы да партызан. Пад уплывам агітацыі партызан і падпольшчыкаў адбылося масавае дэзерцірства вайскоўцаў з пераходам іх са зброяй да партызан. Відаць, таму немцы перасталі забяспечваць створаныя батальёны зброяй і ваеннай амуніцыяй. Фарміраванні БКА выкарыстоўваліся ў асноўным для аховы складоў і іншых гаспадарчых мэт.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў частка фарміраванняў БКА апынулася ў Германіі. Калі ў 1945 г. у Германіі кіраўнікі БЦР пачалі ствараць брыгаду СС "Беларусь", у яе ўступіла 1094 чалавекі. Палову з іх склалі былыя вайскоўцы з БКА.

Перамога Чырвонай Арміі на франтах вайны, актыўная дзейнасць беларускіх партызан і падпольшчыкаў, патрыятызм і разважлівасць насельніцтва рэспублікі не дазволілі нямецкім акупантам і мясцовай калабарацыі ажыццявіць у поўнай меры свае мэты на беларускай зямлі.

 

Глава 3. Партызанскі рух

 

Антыфашысцкая барацьба на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны распачалася з першых дзён нямецкай акупацыі рэспублікі. Галоўнай сілай антыфашысцкага супраціўлення на Беларусі стаў партызанскі рух.

Партызанскі рух не з'яўляецца толькі нацыянальнай беларускай з'явай. Справа ў іншым  дзейнасць партызанскіх атрадаў і злучэнняў на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны набыла асабліва значныя памеры. Супраць акупантаў змагаліся не асобныя атрады дыверсантаў, на барацьбу падняўся ледзь не ўвесь народ. У радах антыфашысцкага руху на тэрыторыі рэспублікі налічвалася каля 444 тыс. партызан і падпольшчыкаў. 374 тыс. чалавек з'яўляліся байцамі 1255 партызанскіх атрадаў, большасць з якіх былі аб'яднаны ў 213 брыгад. Колькасць беларусаў у партызанскіх атрадах складала 71,1%, рускіх  19,3%, украінцаў  3,9% і 5,7% былі прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў.

Ужо на пачатку нямецкай акупацыі Беларусі ў чэрвені 1941 г. пачалі дзейнічаць першыя партызанскія атрады. Сярод арганізатараў былі Ц. П. Бумажкоў, В. 3. Корж, Ф. I. Паўлоўскі і інш.

26 чэрвеня 1941 г. першы сакратар  Акцябрскага РК КП(б)Б Гомельскай вобласці Ц.П. Бумажкоў і ўпаўнаважаны Наркамата нарыхтовак па Акцябрскаму раёну Ф.І. Паўлоўскі стварылі партызанскі атрад "Чырвоны Кастрычнік". Сумесна з часцямі Чырвонай Арміі ён вёў баі з нямецкімі войскамі на р. Пціч. Партызаны правялі шэраг удалых аперацый, у час якіх знішчылі 30 нямецкіх танкаў, 55 адзінак аўтабранятэхнікі праціўніка, узарвалі некалькі мастоў. 18 ліпеня 1941 г. пры агнявой падтрымцы браняпоезда № 52 (камандзір  лейтэнант Калакольцаў) партызаны атрада разграмілі штаб нямецкай дывізіі ў в. Воземля. У баі праціўнік страціў 80 салдат і афіцэраў, былі захоплены значныя трафеі і вельмі карысныя дакументы, якія партызаны перадалі камандаванню савецкіх войскаў.

За гераізм і ўмелае кіраўніцтва партызанскай барацьбой камандзіру атрада Ц. П. Бумажкову і камісару Ф. I. Паўлоўскаму, першым з беларускіх партызан, 6 жніўня 1941 г. было прысвоена званне Герояў Савецкага Саюза.

Нягледзячы на вышэй прыгаданыя факты, колькасныя памеры і баяздольнасць антыфашысцкага супраціўлення на Беларусі ў 1941 г. была нязначнай.

3 16 партызанскіх атрадаў, якія былі сфарміраваны Пінскім абкомам партыі ў ліпені 1941 г. на тэрыторыі вобласці, увосень застаўся толькі адзін атрад, які налічваў 60 байцоў, пад камандаваннем В.З. Каржа. Астатнія партызаны альбо выйшлі ў савецкі тыл, альбо разышліся па хатах.

Летам 1941 г. на тэрыторыі Гомельскай вобласці было арганізавана 65 партызанскіх атрадаў. Колькасць партызан перавышала 1770 чалавек. У снежні 1941 г. засталося 10 фарміраванняў і складалі яны прыкладна 150 чалавек.

Зімой 1941 г. колькасць партызан не перавышала 3 тыс. чалавек. Насельніцтва Беларусі на працягу першых месяцаў нямецкай акупацыі было ў разгубленасці. Кіраўнік аператыўнай групы Шклоўскага раёна Я.А. Сляпцоў адзначаў у дакладной запісцы ў адрас ЦК КП(б)Б: "Настрой большасці калгаснікаў упадніцкі, яны страцілі ўсялякую веру ў нашу перамогу. ...Гавораць, што ў справаздачах падкрэслівалі, што нас ніхто не пераможа, а зараз што зрабілася і самі ўсе пазбеглі, а нас пакінулі на здзекі немцам".

Трэба ўлічваць і той факт, што з першых дзён нямецкія акупанты распачалі мэтанакіраваную палітыку тэрору, чым наводзілі жах на насельніцтва. Ужо 16 ліпеня 1941 г. Гітлер зрабіў заяву на нарадзе ў сваёй стаўцы: "Рускія аддалі загад аб партызанскай вайне ў нашым тыле. Гэта партызанская вайна мае і свае перавагі. Яна дазваляе нам знішчаць усё тое, што паўстае супраць нас". Праз тры дні галоўнакамандуючы сухапутных войскаў вермахта генералфельдмаршал Браўхіч атдаў загад аб мерах супраць асоб, якія належалі да партызанскіх атрадаў, а таксама супраць усіх, хто спачувае і дапамагае партызанам. Акупанты накіравалі на Беларусь у 1941 г. 221-ю, 286-ю, 403-ю ахоўныя і 339-ю, 707-ю пяхотныя дывізіі і некалькі іншых дапаможных часцей. У ліпені-жніўні 1941 г. адбылася першая буйнамаштабная карная экспедыцыя пад кодавай назвай "Прыпяцкія балоты". Карнікі прайшліся з захаду на ўсход па Брэсцкай, Мінскай, Пінскай і Палескай абласцях, знішчылі 14 тыс., галоўным чынам, мірных жыхароў. Усяго ж на тэрыторыі Беларусі ў 1941 г. акупанты знішчылі каля 100 тыс. чалавек.

У 1941 г. не было вопыту вядзення партызанскай вайны. У 20 - першай палове 30-х гг. на Беларусі праводзілася пэўная праца па падрыхтоўцы партызанскіх атрадаў і баз для іх забеспячэння на выпадак вайны. На тэрыторыі БССР былі сфарміраваны Бабруйскі, Барысаўскі, Мінскі, Мазырскі, Полацкі і Слуцкі атрады. Кожны атрад налічваў ад 300 да 500 чалавек, меў свой штаб, камандзіра. У беларускіх лясах для атрадаў былі зроблены закладкі зброі і боепрыпасаў, у тым ліку 50 тыс. вінтовак і 150 кулямётаў. Камандзірамі атрадаў з'яўляліся С.А. Ваўпшасаў, В.З. Корж, К.П. Арлоўскі, А.М. Рабцэвіч.

Аднак напярэдадні Другой сусветнай вайны падрыхтоўка да партызанскіх дзеянняў прыпынілася. Змянілася савецкая ваенная дактрына. Створаныя партызанскія атрады былі расфарміраваны, а заложаныя ў тайнікі зброя і боепрыпасы былі зняты. Больш таго, у 1937-1938 гг. былі рэпрэсіраваны амаль усе партызанскія кадры. Засталіся толькі тыя, хто змяніў месца свайго жыхарства, або, як В.З. Корж, К.П. Арлоўскі, С.А. Ваўпшасаў, А.М. Рабцэвіч і іншыя, трапілі ў Іспанію, дзе набывалі вопыт сучаснай партызанскай вайны.

Нягледзячы на вялікія цяжкасці зімы 1941-1942 гг., партызанскі рух на Беларусі выжыў. Паспяховыя дзеянні першых партызанскіх атрадаў, перамога савецкіх войскаў пад Масквой спрыялі таму.

Акупанты таксама пачынаюць лічыць партызан за рэальную сілу. Калі ў першыя месяцы акупацыі немцы прапаноўвалі за злоўленага партызана літр шнапсу і пару пачак махоркі, або 100 руб. грашыма, то па меры таго, як актывізаваліся партызанскія дзеянні зімой 1941-1942 гг., гэтая цана вырасла да 5000 руб. У хуткім часе партызанскі рух на Беларусі набыў такія маштабы, што з ім ужо нельга было справіцца нават шляхам карных экспедыцый з прыцягненнем вялікай колькасці войскаў.

Важную ролю ва ўзмацненні партызанскага руху на Беларусі адыгралі падпольныя аргаыізацыі. Восенню-зімой 1941 г. у рэспубліцы ўжо актыўна дзейнічалі Мінская, Аршанская, Асіповіцкая, Асінторфская (Дубровенскі раён Віцебскай вобласці), Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Пінская і іншыя падпольныя антыфашысцкія арганізацыі, якія па няпоўных дадзеных налічвалі ў сваім складзе звыш 1100 чалавек. Амаль палова падполыпчыкаў у 1941 г., або 540 чалавек дзейнічалі ў Мінску.

Антыфашысцкае падполле на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны налічвала каля 70 тыс. чалавек. Беларусы складалі ў яго радах 74,4%, рускія  17,5%, украінцы  2,2%, яўрэі  2,3%, палякі  1,7% і 1,9%  былі прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.

У час бітвы пад Масквой падпольшчыкі знішчылі дзве вадакачкі на Мінскім чыгуначным вузле. У выніку гэтай дыверсіі 50 цягнікоў былі пашкоджаны. Падполыпчыкі Оршы пад кіраўніцтавм К.С. Заслонава з лістапада 1941 па люты 1942 гг. вывелі са строю 170 цягнікоў і пусцілі пад адхон дзесяткі варожых саставаў з жывой сілай і тэхнікай. Падполыпчыкі пе толькі праводзілі дыверсіі на аб'ектах і камунікацыях праціўніка, аказвалі матэрыяльна-тэхнічную дапамогу партызанам, забяспечвалі іх каштоўнай інфармацыяй, але і ўмацоўвалі колькасна і якасна склад партызанскіх фарміраванняў. Падпольшчыкі г. Мінска ў лістападзе 1941  лютым 1942 гг. накіравалі звыш 450 чалавек у партызанскія атрады.

На працягу 1941 г. папаўненне партызанскіх атрадаў адбывалася з ліку камуністаў і камсамольцаў, ваеннаслужачых, якія апынуліся ў варожым тыле. Пазней узмацніўся прыток насельніцтва ў партызаны, гэтаму ў значнай ступені паспрыялі самі акупанты. У сакавіку 1942 г. камандаванне вермахта выдала загад аб вяртанні ў лагеры для ваеннапалонных былых савецкіх ваеннаслужачых, якім было дазволена ў зімовы час пражываць у вёсках у сваіх родных і блізкіх. Большасць ваеннапалонных, якія на зімоўку былі адпушчаны з лагераў, пайшлі ў партызанскія атрады, а дзе іх яшчэ не было, то і самі стваралі гэтыя атрады. Калі на пачатку 1942 г. колькасны склад партызанскіх атрадаў на Беларусі налічваў каля 3 тыс. чалавек, то ў канцы года ў іх радах было ўжо каля 50 тыс. байцоў. Чвэрць партызанскай арміі складалі кадравыя вайскоўцы з ліку акружэнцаў. Такім чынам, у 1942 г. стварылася арганізацыйнае ядро партызанскага руху на Беларусі, што дазволіла разгарнуць на тэрыторыі рэспублікі сапраўдную народную вайну супраць нямецкіх акупантаў.

Важную ролю ва ўмацаванні партызанскага руху на Беларусі мела забеспячэнне партызан зброяй і боепрыпасамі з савецкага тылу. Гэты працэс пачаўся ў лютым 1942 г., калі войскі Калінінскага і Заходняга франтоў на Віцебскім напрамку ўступілі на тэрыторыю Беларусі. Воіны 249й дывізіі разам з партызанамі вызвалілі дзесяць вёсак Суражскага і Мехаўскага раёнаў Віцебскай вобласці. 6 лютага 1942 г. Чырвоная Армія на гэтым накірунку перайшла да абароны, аднак на 40-кіламетровым участку фронту на стыку пазіцый нямецкіх армейскіх груповак "Поўнач" і "Цэнтр", што паміж Веліжам і Усвятамі, захаваўся пралом у лініі нямецкай абароны. У выніку ўтварыліся так званыя "Суражскія вароты", якія праіснавалі да 28 верасня 1942 г. Праз "Суражскія вароты" партызанскі рух Бсларусі папоўніўся больш чым 2 тыс. арганізатарамі і спецыялістамі па вядзенню дыверсій.

Партызанам рэспублікі перапраўлялася зброя і боепрыпасы. Праз "Суражскія вароты" партызаны атрымалі 4250 вінтовак, 630 аўтаматаў, 402 кулямёты, 138 супрацьтанкавых ружжаў (СТР), 280 мінамётаў, 10860 дыверсійных мін, каля 2 млн. патронаў для зброі, 18 тыс. ручных гранат і 40 тон толу.

У верасні 1942 г. быў створаны кіруючы і каардынуючы цэнтр партызанскага руху на тэрыторыі рэспублікі  Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР). Яго ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П. 3. Калінін. Працэс забеспячэння партызан зброяй і боепрыпасамі набыў шырокамаштабны характар. 3 15 верасня 1942 г. па 1 студзеня 1943 г. беларускім партызанам савецкая авіяцыя перакінула 3762 аўтаматы, 2106 карабінаў, 2207 вінтовак, 444 кулямёты, 212 СТР, 294 мінамёты, 16 тон выбуховых рэчываў і інш. У далейшым гэтая дапамога працягвалася. Усяго ж за 1942-1944 гг. для ўзмацнення партызанскага руху з савецкага тылу ў Беларусь было накіравана звыш 11 тыс. ваенных спецыялістаў і арганізатараў партызанскай вайны.

У другой палове 1942 г. партызаны пачалі праводзіць супраць акупантаў значныя па сваіх памерах баявыя аперацыі. Напрыклад, у жніўні 1942 г. партызанскі атрад пад камандаваннем А.І. Петракова і А.В. Раманава знішчыў чыгуначны мост праз р. Дрысу. 3-за гэтага чыгуначны рух на лініі Полацк-Даўгаўпілс быў прыпынены на 16 дзён, пазней прапускная здольнасць на гэтым участку чыгункі знізілася з 60 да 8 эшалонаў у суткі.

Аналагічную аперацыю правялі партызанскія атрады Мінскай і Палескай абласцей. У ноч на 3 лістапада 1942 г. быў знішчаны 132-метровы чыгуначны мост праз р. Пціч. Варожыя перавозкі па чыгунцы БрэстГомель былі прыпынены на 18 дзён.

28 жніўня 1942 г. аб'яднанымі  сіламі 8-га, 24-га і 36-га партызанскіх атрадаў Магілёўскай вобласці быў знішчаны варожы гарнізон і камунікацыі на чыгуначнай станцыі Слаўнае. У час аперацыі партызаны разграмілі гарнізон, знішчылі будынак станцыі, нямецкія казармы, 6 складаў з ваеннай маёмасцю і харчаваннем, 2 вайсковыя эшалоны з тэхнікай і ўсё чыгуначнае абсталяванне на станцыі. Праціўнік страціў каля 120 салдат і афіцэраў забітымі.

Информация о работе Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне