Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Января 2015 в 18:30, реферат
Завяршылася ХХ ст., якое стала перыядам глыбокіх перамен у свеце. Гэта было супярэчлівае стагоддзе: яно азнаменавалася, з аднаго боку, перамогай розуму, а з другога – жахамі дзвюх сусветных войнаў. Аднак чалавецтва не адмовілася ад вайны, як сродку вырашэння міждзяржаўных праблем. І ў ХХІ ст. у розных рэгіёнах планеты ўспыхваюць лакальныя канфлікты, якія падаграюцца прыхільнікамі тых ці іншых рэжымаў.
Уводзіны ………………………………………………………
Глава 1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны…………………3
Глава 2. Акупацыйны рэжым. Калабаранты…………………..10
Глава 3. Партызанскі рух……………………………………..17
Глава 4. Вызваленне Беларусі і Еўропы……………………..27
Заключэнне…………………………………………………….
Літаратура…………………………………………………….35
Беластоцкую вобласць акупацыйныя ўлады далучылі да Усходняй Прусіі. На гэтай тэрыторыі дзейнічалі нормы нямецкага права. Кіраўніцтва ва ўсіх структурах улады ажыццяўлялі нямецкія чыноўнікі.
Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Гомельскай, Палескай і Пінскай абласцей былі далучаны да рэйхскамісарыята "Украіна". Туды ж адышлі гарады Брэст, Пінск, Мазыр, а таксама ўсе раёны, што знаходзіліся на поўдзень ад чыгункі Брэст-Гомель. Усё справаводства на гэтых тэрыторыях вялося толькі на ўкраінскай і нямецкай мовах. Беларуская мова была забаронена. Разліковым грашовым сродкам былі нямецкія акупацыйныя маркі і ўкраінскія карбованцы, якія ўвёў у абарачэнне Ровенскі эмісійны банк.
На тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей і ўсходніх раёнаў Мінскай акупанты ўтварылі так званую вобласць армейскага тылу групы армій "Цэнтр", якая падпарадкоўвалася нямецкай ваеннай адміністрацыі. Ваеннаадміністрацыйныя функцыі тут выконвалі створаныя вермахтам палявыя і мясцовыя камендатуры.
У склад генеральнай акругі "Беларусь" былі ўключаны Баранавіцкая, значная частка Вілейскай, заходнія і паўночныя раёны Мінскай вобласці, а таксама паўночныя раёны Пінскай вобласці (усяго 68 раёнаў з 192, што былі ў складзе БССР перад пачаткам вайны). Плошча генеральнай акругі "Беларусь" складала не больш трэці даваеннай тэрыторыі Беларусі. Паводле звестак акупацыйных уладаў на 4 снежня 1941 г. тут пражывала 3 млн. 138 тыс. чалавек.
Нямецкую акупацыйную адміністрацыю на Беларусі з 17 ліпеня 1941 г. да апошняга дня свайго жыцця (22 верасня 1943 г.) узначальваў генеральны камісар (гаўляйтэр) В. Кубэ. Пасля таго, як партызаны забілі В. Кубэ, генеральны камісарыят узначаліў генерал паліцыі К. Готберг.
Уся тэрыторыя так званай "генеральнай акругі" была падзелена на 10 акруг (гебітскамісарыятаў): Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую ("Прыпяць"), Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Навагрудскую, Слонімскую і Слуцкую. На чале гэтых акруг стаялі нямецкія чыноўнікі (гебітскамісары). Горад Мінск знаходзіўся ў час нямецкай акупацыі на палажэнні асобнага камісарыята і падпарадкоўваўся толькі генеральнаму камісарыяту Беларусі. Апарат генеральнага і акружных камісарыятаў камплектаваўся выключна нямецкімі служачымі. Разам з органамі нямецкага кіравання ў акругах ствараліся ўправы, у якіх працавалі прадстаўнікі мясцовай калабарацыі. Звычайна аддзелы ўправы дубліравалі назвы і функцыі нямецкіх аддзелаў акруговых камісарыятаў. Напрыклад, у складзе Мінскай гарадской управы былі створаны аддзелы прамысловасці, гаспадаркі, працы і аховы здароўя. Аднак без санкцыі нямецкіх акупацыйных уладаў адміністрацыя ўправы не магла вырашаць нават самыя звычайныя пытанні гаспадарчага і грамадскага жыцця ў гарадах і іншых населеных пунктах адміністрацыйных акруг.
Адміністрацыя ў раёнах стваралася з ліку мясцовых калабарацыяністаў. На чале ўсёй раённай адміністрацыі стаяў бургамістр. Звычайна бургамістры прызначаліся з ліку беларускіх эмігрантаў.
На тэрыторыі сельсаветаў акупанты стварылі воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя імі бургамістры. У вёсках акупа пыйную ўладу прадстаўлялі старасты. Уся вертыкаль створнанай сістэмы ўлады кантралявалася нямецкімі чыноўнікамі.
Адначасова са стварэннем структуры "новай" улады, акупанты пачалі займацца і гаспадаркай. Каб паставіць на службу рэйха эканоміку Беларусі, акупанты ўжо на працягу ліпеня 1941 г. правялі рэгістрацыю працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Усе прадпрыемствы і ўстановы Беларусі былі ўзяты на ўлік, была праведзена іх дэталёвая інвентарызацыя. Напрыклад, у г. Мінску гэта акцыя была завершана да 20 ліпеня 1941 г. У выніку праведзеных акупантамі мерапрыемстваў ужо 1 снежня 1941 г. у Мінску працавала 73 прадпрыемствы, у снежні 1942 г. 117, а ў красавіку 1943 г. 150. Сярод іх было 20 прадпрыемстваў металургічнага профілю, 14 тэкстыльных, 21 транспартнае, 7 хімічнай і будаўнічай вытворчасці, 6 дрэваапрацоўчых, 3 электрастанцыі і г. д. Рабочыя і служачыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Працоўны дзень у сярэднім складаў 12 гадзін у суткі.
Трэба адзначыць, што разам з каманднаадміністрацыйнымі метадамі акупанты выкарыстоўвалі і эканамічныя метады кіравання гаспадаркай. На 1 ліпеня 1942 г. на тэрыторыі генеральнай акругі "Беларусь" працавала 33 банкі, а ў 1943 г. іх было ўжо каля 100. Акрамя збору грашовых лішкаў банкі праводзілі крэдытаванне гаспадаркі, узаемаразлікі паміж прадпрыемствамі розных рэгіёнаў Беларусі, праводзілі аперацыі з каштоўнымі паперамі і г.д.
Вясной 1942 г. на тэрыторыі генеральнай акругі "Беларусь" акупацыйныя ўлады правялі зямельную рэформу. Усе калгасы былі ліквідаваны, а іх зямля і інвентар перайшлі да ўжытку сялян у рамках так званых "кааператываў". На тэрыторыі Усходняй Беларусі калгасы паранейшаму існавалі. Яны, па меркаванню акупацыйных уладаў, былі надзейным сродкам забеспячэння харчовых патрэб Германіі і фронту.
Значныя страты ў вайне супраць СССР патрабавалі ад Германіі вялікіх падмацаванняў для дзеючай арміі. Кіраўніцтва рэйха выкарыстоўвала працоўныя рэсурсы акупіраваных тэрыторый, у тым ліку і Беларусі, у якасці рабочай сілы для прамысловасці і сельскай гаспадаркі Германіі. Працэс гэты пачаўся з канца 1941 г., але буйныя памеры набыў на пачатку 1943 г. Дастаткова адзначыць, што толькі гаспадарчая інспекцыя групы армій "Цэнтр" і генеральнай акругі "Беларусь" штодзённа накіроўвалі на працу ў рэйх 5001000 рабочых. Усяго за гады вайны нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на работы ў Германію звыш 400 тыс. жыхароў Беларусі, з якіх прымусовым шляхам былі накіраваны каля 380 тыс. чалавек.
У адносінах да мясцовага насельніцтва нямецкія ўлады з першых дзён свайго гаспадарання распачалі палітыку генацыду. Праграма каланізацыі акупіраваных усходнеславянскіх тэрыторый прадугледжвала прымусовае высяленне і знішчэнне 75% насельніцтва Беларусі і засяленне "вызваленых" зямель нямецкімі каланістамі.
Яшчэ ў маі 1940 г. Г. Гімлер у службовай запісцы "Аб некаторых думках пра адносіны да мясцовага насельніцтва ўсходніх абласцей" паведамляў, што важнейшай справай усходняй палітыкі з'яўляецца ачышчэнне далучаных да рэйха тэрыторый на Усходзе ад асоб "чужой расы". У гэтым самым дакуменце патрабавалася не лічыцца з абставінамі, выкарыстоўваючы сілу, ісці напралом пры ажыццяўленні каланізацыі і вынішчэнні славянскіх народаў.
У "Загадзе аб выкарыстанні ваеннай юрысдыкцыі ў раёне "Барбароса" і аб асобных мерапрыемствах у войсках ад 13 мая 1941 г." паведамлялася: "За дзеянні, учыненыя супраць варожых грамадзянскіх асоб, не існуе ніякага прымусовага праследавання нават у тым выпадку, калі дзеянні з'яўляюцца адначасова ваенным злачынствам або правапарушэннем".
Практычнаму ажыццяўленню злачынных задум нямецкага фашызму супраць славянскіх народаў спрыяла бесперапынная ідэалагічная апрацоўка салдат вермахта і войскаў СС. Магутны апарат нацысцкай прапаганды на працягу некалькіх гадоў метадычна атручваў свядомасць грамадзян рэйха ідэямі ваеннай агрэсіі і расавай перавагі. За 1941 г. нямецкія акупанты знішчылі на беларускай зямлі каля 100 тыс. мірных жыхароў, спалілі 120 вёсак разам з 3945 іх жыхарамі.
У 1942 г. забойствы і катаванні мірнага насельніцтва Беларусі набылі сістэмны характар. За акрэслены перыяд акупанты спалілі 772 вёскі, разам з 46 992 жыхарамі. Беларуская зямля ў час вайны была пакрыта густой сеткай лагераў смерці, дзе за гады варожага панавання было знішчана звыш мільёна савецкіх ваеннапалонных і жыхароў Беларусі. Для яўрэйскага насельніцтва былі створаны гета. Яны сталі месцам масавай бойні, дзе загінулі сотні тысяч яўрэяў.
3 набліжэннем лініі фронту да Беларусі акупанты ўзмацнілі расправу над насельніцтвам, вывозілі ў рэйх тэхналагічнае абсталяванне і сыравіну. 7 верасня 1943 г. нямецкая армія атрымала загад ператварыць тэрыторыю, якую яна пакідае, у "зону пустыні". У загадзе, у прыватнасці, гаварылася: "Усе без выключэння дамы неабходна паліць, печы ў дамах падрываць з дапамогай ручных гранат. Калодзежы прыводзіць у непрыгоднасць шляхам знішчэння пад'ёмных прыстасаванняў, а таксама кідаючы ў іх нечыстоты. Стагі саломы і сена, а заадно ўсялякага роду запасы паліць, сельскагаспадарчыя машыны і тэлеграфныя слупы падрываць, паромы, лодкі тапіць". Адступаючы, нямецкія войскі з педантычнасцю выконвалі гэты загад. I, як вынік, у 1943 г. акупанты спалілі 2653 вёскі разам з 84 188 жыхарамі. Асабліва цярпелі ад ворага прыфрантавыя раёны. За перыяд нямецкага генацыду на Беларусі гарадское насельніцтва рэспублікі страціла звыш 1063 тыс. жыхароў, беларуская вёска 445 594 мірных жыхароў, 155 594 з якіх згарэлі разам з 5454 вёскамі. На беларускай зямлі нямецкія акупанты закатавалі звыш 810 тыс. савецкіх ваеннапалонных.
Калабарацыяністы асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Да калабарацыяністаў на Беларусі можна аднесці супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самапомачы (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў 80100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была далучана да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу.
Беларуская народная самапомач была створана 22 кастрычніка 1941 г. па загаду генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. Ствараючы Беларускую народную самапомач, нямецкія акупацыйныя ўлады хацелі паказаць пэўным колам мясцовага насельніцтва, што на Беларусі пачалося будаўніцтва нацыянальнага інстытута самакіравання.
Кіруючым органам Беларускай народнай самапомачы з'яўлялася Цэнтральная рада, якой падпарадкоўваліся акруговыя, раённыя і валасныя аддзелы. Склад Цэнтральнай рады БНС зацвярджаў В. Кубэ. Акруговыя і раённыя праўленні, а таксама старшыні валасных аддзелаў прызначаліся адпаведнымі кіраўнікамі мясцовай нямецкай адміністрацыі.
Практычна БНС займалася вырашэннем толькі сацыяльных пытанняў: зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнао цяў, прадуктаў харчавання і вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны. Напачатку такая дзейнасць БНС у пэўнай ступені адпавядала інтарэсам германскіх акупацыйных уладаў. Але паступова Беларуская народная самапомач ператварылася ў палітычны рух.
У сакавіку 1943 г. на з'ездзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС быў выпрацаваны мемарандум, які патрабаваў ад нямецкіх уладаў аўтаноміі Беларусі і стварэныя беларускага ўрада і беларускага войска. Падкрэслівалася, што "ўрад абвесціць адцзяленне Беларусі ад СССР і аб'явіць яму вайну, як ворагу беларускага народа". Падобныя дзеянні кіраўніцтва БНС не спадабаліся нямецкай адміністрацыі. У выніку кіраўнік БНС I. Ермачэнка быў зняты з пасады і высланы з Беларусі. Яго месца заняў В. Іваноўскі. Паводле распараджэння германскіх уладаў ад 18 сакавіка 1943 г., дзейнасць БНС у далейшым абмяжоўвалася толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. У чэрвекі 1943 г. Беларуская народная самапомач была рэарганізавана ў Беларускую самапомач, дзейнасць якой была абмежавана зборам ахвяраванняў, вярбоўкай новых членаў.
Асаблівая ўвага з боку нямецкіх акупацыйных уладаў і кіруючых колаў калабарацыі надавалася стварэнню Беларускага корпуса самааховы (БКС), які пачаў фарміравацца летам 1942 г., як вайсковая структура беларускіх калабарацыяністаў. Гэта была ініцыятыва генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. У афіцыйным пасланні В. Кубэ да старшыні БНС I. Ермачэнкі ад 29 чэрвеня 1942 г. адзначалася: "Вы павінны падрыхтаваць са сваімі супрацоўнікамі зварот да беларускага насельніцтва з заклікам да ўступлення мужчынскага насельніцтва ў беларускі вольны корпус самааховы". Практычная работа па арганізацыі БКС даручалася вайсковай камісіі, якая была ўтворана загадам I. Ермачэнкі. Адпаведныя камісіі былі арганізаваны і ў акругах генеральнага камісарыята "Беларусь".
Планавалася стварыць у кожным раёне адзінкі БКС ад роты да батальёна, усяго 3 дывізіі. I. Ермачэнка, які быў прызначаны камандуючым БКС, і яго паплечнікі разгарнулі актыўную дзейнасць. Былі арганізаваны курсы па падрыхтоўцы афіцэраўбеларусаў, праводзілася шырокая прапагандысцкая кампанія. Германскія акупацыйныя ўлады не бачылі ў БКС нейкай баяздольнай узброенай сілы для барацьбы супраць партызан і Чырвонай Арміі. Створаныя фарміраванні самааховы так і не былі ўзброены немцамі належным чынам. Усяго ж з чэрвеня 1942 па красавік 1943 гг. было створана 20 батальёнаў самааховы. У выніку слабага ўзбраення атрады БКС былі небаяздольнымі і лёгка разганяліся партызанамі.
Восенню 1942 г. цікавасць немцаў да БКС пачала слабець. Замест гэтага яны вырашылі стварыць беларускія паліцэйскія батальёны на чале са сваім камандным складам. Вясной 1943 г. германскія ўлады наогул расфарміравалі атрады БКС.
Актыўную пазіцыю займалі кіруючыя колы калабарацыі ў справе ажыццяўлення прагерманскай маладзёжнай палітыкі. 22 чэрвеня 1943 г. у Мінскім гарадскім тэатры адбылося ўрачыстае пасяджэнне, на якім было аб'яўлена аб стварэнні Саюза беларускай моладзі. На ім прысутнічалі В. Кубэ і іншыя вышэйшыя кіраўнікі нямецкай акупацыйнай адміністрацыі. На гэтым пасяджэнні былі прыняты статут і праграма СБМ, зацверджаныя пасля гаўляйтэрам Беларусі.
Вышэйшым кіруючым органам СБМ з'яўляўся Цэнтральны штаб на чале з М. Ганько і Н. Абрамавай, які знаходзіўся да ліпеня 1944 г. у Мінску, а потым перабраўся ў Берлін. Пры штабе было 4 аддзелы, у тым ліку і "Працоўная група" па вярбоўцы і адпраўцы моладзі на работу ў Германію. На месцах былі створаны акруговыя і раённыя штабы СБМ.
Дзейнасць гэтай маладзёжнай арганізацыі вызначалі нямецкія акупацыйныя ўлады: выхаванне праваднікоў германскай палітыкі, падрыхтоўка беларускай моладзі для працы на ваенных заводах Германіі, служба ў ваеннадапаможных часцях вермахта. Члены арганізацыі насілі спецыяльную форму, мелі свой друкаваны часопіс "Жыве Беларусь" і інш. Саюз беларускай моладзі знаходзіўся пад кантролем аддзела моладзі генеральнага камісарыята "Беларусь".
СБМ налічваў у 1944 г. 12 635 чалавек, з якіх, па розных звесгках, ад 3,5 да 5 тыс. быга накіраваны на работу і вучобу ў Германію. У снежні 1943 г., калі быў вызвалены ад нямецкіх акупантаў шэраг раёнаў Усходняй Беларусі, акупацыйныя ўлады аб'явілі аб стварэнні дапаможнага дарадчага органа нямецкага кіравання на Беларусі Беларускай Цэнтральнай Рады. У БЦР акупанты бачылі сродак мабілізацыі сіл беларускага народа для барацьбы з партызанамі і Чырвонай Арміяй і больш эфектыўнага выкарыстання беларускай эканомікі ў сваіх інтарэсах. Пэўныя колы беларускай калабарацыі, з свайго боку, спадзяваліся стварыць беларускую дзяржаўн.асць пад пратэктаратам Германіі.