Тадеуш Костюшка

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Октября 2009 в 18:05, Не определен

Описание работы

Биография

Файлы: 1 файл

( НА Беллорусском)Тадеуш Костюшка.doc

— 151.50 Кб (Скачать файл)

ўгодкі паражэння  пад Мацяёвіцамі.

  Але пляменнікі эвярнуліся з ніжэйшай просьбай  да  імператара  Аляксандра

адмяніць акт  вызвалення сяхновіцкіх сялян,  азначаны  тэста-ментам.  3  мая

1818 года цар  задаволіў просьбу і апошнюю  волю Тадэвуша Касцюшкі  скасаваў.

Такая была яго  помста начальніку паўстання.

  3 тае прычыны,  што паўстанне Касцюшкі было  задушана  расійскім  войскам,

склалася традыцыя яго замоўчваць ці ўзгадваць пра  тое  мімаходзь,  як  пра

чужое. Таму няма помніка  на  радзіме  Касцюшкі,  няма  памятных  знакаў  на

месцах колішніх баёў, няма праўдзівых і шырокіх экспазіцый у нашых  музеях.

Забыты Ясінскі  і яго мужныя касінеры. Няма ў  беларускай гістарычнай  навуцы

аніводнай фундаментальнай  працы, прысвечанай тым падзеям.  Энцыклапедычнымі

карацелькамі ды газетнымі артыкуламі нельга запоўніць чорныя дзіркі  нашага

бяспамяцтва. У  гэтых адносінах мы яшчэ працягваем выконваць   найвысачэйшыя

  загады Аляксандра II і Мікалая I, пра якіх, дарэчы, і ведаем  больш,  чым

пра найлепшых  сыноў свайго народа. Слушна сказаў некалі старшыня  ЦВК  БССР

Аляксандр Чарвякоў:

  «Усё тое,  што так ці інакш гаварыла  аб былой гісторыі Беларусі,  што  так

ці інакш магло  напамінаць, што Беларусь — гэта не  ёсць  Расія,—  усё  гэта

нішчылася, праследавалася, выпальвалася агнём ды жалеэам». 
 

Информация о работе Тадеуш Костюшка