Тадеуш Костюшка

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Октября 2009 в 18:05, Не определен

Описание работы

Биография

Файлы: 1 файл

( НА Беллорусском)Тадеуш Костюшка.doc

— 151.50 Кб (Скачать файл)

Сувораў. Так што  ўсё атрымалася наадварот,  чым  у  песні.  У  чэрвені  быў

разбіты атрад Агінскага. У жніўні рускія войскі ўзялі Вільню — трохмесячнае

рэспубліканскае праўленне  на  Беларусі  і  Літве  скончылася.  На  пачатку

верасня пад  Любанню  пацярпеў  паражэнне  атрад  Грабоўскага,  17  верасня

Сувораў  перамог  пад  Крупчыцамі  корпус  Серакоўскага,  потым   —   атрад

Князевіча. Харугвы  паўстанцаў пачалі адступаць у Польшчу. У  сваім  маёнтку

Залессе  каля  Смаргоні  Агіньскі  напісаў  сумны  паланез  «Развітанне   з

Радзімай». Хто  на гады, хто назаўжды развітваліся з радзімай дзесяткі тысяч

людзей.

  10  кастрычніка   здарылася  бітва  пад   Мацяёвіцамі  —   пераломная     ў

паўстанні. Калоне, якую Тадэвуш Касцюшка  вёў  на  Варшаву,  перакрыў  шлях

корпус Ферзена. Бой цягнуўся  амаль  поўны  дзень.  Гарматны  агонь  рускіх

рассеяў конніцу, у схватках з пяхотай палеглі касінеры, кіраваць боем стала

немагчыма, было відавоч-на, што рускія бяруць перамогу. І Касцюшка на чужым

кані ў роспачы  блукаў па полі бітвы, сярод параненых  і палеглых, адшукваючы

сваю кулю сярод  мноства тых, што пасвіствалі навокал. Але  куля  трапіла  ў

каня, калі Касцюшка ўцякаў ад  купкі  казакаў.  Падсечаны  конь  паваліўся,

Касцюшка вылецеў  з сядла і, не жа-даючы ганьбы палону, уклаў пісталет ў рот

і спусціў курок. На бяду ці на дабро, бог ведае,—  асечка.  Набеглі  казакі,

адзін стрэліў, другі  зканя ўдарыў Касцюшку пікай у  нагу;

неяк аказаўся  тут  карнет  Фёдар  Лысенка  -  распалены  боем,  ён  ўдарыў

бяззбройнага паўстанца  палашом  па  галаве  і  пашкодзіў  чэрап.  Касцюшка

страціў прытомнасць. Казакі сцягнулі з яго боты,  з кішэні  вынялі  залаты

гадзіннік, з пальцаў  знялі некадькі пярсцёнкаў з надпісам «Айчына— абаронцу

свайму», якімі  Касцюшка ўзнагароджваў замест медалёў. Побач ляжаў драгун  з

ягонай конніцы, што прыкінуўся забітым. Але бачачы, як рабуюць Касцюшку, як

заліла ягоны  твар кроў, ён не стрываў і стаў крычаць:  «Начальніка  забілі!

Касцюшку!..» Казакі збянтэжыліся,  пачалі  крычаць  Касцюшку  ў  вуха,  каб

прывесці ў сябе. Нарэшце абмылі твар вадой, Касцюшка апрытомнеў, тады адзін

спытаў:  «Ты  —  Касцюшка?».  Той  шэптам  вымавіў:  «Так.  Вады...»  Палон

кіраўніка паўстання  шмат што абяцаў  казакам;  узрадаваныя,  яны  панесліся

дакладваць па камандзе. Прымчалі афіцэры, знайшлі  нейкую падводу,  Касцюшку

паклалі на голыя  дошкі і павезлі. Падводу трэсла на няроўным  полі,  галава

яго білася аб дошку. Трэба аддаць доўжнае ка-закам, яны  не вытрывалі  такое

назіраць і нехта  разважлівы сказаў: «Хоць гэта і  вораг,  але  ўсё  ж  і  ён

чалавек». Казакі надзелі на пікі два шынялі, і  на  такіх  насілках  панеслі

палоннага да генералаў.

  Па  загаду  Кацярыны  Касцюшку  павёзлі   ў  Пецярбург;   баючыся   нападу

паўстанцаў,  маршрут  абралі  кружны—цераз  Украіну,  потым  праз   Гомель,

Магілёў, Шклоў, Оршу, Віцебск, Ноўгарад. У Пецярбургу  начальнік  паўстання

апынуўся ў Петрапаўлаўскай крэпасці, дзе пад пільным  наглядам  правёў  два

гады, У снежні 1795 года яго суседам па  астрогу  стаўся  Станіслаў  Аўгуст

Панятоўскі, кароль Рэчы Паспалітай, які мусіў  адмовіцца  ад  кароны  пасля

трэцяга падзелу  дзяржавы, і былая каханка імператрыца Кацярына  не  знайшла

яму лепшага прытулку, як турма.

  Апошні падзел  Польшчы, Беларусі і Літвы адбыўся  ў кастрычніку 1795  года.

Картографы ўсёй Еўропы перароблівалі палітычныя карты,  пасоўваючы  граніцы

Расіі, Прусіі і  Аўстрыі. Сяляне, якія з нецярпеннем  ча-калі абяцанай ім  за

пакору зямлі  ад секвестраваных маёнткаў, засталіся, вядома, у сваіх наіўных

надзеях падманутыя. Маёнткамі і зямлёй  надзялялі,  але  не  іх.  Сялян  жа

аддавалі разам  з землямі новым панам. Вось як сведчаць  аб  гэтым  «Росписи

канцелярии генерал-прокурора  о пожалованных крестьянах и нмениях  в вечное и

потомственное владение»:

  ...«генерал-фельдмаршалу  гр. Петру Александровичу Румянцеву-Задунайскому,

в разных поветах  — 17750 душ;

  генерал-фельдмаршалу  гр.  Александру  Васильевичу   Суворову-Рымникскому,

волость Кобринская и др.— 13279 душ;

  генерал-майору  Николаю Ланскому — 1760 душ;

  генерал-майору  Александру Тормасову — 1600 душ;

  генерал-поручику  Николаю Татищеву — 2325 душ;

  статс-даме  гр. Скавронской  —  3823 души;

  генерал-поручику  гр. Ферзену  —  1364 души;

  бывшему королевской  французской службы  генерал-директору   почт  Дюку  де

Полиньяку — 1933 души;

  генерал-аншефу  гр.  Н.  Салтыкову  из   секвестрованных   у   подскарбия

литовского  Михаилы  Огинского  в  Минской  губ.  местечко  Раков  и   двор

Пологовщизну, фольварок  Левков с деревнями... — 964 души, ему  же  местечко

Илия с фольварками, село Цецержин с деревнями Могилевской губ.— 3735 душ;

  вице-канцлеру  гр. Остерману — 4067 душ;

  генерал-майору    Беннигсену — 1087 душ;

  вдове  и   детям  убитого  полковника  Деева   в   Минской   губернии   из

секвестрованных у Фадея Городенского фольварок Вержнюс—511 душ;

  бригадиру  Бордакову из секвестрованных  у Яна Горана  в  Минской   губернии

местечко Костеневичи  с деревнями — 403 души...»

Спіс гэты, зразумела, далёка не  поўны,  бо  за  заслугі  ў  падзелах  Рэчы

Паспалітай і  задушэнні паўстання  раздалі сотні тысяч беларускіх  сялян.

Дзіўна чытаць даследаванні некато-рых нашых гісторыкаў, якія даводзяць, што

змена мясцовых шляхцічаў  рускамоўнымі генерал-аншэфамі і брыгадзірамі  была

прагрэсіўнай  з'явай,   спаўненнем   «спрадвечных   жаданняў»   беларускага

прыгоннага ся-лянства. Раздорвала вёскі з  людзьмі  Кацярына  II,  не  менш

шчодра распараджаўся  імі і наступны імператар —  Павел І.  Але  паколькі  ён

ненавідзеў сваю маці, то як толькі апынуўся  на  троне,  адмяніў  некаторыя

пастановы Кацярыны: вярнуў з ссылкі паўстанцаў 1794 года, забараніў перавод

з уніі ў  праваслаўе,  адрадзіў  дзеянне  Статута  Літоўскага,  вызваліў  з

Петрапаўлаўскай крэпасці Станіслава Панятоўскага, Тадэвуша Касцюшку і іншыў

вязняў. Панятоўскі паехаў на Брэстчыну, дзе праз два гады  памёр,  Касцюшка

накіраваўся у  Амерыку, адкуль двума гадамі пазней вярнуўся ў Парыж.

  У той час,  калі генерал Касцюшка сядзеў  у  казематах  закладзенай   Пятром

крэпасці, яго калега па  кадэц-каму  корпусу  і  таксама  вядомы  ўдзельнік

паўстання генерал  Ян Хенрык Дамброўскі ствараў у Мілане легіёны з польскіх,

літоўскіх і беларускіх эмігрантаў. Іх  падтрымліваў  Напалеон,  бо  Францыя

змагалася з Аўстрыяй; апошняя была адной з трох дзяржаў, якія знішчылі  Рэч

Паспалітую;  легіянеры  жадалі  адрадзіць  Айчыну   і   змагаліся   супраць

аўстрыйцаў. Потым  яны зразумелі, што Напалеона  іхнія жаданні  не  клапоцяць

ніяк, а яны патрэбны яму толькі ў якасці пушачнага  мяса. Але  пакуль  гэтае

разуменне  ўсвядомілася,  вымушаныя  ўцекачы  з  Польшчы,  Беларусі,  Літвы

палівалі  сваёй  крывёй  зямлю  Італіі,  прабіваючы   Напалеону   шлях   да

консульства. Аркестры легіёнаў ігралі створаны Агіньскім  «Марш  паўстанцаў

1794 года», які  потым палякі зрабілі сваім  нацыянальным  гімнам.  Змагаліся

нашы землякі і ў тых легіёнах, што  Напалеон  выкарыстоўваў  для  задушэння

іспанскай рэвалюцыі. Хацеў ён займець выгаду і з  аўтарытэту  Касцюшкі,  каб

імя апошняга прычынілася  да  ўтварэння  новых  легіёнаў.  Контррэвалюцыйны

пераварот, праведзены  Банапартам,  адштурхнуў  ад  яго  Касцюшку.  Генерал

рэвалюцыйнай арміі  ператвараўся ў ваяўнічага імператара. Касцюшка адмовіўся

дапамагаць Напалеону. Ен пазнаёміўся і пасябраваў з  братамі  Цэльтнерамі  —

Петэрам і Францам, і на  загараднай  віле  Петэра,  які  быў  упаўнаважаным

прадстаўніком Швейцарыі, жыў як прыватная асоба. По-тым  пераехаў  у  Салюр,

дзе асталяваўся  ў Франца Цэльтнера. Прапанову ўдзельнічаць у  паходзе  1812

года адхіліў, і  не толькі таму, што меў паважаны век — 66 гадоў;  ён  лічыў

вайну, распачатую   Напалеонам, авантурай.

  У 1814 годзе,  пасля Ватэрлоо, Касцюшка звярнуўся  з просьбай да імператара

Аляксандра І  зрабіць тры  дабрадзейныя  ўчынкі:  каранавацца  на  польскага

караля,  гэта  значыць  адрадзіць  праз  асабістую  унію  Рэч   Паспалітую,

вызваліць на працягу дзесяці гадоў сялян ад прыгнёту,  аб-вясціць  амністыю

палякам, якія  ўдзельнічалі  ў  вайне  супраць  Расіі  на  баку  Напалеона.

Імператар не ад-рэагаваў. Сам, не маючы  маёмасці,  Касцюшка  спачуваў  тым

тысячам сваіх  землякоў з Літвы, Беларусі, Польшчы,  што  цярпелі  галечу  і

паміралі на  парыжскіх  паддашках,  начлежках,  у  правінцыйных  кляштарных

шпіталях. Яны знаходзілі вечны прытулак на могілках для жабракоў, чужынцаў,

выгнаннікаў, і  на крыжы, збітым з двух дошак, часцяком не пазначаліся іхнія

імёны.

  ...Нават ў  апошнія гады жыцця Касцюшка  не здраджваў сваёй прыхільнасці  да

коннай прагулкі. Конь быў ціхі, кемлівы; прызвычаены  да таго, што  гаспадар

пры сустрэчы з  жабраком  абавязкова  лезе  ў  кішэню  за  манетай,  ён  сам

спыняўся каля чалавека, які хадзіў па міласці.

  Неаднойчы  прыгадваючы бітвы, у якіх удзельнічаў,  часцей за  іншых  мужных

афіцэраў і салдат успамінаў Касцюшка  касінерскую  атаку  пад  Рацлавіцамі,

людзей у белых  світках з перакаванымі на зброю  косамі.  Пэўную  сваю  віну

перад імі ён з  сябе не здымаў. Віну за  памяркоўнасць,  за  боязь  рашучага

дзеяння, за ўступку  шляхецкім прымхам. Але  мінулае  не  пераігрываецца,  і

нават шкадаваць  аб даўніх памылках бессэнсоўна. Пройдзе  час, з'явіцца нехта

другі і зробіць лепш. Свет усё ж  такі  мяняўся,  Касцюшка  жыў  у  вольнай

краіне, дзе не было прыгнёту, і кра савіцкай ноччу  засведчыў на паперы сваё

апошняе жаданне  на гэтым свеце — разняволенне сяхновіцкіх ся-лян. Подпіс  і

пячатка  натарыуса  зрабілі  аркуш   паперы   дакументам,   які   абавязваў

пляменнікаў Тадэвуша Касцюшкі да паслухмянага выканання  волі  славутага  і

заслужонага дзядзькі.

  Памёр Тадэвуш  Касцюшка праз паўгода пасля  напісання тэстамента і амаль  ва

Информация о работе Тадеуш Костюшка