Тадеуш Костюшка

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Октября 2009 в 18:05, Не определен

Описание работы

Биография

Файлы: 1 файл

( НА Беллорусском)Тадеуш Костюшка.doc

— 151.50 Кб (Скачать файл)

Тадеуш  Костюшка

Паходзіў  Тадэвуш  Касцюшка  са  старога  беларускага  роду.   Далёкі   яго

прапрадзед Фёдар  атрымаў Сяхновічы, што паблізу  Жабінкі, на  Брэстчыне,  ад

князя Казіміра IV у 1458 годзе. Сын  Фёдара  Канстанцін  служыў  пісарам  у

вялікакняжацкай канцылярыі, яго паважаў і любіў Жыгімонт Стары  і  пяшчотна

называў Кастусь, Касцюша — адгэтуль і прозвішча  сям'і. Гербам Касцюшкі мелі

«Рох трэці», большасць  з  іх  вылучалася  на  сярэдніх  пасадах  вайсковай

службы. Маёнтак  Сяхновічы быў невялікі, Канстанцін  Фёдаравіч  выстаўляў  з

яго ў  войска  «тры  коні».  Жонкай  Кастуся  стала  Ганна  Галыпанская,  з

княжацкага роду,  параднёнага  з  польскімі  каралямі  і  вялікімі  князямі

літоўскімі праз шлюб сясцёр Гальшанскіх з Ягайлам  і Вітаўтам. Да  сярэдзіны

XVII стагоддзя Касцюшкі, якіх ужо стала багата, трымаліся  праваслаўя, але ў

часы «патопу», як і многія з брэсцкай шляхты, адышлі ад дзедаўскай  веры  —

адны  ў  каталіцтва,  другія  —  да  уніятаў.  Сяхновіцкія  Касцюшкі   былі

каталікамі. Людвік, бацька Тадэвуша, вызначаўся энергіяй,  дамогся  ў  1731

годзе тытула мечніка  ваяводства Брэсцкага, абіраўся ў 1743 годзе  ад  шляхты

ваяводства ў  Літоўскі Трыбунал, здолеў нейкім  чынам  адсудзіць  у  Сапегаў

маёнтак Мерачоўшчына, што знаходзіўся за вярсты дзве  ад  Косава,  на  тым

менавіта месцы, дзе зараз разбураецца дажджамі прыгожы  будынак  Косаўскага

палаца.

  У Мерачоўчшыне  прайшлі дзіцячыя гады Тадэвуша  Касцюшкі. Палаца тады  яшчэ

не было, сям'я  жыла  ў  звычайнай,  драўлянай,  на  некалькі  пакояў,  пад

саламяным дахам  хаце — выгляд  яе  захаваўся  на  старажытных  малюнках.  У

Тадэвуша меліся дзве сястры  —  Ганна  і  Катарына  —  і  брат  Юзаф.  Маці

паходзіла  з  Ратомскіх,  звалася  Тэкля.  Лічыцца,   што   яна   трымалася

праваслаўнага веравызнання  і  па  нараджэнні  чацвёртага  дзіцяці  —  сына

хрысціла яго  ў  царкве,  дзе  і  надалі  яму  імя  Андрэй,  а  ўжо  бацька

перахрышчваў  яго  ў  Косаўскім  касцёле.  Можа  два  гэтыя   хрышчэнні   і

прадвызначалі Тадэвушу доўгі век, бо смерць часта круцілася вакол яго, ды і

ён сам неаднойчы  шукаў з ёй су стрэчы. Юзаф  і  Катарына  памерлі  яшчэ  да

паўстання, Ганна  сканала ў 1814 годзе. Бацькі не стала, калі Тадэвушу  было

дзесяць гадоў.

  Жылі  Касцюшкі  са  115  валок.  Дзяліць  іх  не  прыходзілася.   Тадэвуш

забяспечваў сябе (за выключэннем не-калькіх гадоў) толькі ўласным заробкам.

Маёнткам карысталіся  брат, які меў невялікія гаспадарскія здольнасці, потым

сястра  Ганна,  затым  яе  дзеці,  хоць  лічыліся  Сяхновічы  за   малодшым

Касцюшкам.

  Вучыцца Тадэвуша аддалі не ў  Брэсцкую  езуіцкую  калегію,  а  ў  калегію

піяраў у Любашаве  за  Пінскам.  У  гэтым  рашэнні  адчувалася  не  столькі

апазіцыя езуітам, колькі прызнан-не таго  факта,  што  піяры  даюць  лепшую

адукацыю. Манаскі  ордэн апошніх займаўся выключна выхаваннем моладзі.  Калі

некаторыя даследчыкі звычна пішуць, што і школы піяраў былі «зброяй польска-

каталіцкай феадальнай экспансіі на беларускіх  землях,  сродкам  прымусовай

асіміляцыі і  акаталічвання беларускага народа», дык у гэтым мала праўды.  І

акаталічванне і  паланізацыя ўяўлялі сабой ужо  завершаны працэс, калі ў  20-

ых гадах XVIII стагоддзя  піяры з'явіліся на Беларусі. Базыльяне  вучылі  на

беларускай мове, піяры выкладалі на польскай,  бо  шляхта  хацела,  каб  яе

дзеці вучыліся па-польску. Праваслаўныя  школы  «аправаслаўлівалі»  дзяцей,

каталіцкія «акаталічвалі» — гэта нармальная з'ява, асабліва  для  Беларусі,

дзе гэтыя два  веравызнанні  існавалі  здаўна.  Іншая  справа,  што  «веру»

выкарыстоўвалі  ў сваіх мэтах палітыкі, але тут ніводная  дзяржава  не  была

лепшая за іншыя. Піяры  давалі  адукацыю  на  еўрапейскім  узроўні,  гэтаму

паспрыяла і рэфарматарская дзейнасць вядомага прагрэсіўнага  педагога  XVIII

стагоддзя Станіслава Канарскага. У школу прымаліся  дзеці  розных саслоўяў,

вучыліся яны  шэсць  гадоў.  У  лік  дысцыплін  уваходзілі  лацінская  мова,

рыторыка, матэматыка, фізіка, гісторыя, палітыка,  выкладалася  і  мясцовае

права. Шмат увагі  ўдзялялася эстэтычнаму і  фізічнаму  выхаванню,  культуры

паводзін.

  У 1765 годзе Касцюшка паступіў у новаствораны Варшаўскі кадэцкі корпус  —

тагачаснае вышэйшае афіцэрскае вучылішча, дзе  спецыялізаваўся  па  ваеннай

інжынерыі. Тут  ён атрымаў ад сваіх калегаў мянушку  «Швед з-пад Брэста», бо,

падобна Карлу XII, падымаўся а  чацвёртай  гадзіне  і,  каб  прагнаць  сон,

апускаў ногі ў  балею з ледзяной  вадой,  якую  з  ночы  ставіў  пры  ложку.

Засведчана сябрамі  па корпусу, што быў  Тадэвуш  забіяка,  не  ўхіляўся  ад

дуэляў і меў  некалькі адзнак мужнасці на  целе;  пры  гэтым  яго  вызначалі

лагоднасць і  таварыскасць. Вучыўся ён старанна, стаў вядомы  з  поспехаў  у

картаграфіі і  малюнку — пры іншых умовах, пэўна, з яго  выйшаў  бы  неблагі

мастак.

Сімпатыя і клопат начальніка корпуса князя Чартарыйскага  ўмагчылі  Касцюшку

паездку ў Парыж, дзе ён працягваў ваенную навуку, што, аднак,  прыкрывалася

 наведваннямі  Акадэміі жывапісу і мастацтваў. Грошай Тадэвуш меў  небагата,

і часцяком шклянка  кавы і булка служылі выдатным снеданнем і вячэрай. Затое

жыў у сталіцы  свету, знайшоў сяброў, хадзіў па салонах,  чытаў Вальтэра  і

Русо, і тая атмасфера  пярэдадня  Вялікай  французскай  рэвалюцыі  выхоўвала

ягоную свядомасць.

  Вясной 1775 года  Касцюшка вярнуўся на радзіму.  Вакантнага месца ў  войску

не было, і Тадэвуш, чакаючы патэнта, застаўся ў Сяхновічах. Недалёка адтуль

знаходзіліся Сасновіцы,  дзе  жыў  заможны  і  ўплывовы  тытулярны  ваявода

смаленскі Сасноўскі. Тытулярны ў дадзеным выпадку  азначае  тое,  што  тытул

Сасноўскі насіў, а ваяводства не меў, бо яно даўно  было  адваявана  Расіяй.

Аднак тытул захоўваўся для тых, хто прагнуў паганарыцца. Сасноўскі  належаў

да фанабэрыстых паноў. Праўда, ён мог выказаць беднаму  брату-шляхцічу  сваю

прыязнасць і  ласку.  3  гэтае  прычыны  Касцюшка  як  ча-лавек  адукаваны,

пабачыўшы Еўропу, а да таго ж і здольны  мастак,  атрымаў  запрашэнне  пана

ваяводы ў свой маёнтак даваць урокі малявання  яго дачцы Людвісі. Зразумела,

не ў якасці настаўніка, якому плацяць, што закранала  б  годнасць  і  гонар

Касцюшкі, а ў  якасці асвечанага  госця.  Людвіка  мела  19  гадоў,  капітан

Касцюшка — 27. Маладыя  людзі пазнаёміліся ў маі, і не дзіўна,  што  вясенні

росквіт  прыроды,  стары  парк  з  утульнымі  альтанкамі,  майскія   зоркі,

салаўіныя песні  паспрыялі Тадэвушу і Людвісі  закахацца.  Каханне  цягнулася

па кастрычнік; злая бацькоўская воля яго абарвала. Адной  з  падстаў  стала

тое, што Сасноўскі  вырашыў парадніцца з  князямі  Любамірскімі.  Гуляючы  ў

карты, ён прайграў Станіславу Любамірскаму адзін са сваіх  маёнткаў.  Трэба

было развітвацца  з багаццем, а гэта, вядома, адбівалася болем. І  Сасноўскі

дамовіўся з князем аддаць за ягонага сына Людвісю. 13 верасня  ён атрымаў ад

Станіслава Панятоўскага прывілей на  пасаду  гетмана  польнага  літоўскага.

Гэта ўжо быў  сапраўдны ўрад. І вось жонка паведамляе яму: па яе  назіраннях

сэрцы Тадэвуша  і  Людвікі  працяу  стрэламі  Амур.  Пан  гетман  адразу  ж

сустрэўся з Касцюшкам  і прама мовіў яму, што як сінягорліца  не  для  шэрага

вярбеля, так дачка  панская не для  дробнага  шляхціча.  Касцюшку  прыйшлося

сесці на каня і ад'ехаць. Але страціць каханую ён не меўся, таму склаў план

выкрасці Людвісю  і абвянчацца з ёй без згоды  пыхлівага  пана  гетмана.  На

сваю бяду Тадэвуш  абмовіўся  пра  задуму  каралю.  Панятоўскі,  прыязны  да

Касцюшкі, гэты яго  рыцарскі намер ухваліў, аднак паслаў людзей  папярэдзіць

Сасноўскага. Тадэвуш  сабраў прыяцеляў, Людвіка ў дамоўленую  ноч  выйшла  ў

парк, і коні паімчалі іх па дарозе шчасця. Аршак сябрукоў ляцеў за імі,  як

вясельная дружына. Але Сасноўскі ў пару спахапіўся, харугва гайдукоў пайшла

наўздагон маладым, і Людвіку адбілі. Касцюшку прыйшлося  хавацца,  бегчы  за

мяжу, бо за наезд, выкраданне дачкі гетман  лёгка  мог  дамагчыся  для  яго

смяротнага выраку.

  Уцячы ад  гайдукоў Сасноўскага было няцяжка,  а вось ад безграшоўя на  кані

яшчэ нікому на белым свеце ўцячы не ўдалося. Касцюшка апынуўся  ў  Францыі,

але бедных там  хапала і без яго. У той час  Амерыканскія  штаты  ваявалі  з

Англіяй за незалеж-насць,  рэспубліканцы  —  супраць  каралеўскіх  войскаў.

Манархічная Францыя, як адвечны вораг  Англіі,  падтрымлівала  амерыканскіх

рэспубліканцаў. Апошнім  патрабаваліся дасведчаныя афіцэры, і шмат французаў

служыла там. Сябры  падказалі Тадэвушу, што паездка  за акіян — найлепшы  для

яго сродак перамагчы  тугу разлукі з каханай і засцерагчыся  ад  галечы.  На

акіянскіх абсягах  дзейнічалі бязлітасныя англійскія карсары, і гэта  рабіла

плаванне небяспечным, але іншага выйсця не было. У 1776 годзе  Тадэвуш сышоў

на амерыканскую зямлю.

Тут Касцюшка ўбачыў тое, што не магло прысніцца на радзіме  і  што няхутка

яшчэ з'явілася  ў Еўропе,— вольных людзей, якія вырашылі дамагчыся  роўнасці

грамадзянскіх правоў і ўпершыню ў гісторыі стварыць дзяржаву без  саслоўяў,

незалежную, самастойную, з павагай да працы,  таленту,  асабістай  свабоды.

Амерыканская армія была рэвалюцыйнай, яе валанцёры не  хацелі  цярпець  над

сабой англійскай кароны, замест каралеўскай Новай  Англіі яны  сваёй  крывёй

здабывалі дэмакратычную  Амерыканскую рэспубліку. Касцюшка аддаў  гэтай арміі

дзевяць  гадоў  жыцця.  Разам  з  палкамі  рэспубліканцаў  ён  прайшоў усе

Амерыканскія штаты, удзельнічаў ва ўсіх галоўных бітвах, рызыкаваў  жыццём,

спаў  на  зямлі,  месяцамі  гайдаўся  ў  сядле,   распрацоўваў   інжынернае

забеспячэнне наступаў і абароны. Гэта яму належыць праект  тыповага  форта,

прыстасаванага  да  ўмоў  Амерыкі  і  магчымасцей  галоднай,   неапранутай,

неабутай, вымушанай  натхненнем  замяняць  порах,  а  ўпартасцю  падвойваць

шэрагі сваіх  рот,  рэспубліканскай  арміі.  Рэспубліка  дала  Касцюшку  чын

Информация о работе Тадеуш Костюшка