Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Октября 2009 в 18:05, Не определен
Биография
всего высочайшего дома» набылі фантастычны характар добраахвотнасці, па
загаду Кацярыны сабраўся Гродзенскі сейм, які атрымаў назву «нямога».
Дэпутаты павінны былі ўхваліць другі падзел сваёй радзімы. Тры дні яны
маўчалі, ніхто не вымавіў ані слова. Нарэшце хтосьці з адказных
назіральнікаў сказаў: «Молчание — знак согласия». Падзел палічылі
ўхваленым. У наступныя два гады з уніі ў праваслаўе перавялі 463 прыходы,
330 тысяч чалавек, по-тым 100 тысяч і затым яшчэ 100 тысяч. Да таго ж з 28
мая 1772 года на беларускіх землях пачала здзяйсняцца русіфікацыя. Пачатак
ёй паклаў «Наказ» Кацярыны II генерал-губернатарам на прылучаных землях,
дзе 31-шы пункт абвяшчаў: «Дела вы имеете производить на российском языке,
т. е. все издаваемые от вас какого бы звания ни были приговоры, решения или
повеления, присовокупляя к тому переводы, где оные нужны будут, и
припечатывая их губернской печатью». Паланізацыя праз школу пачала
замяняцца русіфікацыяй праз школьнае навучанне. Галоўнымі дысцыплінамі ў
4- і 2-класных
народных вучылішчах сталі
геаграфія, «закон божы» праваслаўнай традыцыі. Старыя выкладчыкі саступалі
месца выпускнікам Пецярбургскай настаўніцкай семінарыі. Зразумела, гэта
недастатковыя падставы для сур'ёзнага незадаволення. Больш значнымі
прычынамі былі секвестраванне маёнткаў, раздача зямель і сялян рускаму
дваранству, вялізная страта тэрыторый і насельніцтва, скасаваная чужынцамі
Канстытуцыя, адсутнасць перспектывы палепшання народнага жыцця. Натуральна,
што перадавыя колы Рэчы Паспалітай, патрыятычныя пачуцці, гістарычная
свядомасць большасці жыхарства не маглі змірыцца са здзекамі над краінай,
якія ўчынілі манархі Прусіі, Расіі і Аўстрыі, гэтыя, па словах У. I.
Леніна, «каранаваныя разбойнікі». «Найвялікшым злачынствам,— удакладняў
Ленін,— было тое, што Польшча была падзелена паміж нямецкім, аўстрыйскім і
рускім капіталам...»
Супраць «найвялікшага злачынства» ў красавіку 1794 года выбух-нула
паўстанне ў Польшчы, на Беларусі і Літве. Начальнікам яго абралі Тадэвуша
Касцюшку; на Літве і Беларусі выступленне ўзначаліў Якуб Ясінскі, інжынерны
палкоўнік. Апоўначы 22 красавіка загучалі касцёльныя і царкоўныя званы ў
Вільні. Гэта быў сігнал падрыхтаваным атра-дам і насельніцтву: «Да зброі!»
А трэцяй гадзіне паўстанцы перамаглі супраціўленне царскага гарнізона.
Намесніка генерала Арсеньева арыштавалі. Гетмана Шымана Касакоўскага,
стаўленіка Кацярыны II, пасля непрацяглага бою схапілі ў ягоным палацы.
Нянавісць, якую ён выклікаў сваімі бруднымі справамі, вылілася ў суровы
прыгавор рэвалюцыйнага суда: адправіць здрадніка на шыбеніцу. Назаўтра на
рыначнай плошчы апошні гетман Вялікага княства Літоўскага завіснуў у
пяньковай пятлі. Побач з ім аказаўся другі таргавічанін, маршалак віленскай
канфедэрацыі Швыкоўскі.
Трэба адзначыць, што паўстанне на Літве і Беларусі выбухнула пасля
ўдачнага яго пачатку ў Польшчы, дзе 24 сакавіка ў Кракаве Касцюшка абвясціў
«Акт паўстання», а 4 красавіка разбіў пад Рацлавіцамі войска генерала
Тармасава. У тым баі асаблівай мужнасцю і самаахвярнасцю вызначыліся атрады
касінераў. Праз два тыдні гарадскімі нізамі была вызвалена Варшава. 7 мая
Тадэвуш Касцюшка выдаў «Маніфест», так званы «Паланецкі універсал», які
надзяляў сялян асабістай воляй пры ўмове, што яны разлічацца з панамі і
дзяржавай, прызнаваў за імі права на зямлю, якую яны апрацоўвалі,
абмяжоўваў паншчыну. Гэта схіліла сялян да паўстання, у ім удзельнічала
больш за 150 тысяч чалавек. Пры Касцюшку стварылася Найвышэйшая
нацыянальная рада.
Якуб Ясінскі (падчас паўстання меў трыццаць тры гады, узначальваў тайную
арганізацыю віленскіх якабінцаў) як левы радыкал быў прыхільнікам самых
рашучых рэвалюцыйных дзеянняў, адмены прыгоннага права, звяржэння тыраніі
па прыкладу Французскай рэвалюцыі. Добра ведаючы беларускую мову, пісаў
вершаваныя пракламацыі для сялян па-беларуску. Для кіраўніцтва выступленнем
і грамадскім жыццём Ясінскі стварыў Найвышэйшую літоўскую раду. Яшчэ 24
красавіка ён падпісаў Акт аб закліку народаў Беларусі і Літвы да
паспалітага рушэння. Праз чатыры дні паўстанцы перамаглі ў Гродне, потым —
у Брэсце, Слоніме, Ваўкавыску, Пінску, Наваградку, Кобрыне, Ашмянах, Лідзе,
Браславе. На прапаганду віленскіх якабінцаў аб скасаванні пры-гнёту
адгукнулася вёска. Да Ясінскага пад час бою з рускімі войскамі каля Палянаў
далучыліся 700 сялянкасінераў. Шматлікія атрады ўзначалілі генерал гвардыі
Стэфан Грабоўскі, князь Сапега, генерал Зайёнчак, вялікі падскарбі
літоўскі, кампазітар Міхал Клеафас Агінскі, якому на-лежыць «Марш пастанцаў
1794 года». Атрадам у 4 тысячы чалавек камандаваў Якуб Ясінскі.
Беларускія
і літоўскія паўстанцы
дакладаў аб іх дзеяннях на пачатку мая менскі генерал-губернатар: «Г-н
бригадир Беннигсен подтверждает, что при удалении его к стороне Вишнева
мятежники другою колонною, в числе 3 тысячи из Вильно прибывших, пошли к
стороне Постав, дабы соединяся с браславскою конфедерациею, войти там в
пределы империи. Сие заставит г-на Беннигсена обратиться опять к Сморгони и
далее в тот край, а посему и нужно, чтоб авангард корпуса соединился тогда
с подполковником Сакеном, чтобы прикрыть губернский город Минск.
При усиленном стремлении регулярных войск и сконфедерированно-го шляхетства
с вооруженными мятежниками из-под Вильно на границу Минской губернии при
Ракове, отколь одним маршем в губернский город Минск прийти они могут,
получил я вдруг три известия: 1) что Беляк, кн. Сапега и Заиончек через
Слоним пришли с войсками в Столовичи и действительно сорвали уже пост наш
на границе при Ляховичах; 2) что колонна в 3 тысячи регулярных и
сконфедерированных войск из-под Вильно сближилась к границам нашим противу
Постав с намерением, чтоб, соединяся с конфедерацией) в Браславском повете
и вооруженными мятежниками из поселян, внесть смятение в пределы империи...
3) что авангард князя Цицианова, поставленный при мосте через Неман у
Николаева, имел стычку с конфедератами, и там показавшимися... Не имея
здесь войск, кои бы мятежникам противу поставить было можно, я... прошу
удовлетворить представлению моему от 16 числа минувшего апреля, повелев
полкам, из Минской губернии удаленным, сюда возвратиться. Движением их
спасён будет отряд в Пинске обще с сим городом, который для соблюдения
спокойствия и в полуденных губерниях удержать весьма нужно, поелику
засевшего там неприятеля выживать весьма будет трудно по причине многих
дефилей, которыми токмо к Пинску приближиться можно.
Умножением войск приобрету я возможность деташамент бригадира Беннигсена
при Ракове, закрывающего губернский город, обратить к Друе для уничтожения
толико опасных неприятельских намерений, к Ракову же подвинул тогда г-на
генерал-майора Ланского с 8 драгунскими эскадронами и с неполным батальоном
егерей, в чем и состоит весь его отряд, поелику другой батальон егерей с
ротами ростовского пехотного полка отправлен на подкрепление бригадира
Беннигсена, а затем ожидаемые войска употреблены будут на защиту Несвижа и
Слуцка с прилеглыми поветами...».
Ясінскі з 4-тысячным атрадам выступіў да Смаргоні насустрач атрадам
генерала Зубава і брыгадзіра Бенігсена. Атакай ён выбіў рускі гарнізон з
мястэчка Солы. Каб да рэгулярнага войска Вялікага княства і сканфедэраваных
атрадаў не далучаліся «мяцежнікі з сялян», распачалася контрпрапаганда: ад
імя царскіх генералаў распаўсюджваліся чуткі, што сялянам будуць
перадавацца секвестраваныя маёнткі шляхты і магнатаў і што трэба ціха
чакаць, пакуль рускія войскі перамогуць паўстанцаў — тады і адбудзецца
надзяленне панскай зямлёй. Гэтая гульня на сялянскім прастадушшы мела пэўны
вынік. Адначасна некалькі стратэгічных памылак зрабіў Тадэвуш Касцюшка,
калі надаў Ясінскаму чын генерал-лейтэнанта і паставіў яго на чале першага
корпуса, а другі
і трэці карпусы даверыў
Вялікага княства не аказалася галоўнакамандуючага, кожны камандзір
дзейнічаў сам па сабе. Ясінскі спецыяльным лістом растлумачыў Касцюшку
небяспеку такой сітуацыі. У адказ агульнае кіраванне войскамі на Беларусі і
Літве было даручана не адоранаму ваеннымі здольнасцямі генералу Міхалу
Вяльгорскаму. Уступаючы ўціскушляхецкіх колаў, якім не падабалася
рэвалюцыйная рашучасць Ясінскага і віленскіх якабінцаў, Касцюшка
абвінаваціў Найвышэйшую літоўскую раду ў дзеяннях, накіраваных супраць
«уніі братніх народаў», распусціў яе і стварыў Цэнтральную дэпутацыю
Вялікага княства, куды ўвайшлі памяркоўныя дзеячы паўстання, што
асцерагаліся ўзбройваць сялянства. Ясінскі выехаў да Варшавы. Боязь
Касцюшкі разарваць
з абмежаванай шляхецкай
здольны ўзняцца на барацьбу толькі пры ўмове сапраўднага скасавання
прыгнёту, пазбавіла паўстанне той сілы, якая магла прывесці яго да
перамогі. Да таго ж адмаўленне роўнасці Літвы і Беларусі з Польшчай, што
было засведчана стварэннем Цэнтральнай дэпутацыі, аслабіла запал і
беларуска-літоўскай шляхты. Усё гэта ў самым хуткім часе адбілася
няўдачамі.
Калі пачыналася паўстанне, нара-дзілася і спявалася ў атрадах «Песня
беларускіх жаўнераў».
Спяваць, вядома, было няцяжка, але тымі «маскалюшкамі», рубіць якіх
збіраліся «малайцы-дзесятнікі», аказалася рэгулярнае, напрактыкаванае ў
турэцкай вайне войска, з цвёрдай дысцыплінай, дасведчанымі, вопытнымі
афіцэрамі, таленавітымі генераламі. Супраць паўстанцаў ішлі Ферзен і