Браніслаў Тарашкевіч і яго "Беларуская граматыка для школы"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Сентября 2011 в 23:45, реферат

Описание работы

Сёлета ўвосень мінае дзесяць год, як выйшла ў сьвет першая беларуская граматыка. "Даўно жаданы час, калі паявіцца ў сьвет беларуская граматыка, прыйшоў нарэшце ў 1918 г.", - пісаў у рэцэнзіі на яе В. Тройца, адзін з выдатнейшых кіраўнікоў выдавецтва "Загляне сонца і ў наша ваконца". (Тыднёвік "Вольная Беларусь", № 30, за 1918 г.). Гэта была -

Файлы: 1 файл

Документ WordPad.doc

— 49.88 Кб (Скачать файл)

Адгэтуль ясна, што ніводзін факт літаратурнага дыялекту не павінен агранічацца ніякімі ўступкамі на карысьць дыялектычных прэтэнзій, бо гэтыя ўступкі з канечнаю няўхільнасцю будуць прыводзіць да канфліктаў і правапісных крызісаў 

Не павінна быць абмежаваньня і ў нашым яканьні, як мы ня маем яго ў аканьні. Тут можа быць два рашэньні: або гук е скрозь абазначаць аднэю літараю е, або ненаціскное е заўсёды перадаваць літараю я. Паўтараю, справа тут ня ў літары, а ў датрыманьні адзінства напісаньня на падставе літаратурнага вымаўленьня. 

Праўда, выстаўляецца як-бы трэйцяе рашэньне, паводле каторага прапануюць абазначаць ненаціскное е асобнаю, новаю літараю (грэцкім эпсылёнам), але гэта ўжо яўны кампраміс, выразнае затушоўваньне выдатнейшае асаблівасьці літаратурнага дыялекту, якое нельга апраўдаць ні практычнасьцю, ні правапіснаю патрэбаю. 

Канчаючы гэты кароткі юбілейны ўспамін аб тым, што зроблена нашым першым граматыстым і правапісным заканадаўцам для нашае мовы, для школы і для беларускае навукі, мы зноў варочаемся да яго асобы, да таго палажэньня, у якое закінула яго перапалоханае польскае панства. Які вялікі работнік, якая навуковая сіла гіне цяпер у польскім астрозе. 

Мы ня можам памірыцца з доляю гэтага слаўнага чалавека і павінны зрабіць усё, што можна зрабіць, каб вярнуць яго да творчае працы, так патрэбнае нашай маладой, багатай магчымасьцямі культуры пры будаваньні новага ладу, новага грамадзкага жыцьця, нябывалага яшчэ, як стаіць наша зямля.

Информация о работе Браніслаў Тарашкевіч і яго "Беларуская граматыка для школы"