П. Панчанка як паэт i грамадзянiн

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Декабря 2014 в 20:34, реферат

Описание работы

Прыхільнікам і аматарам беларускай паэзіі добра вядома імя аднаго з буйнейшых паэтаў XX ст., цудоўнага лірыка, сапраўднага паэта сучаснасці, паэта-грамадзяніна, народнага паэта Беларусі Пімена Емяльянавіча Панчанкі. Адметная, непаўторная і глыбока нацыянальная яго паэзія назаўсёды ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры.

Содержание работы

1. Жыццё і творчасць
2. Творы
3. Бібліяграфія
3.1 Па старонках “Роднага слова”Творы пісьменніка
3.2 Песні на словы паэта
3.3 Наглядны матэрыял
3.4 Методыка
3.5 Літаратуразнаўства
4. Творы

Файлы: 1 файл

Дзяржаўная ўстанова адукацыі.docx

— 42.13 Кб (Скачать файл)

Юрыдычны каледж

Беларускага Дзяржаўнага Унiверсiтэта

Кафедра сацыяльна-гуманiтарных  дысцыплін

 

 

 

 

 

 

Тэма: “П. Панчанка як паэт i грамадзянiн”

 

 

Рэферат

па беларускай лiтаратуры

навучэнкi 494 групы

Дзюсавай Веранiкi Леанiдаўны

 

 

 

 

 

 

 

Мiнск

2014

 

Змест:

 

1. Жыццё і творчасць

2. Творы

3. Бібліяграфія

3.1 Па старонках “Роднага слова”Творы пісьменніка

3.2 Песні на словы паэта

3.3 Наглядны матэрыял

3.4 Методыка

3.5 Літаратуразнаўства

4. Творы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Жыццё і творчасць 

 

Прыхільнікам і аматарам беларускай паэзіі добра вядома імя аднаго з буйнейшых паэтаў XX ст., цудоўнага лірыка, сапраўднага паэта сучаснасці, паэта-грамадзяніна, народнага паэта Беларусі Пімена Емяльянавіча Панчанкі. Адметная, непаўторная і глыбока нацыянальная яго паэзія назаўсёды ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры. 

 

Нарадзіўся Пімен Панчанка 23 жніўня 1917 года ў Рэвелі, цяпер Талін, сталіца Эстоніі, якая на той час уваходзіла ў склад Расійскай імперыі, як і Беларусь. Бацькі — бедныя сяляне, у пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку. Ваенныя цяжкасці, адсутнасць у хаце гаспадара, які быў у войску, ускладнілі і без таго нялёгкае жыццё салдаткі Дар'і Факееўны Панчанка. З двума дзецьмі на руках ёй было цяжка ў чужым горадзе, і жанчына ў 1920 г. падалася да сваёй маці на Ашмяншчыну. Тут, у Бягомлі, прайшлі дзіцячыя і раннія юнацкія гады паэта. 

 

У 1933 г. сям'я Панчанкаў пераехала ў Бабруйск, і Пімен пачаў працаваць на мясцовым дрэваапрацоўчым камбінаце рабочым, а затым паступіў на настаўніцкія курсы. Пасля іх заканчэння працаваў у пачатковай, сямігадовай, сярэдняй школах у Бабруйскім і Кіраўскім раёнах (1934—1939). Адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Мінскага настаўніцкага інстытута, які скончыў у 1939 годзе. 

 

Пісаць Пімен Панчанка пачаў яшчэ ў юнацтве. Упершыню апублікаваў свае вершы («Ураджайнае» і «Моладзі») у 1934 г. у альманаху «Ударнікі». Як паэт ён пачаўся з лірыкі, аб чым сведчаць яго першыя зборнікі «Упэўненасць» (1938) і «Вераснёвыя сцягі» (1940). У іх знайшоў адлюстраванне рамантычна-ўзнёслы настрой мастака. Паэт услаўляе хараство і багацце роднай зямлі, заваёвы сацыялізма. Паэтычную сталасць П. Панчанку прынеслі вершы, напісаныя ім у час вайны. З верасня 1939 г. да студзеня 1946 г. у Савецкай Арміі — спецыяльны карэспандэнт, пісьменнік у армейскіх і франтавых газетах. На франтавых дарогах ён бачыў кроў, смерць, балюча перажываў трагедыю беларускага народа. Яго ваенныя радкі прасякнуты верай у перамогу над ворагам, суперажываннем, спагадай да чужога гора. Прымаў удзел у паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Пазней быў Бранскі, а затым — Калінінскі франты, дзе Пімену Панчанка даручылі працу на франтавой газеце «За свабодную Беларусь» і ў сатырычным часопісе «Партызанская дубінка». Адсюль паэт быў пераведзены на Паўночна-Заходні фронт пад Старую Русу і працаваў там у газеце «Героический штурм». У 1944 г. штаб, дзе служыў Пімен Панчанка, перакінулі ў Іран. Яшчэ два доўгія гады паэт быў адарваны ад Радзімы. Думкамі, пачуццямі, клопатамі, аднак, знаходзіўся на Беларусі, якая была ўжо вызвалена ад фашыстаў. У Іране быў створаны Піменам Панчанкам вядомы цыкл вершаў «Іранскі дзённік». Адным з лепшых твораў таго часу не толькі ў беларускай, але і ўсёй савецкай паэзіі стаў верш П. Панчанкі «Сінія касачы». Ваенныя ўражанні паэта склалі зборнікі «Дарога вайны» (1943), «Далёкія станцыі» (1945), «Гарачыя вятры» (1947). Ваенная тэма не пакідала паэта на працягу ўсяго яго творчага лёсу. У розныя гады ён напісаў шмат моцных па сіле эмацыянальнага ўздзеяння вершаў на гэту тэму («Апельсіны», «Кавуны», «Камсамолец з Расоншчыны», «Іх вечныя агні», «Горкая гордасць»). 

 

У 1946 г. паэт дэмабілізаваўся. Закончыўся адзін з вызначальных этапаў у жыцці і творчай біяграфіі паэта. Ён вяртаецца ў Мінск і пачынае працаваць у часопісе «Вожык», пазней перайшоў у газету «Літаратура і мастацтва». Пяць гадоў (1953—1958) рэдагаваў альманах «Советская Отчизна» (цяпер «Нёман»).  

 

У пасляваеннай паэзіі П. Панчанкі часцей гучаць грамадзянскія матывы: барацьба за мір, услаўленне сацыялістычнага ладу, палёты ў космас, інтэрнацыянальныя сувязі. Адзін за другім выходзяць зборнікі паэта «За шчасце, за мір» (1950), «Шырокі свет» (1955), «Кніга вандраванняў і любові» (1959), «Нью-Йоркскія малюнкі» (1960), «Тысяча небасхілаў» (1962). Напісаная ў гэтыя гады лірыка-публіцыстычная паэма «Патрыятычная песня», у якой паэт выказваў шчырае прызнанне ў любві да Радзімы, да людзей, была ў 1959 г. узнагароджана Літаратурнай прэміяй імя Янкі Купалы.  

 

З 1966 г. паэт пачынае працаваць сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Прыкметнай з'явай у літаратурным жыцці Беларусі стала і кніга вершаў Панчанкі «Пры святле маланак» (1966, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Купалы 1968). Пачынаючы з гэтай кнігі, светаразуменне паэта становіцца больш заглыбленым, па-філасофску засяроджаным, разважлівым. Паэтычныя зборнікі П. Панчанкі «Снежань» (1972), «Крык сойкі» (1976), «Вячэрні цягнік» (1977) насычаны непакоем, роздумам над глабальнымі праблемамі сучаснасці, над будучыняй чалавецтва. У іх гучыць гарачая любоў да роднай зямлі, да чалавека працы. З 1972 г. цалкам аддаецца творчай дзейнасці, спалучаючы яе з абавязкамі дэпутата Вярхоўнага Савета БССР. У 1973 г. Пімену Панчанка было нададзена ганаровае званне народнага паэта Беларусі. 

 

У сваіх творах Пімен Панчанка — шчыры патрыёт Беларусі, нястомны змагар за захаванне прыроды, за культываванне ў грамадстве высокіх маральных ідэалаў, выкрывальнік партыйнай і ўрадавай бюракратыі. У яго вершах спалучаецца лірызм з публіцыстычным напалам. Пімен Панчанка становіцца адным з папулярных паэтаў у СССР і свету. Паэт і сам актыўна займаецца перакладам. Перакладаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча, М. Нагнібеды, Я. Райніса, Ф. Шылера і інш. У 1981 г. за зборнік «Дзе начуе жаваранак?» Пімену Панчанку была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. 

 

Другая палова 80-х — пачатак 90-х гг. былі ў жыцці паэта ці не самымі цяжкімі. Даймалі шматлікія хваробы. Ён амаль што не выходзіў з бальніцы. Пачаліся і матэрыяльныя нястачы. Найбольш мучыў душэўны боль. Настаў час падводзіць вынікі, і Пімен Панчанка пачынае бескампрамісны суд над самім сабою. Цяжка знайсці ва ўсім былым СССР і БССР другога такога паэта, хто быў бы здольны ўзяць усю віну на сябе за тое бязладдзе ў Беларусі канца 80-х гг. мінулага стагоддзя, хто б так шчыра каяўся, хоць асабіста ні ў чым не быў вінаваты. У творчасці паэта ўзмацніліся публіцыстычнасць, палемічная вастрыня, сатырычны пафас. Вершы грамадзянскага гучання склалі зборнікі «І вера, і вернасць, і вечнасць» (1986), «Прылучэнне» (1987), «Горкі жолуд» (1988), «Неспакой» (1988), «Высокі бераг» (1993). Вялікі грамадзянскі рэзананс выклікала ў свой час «Паэма сораму і гневу». Пасля смерці паэта (2 красавіка 1995 г.) з друку выйшлі яго кнігі «Зямля ў мяне адна» (1996) і «Жытнёвы звон» (2002), у якіх сабраны творы розных гадоў. П. Панчанку належаць шматлікія публіцыстычныя артыкулы і эсэ, успаміны пра вядомых беларускіх пісьменнікаў і падзеі літаратурнага жыцця. 

 

Паэт і публіцыст, крытык і перакладчык П. Панчанка шмат зрабіў для беларускай літаратуры, але асноўнае ў яго творчай спадчыне — яго вершы, якія былі выразнікамі дум і спадзяванняў эпохі, вершы, у якіх ніколі не было фальшы, але заўсёды адлюстроўвалася багатая гама чалавечых пачуццяў. 

 

Імя П. Панчанкі носіць вуліца ў Мінску.  

 

Творы

Першыя вершы з'явіліся ў 1934 г. у кіраўскай раённай газеце «Кіравец» і альманаху «Ударнікі».

Аўтар зборнікаў паэзіі:

«Упэўненасць» (1938),

«Вераснёвыя сцягі» (1940) (зборнік

«Трывожныя зарніцы» быў падрыхтаваны да друку і згарэў у час вайны),

«Тебе, Беларусь!» (апублікаваны ў Маскве ў перакладзе на расейскую мову, 1942),

«Дарога вайны» (Масква, 1943), «Далёкія станцыі» (1945), «Гарачыя вятры» (вершы і паэмы, 1947),

«Вершы» (1948), «Прысяга» (1949),

«За шчасце, за мір!» (1950),

«Вершы і паэмы» (1952),

«Шырокі свет» (1955),

«Выбраныя творы» (1956),

«Гарачы лівень» (гумар і сатыра, 1957),

«Кніга вандраванняў і любові» (1959),

«Нью-Йоркскія маланкі» (1960), «Тысяча небасхілаў» (1962),

«Чатыры кантыненты» (вершы і паэмы, 1964),

«Пры святле маланак» (1966),

«Размова з наследнікамі» (вершы і паэма, 1967),

«Снежань» (1972), «Вершы» (1973),

«Выбранае» (1975), «Крык сойкі» (1976),

«Вячэрні цягнік» (1977),

«Лірыка» (1980),

«Млечны Шлях» (1980),

«Маўклівая малітва» (1981),

«Дзе начуе жаўранак» (1983),

«Сіні ранак» (1984),

«Лясныя воблакі» (1985),

«І вера, і вернасць, і вечнасць» (1986),

«Прылучэнне» (вершы і паэма, 1987),

«Горкі жолуд» (1988),

«Неспакой» (1988). 

 

Многія вершы пакладзены на музыку

. Выйшлі  Зборы твораў у 2-х (1959), у 3-х (1967—1971), у 4-х тамах (1981—1983). 

 

Выдаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў «На паэтычным небасхіле» (1977).

 

Бібліяграфія

 

 

 

 

Па старонках “Роднага слова”

Творы пісьменніка

А сонца цябе прасмаліла... – 1997. – № 8. – С. 186 – 193.

Асеннімі дажджамі заліло... – 1995. – № 11. – С. 73 – 74.

Восень. – 1995. – № 11. – С. 73 – 74.

Вязынка. – 2001. – № 6. – С. 91.

Дождж ідзе прамяністы і дробны... – 1994. – № 7'8. – С. 63.

З працы пачынаецца Купала... – 2001. – № 6. – С. 91.

З Янкам Купалам. – 2001. – № 6. – С. 91.

Калі мне бывала весела... – 1997. – № 8. – С. 186 – 193.

Лірычнае. – 1997. – № 8. – С. 186 – 193.

Ля помніка Купалы. – 2001. – № 6. – С. 91.

Лясы нырнулі ў хмары шэрыя... – 1997. – № 8. – С. 186 – 193.

Маё і тваё маленства. – 2000. – № 5. – С. 51.

На марозе людзі ў трывозе... – 1992. – № 7'8. – С. 112.

На Палессі восень.... – 1994. – № 11. – С. 29.

Незабыўная цётка Уладзя. – 2001. – № 6. – С. 91.

Песня. – 1997. – № 8. – С. 186 – 193.

Рабінавы гай. – 1997. – № 8. – С. 186 – 193.

Развітанне. – 2001. – № 6. – С. 91.

Родная мова. – 1992. – № 7'8. – Ніжняя вокладка; 1996. – № 2. – С. 86 – 87.

Святочныя салюты. – 2000. – № 5. – С. 4.

Сем дзесяткаў год расцілі... – 1997. – № 1. – С. 34.

Скажы мне адно толькі слоўца... – 1997. – № 8. – С. 186 – 193.

Трое. – 2001. – № 6. – С. 91.

У навальніцу. – 1997. – № 8. – С. 186 – 193.

Хмары плаваюць над намі... – 1992. – № 7'8. – С. 95.

Чалавечнасць. – 1992. – № 7'8. – С. 46.

Я не піў на тваім вяселлі... – 1997. – № 8. – С. 186 – 193.

Я прысягаў не раз, не двойчы... – 1997. – № 8. – С. 186 – 193.

 

 

Песні на словы паэта

Герой. Музыка М. Пятрэнкі. – 1994. – № 12. – С. 74.

Песня пра Мінск. Музыка І. Лучанка. – 2007. – № 8. – С. 96.

Тапаліны звон. Музыка В. Іванова. – 1997. – № 8. – С. 117.

 

 

Наглядны матэрыял

Партрэт Пімена Панчанкі. Фота У. Крука. – 1989. – № 7. – Ніжняя вокладка.

Партрэт Пімена Панчанкі. Фота У. Крука. – 1992. – № 7'8. – Верхняя вокладка.

Партрэт Пімена Панчанкі. – 2002. – № 7. – Ніжняя вокладка.

Фотапартрэт Пімена Панчанкі. – 1997. – № 8. – Верхняя вокладка.

Фотапартрэт Пімена Панчанкі. – 2000. – № 10. – Верхняя вокладка.

 

 

Методыка

Арочка, М. Праграма'праспект па беларускай літаратуры для VІІІ – ХІ класаў

сярэдняй школы: Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.

[Пімен Панчанка]. – 1993. –  № 8. – С. 49.

Арочка, М. Праграма'праспект па беларускай літаратуры для VІІІ – ХІ кла'

саў сярэдняй школы: Літаратура пасляваеннага часу [Пімен Панчанка]. – 1993. –

№ 10. – С. 47 – 48.

Бельскі, А. «Каб... навекі засталіся людзьмі»: Творчасць Пімена Панчанкі. –

2000. – № 10. – С. 44.

Быхавец, І. Пімен Панчанка: Тэмы пісьмовых работ (Х клас). – 1989. –

№ 7. – С. 46.

Выбярэнец, А. Урок – прэс'канферэнцыя па творчасці Пімена Панчанкі. –

1989. – № 4. – С. 38 – 40.

Дзям’янка, В. Педагагічная майстэрня: Новыя тэхналогіі на ўроку па твор'

часці П. Панчанкі. ХІ клас – 2002. – № 7. – С. 50.

Ляшук, В. Вывучэнне творчасці Пімена Панчанкі. Х клас. – 2007. – № 1. –

С. 46 – 53.

Мілун, Р. «Беларусь – я твой воін і сын...»: Абагульняючы ўрок па творчасці

Пімена Панчанкі. – 1991. – № 9. – С. 13 – 17.

Мішчанчук, М. Выхаваўчы патэнцыял [З вопыту работы В.В. Войцік па выву'

чэнні творчасці П. Панчанкі, І. Шамякіна, І. Мележа]. – 1988. – № 10. – С. 4 – 6.

Навумчык, М. Праблемны аналіз верша «Сармацкае кадзіла» Пімена Пан'

чанкі. V клас. – 2003. – № 12. – С. 37.

Старычонак, В. Конкурс «Беларуская ластаўка». Адказ на пытанне: У мове

П. Панчанкі выкарыстоўваецца сінтаксічны прыём паўторнага ўжывання ад'

ных і тых жа слоў. Якую ролю ў творах выконваюць такія паўторы? Прывядзіце

5 – 10 прыкладаў іх ужывання. – 1997. – № 3. – С. 121.

Тычко, Г. Вывучэнне ваеннай і пасляваеннай лірыкі Пімена Панчанкі:

Х клас. – 2007. – № 8. – С. 22 – 25.

Яфімава, М. «Сячэ душу мне бліскавіц агонь...»: Сцэнар літаратурнай веча'

рыны, прысвечанай Пімену Панчанку. – 1992. – № 7'8. – С. 89 – 95.

 

 

Літаратуразнаўства

Бабіч, Ю. «Агнявыя валаконцы ткуцца ў шоўк чырвоны»: Чырвоны колер і

яго адценні ў творах беларускіх пісьменнікаў. [Пімен Панчанка]. – 2007. – № 9. –С. 14 – 17.

 

 

Барадулін, Р. Будуць! [Абразок з кн. «Аратай, які пасвіць аблокі» пра твор

часць Пімена Панчанкі]. – 1995. – № 10. – С. 182 – 186.

Бураўкін, Г. З жаваранкам у душы: Лірычныя ўспаміны пра Пімена Панчан'

ку. – 1997. – № 8. – С. 177 – 185.

Бугаёў, Дз. Пра чалавечнасць Пімена Панчанкі. – 2003. – № 12. – С. 77.

Гарэлік, Л. Кантрасты і парадоксы жыцця: Духоўныя арыенціры ў паэзіі

Пімена Панчанкі. – 2002. – № 7. – С. 22.

Гніламёдаў, У. Паэзія і час (50 – 80'я гады) [Паэзія П. Панчанкі, зб. «І вера,

і вернасць, і вечнасць»]. – 1988. – № 4. – С. 47.

Гурская, А. Паэтычная споведзь сумлення: Штрыхі да творчага партрэта

Пімена Панчанкі. – 1992. – № 7'8. – С. 35 – 44.

Дарняк, Ю. «Не дай мне, Божа, стаць ілжывым...»: Матывы паэзіі Пімена

Панчанкі. – 2003. – № 12. – С. 18.

Краўчанка, В. Маленства Пімена Панчанкі. – 1992. – № 7'8. – С. 113 – 116.

Куляшова, В. Адчуць сябе плыўцом...: Сустрэчы з Піменам Панчанкам. –

2005. – № 1. – С. 89.

Майсейчык, А. З прыродай зліўшыся душою: Экалагічныя клопаты паэзіі.

[П. Панчанка «Не люблю  я слова «пакарыцель»...» ]. – 1989. –  № 6. – С. 28.

Марціновіч, А. «Прыйшла пара сапраўднай праўды...» [П. Панчанка «Паэма

сораму і гневу»]. – 1988. – № 12. – С. 27 – 28.

Марціновіч, А. «Самы лепшы ў свеце гімн»: Спартыўная тэма ў творчасці

беларускіх пісьменнікаў [П. Панчанка «Люблю я ў футболе юнацкую сілу...»]. –1988. – № 5. – С. 52 – 57.

Мішчанчук, М. Палітычная лірыка Пімена Панчанкі як тэндэнцыя часу. –

1989. – № 7. – С. 47 – 52.

Мішчанчук, М. У гэтым прыцемку трагічнае эпохі...: Пра кнігу Пімена Пан'

чанкі «Высокі бераг». – 1995. – № 1. – С. 19 – 20.

Скобла, М. «Не спакушай нас высокай песняй гэтак рана, галактыка...»:

Пімену Панчанку – 75 гадоў. – 1992. – № 7'8. – С. 110 – 112.

Старычонак, В. «Я вершы пішу, бо дужа растрывожаны любоўю і болем да

кожнага з вас»: Метафары ў творах Пімена Панчанкі. – 2002. – № 8. – С. 33.

Шавыркін, М. Эцюды: Тапаліны звон. – 1997. – № 8. – С. 112 – 121.

 

Творы

Белыя яблыні

1  

Вясной светлы сок прарывае бяросту 
I рэкі сплаўляюць у мора свой панцыр. 
Вясною на елчыных лапах адростваюць 
Светла-зялёныя пальцы. 
I гладзяць яліны свой ельнік малы 
I пацеркі дораць з янтарнай смалы.

Зязюлі варожаць, і кнігаўкі жаляцца, 
I глушаць усіх салаўі; 
I з яблынь расцвіўшых тады нараджаюцца 
Дзяўчаты на нашай зямлі. 
Учора гулялі з маўклівымі лялькамі, 
А сёння прыбраны каралямі яркімі.

Информация о работе П. Панчанка як паэт i грамадзянiн