П. Панчанка як паэт i грамадзянiн
Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Декабря 2014 в 20:34, реферат
Описание работы
Прыхільнікам і аматарам беларускай паэзіі добра вядома імя аднаго з буйнейшых паэтаў XX ст., цудоўнага лірыка, сапраўднага паэта сучаснасці, паэта-грамадзяніна, народнага паэта Беларусі Пімена Емяльянавіча Панчанкі. Адметная, непаўторная і глыбока нацыянальная яго паэзія назаўсёды ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры.
Содержание работы
1. Жыццё і творчасць
2. Творы
3. Бібліяграфія
3.1 Па старонках “Роднага слова”Творы пісьменніка
3.2 Песні на словы паэта
3.3 Наглядны матэрыял
3.4 Методыка
3.5 Літаратуразнаўства
4. Творы
Файлы: 1 файл
Дзяржаўная ўстанова адукацыі.docx
— 42.13 Кб (Скачать файл)О, белыя яблыні, белыя яблыні,
Пялёсткаў шалёны хвалюючы пах!
Дзяўчаткі пужлівыя, хлопцы нязграбныя,
I хмель веснавы на гарачых губах!
Туман іх не студзіць, і ельнік не колецца,
Адны толькі маткі за іх непакояцца.
Пасля сарамліва і горда ім
несці
Свой лёгкі цяжар у нялёгкі наш свет.
Сыноў і дачок нараджаць ім і песціць,
Успамінаючы яблыняў цвет.
А іншыя ў нечым навекі зняверацца,
Убачаць цвет яблыні — слёзы навернуцца...
2
Вякамі глядзелі жанкі з-пад
рукі,
Чакалі мужоў і сыноў.
I падалі зоркі, нібы светлякі,
У прорвы бязрадасных сноў.
I самі касілі, і самі аралі,
А іх дарагія за іх паміралі.
Бялелі, як цвет той, іх чорныя
косы,
I сцежкі у сад зарасталі...
I заўтра, як вырвуцца людзі у космас,
Іх гора лягчэйшым не стане.
Мы будзем усе касманаўтаў вітаць,
А маткі пякучыя слёзы глытаць.
Глядзець усю ноч ім да ранняй
зары
Ў халодныя вочы сусвету
I думаць — ці зорка сягоння згарыць,
Ці з сынам любімым ракета.
Ім першым заўсёды марнець і трывожыцца,
На сотні трывог іх чаканне памножыцца.
Няма там слупоў верставых і
дарог,
Няма для прыпынку абочын.
Сусвет ачарсцвеў і дашчэнту прадрог
Без ласкі вялікай жаночай.
А сёння я небу гукаю: не хмарся!
Народжаны ў нас жыхары ўжо для Марса.
Мы ўбачым жанчын у няземнай
красе іх,
Яны — наша шчасце і гора —
Планеты заселяць, любоўю засеюць
Далёкія сінія зоры.
I недзе у космасе будуць прывабліва
Цвісці, як і ў нас, іх дзявочыя, яблыні.
Лясы нырнулі ў хмары шэрыя...
Лясы нырнулі ў хмары шэрыя,
Прыкрыўшы голлем птушанят.
А ты смяялася, не верыла,
Што будзе дождж, што будзе град.
Углыб, углыб усё імчалася
І за сабой мяне вяла;
Хавала вочы і смяялася
І нейкай дзіўнаю была.
А гром рыкаў ужо раз’юшана
За кожнай елкай і сасной.
І прашаптала ты узрушана:
“Што ж нам рабіць, харошы мой?”
А елка, хітрая і цёмная,
У сховішча пазвала нас.
Я вочы цёмныя, бяздонныя
Так блізка ўбачыў першы раз.
Завесілі нас ліўні белыя,
Загінуў свет, дарог няма.
І да мяне, заўжды нясмелая,
Ты прыгарнулася сама.
Стагналі дрэвы мнагарукія,
Ламаўся з грукатам прастор,
І сэрцы ў лад грымотам грукалі,
І бліскавіцы секлі бор…
Забуду ўсё: сяброў і вершы я,
Ды зберагу да скону дзён
Гарачых вуснаў шчырасць першую,
Ігліцы пах і ліўня звон.
Я прысягаў не раз, не двойчы...
Я прысягаў не раз, не двойчы
Не абуджаць у сэрца зноў
Тваю паходку, стан дзявочы,
Загадкавых апошніх слоў.
Я уцякаў, нібы злачынца,
З пакутнай катаргі, хутчэй,
Каб адзінотаю лячыцца
Ад варажбы тваіх вачэй.
Я адракаўся, нібы здраднік,
Ад цёмных кос.
Я голас твой
Усё глыбей, усё старанней
Хаваў у памяці сваёй.
I марна ўсё!
За мной усюды,
Сама не знаючы таго,
Ідзеш па нейкаму прысуду
Ты і ў ваду і у агонь...
За днямі дні праходзяць цугам.
А я, знаць, вымушаны век
Блукаць бяздомным валацугам
Пад ценем ласкавых павек.
Рабінавы гай
Восень, жоўтым крылом не махай,
Не ўзляцець табе ўслед за зязюлямі.
Я прыйшоў у рабінавы гай,
Гай мой ціхі,
Як сам я, зажураны.
Лета справіла шчодра памінкі:
На рабінах – чырвоны агонь.
Гэта гронкі маіх успамінаў,
Гэта колер болю майго.
Гэта след і зары, і кахання,
Знак праклятай замовы,
Дрэў апошняе красаванне
Перад белаю карай зімовай.
Зноў зямля стане белым экранам.
Дык няўжо, што было, – упустую?
І чырвоныя гронкі, як раны,
Снегапад забінтуе?
Птушкі чырвань усю раздзяўбуць
Па ягадцы, па ягадцы,
Каб вясною рабінам вярнуць
Па песеньцы, па песеньцы.
А ці вернешся ты, дарагая,
Да гэтага гаю?