Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Августа 2011 в 15:34, реферат
1) Першыя насельнiкi
2) А)Балцкiя
Б) Раннеславянскiя плямены на тэрыторыi Беларусi.
3) Гаспадарка i побыт.
3. Вытворчыя сiлы развiцця феадалiзму абумовлiлi iнтэнсiуны працэс аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркi. Гэта суправаджалася ростам гарадоу i мястэчак. Яны былi месцам сасрэдатачэння рамяства i гандлю, палiтыка-адмiнiстратыунымi цэнтрамi i умацаванымi пунктамi на выпадак нападзення ворага. Найбольш буйнымi гарадамi былi Вiцебск, Магiлеу, Пiнск, Полацк, Слуцк. Гарады i мястэчкi узнiкалi як на дзяржаунай, так i на прыватна-уласнiцкай зямлi. У 16 ст. у многiх вялiкакняжацкiх гарадах з'яулялiся юрыдыкi - адасобленыя часткi горада цi яго прыгарада, якiя былi уладаннямi свецкiх або духоуных феадалау з залежным ад iх насельнiцтвам. На жыхароу юрыдык не распаусюджвалася адмiнiстратыуная i судовая улада гарадскога самакiравання. 80% гараджан - беларусы.
Сацыяльны склад гараджан быу неаднародным.
Верхнi слой - феадалы, духавенства, багатыя купцы, заможныя рамеснiкi.
Сярэднi слой - рамеснiкi, дробныя гандляры.
Нiжэйшы слой - вучнi, людзi, знаходзячыяся у рознай ступенi феадальнай залежнасцi.
Гандлева-рамесныя жыхары гарадоу называлiся мяшчанамi. Гарадское рэмясло было вельмi разнастайным. Да 2-й паловы 16 ст. у Беларусi было вядома 200 рамеснiцкiх прафесiй. 1-е месца займала апрацоука металау, 2-е - апрацоука дрэва i г. д. З 15 ст. у гарадах Беларусi пачалi з'яуляцца саслоуныя карпарацыi рамеснiкау, якiя называлiся сотнямi i брацтвамi. Яны стваралiся з мэтай абароны iнтарэсау рамеснiкау як дробных вытворцау ад эксплуатацыi iх феадаламi i купцамi. З 1555 г. сотнi i брацтвы сталi называцца цэхамi - аб'яднаннi рамеснiкау адной, або некалькiх блiзкiх прафесiй. Кожны цэх быу i узброеным атрадам. У склад цэхау не прымалi яурэяу, татарау. Яшчэ у 1388 г. Вiтаут выдау прывiлей, якi гарантавау яурэям гарадоу сваю арганiзацыю - кагал. Асобнымi арганiзацыямi жылi татары. Iшоу актыуны рост таварна-гандлевых зносiн, як ва унутраным так i у знешнiм гандлi. Гандлявалi з Рыгай, з Заходняй Еуропай, некаторымi гарадамi усходу. Па меры пашырэння эканамiчнага значэння гарадоу актывiзавалася iх палiтычнае жыцце. Гарады iмкнулiся пазбавiцца ад феадальнай залежнасцi i атрымаць права на самакiраванне. Узорам было Магдэбурскае права.