Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Августа 2011 в 15:34, реферат
1) Першыя насельнiкi
2) А)Балцкiя
Б) Раннеславянскiя плямены на тэрыторыi Беларусi.
3) Гаспадарка i побыт.
Б) Раннеславянскiя плямены на тэрыторыi Беларусi.
3) Гаспадарка i побыт.
1. Тэрыторыя Беларусi не ўваходзiць у прарадзiму чалавека. Тут ўпершыню чалавек з'явiўся у канцы - сярэдзiне старажытна-каменнага веку (больш за 40000 год да н. э.). Сляды знаходжання чалавека выяўлены каля в. Бердыж на р. Сож (Гомельская вобласць) i каля в. Валяцiчы на р. Ясельда (Бэсцкая воблаць). Пазней чалавек з'явiўся на поўначы Беларусi у 7-5 тысячагоддзi да н.э. Засяленне Беларусi iшло некалькiмi шляхамi:
Даволi позняе засяленне Беларусi абумоўлена:
Людзi гэтага часу выраблялi прылады працы: наканечнiкi, дроцiкi, нажы, скрабкi, праколкi i iнш. Для гэтага выкарыстоўвалiся iклы, рагi i косцi жывел. З чарапоў, жардзiн i касцей, скуры будавалi жылле, побач мелiся вогнiшчы, гаспадарчыя ямы-лядоўнi, запасы палiва, месцы для пераапроцоўкi крэмню. Узнiкае мастацтва. На сценах пячор малююцца выявы жывел, аб'ектаў палявання. З iклаў маманту выраблялiся статуi жанчын, птушак, рыб i iнш. Першабытныя людзi не аддзялялi сябе ад наваколля. Адсюль уяўленнi аб сувязi мiж суродзiчамi i татэмамi - жывеламi, мiфалагiчнымi родапачынальнiкамi. Людзi верылi, што могуць уздзейнiчаць на iншых людзей i нават на з'явы прыроды, пры дапамозе магiчных дзеянняў, рытуалаў. Узнукаюць уяўленнi аб магчамасцi жыцця на тым свеце, якое людзi забяспечвалi складанымi пахавальнымi абрадамi. Паводзiны людзе рэгулявалiся традыцыямi i звычаямi, родавай мараллю. Парушальнiкi выключалiся з рода.
Ледавiк
перыядычна то пакiдау терыторыю Беларусi,
то вяртаўся зноў. Нарэшце 10000 г. да н.э.
ен знiк канчаткова. На гэтым скончыўся
палеалiт i пачаўся мезалiт. Пачалося больш
трывалае засяленне людзьмi Беларусi. Яно
адбывалася у асноуным па рэках. У гэты
перыяд была вынайдзена магутная паляунiчая
зброя: лук са стрэламi. Наканечнiкi для
стрэл выраблялiся з камяневых пласцiн.
Пры дапамозе лука можна было паляваць
на мелкiх жывел i птушак, лучыць рыбу, свiдраваць
косткi, здабываць агонь. Ва умовах лясной
мясцовасцi выраблялiся сякеры i долата,
якiя насаджвалiся на рукаяткi.Дзякуючы
удасканаленню прылад працы нават невялiкiя
абшчыны маглi станавiцца самастойнымi.
Каменны век завяршаецца эпохай неалiту,
якi пачауся на Беларусi 4500-4000 г. да н.э.
Характэрная прыкмета яго - з'яуленне керамiкi
i глiнянага посуду. Паступова адбывауся
пераход ад прысвойваючай формы гаспадаркi
(паляванне, рыбалка, бортнiцтва) да вытворчай.
2. а) Балты. Каля 2000 г. да н.э. пачауся бронзавы век на Беларусi. Вельмi важнай рысай яго стала земляробства i жывелагадоуля. Узнiкае маемасная няроунасць. Вылучаецца родаплеменная знаць. У 2300-1800 гг. да н.э. на Беларусi з'яуляюцца плямены, якiя выраблялi баявыя сякеры i шнуравую керамiку. Пачалося засяленне Беларусi iндаеурапейцамi. Гэта балцкiя плямены земляробцау i жывелаводау, якiя або асiмiлююць або выцясняюць мясцовае насельнiцтва. Балцкi этап на тэрыторыi Беларусi заняу частку бронзавага i увесь жалезны век да сяр. 1-га тысячагоддзя н.э. Тэрмiн "балты" зыходзiць ад назвы вострава у пауночнай Еуропе. Зборным iмем "балты называлiся лета-лiтоускiя, пруса-яцвяжскiя, днепра-дзвiнскiя, верхнеокскiя плямены. Летапiсы даносяць да нас назвы балцкiх пляменау, якiя засялялi Беларусь: лiтва, латыгола, земгола, яцвягi, а таксам лотва iлi лота. Тапанiмiка i гiдранiмiка сведчаць аб тым, што латыгола пражывалi на поуначы сучаснай Беларусi, у верхнiм Падзвiннi. Месца знаходжання лiтвы вызначаецца мiж Мiнскам i Навагрудкам на захадзе i Маладзечнам i Слонiмам на поуднi. Па суседству з лiтвою пражывалi яцвягi. На працягу 1-й паловы 1-га тысячагоддзя у жыццi балтау адбываюцца змены, у вынiку якiх насельнiцтва пераходзiць з умацаваных гардзiшч на адкрытыя селiшчы. Распаусюджваецца сельская абшына, заснаваная не на кроуна-сваяцкiх, а на эканамiчных сувязях. Высокага развiцця дасягнулi рамествы. Асноунымi заняткамi становяцца жывелаводства i земляробства, а паляванне - дапаможным.
Б) Славяне. З'яуленне славян на тжрыторыi Беларусi было вынiкам апошняй хвалi вялiкага перасялення народау. Славяне з'явiлся у 6-м тысячагоддзi н.э. на усiм Балканскiм паувостраве. Прарадзiмай славян наз: Сярэдняе i Нiжняе Падунайе, пауночнае Прычорнамор'е, пауночнае Прыкарпацце, Закауказзе i пауночны Iран. У апошнi час гiсторыкi схiляюцца, што славяне фармiравалiся у Вiсла-Одэрскiм мiжрэччы i паудневай частцы лясной зоны Усходняй Еуропы. Славяне прыйшлi на Беларусь з поудня i з захаду. Iх можная падзялiць на паудневых i заходнiх. Паудневыя - дрыгавiчы, дулебы, драуляне, валыняне. Заходнiя - славене, крывiчы, севяране, радзiмiчы, неуры, волаты. На працэс утварэння беларускай народнасцi рашаючы уплыу аказалi дрыгавiчы, крывiчы i радзiмiчы.
Дрыгавiчы пражывалi на большай частцы паудневай i значнай частцы сярэдняй Беларусi. У iх культуры прысутнiчалi характэрныя славянскiя элементы: буйныя металiчныя пацеркi, пакрытыя зерню, кольцы, керамiка, сярпы, нажы, крэсалы, падвескi. Характэрным для пахавальнага абраду з'яулялася трупаспаленне з распалажэннем памершага галавой на захад. Есць 2 меркаваннi наконт паходжання назвы: 1 - ад мясцовасцi, 2--ад славянскага iмя Дрыгавiт.
Крывiчы - гэта самае шматколькачнае племя усходнiх славян. Яны рассялялiся ад верхняга Панямоння да Кастрамского Паволжжа, ад Пскоускага возера да верхняга Сожа i Дзiсны. Крывiчы падзялялiся на Пскоускiх, Смаленскiх i Полацкiх. Адны гiсторыкi лiчаць, што крывiчы - гэта усходняе племя балтау, другiя - што гэта смешанае славянска-балцкае племя, трэццi - што гэта усходне-славянскае племя. Тэрмiн крывiчы паходзiць з балцкай тэрмiналогii, ад слова крывi, ад iмя аднаго з першых лiтоускiх язычнiцкiх мiфалагiчных багоу - ад iмя вярхоунага бога Крэва-Крэвейты, ад iмя дачкi мiфалагiчнага славянскага цара Багумiра - Скрэвы, ад мясцовасцi. Полацк - буйнейшы пасля Вiльнi (Крэу-гарадок). Потым Полацк стау дзаржауна-абразуючым цэнтрам.
Радзiмiчы
- рассялялiся на тэрыторыi меншай, чым
крывiчы. Есць думка аб iх паходжаннi ад
ляхау. На тэрыторыi Беларусi яны прыйшлi
апошнiмi. Некаторыя гiсторыкi лiчаць, што
яны прыйшлi з Верхняга Падняпроуя, другiя
- з Павiслення. Асноуны арэал рассялення
- басейны рэк Сож i Iпуць.
3. Галоуным занаткам усходнiх славян было землеробства. Асноунымi праладамi працы былi саха i рала. Асноунымi сельскагаспадарчымi культурамi - жыта, проса, пшано, ячмень, лен, бабы, гарох, рэпа. Разводзiлi буйную i дробную рагатую жывелу, свiней, коней, сабак. Палявалi на лася, зубра, дзiка, зайца, мядзведзя, воука, бабра. Прадукты бортнiцтва складалi значную частку вывазу пры гандлю з Расiяй i iнш. Краiнамi. Развiты было рамеснiцтва. Выраблялi адзенне, абутак, посуд, жылле. Сяло - назва паселiшчау. Словамi "сяло", "пагост" - называлi паселiшчы сялян. Двор, дом, град - месцы жыхарства феадалау.
1. Бясспрэчна, што Полацкае княства паклала пачатак гiсторыi дзяржаунасцi Беларусi. Працягваюцца спрэчкi аб трактоуцы тэрмiна "палачане". 1-я лiчаць, што палачане - старажытнае усходне-славянскае племя, ад якога пайшлi крывiчы; 2-я - што гэта арыгiнальнае племя, утворанае ад змешвання дрыгавiчоу, крывiчоу i балтау; 3-i - што палачане гэта частка крывiчоу. Полацк - першы горад на Беларусi (862 г). Горад займау выключна добрае становiшча на р. Палаце, дзе яна упадае у Зах. Дзвiну. Вазвышэнню горада спрыяла тое, што гэта быу водны гандлевы шлях са Скандынавii у Вiзантыю. Скандынаускiя сагi успамiнаюць, што у 6-м ст. на Полацкай зямлi былi свае князi. Да 9 ст. Полацк займауся збiральнiцтвам навакольных зямель вакол сябе. Але у 10 ст. ен становiцца прадметам тэрытарыльных спрэчак мiж Паудневай i Пауночнай Руссю 00 Кiевам i Ноугарадам. Хоць Полацкiя землi падпарадкоувалiся Кiеву, плацiлi яму данiну, удзельнiчалi у сумесных паходах на Вiзантыю, усе ж такi былi даволi самастойныя. У 9 - 12 ст Полацкае княства зацмала 1/3 сучаснай Беларусi. У Полацкiм княстве дзейнiчау вечавы парадак. Веча выбiрала, уздымала князеу. Вядома, што 9 гадоу Полацк быу без князя, самастойным жа князь быу толькi у пытаннях вайны.
Полацкая зямля аказалася багатай на вядомыя асобы. Першым князем быу Рагвалод. Аднчасова кiеускi князь Яраполк i Наугародскi князь Уладзiмiр пасваталiся да яго дачкi Рагнеды. У вынiку адказу Рагнеды Уладзiмiр iдзе вайной на Полацк, забiвае Рагвалода з сынамi, Рагнеду прымусова бярэ у жонкi, затым забiвае Яраполка i становiцца кiеускiм князем. Пасля няудалага замаху Рагнеды Уладзiмiр высылае яе з сынам Iзяславам на памежжа. Там быу заснаваны горад Заслауе. Стаушы дарослым Iзяслау прымае полацкi прэстол. З таго часу гна iм сядзелi Рагвалодавы унукi.
Значнай
фiгурай княжацкага роду стау Усяслау
Брачыслававiч (Чарадзей). Апiсанне яго
утрымлiвае рэальныя i фантастычныя рысы.
Улiчваючы яго буйны характар, ен княжыу
вельмi доуга: 57 год (1044-1101). Першыя гады
княжання ен займауся унутраным уладкаваннем.
Затым павеу заваеунiцiя войны з суседзямi:
з Ноугарадам (перамога на р. Чэзе). Затым
ен напау на Навагрудак, якi лiчыуся кiеускiм
уладаннем, у вынiку чаго 30 сакавiка 1067
адбылася бiтва на р. Нямiзе, апiсаная у
слову аб палку Iгаравым. Караткачасова
сядзеу ен у Кiеве, але, разумеючы свае
нетрывалае становiшча там, вяртаецца
на Полаччыну. Двойчы выганяуся з Полацкага
прэстолу i зноу яго адваеувау. Усяслау
Чарадзей быу вельмi адукаваным чалавекам,
сябравау з Антонiем Пячерскiтм. Пры Усяславе
была пабудавана Полацкая "Сафiя",
Полацкае княства дасягнула найвялiкшага
росквiту, яго межы дайшлi да Балтыкi, дзе
былi закладзены 2 кэпасцi - Кукенойс i Герцыке.
Асветнiцкую справу працягвала яго унучка
Еуфрасiння Полацкая. З цягам часу Полацкую
дзяржаву напаткау лес усей старажытна-рускай
дзяржавы, адбылося яго драбленне i паслабленне.
2. Тураускае княства - буйнейшае на землях дрыгавiчоу. Утворана у 980 г. Першы летапiсны князь - Тур, а даставерны - Святаполк Акаянны. Святаполк вырашыу дамагчыся поцнай незалежнасцi Турава ад Кiева. Ен уступiу у змову са сваiм цясцем польскiм каралем Балаславам Храбрым. Бацька Святаполка Уладзiмiр убачыу небяспеку да сябе, таму Святаполка, яго жонку i польскага каталiцкага епiскапа ен садзiць у цямнiцу. Аднак пазней па просьбе Кiеускiх баяр Святаполк быу вызвалены. Пасля смерцi Уладзiмiра заняу у 1015 г. Кiеускi трон. У гонар гэтага ен заказау адчаканiць iанеты з надпiсам "Святаполк на стале". Адначасова ен быу князем Тураускiм. Святаполк лiчыу сваiх малодшых братоу Барыса i Глеба супернiкамi, таму падаслау да iх забойц. Але сапраудным супернiкам для яго быу Яраслау (Мудры). Ен знаходзiуся у Ноугарадзе. Выкарыстаушы абурэнне ноугарадцау забойствам Барыса i Глеба, Яраслау пачынае вацну са Святаполкам. На баку Святаполка быу Польскi кароль Баляслау Храбры. У 1019 г. на р. Альце Святаполк быу разбiты, з рэшткамi войска уцек у Польшчу, дзе хутка памер.
Пры Яраславе Мудрым Турау падпарадкоувауся Кiеву. У канцы яго княжання Турау зноу адасабляецца. Пасля смерцi Яраслава у 1054 г. кiеускi трон займае Iзяслау, захаваушы за сабою Турау. У 1078 г. Тураускiм князем становiцца сын Iзяслава Яраполк. Ен быу чалавекам смелым, вопытным ваеначальнiкам, веу барацьбу з Валынскiм княствам. Валынскiя князi падаслалi да Яраполка забойц, у 1087 г. ен быу забiты. У 1088 г. Тураускi трон займае брат Яраполка Святаполк. У 1093 ен быу запрошаны i на Кiеускi трон. Святаполк быу чалавекам сквапным, срэбралюбiвым, нажывауся на нястачы людзей. Гэта выклiкала абурэнне народа i прывяло да паустання, у пачатку якога ен хутка памер.
Паказчыкам
эканамiчнага развiцця Тураускага княства
з'яуляецца узнiкненне i рост гарадоу (Берасце,
Пiнск, Слуцк i iнш.). У тураве быу таксама
вечавы парадак. Гаражане мелi права голасу.
Акрамя князя у Тураве быу пасаднiк (толькi
у Тураве). Быу тысяцкi, якi адказвау за
гарадскi поук. Летапiсы захавалi рысы старажытнага
беларускага гораду.
3. Старажытныя людзi не разумелi многiх з'яу прароды, абагаулялi iх. Яны выраблялi статуэткi, пакланялiся iм, разлiчваючы, што могуць задобрыць сiлы прыроды. Гэтыя вырабы атрымалi назву фетышау. Людзi лiчылi, што iх родапачынальнiкамi былi пэуныя жывелы, птушкi, таму выраблялi iх выявы i пакланялiся iм. На Беларусi лiчылася, што бусел, вуж, мядзведзь садзейнiчаюць чалавеку у яго справах. Людзi верылi у магiчную сiлу слова, нават на адлегласцi, таму была распаусюджана магiя.Надзвычацную сiлу надавалi агню, вадзе, каменням. Язычнiцкая рэлiгiя - мнагабаговая. Ярыла - бог Сонца, Сварога - бог Неба, Пярун - гром, таксама былi Велес, Даждь i iншыя багi. Старажытныя людзi верылi у iснаванне розных iстот: лясун, вадзяны, дамавы. Нават да нашых дзен дайшлi некаторыя язычнiцкiя святы: Купалле, Каляды i iнш.
Былi распаусюджаны песнi, танцы сельскагаспадарчага цыклу. Сваiм багам людзi прыносiлi ахвяру, iх прыносiлi у капiшчы. Цудоуную сiлу надавалi зубам жывел. Пасля прыняцця хрысцiянства пачалося распаусюджванне пiсьменнасцi. Пачалося перапiсванне рэлiгiйных кнiг. Вызначалiся першыя храсцiянскiя асветнiкi: Еуфрасiння Полацкая, Кiрыла Тураускi.
Станауленне
i умацаванне ВКЛ.