Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Августа 2011 в 15:34, реферат
1) Першыя насельнiкi
2) А)Балцкiя
Б) Раннеславянскiя плямены на тэрыторыi Беларусi.
3) Гаспадарка i побыт.
1. Утварэнне ВКЛ - адно з самых спрэчных пытанняу нашай гiсторыi. Есць 2 меркаваннi:
На рубяжы XII -XIII cт. Жэмайцкiя землi стварылi канфедэрацыю (устойлiвы палiтычны i ваенны саюз) лiтоускiх зямель. Сярод лiтоускiх князеу вылучауся Мiндоуг. Гэты саюз быу супярэчлiвы. У 1219 г. было падпiсана лiтоуска-галiцка-валынскае пагадненне, па якому лiтоуцы абяцалi дапамагчы галiцка-валынскiм князям у барацьбе супраць Польшчы, а галiцка-валынскiя князi - не перашкаджаць пашырэнню палiтычнага уплвыу Лiтвы на Чорную Русь. Але дзяржаунае будаунiцтва iшло i на Навагрудчыне, i мiж гэтымi 2-мя дзяржаунымi утварэннямi iснавалi сувязi. Верагодна, агульная небяспека з боку нямецкiх рыцарау падштурхнула да аб'яднання лiтоускую канфедэрацыю i Навагрудчыну. Навагрудчына брала на сябе iнiцыятыву ва утварэннi агульнай дзяржавы. Навагрудак быу заснаваны у 1044 г. кiеускiм князем Яраславам Мудрым у час паходу на Лiтву. У сярэдзiне XIII ст. па свайму эканамiчнаму развiццю Навгрудчына выйшла наперад i на працягу доугага часу iграла важную ролю у гiсторыi беларусi. Прычыны узвышэння Навагрудка:
Адзiным выйсцем быу разрыу з палiтычнай сiстэмай Русi, знешнiм увасабленнем якого магла стаць змена дынастый, але новы князь павiнен быу быць дастаткова моцным, каб пры неабходнасцi аказаць татарам супрацiуленне. Такiм патрабаванням адпавядалi лiтоускiя князi.
Заснаванне ВКЛ звязана з князем Мiндоугам. Пасля свары са сваiмi князямi ен збег у Ноугарад. Там у iм убачылi вопытнага наемнiка, якi будзе добра змагацца за iнтарэсы сваiх гаспадароу, i прызналi яго князем. Затым ен заваеувае Лiтву i Чорную Русь. У гэты час маладой дзяржаве пагражалi крыжакi. Былi створаны лiвонскi ордэн, тэутонскi ордэн, ордэн мечаносцау. У гэтых умовах Мiндоуг зразумеу, што толькi узброеная барацьба разбурыць маладую дзяржаву. Таму ен у дыпламатычных мэтах становiцца католiкам у 1250 г. Але гэта нiчога не дала, i, узначалiушы войска, у 1262 г. ен разбiвае крыжакоу. Крыху раней у 1253 г. ен быу абвешчаны каралем i прыняу карону ад Рымскага папы. Такiм чынам была створана палiэтнiчная дзяржава.
Прычыны утварэння ВКЛ:
Але балцкiя князi былi незадаволены Мiндоугам. Яны падрыхтавалi змову i забiлi князя з 2-мя сынамi-немаулятамi. Калi Мiндоуг быу забiты (1262) яго старэйшы сын Войшал уцек у Пiнск, прыняу хрысцiянства i жыу у манастыры. Але, атрымаушы звесткi аб смерцi Тауцiвiла, ен збiрае вакол сябе хрысцiянскiя масы, пакiдае манастыр, абвяшчае сябе вялiкiм князем у Ноугарадзе (1264). Пачынаецца помста за бацьку. Кiравау ен па 1267 г. Па некаторых прычынах ен кiдае усе справы i зноу iдзе у манастыр.
Сваркi працягвалiся i далейшым. У гады княжання Гедымiна сталiца ВКЛ была перанесена у Вiльню (1340). Беларускiя землi уключалiся у склад ВКЛ у асноуным мiрнымi сродкамi:
2. Пасля смерцi Гедымiна да улады прыйшоу Яунут. У 1345 г. яго змяняе Альгерд. Яму дапамагау брат Кейстут. Практычна княства было падзелена на 2 часткi. Ад 2-х щлюбау засталося 12 сыноу i 9 дачок. Мiж сынамi 2-х лiнiй Альгердавiчау пачалася барацьба яшчэ пры жыццi бацькi. Пасаду Вялiкага князя ВКЛ заняу Ягайла - старэйшы сын ад 2-га шлюбу. Гэта выклiкала незадавальненне яго братоу па лiнii Марыi Вiцебскай (першай жонкi Альгерда), якiя нават звярнулiся за дапамогай у Маскву. Але Кейстут, выконваючы волю памершага Альгерда, спачатку падтрымау Ягайла, якi баяуся аутарытэта Кейстута i хутка, выкарыстаушы нязначны повад, пачау з iм вайну з дапамогай крыжакоу. Але Кейстут разбiу iх i выгнау яго з Вiльнi. Ягайла запрасiу мiру i пайшоу на хiтрыку: ен запрасiу Кейстута з яго сынам Вiтаутам да сябе, быццам для абмеркавання умоу мiру, але калi Кейстут з жонкай i Вiтаутам прыбылi, яны былi схоплены i пасаджаны у турму у Крэве. Сюды Ягайла падаслау забойц, якiя забiлi Кейстута i яго жонку, але Вiтауту удалося збегчы (1352). Гэты учынак не падняу аутарытэта Ягайлы, i ен вымушаны быу шукаць падтрымкi. У гэты час у Польшчы памiрае кароль, якi не меу нашчадкау, а меу 2 дачкi: Марыю i Ядзвiгу, але Марыя была жонкай маркграфа Брандэбургскага. Польскiя магнаты не хацелi падпарадкоувацца Брандэнбургу, а таксама былi занепакоены узмацненнем ВКЛ. Таму у 1384 г. Ядзвiга i Ягайла ажанiлiся. У 1385 г. у Крэве адбылося пагадненне мiж Ягайлам i польскiмi феадаламi, якое назвалася Крэускай унiяй. Iмкнулiся павялiчыць тэрыторыю ВКЛ i зрабiць яго адной з мацнейшых дзяржау у Еуропе. Па умовах Крэускай унii Ягайла абяцау прыняць каталiцкую веру разам з падданымi, даваць грошы на патрэбы Польшчы, дапамагчы атрымаць паудневыя тэрыторыi, заплацiць 20000 злотых адступных былому жанiху Ядзвiгi, на вечны час далучаць ВКЛ да Польшчы. Польшча абяцала ВКЛ дапамагчы у барацьбе з крыжакамi. Згодна унii былi наступныя умовы злучэння Польшчы i ВКЛ:
У
1386 г. Ягайла быу абвешчаны карале пад
iмем Уладзiслава II. Унiя выклiкала супрацiуленне,
якое узначалiу Андрэй Полацкi i Вiтаут.
У вынiку Ягайла i польскiя феадалы адмовiлiся
ад задумы пагаднення. У 1392 г. Вiтаут быу
прызнаны Вялiкiм князем. Згодна Востраускаму
пагадненню (1392) палякам было забаронена
набываць землi i сялiцца у ВКЛ. У сваю чаргу
Вiтаут абяцау выступiць сумесна з Польшчай
супраць знешнiх ворагау.
3. Пры Вiтауце ВКЛ дасягнула сваей найбольшай магутнасцi. Каб падарваць сiлу буйных магнатау Вiтаут знiшчыу многiя княствы, ператварыушы iх у намеснiцтвы, месцы князеу занялi намеснiкi. Вiтаут стау фактычна незалежным правiцелем, i толькi iнтрыгi з боку Польшчы не далi яму магчымасцi стаць лiтоуска-беларускiм каралем. Нямецкi iмператар паслау Вiтауту карону, але яна да яго не дайшла. У 1429 г. на з'ездзе у Луцку прапанавалi каранаваць Вiтаута каралем Лiтвы у Вiльнi. Але Вiтаут памер. У далейшыя часы ВКЛ мела сваiх асобных гаспадароу, але пазней гэта традыцыя згубiлася. Унiя 1385 г. усе ж адкрыла шлях для акаталiчвання. Але паколькi некаторы час вялiкiя князi ВКЛ адначасова былi i каралямi Польшчы, яны клапацiлiся пра iнтарэсы ВКЛ, i толькi потым сталi ставiць iнтарэсы Польшчы на 1 месца. У 1413 г. на Сойме быу прыняты Гарадзельскi прывiлей. Гэты была новая унiя мiж ВКЛ i Польшчай. Яе умовы:
Такiм
чынам, Гарадзельскi прывiлей стау апошнiм
штуршко да грамадзянскай вацны. У ВКЛ
была яшчэ 1 праблема: нацiск з боку Масквы.
Гэта вымшала ВКЛ шукаць апоры у Польшчы.
Пасля смерцi Вiтаута Вялiкiм князем стау
1430 г. Свiдрыгайла, малодшы брат Ягайлы.
Ен выступiу супраць вымушанай прааольска-каталiцкай
палiтыкi Вiтаута. Ен iмкнууся стварыць
лiтоуска-рускую дзяржаву з апорай на праваслауе.
1. а) Цэнтральныя органы улады. Усю уладу i сiстэму дзяржаунага кiравання у ВКЛ узначальвау Вялiкi князь (Гаспадар). Важную ролю мела гаспадарчая рада. Спачатку Рада была толькi дарадчым органам. З канца 15 ст. Рада пачала абмяжоуваць уладу князя. Без яе згоды князь не мог вырашаць пытаннi знешняй палiтыкi, дараваць пасады, выдаваць i змяняць законы. Склад Рады: канцлеры, гетманы, маршалкi, падскарбiй, намеснiкi, старасты, ваяводы. Важную ролю у Радзе iгралi высшыя чыны каталiцкай царквы. У 15 ст. узнiкае новы дзяржауны орган "вальны сейм". У 16 ст ен стау заканадаучым органам. Сеймы праводзiлiся не толькi у Вiльнi, але i у Берасцi, Навагрудку, Менску, Гароднi. Склад сейма: усе члены Рады, вышэйшыя чыны праваслаунага i каталiцкага духавенства, па 2 дэпутаты ад шляхты кожнага павета. Кампетэнцыя: выбранне Вялiкага князя, заканадауства, дзяржауныя падаткi, прывiлеi, адносiны з iншымi дзяржавамi. Арганiзацыя цэнтральнай улады у ВКЛ з пачатку фармiравання i да сярэдзiны 16 ст. ператварылася у выбарчую манархiю, абмежаваную часткова саветам вельмож, часткова сеймам з прадстаунiкоу дваранскага саслоуя. Вiдавочна тэндэнцыя паслаблення улады князя.
б) Мясцовыя органы кiравання мелi шырокiя паунамоцтвы i мала залежылi ад цэнтральных органау. Яны мелi трохзвенную структуру:
У
месцах, дзе не было маенткау дзейнiчалi
органы дзяржыаунага самакiравання: сходы
i выбраныя iмi старцы. Органамi мясцовай
улады выступалi павятовыя i ваяводскiя
сеймiкi. У iх удзельнiчалi усе землеуласнiкi.
Спачатку сеймiкi толькi выбiралi дэпутатау
на з'езд вальнага сейма. Потым сталi выпрацоуваць
наказы Сейму. Гэта забяспечвала больш
шырокi удзел феадалау у дзяржауных справах.
Важнай функцыяй Сеймау i сеймiкау былi
судовыя справы. Такiм чынам можна сказаць,
што у ВКЛ дзяржаунае кiраванне было прадстаулена
у асноуным кiраваннем мясцовым, пранiкнутым
аутанамiстычнымi тэндэнцыямi. Дзяржава
пранiкалася пачаткамi федэралiзму.
2.
У першай палове 16 ст. завяршылася пачаушаяся
фармiраванне катэгорый феадалау i форм
iх землеуладання. Вялiкi князь быу вярхоуным
уладальнiкам усiх зямель дзаржавы i непасрэдным
уласнiкам вялiкакняжацкiх "двароу".
Яго васаламi былi буйныя феадалы лiтоускага
i рускага паходжання, якiя валодалi вотчынамi,
пажалаванымi, спадчыннымi або купленымi
землямi, мелi сваiх васалау. Як i усе феадалы,
яны неслi агульнадзяржауную службу. Некаторыя
з iх (паны харугоуныя) у час збора войска
выставлялi свае асаблiвыя харугвi, якiя
не уваходзiлi у склад тэрытарыяльных апалчэнняу.
Большасць дробных феадалау былi ваенна-служылымi
людзьмi (баярамi). Частка iх наблiжалася
па свацму становiшчу да феадальнай знацi.
Сярод баяр былi i сяляне, якiя складалi
пераходную ступень мiж класамi сялян i
феадалау. У ходзе афармлення саслоуных
прывiлегiй дробных феадалау непрвелiгiраваную
частку баяр сталi з 15 ст. называць шляхтай.
Асноуную масу насельнiцтва складалi сяляне,
якi знаходзiлiся у рознай ступенi феадальнай
залежнасцi i рамеснiкi-беднякi. Развiцце
феадальна-прыгоннiцкiх адносiн аджбывалася
у 1-ю чаргу за кошт змяншэння абшчыннай
сялянскай уласнасцi i перахода зямлi ва
уласнасць феадала. Прынцып "зямля нiчыя" змянiуся
прынцыпам "няма зямлi без гаспадара".
На працягу 14-15 ст. сяляне канчаткова былi
пазбаулены абшчыннай уласнасцi на зямлю.
Яны сталi толькi землекарытальнiкамi. Уся
зямля аказвалася ва уласнасцi дзяржавы,
свецкiх i духоуных феадалау, часткова
- гараджан. У сярдзiне 16 ст. сяляне-беларусы
знаходзiлся у розным стане феадальнай
залежнасцi, выконвалi неаднолькавыя правiннасцi.
У сувязi з гэтым яны падзялялiся на некалькi
катэгорый, перша за усе: на чыей зямлi
пражывалi сяляне - яны дзялiлiся на дзяржауных
i прыватна-уласнiцкiх. У адпаведнасцi ад
ступенi феадальнай залежнасцi сяляне
дзялiлiся на "людзей пахожых", якiя
захоувалi права пераходу ад 1-го феадала
да другога, i "непахожых" - тыя, якiя
не мелi такога права. Да вышэйшай ступенi
феадальнай залежнасцi адносiлася "чэлядзь-невольная".
Яны вялi свае паходжанне ад халопау Старажытнай
Русi i абслугоувалi двор феадала. У прывелiгiраваным
стане знаходзiлiся сяляне-слугi спецыяльных
служб у дзяржауны i прыватна-уласнiцкiх
маентках. Iмi былi путныя, стайнiкi,
псары, садоунiкi, рыбаловы, бортнiкi, млынары,
рамеснiкi i iнш. Па меры развiцця феадальных
адносiн i павелiчэння попыту на сельскагаспадарчыя
прадукты iшоу працэс павелiчэння земолеуласнасцi
буйных феадалау. Да сярэдзiны 16 ст. значна
узраслазямельная уласнасць сярэднiх
i дробных феадалау. Пры гэтым сталi пашыраць
уласную запашку зямель, што суправаджалася
узмацненнем прыгоннiцтва. Адбывалася
скарачэнне дзяржаунага зямельнага фонду,
што дрэнна сказвалася на прыбытках дзяржаунай
казны. Дзяржауныя расходы узрасталi i
вялiкакняжацкая улада аказвалася у фiнансавай
залежнасцi ад магнатау. Каб павысiць прыбыткi
у ВКЛ, пачала праводзiцца аграрная рэформа,
якая увайшла у гiсторыю пад назвай "валочная
памера". Рэформа правадзiлася згодна
"Устава на валокi", выданнага у 1557
г. Сiгiзмундам II. Усе дзяржауныя землi падлягалi
абмеру i перадзелу. Яна разбiвалiся на
валокi (21,3 га), якую кожны дым атрымлiвау
у падворнае карыстанне. Валока становiцца
падаткавай адзiнкай. Зямля пры гэтым прадстаулялася
у трох палях, такiм чынам узконьвалася
трохполле з прымусовым севазваротам.
У час правядзення рэформы лепшыя землi
у сялян адбiралiся i адводзiлiся у вялiкакняжацкiя
фальваркi з разлку па адной валоке з 7
сялянскiх валок. Сяляне, атрымаушыя валокi,
змацоувалiся да фальварка i гублялiся
права пераходу. Адначасова з правядзеннем
валочнай памеры на дзяржауных землях,
феадалы праводзiлi яе у сваiх маентках.
З аднаго боку гэта садзейнiчала асваенню
новых зямель, замацаванню больш прагрэсiунай
трохпольнай сiстэмы земелеуладання i
стварэнню умоу для развiцця таварна-грашовых
зносiн у сельскай гаспадарцы. З другога
- прявяло да рэзкага скарачэння сялянскага
землекарыстання, станаулення фальваркавай
паншчыннай сiстэмы гаспадарання. Валочная
памера паскорыла завяршэнне юрыдычнага
афармлення запрыгоньвання сялян, пачатак
якому быу пакладзены прывiлеем 1447 г. Судзебнiк
1468 г. пад страхам смяротнага пакарання
забараняу увадзiць прыватна-залежных
людзей i чэлядзi. Статут 1529 г. замацавау
за феадаламi манаполiю на валоданне зямлей,
узаконiу пазбауленне сялян права уласнасцi
на зямлю, усталявау 10-гадовы тэрмiн пошуку
беглых сялян.