Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Марта 2011 в 18:09, контрольная работа
Інтэлектуальнае жыццё ў другой палове XVII - пачатку XVIIIстст. Характарызавалася адыходам назад. Забываліся здабыткі часоў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, зноў набылі папулярнасць ідэі часоў сярэднявечча. Гэта, а таксама схаластыка, фанатызм, нецярпімасць сталі вызначальнымі прынцыпамі перыяду контррэфармацыі. Умовы развіцця культуры Беларусі ў XVII - XVIIIстст. вызначылі рысу - полінгвістычны характар.
Тэма7.
Культура Беларусі ў
XVII-XVIIIстст.
Пытанне 1.Грамадска-палітычная думка ў XVII-XVIII стст.
Інтэлектуальнае жыццё ў другой палове XVII - пачатку XVIIIстст. Характарызавалася адыходам назад. Забываліся здабыткі часоў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, зноў набылі папулярнасць ідэі часоў сярэднявечча. Гэта, а таксама схаластыка, фанатызм, нецярпімасць сталі вызначальнымі прынцыпамі перыяду контррэфармацыі. Умовы развіцця культуры Беларусі ў XVII - XVIIIстст. вызначылі рысу - полінгвістычны характар. З-за неспрыяльнай сітуацыі беларускамоўнай была пераважна народная культура – культура сялянства, гарадскіх нізоў, часткі шляхты і святарства. Многія ўраджэнцы Беларусі пісалі на лацінскай, польскай, часта на нямецкай і французскай мове, але іх творы, пазіцыя аўтара заставаліся духоўна блізкімі да мясцовых вытокаў.
Асаблівасць развіцця грамадска-палітычнай думкі Беларусі ў перыяд схаластыкі заключалася ў тым, што новыя філасофскія і навуковыя ідэі ўзнікалі галоўным чынам у нетрах самой схаластыкі, а не па-за яе межамі, як гэта было ў заходнееўрапейскіх краінах. Найбольш вядомымі схаластамі таго часу былі В.Тылкоўскі, А.Кміціц, А.Кярсніцкі і інш. Аднак панаванне схаластыкі не было непадзельным. Шырокую вядомасць атрымалі атэістычныя погляды Казіміра Лышчынскага (1634 - 1689). Пакінуўшы ордэн езуітаў, ён напісаў трактат "Аб неіснаванні Бога", у якім сцвярджаў, што Бог не існуе, а з'яўляецца толькі хімерай, народжанай фантазіяй людзей.
Развіццё навуковых уяўленняў у Беларусі таго часу было абмежавана рамкамі навучальных школьных дысцыплін. Магчымасці для развіцця новага эксперыментальнага прыродазнаўства былі вельмі абмежаваныя. Навука развівалася дзякуючы працы і падзвіжніцтву геніяльных вучоных-адзіночак. Сярод іх - Казімір Семяновіч, які выдаў у 1650 г. у Амстэрдаме кнігу "Вялікае мастацтва артылерыі", што пазней шмат разоў перавыдавалася. Ён першым у сусветнай навуцы стварыў праект шматступеньчатай ракеты.
У другой палове XVIII ст. адбываецца працэс паступовага вызвалення філасофіі і прыродазнаўства ад сярэдневяковай тэалогіі і схаластыкі. Пра гэта сведчыць творчасць вядомых мысліцеляў Казіміра Нарбута(1738 - 1807), Бенядзікта Дабшэвіча(1722 - ?), Анёла Доўгірда(1776 - 1835). Вытокі эксперыментальнага прыродазнаўства на Беларусі звязаны з дзейнасцю выдатных вучоных Ж.Жылібера і Г.Форстэра.Шэраг трактатаў на беларускай, польскай і лацінскай мовах па філасофіі, эканоміцы, эстэтыцы належыць вядомаму асветніку і мецэнату, апошняму канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Іаахіму Храптовічу(1728 - 1812). Шырокую вядомасць мела яго бібліятэка ў Шчорсах. Імя беларускага асветніка добра ведалі ў еўрапейскіх краінах. Адзін з дзеячаў Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі А.Мірабо пісаў пра І.Храптовіча: "Я не ведаў лепшага эканаміста ў галіне практыкі як па сумленню свайго розуму, так і па дабраце сэрца". Прызнаным спецыялістам у галіне батанікі і заалогіі быў Станіслаў Юндзіл (1761 - 1847). Ён стаў адным з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі, напісаў кнігу "Апісанне раслін у правінцыі Вялікага княства Літоўскага" (1791).
На тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст. папулярнымі былі ідэі фізіякратаў, якія адстойвалі тэзіс аб натуральнай роўнасці людзей і крытыкавалі прыгоннае права. Іх прыхільнікамі былі І.Храптовіч, І.Страйноўскі, М.Карповіч і інш. Шырокую вядомасць меў філосаф і царкоўны дзеяч Георгій Каніскі (1717 - 1795), які высока цаніў прыродазнаўчыя навукі і іх ролю ў пазнанні прыроды. Папярэднікам матэматычнай логікі, адным з першых інтэрпрэтатараў філасофскай сістэмы І.Канта быў С.Майман (1753 - 1800). Яго ведалі і высока цанілі І.В.Тётэ і Ф.Шылер. Знаёмства з многімі французскімі асветнікамі меў Антоній Тызенгаўз (1738 - 1785). Гродзенскі мецэнат прапанаваў нават Ж.-Ж.Русо пераехаць у Беларусь, абяцаў пабудаваць яму ў Белавежскай пушчы ідылічную хатку.
Пытанне 2. Развіццё адукацыі.
Школьная справа да сярэдзіны XVIII ст. была аддадзена ў рукі царкоўных устаноў. Пачатковыя школы існавалі пры цэрквах і касцёлах. Туды ішлі спасцігаць навуку пераважна шляхецкія дзеці. Тэарэтычна школьную адукацыю маглі атрымліваць прадстаўнікі ўсех саслоўяў. Але для сялянства першаснай была іншая навука – навука працы. Шляхта лічыла адукацыю шкоднай для прасталюдзінаў, аб гэтым сведчыць наказ, што дала гародзенская шляхта сваім паслам на Варшаўскі сойм 1733г. У школах вучыліся толькі хлопчыкі, а дзяўчаты атрымлівалі хатнюю адукацыю. У першай палове ХVІІст. адчыняюцца так званыя брацкія школы, спачатку ў Вільні(1584), а потым і ў другіх гарадах Беларусі(Брэст, Магілёў, Мінск, Пінск і інш.). Навучэнцам прапаноўваліся курсы граматыкі, рыторыкі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі, а таксама музыкі. Выкладанне мела багаслоўскі ухіл. Толькі за непаслухмянасць і нядбальства каралі не па-божаску. Школьныя кары былі наступнымі: не дазвалялі есці абед, за памылкі пры чытанні або дэкламаванні таго, што зададзена было на памяць – білі ў руку пляцэнтай, гэта значыць круглая, тоўстая, у некалькі разоў складзеная, у далонь шырокая і на доўгую драўляную ручку насаджнаная скура, а калі зусім не вывучыў урок, то білі бярозавымі розгамі. Адметную ролю ў пашырэнні якасці выкладання ў брацкіх школах адыгралі выданні «Азбукі»(у 1574 годзе ў Львове – Іванам Фёдаравым, у 1596г. у Вільні – Лаўрэнціем Зізаніем) і «Граматыкі» Мялеція Сматрыцкага(1621). З 1590 па 1654г. беларускія друкарні выдалі 16 буквароў.
З сярэдзіны XVIIIст. Па меры рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай пачаліся змены і ў школьнай адукацыі. Гэтаму садзейнічала рэформа школ, якая праводзілася пад кіраўніцтвам С.Канарскага. Былая адукацыя – багаслоўская і аўтарытарная – не адпавядала патрэбам часу. У 1773г. ствараецца Адукацыйная камісія, якая праводзіць велізарную работу па распаўсюджванню асветы і пісьменнасці. Гэта было першае ў Еўропе міністэрства адукацыі. За 20 гадоў дзейнасці камісіі ў Беларусі было адкрыта 20 школ (Гародня, Ваўкавыск, Паставы, Вішнева, Наваградак, Пінск, Халопенічы, Беразвечы, Мазыр, Берасце, Бабруйск, Жыровічы і інш.). Яны з’яўляліся сярэдняй ступенню навучання. Паспяховае заканчэнне гэтых школ давала магчымасць паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай іх было дзве – Кракаўскі і Віленскі універсітэты. Віленская езуіцкая акадэмія з 1773г. стала Галоўнай школай Вялікага княства Літоўскага, а з 1796г. – Галоўнай віленскай школай. У пачатку 80-х гадоў XVIII ст. на той частцы Беларусі, якая заставалася ў Рэчы Паспалітай, дбаннем Адукацыйнай камісіі працавала 200 пачатковых школ, у якіх зймаліся 2500 чалавек. Для таго часу гэта быў высокі паказчык, тым больш што 30% навучэнцаў былі сялянскія дзеці. Рэформа адукацыі 70-90-х гадоў ХVIIIст. Зрабіла яе больш даступнай, свецкай. Замест латыні ў школы ўвайшла польская мова. Ад рэлігійных навук прыярытэт пераходзіў да прыродазнаўчых і грамадскіх. Навучэнне нацэльвала на развіццё разумовых здольнасцей дзяцей.
Значную ролю ў
Пытанне 3.Выяўленчае мастацтва, літаратура, вусная народная творчасць.
Выяўленчае мастацтва. Ідэі Адраджэння, а затым і барока праніклі у майстэрні мастакоў. У беларускім жывапісе акрэсліліся два напрамкі. Першы – мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі – жывапіс, які находзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. У выніку сінтэзу розных школ і напрамкаў склалася самабытная беларуская іканапісная школа, якой уласціва вернасць канону, сімвалізм выяўленчай мовы, характэрнасць тыпажу, шырокае выкарыстанне этнаграфічных элементаў (узорыстасць, разнастайнасць арнаменту, у тым ліку і расійскага). У найбольш ранніх творах ХVIІст. прыкметна спалучэнне асноўных рыс сярэдневяковага мастацтва з элементамі рэнесансу: светлы каларыт, аб’ём, лірычнасць. Пад уплывам Адраджэння з’яуляецца імкненне да перадачы аб’ёму, прасторы, прапарцыянальнасці чалавечых фігур і асяроддзя («Апосталы Лука і Сымон», «Нараждэнне Багародзіцы» з Брэстчыны). У ХVІІІ ст. у іканапіс, як наогул у беларускае мастацтва, пранікае стыль барока(«Выбраныя святыя: Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў, Іаан Златавуст» з Брэстчыны і інш.). У барочным іканапісе вялікая увага надавалася афармленню абкладам, вянцом, дэкарыроўцы тканінай, ляпным арнаментам і г.д. Можна з упэўненасцю гаварыць аб існаванні на Беларусі некалькіх іканапісных школ: магілёўскай,полацка-віцебскай, палескай, гродзенскай, слуцка-мінскай. Магілёўская школа характарызавалася стрыманасцю жывапіснай палітры, некаторай прыглушанасцю, у той час як жывапісу палескай школы ў большай меры ўласціва колеравае гучанне, багацце палітры, а ў гродзенскай прыкметны ўплыў польскага жывапісу ХVІ-ХVІІ стст. У канцы ХVІІІ ст. беларускі іканапіс паступова страціў сваю адметнасць і перастаў існаваць як самабытная мастацкая школа.
Другім важным напрамкам быў
манументальны жывапіс, для
Папулярным відам станкавага жывапісу ў ХVІ-ХVІІІстст. Становіцца партрэт. У архіўным пераліку 1779г. у Нясвіжскім замку налічвалася 984 творы мастацтва на палатне і дрэве. Сярод іх – партрэты Ягайлы і Льва Сапегі, Радзівілаў, гетманаў Казіміра Сапегі і Станіслава Кішкі і інш.
Таленавітым мастаком і
Шматлікія творы выяўленчага мастацтва пакінулі бацька і сын Гескія, якія жылы і працавалі ў ХVІІІст. Яны рэстаўрыравалі фрэскі Нясвіжскага езуіцкага касцёла, якія захаваліся да нашага часу. Бацька, Ксаверы Даменік, стварыў шэраг партрэтаў галерэі Радзівілаў. Лічыцца,што ён з’яўляецца аўтарам карціны «Тайная вячэра» для галоўнага алтара Нясвіжскага фарнага касцёла. Сын, Юзаф ксаверы, напісаў некалькі партрэтаў для нясвіжскага збору, маляваў абразы для Стаўбцоўскага дамініканскага касцёла. Яго пэндзлю належыць партрэт караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У канцы ХVІІІст. барочныя творы жывапісу трацяць свае лепшыя якасці. Псіхалагізм замяняецца знешняй афектацыяй стану, а рэалізм – бутафорнасцю. Барока саступае месца новаму стылю ў выяўленчым мастацтве – класіцізму.
Літаратура.Распаўсюджанне Рэфармацыі, гуманістычнага светапогляду, кнігадрукавання спрыяла далейшаму развіццю беларускай літаратуры. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі. Выдатным творам беларускага летапісання ХVІІст. была Баркулабаўская хроніка, якая з дэмакратычных пазіцый адлюстравала дзяржаўныя, ваенныя, грамадзянскія справы айчыны свайго часу. Беларуская зямля ніколі не была бедная на таленты, яе ўраджэнцы ўзбагачалі і ўзбагачаюць сусветную навуку, а таксама літаратуру сваімі думкамі і творамі. Важны уклад у развіццё беларускай і рускай культуры зрабіў паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч Сімяон Полацкі (Самуіл Емельянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч, 1629 - 1680).
Нарадзіўся у Полацку. Малалетні Самойла пачаў спасціжэнне навукі ў брацкай школе полацкага Богаяўленскага манастыра. Далей за адукацыяй Сімяон выправіўся ў найвядомейшую праваслаўную ўстанову, што атрымала назву Кіеўскай Афіны – Кіева-Магілянскую калегію. Пасля яе заканчэння выкладаў у брацкай школе ў Полацку. У 1664 г. пераехаў у Маскву, дзе стаў у хуткім часе настаўнікам царскіх дзяцей. Яго выхаванцам быу і будучы расійскі імператар Пётр І. Для васьмігадовага хлапчука Пятра Сімяон Полацкі надрукаваў «Буквар языка славенска». Ён выйшаў у 1679г., а цераз год пабачыла свет Сімяонава «Псалтыр рыфмаваная». Пасля сябе Полацкі пакінуў вялікую літаратурную спадчыну.Сацыяльна-палітычны ідэал Сімяона Полацкага – моцная дзяржава на чале з «асветным манархам», мэта якой – усталяваць у грамадстве «вечны мір» і «ўсеагульны дабрабыт» без расколу і мецяжоў. Ён лічыў, што ўсё зло ў грамадстве ад неадукаванасці, невуцтва. Пашырэнне асветы выратуе грамадства ад усіх заган, усталюе поўную гармонію і мір. Сімяон Полацкі асуджаў багацце, праслаўляў нябесныя сілы і працу, прапаноўваў праграму палітычнай дзейнасці цара, прыдворных вяльмож і некаторых царкоўных дзеячаў. Ён апяваў беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск. Ён піша п’есы на біблейскія тэмы: «Комедию притчи о блудном сыне» і «Трагедию о Навуходоносоре царе, о теле злате и о триех отроцех в пещи не осужженных». Найбольш значнымі зборнікамі яго паэтычных твораў з’яўляюцца «Вертоград многоцветный» і «Рифмологион». Але Сімяон вядомы не толькі як літаратар. У канцы 70-х гадоў 17ст. ён арганізаваў і ўзначаліў Верхнюю друкарню ў Маскоускім Крамлі. Па ініцыятыве Сімяона Полацкага была створана першая ў Маскве вышэйшая адукацыйная ўстанова – Славяна-грэка-лацінская акадэмія, статут якой складаў Сімяон. Полацкі быў Вялікім патрыётам Беларусі і Расіі.