Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Марта 2011 в 18:09, контрольная работа
Інтэлектуальнае жыццё ў другой палове XVII - пачатку XVIIIстст. Характарызавалася адыходам назад. Забываліся здабыткі часоў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, зноў набылі папулярнасць ідэі часоў сярэднявечча. Гэта, а таксама схаластыка, фанатызм, нецярпімасць сталі вызначальнымі прынцыпамі перыяду контррэфармацыі. Умовы развіцця культуры Беларусі ў XVII - XVIIIстст. вызначылі рысу - полінгвістычны характар.
Казімір Лышчынскі(1634 - 1689) – выхадзец з небагатай шляхецкай сям’і, што валодала маёнткам Лышчыцы на Берасцейшчыне. Казімір атрымаў адукацыю спачатку ў мясцовым Берасцейскім езуіцкім калегіуме, а затым закончыў Віленскую акадэмію. Адукаваны, таленавіты малады чалавек настаунічаў на сваёй Бацькаўшчыне, меў юрыдычную практыку. Але галоўнай справай ягонага жыцця быу роздум аб чалавеку, яго божацкім пачатку. У выніку – мысліцель прыйшоў да высновы аб неіснаванні Бога. Аб гэтым Лышчынскі давёў у трактаце, які так і назваў «Аб неіснаванні Бога». Рукапіс трапіў у рукі царкоунікаў-цемрашалаў. Яны запатрабавалі смяротнай кары бязбожніку. 30 сакавіка 1689 года на плошчы Святога Мяста ў Варшаве па прыгавору соймавага суда Рэчы Паспалітай Казімір Лышчынскі быў абезгалоўлены і спалены на кастры.
Георгі Канінскі(1717 - 1795) – царкоўна-палітычны і культурны дзеяч. Нарадзіўся на Украіне і першую палову жыцця правёў там. Быу прафесарам, а затым рэктарам Кіеўскай духоўнай акадэміі. У 1755 годзе пераехаў у Магілёў і з часам набыў сан архіепіскапа. Канінскі ў сваіх творах прапаведваў асветніцтва. Тое ж ён рабіў і на практыцы. У 1757г. Канінскім была заснавана Магілёуская духоўная семінарыя. Георгі Канінскі мае шэраг глыбокіх, арыгінальных філасофскіх прац. Па сваіх поглядах быў антыпод Лышчынскага. Канінскі лічыў існаванне бога канечнай прычынай усяго існуючага. Разам з тым вялікую ролю адводзіў чалавечаму розуму, меў значную павагу да прыродазнаўчых навук. Георгі быў таленавітым літаратарам. Яго творчасць заслужыла высокай ацэнкі А.С.Пушкіна: «Георгі ёсць адзін з самых дабрапамятных мужоў мінулага стагоддзя. Жыццё яго належыць гісторыі».
Ілля Капіевіч (1651 - 1714) – ураджэнец Мсціслаўшчыны. Адукацыю Ілля атрымаў у Слуцкай кальвінісцкай школе. З прычыны зямельных спрэчак з езуітамі мусіў пакінуць Радзіму. Месцам яго жыхарства стаў Амстэрдам, дзе Ілля заняўся кнігавыдавецтвам. Тут ён пазнаёміўся з маладым Пятром І. Па даручэнню цара Капіевіч падрыхтаваў і выдаў у 1669г. у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове «Краткое и полезное руковедение во арифметику». З пачатку ХVІІІ ст. жыў у Маскве. Там Ілля Капіевіч выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы і іншыя. Колькасць напісанага і надрукаванага Капіевічам уражвае – больш чым 20 кніг. З іх дапамогай рускія людзі змаглі пазнаёміцца з багаццем еўрапейскай культуры і навукі.
Казімір Семяновіч(каля 1600 - пасля 1651) – ураджэнец ВКЛ, які вынайшаў спосаб стварэння шматступеньчатых ракет, прыдумаў іх дадатковыя рухавікі, стабілізатары. Тым самым ён з’явіўся папярэднікам Цыялкоускага і Каралёва, у 1650 годзе ў Амстэрдаме выйшла кніга Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі». Яна мела поспех ва усёй Еуропе. Праз некалькі гадоў яе перавыдалі французы, затым немцы і англічане. Кніга стала падручнікам для гарматчыкаў.Мелася яна таксама ў бібліятэцы Пятра І.
Марцін Пачобут-Адляніцкі(1728 - 1808) – вядомы вучоны-прыродазнаўца. Выхадзец з гародзенскай шляхты. Адукацыю атрымаў у гародзенскіх езуітаў, затым у еўрапейскіх універсітэтах. Выкладаў у Полацку і Вільні. З 1780 года быў рэктарам Галоўнай школы Літоўскай. Пачобут-Адляніцкі вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор’е, вызначыў кардынаты многіх пунктаў у Беларусі і Літве.
Вусная народная творчасць. Духоўная творчасць беларускага народа адлюстравалася ў фальклоры, песенным, харэаграфічным і музычным мастацтве. У першай палове XVII ст. далейшае развіццё атрымала вуснапаэтычная народная творчасць. На Беларусі ўзнікае новы эпічны жанр - гістарычныя песні і паданні, якія прысвячаліся барацьбе беларускага народа супраць іншаземных захопнікаў. Значнае месца ў вуснай народнай творчасці займала абрадавая паэзія. Таксама шырока былі прадстаўлены сямейна-абрадавая паэзія, лірычныя песні. Мудрасць народа, яго жыццёвы і гаспадарчы вопыт знаходзілі адлюстраванне ў казках, прыказках, прымаўках і загадках. Невыпадкова многія з іх сталі ўзорамі сапраўднага фальклору і на працягу многіх стагоддзяў захоўваліся ў якасці выдатных твораў беларускага народа.
Абрадавая паэзія, або, як яе інакш называюць, паэзія земляробчага календара, складаецца з чатырох цыклаў, якія адпавядаюць порам года: зімовага, веснавога, летняга і восеньскага. Гадавое кола календара пачыналася з зімы, калі гаспадары ўжо клапаціліся аб тым, каб пэўнымі абрадамі садзейнічаць будучаму ўраджаю, плоднасці і здароўю хатняй жывёлы. У сувязі з гэтым пераважная большасць фалькларыстаў і этнолагаў пачынаюць разгляд абрадаў і паэзіі з зімовага цыкла.
Асноўнымі святамі зімовага перыяду былі Каляды і Новы год, для якіх характэрны бедная (посная), багатая і галодная куцця, калядаванне, шчадраванне, ігрышчы-гульні.
На посную куццю (6 студзеня) стол засцілалі сенам і накрывалі абрусам, ставілі посныя стравы (квас з грыбамі, аўсяны кісель з сытой, рыбу і інш). Абавязкова кашу з ячнай або пшанічнай ці грэчневай крупы (куццю). Уся сям'я садзіла-ся за стол. Кожны павінен быў паспытаць усе стравы і асабліва куццю.
Багатую куццю святкавалі 13 студзеня, увечары перад Новым годам. Ставілі скаромныя стравы. На Палессі і Магілёўшчыне не менш дванаццаці, і таксама кашу (куццю), прыгатаваную на сале або сметанковым масле. Калі ўсе сядзелі за сталом, гаспадар адчыняў акно і клікаў мароз куццю есці, часам кідалі лыжку кашы за акно, у другіх месцах ставілі талерачку з лыжкай куцці на падаконнік.
Галоднай куццёй (перад Вадохрышчам) завяршалі святкаванне каляд. 3 лыжкай куцці прасілі мароз не марозіць пасевы. Усе тры куцці мелі магічную функцыю: ушанаваць продкаў, заручыцца іх падтрымкай, уздзейнічаць на звышнатуральныя сілы, каб яны спрыялі ўрадлівасці нівы, прыплоду статку, здароўю сям'і, спору ў працы.
Пры калядаванні
і шчадраванні гурты
Веснавы цыкл аграрнага календара яшчэ больш цікавы і разнастайны сваімі абрадамі і мноствам відаў паэзіі. функцянальна звязанай з земляробчымі, гаспадарчымі. сямейнымі клопатамі сяляніна, яго перажываннямі, уяўленнямі і ўспрыняццям навакольнага свету. Сяляне чакалі вясну, гукалі, каб паскорыць яе прыход, радаваліся, што яна "адмыкае зямліцу, выпускае травіцу на ранняе лета, на буйнае жыта".
Да веснавога цыкла адносяцца песні: вяснянкі, валачобныя, вялікодныя, юраўскія, траецкія, або сяміцкія, куставыя, русальныя. Да іх можна дабавіць карагодныя і талочныя песні, якія выконваліся ў рознью часы веснавога цыкла.
Да летняга цыкла беларускага каляндарна-абрадавай паэзіі адносяцца купальскія, пятроўскія, жніўныя і дажынкавыя песні.Паходжанне свята Купалы і яго назвы большасць сучасных даследчыкаў звязваюць з ачышчальным агнём і салярнымі ўяўленнямі старажытных людзей. Традыцыйна святкуецца як дзень летняга сонцастаяння. Купалле святкавалася ўсімі еўрапейскімі народамі, у тым ліку славянскімі. Па народнаму календару Купалле святкуецца 24 чэрвеня (7 ліпеня), а галоўным чынам у ноч перад гэтым днём. У гэты ж дзень царква адзначае дзень на-раджэння Іаанна Хрысціцеля. Хрысціянская царква асуджала традыцыйнае народнае святкаванне Купалля. Святкаванне Купалля мела свае асаблівасці ў розных народаў і ў асобных рэгіёнах краіны. На Віцебшчыне і ў іншых месцах для вогнішча хлопцы ўсцяг-валі на елку старое калясо, аблівалі яго дзёгцем, прывозілі і пры-носілі шмат старога хламу, дроў, ускідвалі на касцёр (і тут відавочна ачышчэнне ад старога, непатрэбнага). Звычайна месца для вогнішча выбіралі на ўзгорку, недалёка ад вады. Не менш значнае месца ў купальскіхпеснях, чым аграрна-га-спадарчая тэматыка, займаюць тэмы кахання, сямейна-бытавых адносін. Мноства песень пра каханне абумоўлена распаўсюджанасцю фрывольнасці ў паводзінах удзельнікаў святкавання. Невы-падковай таму была ў купальскіхпесняхтэма страты дзяўчынай вя-ночка, што сімвалізавала страту дзявоцкасці. Папулярнымі былі шматлікія песні жартоўнага характару, якімі абменьваліся дзяўчаты і хлопцы.
Восеньскі цыкл земляробчага
календара ў беларусаў
Ярынныя песні таксама не абмяжоўваліся адлюстраваннем уборкі яравога жыта, яравой пшаніцы, ячменю, аўса, грэчкі і іншыхзернавыхкультур, але і многія з іхпрысвячаліся тэме кахання, шлюбу, непазбежнасці расставання дзяўчыны з сям'ёй і невядомасцю лёсу сярод "чужынцаў".
У багацейшай фальклорнай скарбніцы беларусаў прыказкі і прымаўкі - малыя жанры вусна-паэтычнай творчасці - займаюць асобае месца дзякуючы сваёй устойлівасці, багатай змястоўнасці, поліфункцыянальнасці, запатрабаванасці ва ўсе эпохі і "неўміручасці". У лапідарнай высокамастацкай форме прыказкі і прымаўкі сканцэнтравалі ў сабе шматвяковы жыццёвы і працоўны вопыт, мудрасць народа, яго погляды на сусвет, прыроду, грамадскія з'явы, сямейныя ўзаемаадносіны, працу, асабліва на земляробства, - словам, на ўсё, з чым сутыкаўся і сутыкаецца чалавек у розныя гістарычныя перыяды.
"Прыказкай
называецца лаканічнае, часцей за
ўсё вобразнае, устойлівае
У прыказках надзвычай добра адлюстраваўся народны земляробчы каляндар. Па іхсэнсу селянін арыентаваўся ў сваёй працы. Напрыклад, па прыкметах пагоды ў пэўныя месяцы прадказвалася пагода ў іншыя поры года: "Студзень імглісты - мокры год, студзень халодны - позняя вясна і дажджлівае лета"; "Калі ў лютым трываюць сталыя марозы - лета гарачае"; "Люты халодны і сухі -жнівень гарачы"; "Які сакавік, такі красавік"; "Сухі мароз, моцны май - будзе жыта, як гай" і г.д.
Разгледжаная намі невялікая частка прыказак і прымавак з'яўляецца дастатковым сведчаннем таго, наколькі шырока адлюстраваўся ў іх аграрны вопыт селяніна і якую ролю яны адыгрывалі.
Працавіты беларускі народ ярка выказаў у сваіх парэміях адносіны да працы, якую ён славіць, а ганьбіць бяздзейнасць. Па стаўленню да працы ацэньваецца чалавек: "Працы і світкі не саромейся", "Праца і сіла горы звернуць", "Хто гадуе, той і мае", "Хто працуе, таму і шанцуе", "Не той харош, хто тварам прыгож, а той харош, хто на справу гож", "Дай, Божа, усё ўмець, да не ўсё рабіць", "Якая справа, такая й слава", "Хто рана ўстае, таму Бог дае", "Паспяшыш - людзей насмяшыш", - гэтыя і шматлікія іншыя беларускія прыказкі і прымаўкі выразна адлюстроўваюць на-родны погляд на працу як крыніцу чалавечага жыцця і дабрабыту.
Вялікая тэматычная група прыказак і прымавак прысвечана матэрыяльнаму быту: сядзібе, жыллю, жывёлагадоўлі, харчаванню, адзенню і інш. Гаспадарлівасць селяніва ацэньвалася перш за ўсё па знешняму выгляду падвор'я: "Паглянем, што ў вас робіцца ў двары - скажам, якія вы гаспадары", "Не пытайся які гаспадар, як вароты падаюць". "У добрага гаспадара ўсё ёсць", "Свой дварочак, як вяночак", - сцвярджае народная мудрасць.
Ва ўсе часы для кожнага чалавека важнейшай каштоўнасцю было жыллё, і гэта не магло не адбіцца ў прыказках і прымаўках:"Свая хатка як родная матка", "Чужая хата гаршэй ката", "Не дай Бог у чужой хаце жыць, у чужой хаце печы паліць", "У сваёй хаце і вуглы памагаюць". Але, як гаворыцца ў прыказцы: "Не слаўна хата вугламі, да пірагамі", "У рабочай хаце густа, а ў лянівай пуста", "ЯкаяАгатка, такая і хатка", "У хату хоць дрэнна лезці, абы было што есці". І сапраўды, у любой хаце "Благая чэсць, калі нечага есць", "Хоць вазьмі ды зубы на паліцу палажы".
Для селяніна важней за ўсё быў хлеб. Аб гэтым сведчаць многія прыказкі і прымаўкі: "Хлеб - усяму галава"; "Не той багаты, хто мае срэбра і золата, а той багаты, хто мае хлеб"; "Наймачнейшы хлеб ад сваёй працы"; "Калі ёсць хлеб ды вада - гэта не бяда"; "Без хлеба няма абеда". Цікава суадносіцца хлеб з рознымі членамі сям'і: "Хлеб не зяць - паглядзяць ды з'ядзяць", "Хлеб не нявеста: як спячэцца, так і з'есца", "Хлеб не свякроў, з'ядзім да пакроў", "Хлеб не маці, не будзе касцей аб'ядаці". Па колькасці прыказкі і прымаўкі пра хлеб пераважаюць усе іншыя, прысвечаныя харчаванню. У іх адлюстравалася вялікая пашана людзей працы да хлеба як асновы харчавання.