Баяры і служылыя людзі ў Вялікім княстве Літоўскім
Реферат, 29 Ноября 2011, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Гісторыя літоўска-рускага баярства і служылых людзей, як вызначаных прававых інстытутаў, дагэтуль не высветлена з належнай дакладнасцю і грунтоўнасцю ў рускай і польскай гісторыка-юрыдычнай літаратуры. Такія пытанні, як пра класавы склад, генэзе, і праваздольнасці баяраў і слугаў, ледзь толькі закрануты, але далёка не вычарпаны і не высветлены ў працах нашых і польскіх гісторыкаў.
Содержание работы
Уводзіны
3
Саслоўная структура грамадства ВКЛ 4-8
Баяры і служылыя людзі 9-10
Класіфікацыя баяр і служылых людзей 11-12
Азярышчанскія панцырныя баяры 13-20
Заключэнне 21
Літаратура
Файлы: 1 файл
РЕФЕРАТ.docx
— 119.06 Кб (Скачать файл)Дынаміка
падзей прасочваеццаз тэксту наступных
каралеўскіх грамат. Грамата Уладзіслава
4 ад 28 лістапада 1644 г. была адрасавана
“баярам путным і падданым цяглым
староства нашага Азярышчанскага”
і папярэджвала, што ў стараства
высылаюцца рэвізоры для праверкі рэальнай
колькасці зямлі ў баяр, дакладнага
вымярэння 30 валок баяраў і ўстанаўлення
з іх павіннасцей, а таксама для
выслухвання крыўд і скаргаў
як з боку старасты Азярышчанскага,
“так і таго, што вы да старасты прэтэндуеце”.
Хутчэй
за ўсё, воласць, простыя сяляне пасля
пагрозаў і націску не выказвалі
больш такой шырокай падтрымкі
баярам, як раней. Наступная каралеўская
грамата ад 3 ліпеня 1645 г. была адрасавана
ўжо толькі баярам путным. У ёй сцвярджалася,
што апошнія працягваюць
Справа,
натуральна, скончылася перамогай дзяржавы
і над прадстаўнікамі баярства, і
над тымі сялянскімі абшчынамі, якія
сімпатызавалі першым, падтрымлівалі
ў знак аднадумства і сялянскай
салідарнасці. А такая абшчынная
салідарнасць была! Аб гэтым, у першую
чаргу, сведчаць пастаянныя папярэджанні
сялянаў з боку ўраднікаў аб тым,
каб яны не падтрымлівалі тых,
хто не згодны з уладамі. Да таго
ж, нам удалося знайсці сведчанні,
як на самой справе сяляне, цэлыя
сялянскія абшчыны адносіліся да
тых, каго ўлады называлі бунтаўнікамі.
Так, напрыклад, згодна аднаго з данясенняў,
16 сакавіка 1625 г. судовы выканаўца Полацкага
ваяводства “енерал” Ян Бедыцкі “до
звышменованой данины Невельской прозываемой
Неречова зьехджал и заставшы там
подданых нашых Езерыцкихимены в
той реляцыи вписаных, выданья
их упоминал я, тогда старец и иншые
поданые тамошние, не только збегов
не выдали, але и его возного
шляхетного… бить хотели, грозячыся
на них словы уфытливыми лаяли…»
Справа
“аб бунтах баяр староства Азярышскага”
скончылася ў 1646 г. Як паведамілі каралю
камісары, баярына Грышку Логвінава
“за бунты і за тое, што неўчцівы…
і воласць ізноў да бунту вёў”
пакаралі “на сыпанне валу ў замку
Азярышчанскім у аковах цэлыя
паўгады”. Больш за дзесяць чалавек
былі пакараны за тое, што выбіралі
сабе старшых і дзесятнікаў без
ведама старасты Азярышчанскага. Васілся
Каваля, Цімошку Пшаніцу, Дмітра Хадонка,
Хаму Дзітравянка, Аляксея Кузка, лазука
Аўсянікавіча, Івана Шупіка і Данілу
Друка, якія рэкамендавалі пакараць
на смерць, але кароль прысудзіў
на публічнае біццё і сыпанне
валу ў замку азярышчанскім на
цэлы год у аковах. Баяр з вёсак
Уса і Вайхані прысудзілі на дванаццаць
тыдняў насыпання валу, а калі яны
“выконваюць гэтага не захочуць, тады
за гэтую віну будуць пакараныя на
горла, альбо на публічнае біцце
і выгнанне з воласці”. Шмат людзей
атрымала некалькі меншыя пакаранні.
Як сведчаць
крыніцы, улада жорсткім чынам спыніла
праявы людской самастойнасці і
супраціву. Галоўным аказалася нават
не пакаранне, а тое, што дзяржава
дабілася свайго. Хоць у ланцугах, а
на будаўніцтва замка непакорныя
пайшлі. Усім астатнім паказалі, што
і адмова ад выканання павіннасцей,
і спробы грамадскай самаарганізацыі,
выбары кіраўнікоў абшчыны без дазволу
ці ведама адміністрацыі староства
будуць строга пакараныя.
Такім
чынам, азярышчанскія панцырныя
баяры з’яўляліся катэгорыяй сельскага
насельніцтва, якая несла абавязак
аховы замка і
Заключэнне
Пасля
вывучэння гэтай тэмы, я зрабіў вывад,
што паміж дробнымі феадаламі i вышэйшай
групай ваеннаслужылых сялян у 16 ст. не
заўсёды можна правесці мяжу. Тэрміналагічная
неакрэсленасць адлюстроўвала пераходную
ступень, што займалі ваеннаслужылыя людзі
ў эканамічных i сацыяльных адносінах.
У полацкай рэвізіі 1552 адзначана, што ва
ўладаннях полацкай шляхты жылі баяры,
слугі, путныя слугі, дамовыя слугі, якія
неслі вайсковую службу ў атрадах шляхціцаў,
сваіх паноў.
Як мы
бачым, асноўным абавязкам баяраў была
ваенная служба. Кожны баярын і
земянін з зямельнага ўчастку, з якога
ўсталёўвалася адна баярская служба, павінен
быў асабіста выязджаць на вайну. Тое ж
самае правіла дзейнічала і адносна іншых
ваеннаслужылых землеўладальнікаў: слугаў,
мяшчан, татараў і інш.
Такім
чынам, баяры з’яўляліся катэгорыяй
сельскага насельніцтва, якая несла
абавязак і падпарадкоўвалася гаспадару.
За сваю службу яны атрымоўвалі землі
на правах спадчыннага валодання
з правам яе продажы. Для гарантавання
свайго становішча і праў яны мелі
прывілеі каралёў польскіх і вялікіх
князёў літоўскіх. У выпадку іх парушэнняў
баяры актыўна іх адстойвалі, што
праяўлялася ў калектыўных
Спіс
літаратуры:
- Гiсторыя Беларусi: у 6 т. / рэдкал.: М.Касцюк (гал. рэд.) [i iнш.]. - Мiнск: Экаперспектыва, 2000 - 2005. - Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага княства Літоўскага / Ю.Бохан [i iнш.]. – 2008. – 688 с.
- Леонтович Ф.И. Бояре и служилые люди в Литовско-Русском государстве / Ф.И. Леонтович // Журнал Министерства Юстиции. 1907. - № 5. - с. 221-292; № 6. - с. 192-264.
- Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута / М. К. Любавский. - Москва, 1892. – 997 с.
- Голубеў, В. Ф. Гарадоччына ўчора, сёння, заўтра / Т.М. Іванова, Ю. Э. Самавічуцце; пад рэд. А. М. Дарафеева. – Гарадок: Рызаграфія, 2008. – 151 с.