Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Ноября 2011 в 16:32, реферат
Гісторыя літоўска-рускага баярства і служылых людзей, як вызначаных прававых інстытутаў, дагэтуль не высветлена з належнай дакладнасцю і грунтоўнасцю ў рускай і польскай гісторыка-юрыдычнай літаратуры. Такія пытанні, як пра класавы склад, генэзе, і праваздольнасці баяраў і слугаў, ледзь толькі закрануты, але далёка не вычарпаны і не высветлены ў працах нашых і польскіх гісторыкаў.
Уводзіны
3
Саслоўная структура грамадства ВКЛ 4-8
Баяры і служылыя людзі 9-10
Класіфікацыя баяр і служылых людзей 11-12
Азярышчанскія панцырныя баяры 13-20
Заключэнне 21
Літаратура
Пасля
атрымання прывілея 1579 г. азярышчанскія
баяры імкнуліся захаваць сваё становішча.
У сувязі з чым палажэнні прывілея
Стэфана Баторыя па просьбе азярышчанскіх
панцырных баяр Мікулы Гарадзецкага
і Сямёна Есеніцкага, якія лзейнічалі
“сами от себе и именем всих бояр
(…) волости сел Озерищских пограничных”,
былі пацверджаны каралём польскім
і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам
Вазам прывілеем ад 27 сакавіка 1589
г. [4, с. 38].
Акрамя таго, азярышчанскія панцырныя баяры для гарантавання свайго становішча дабіваліся атрымання не толькі прывілеяў, якія распаўсюджваліся на ўсіх азярышчанскіх баяр (як у вышэйзгаданых выпадках), але і прывілеяў, якія пацвяржалі правы асобных прадстаўнікоў дадзенай катэгорыі насельніцтва. Так 31 ліпеня 1589 г. азярышчанскі панцырны баярын з вёскі Кошчы Меншай Сіла Грыгоравіч разам з братамі Сямёнам і Стэфанам атрымаў ад Жыгімонта Вазы пацвярджэнне прывілея Стэфана Баторыя, якім ён у сваю чаргу пацвердзіў даніны азярышчанскага стаоасты Ю. Друцкага-Сакалінскага на паўтары валокі аустуючай зямлі, якой раней карысталіся цяглыя сяляне Дзямід і Мікола, на “службу военную панцырную конем”. Жыгімонт Ваза пацвердзіў баярам і іх жонкам права валодання гэтымі зямлямі на пажыццёвым праве. А 3 жніўня 1596 г. Жыгімонт Ваза зацвердзіў азярышчанскаму панцырнаму баярыну з вёскі Войхан Грыгорыю Алхвічу Тройне ліст азярышчанскага старасты Ю. Друцкага-Сакалінскага ад 11 красавіка 1584 г., згодна з якім стараста правеў “выведанье от инших бояр, суседов его околичных, што земля в селе Войхан прозываемая Куриловщизна власная того Тройни есть и до службы его належит”, у сувязі з чым стараста заставіў таго баярына пры той зямлі.
Азярышчанскія
баяры імкнуліся мець ад манархаў
прывілеі, якія б не толькі б гарантавалі
права валодання зямлёй, але і
дакладна вызначылі памеры іх павіннасцей.
Як адзначалася раней, баяры выконвалі
конную ваенную службу, акрамя гэтага
яны прыглядалі за пэўным участкам
Азярышчанскага замка і павінны
былі яго ўтрымліваць у належным
стане. Калі ж ад іх патрабавалі большы
аб’ём работы , то гэта часта выклікала
пратэсты і нават супрацьдзеянне
баяр. Былі выпадкі , калі яны пагаджаліся
выконваць работу, якая перавышала
звычайны аб’ём, але гэта афармлялася
як выключны выпадак, які адбываўся
са згоды саміх баяр. Так, у 1589 г. паміж
азярышчанскім старастам Ю. Друцкім-Сакалінскім
і азярышчанскімі баярамі было заключана
пагадненне аб будаўніцтве Азярышчанскага
замка, якое было аформлена ў пісьмовай
форме. Згодна з гэтым пагадненнем,
баяры абавязваліся звыш сваёй павіннасці
ў 1589 г. (восенню) і ў 1590 г. вырабіць і
даставіць у замак па дзесяць
коп. (капа – 60 штук) цёсу, а стараста
быў павінен загадаць азярышчанскім
цяглым сялянам гэтым цёсам пакрыць замак.
Баяры ж, згодна сваёй старадаўняй павіннасці,
павінны былі пакрыць сваім цёсам толькі
адну гародню замка. Каб замацаваць палажэнні
гэтага пагаднення, панцырныя баяры паслалі
да манарха сваіх паслоў – панцырных баяр
Сілу Грыгаровіча Скоша і Сямёна Шостакова
Сыса. Дадзеныя паслы “сами от себе и от
всее братии свое бояр озериских”
звярнуліся да Жыгімонта Вазы з просьбай
аб пацвярджэнні вышэйзгаданага пагаднення,
што манарх і зрабіў 4 жніўн 1589 г.
Неабходна
падкрэсліць, што азярышчанскія
панцырныя баяры адсойвалі свае
правы не столькі паасобку, колькі
калектыўна. Аб гэтым сведчыць ужо
згаданы працэс атрымання прывілеяў
Стэфана Баторыя і Жыгімонта
Вазы, пагаднення азярышчанскім старастам
у першай палове 17 ст.
Як сведчаць
дакументы, з нейкіх прычын (па ўскосных
сведчаннях, гэта, хутчэй за ўсё значна
павялічаная колькасць дзён працы
на замкавай рабоце паводле загаду
азярышчанскага старасты) цэлыя сельскія
абшчыны і асобныя жыхары (баяры
і простыя сяляне) пачалі адмаўляцца
ад вельмі цяжкай працы па рамонту
і адбудове Азярышчанскага замка. Сітуацыя
разбіралася на дзяржаўным узроўні,
а сама справа доўжылася з 1609 па 1646
г. [4, с. 40].
Падставай
да барацьбы стала павышэнне павіннаснага
гнёту. 14 верасня 1609 г. пад Оршай, відаць,
па ініцыятыве азярышчанскага старасты,
Жыгімонт Ваза выдаў ліст, якім “пад
пагрозай пакарання і страты грунтоў”
на замак загадаў, каб азярышчанскія
баяры “вал сыпалі і рабілі і
ўсялікаю замкавую службу і стражу
выконвалі па распараджэнню старасты”.
Але “па
уцяканню баяр з замку у непакой
з Масквой, калі яго каралеўская
міласць загадаў выдаць іх горлам,
тыя баяры пастанавілі ад таго
часу больш не бунтаваць і сваёй
волі ўжываць па строгім караннем;
і замку пільнаваць, і выконваць
страж пад пагрозай пакарання
горлам і стратай маёмасці нерухомай
ляжачай і рухомай; пагадзіліся
даваць як грошы, так і дань збожжам,
мёдам і іншымі прадуктамі”. Баяры
абавязваліся не рабіць ніякіх шкод “у
пушчы, у зверу, у рэках і ў
бабрах… пад вінамі і пад караннем
з разсудку пана старосты”. Дадзеную
пастанову баяры аформілі ў пісьмовым
выглядзе і заверылі яе сваімі “клейнотамі
з усіх баярскіх сёл” і асабістымі
подпісамі, акрамя гэтага, яе заверыла
службовая судовая асоба [4, с. 41].
У 1613 г. азярышчанскі стараста Крыштаф Друцкі-Сакалінскі скардзіўся канцлеру ВКЛ на тое, што “дей боярове и подданые.. избегают чинить замок наш тамошний украинный”. У адказ на гэта 3 жніўня 1613 г. Л. Сапега выслаў ліст да насельніцтва і ўраднікаў Полацкага і Віцебскага ваяводстваў, у якім заявіў, што ў цяперашні небяспечны час замак “не может и в небеспеченстве явном от неприятеля зостават”, і папярэдзіў усіх, каб збегшых “свовольных бояр и подданых наших озерицикх до именей своих так же до мест наших не приймовали а ни их укрывали и охраняли”. А 23 верасня 1613 г. Жыгімонт Ваза загадаў варочацца Азярышчанскага староства падданых, якія павыходзілі з яго раней, і прыступіць да выканання павіннасцей (давання куніц, выплаты прудаўшчызны). Пасля гэтага, пасвярджэнні старасты, баяры Азярышчанскага староства каля 20 год спраўна выконвалі свае павіннасці.
У 30-я
гады 17 ст. непадпарадкаванне
На прыканцы
1634 г. Уладзіслаў Ваза паслаў у Азярышчанскае
староства сваіх камісараў: полацкага
земскага падсудка Даніэля Шчыта
Забельскага, Ежы Храпавіцкага, Адяксандра
Медзінскага – для разгляду скаргі
“баяр і цяглых падданых замку
яго каралеўскай сіласці
Камісары
і полацкі земскі суддзя прызначылі
час для прыезду ў
Камісарскі
ліст 1635 г. Даніэля Шчыта Забельскага
захаваў ў сябе і інфармацыю пра
павіннасці цяглых сялян Азярышчанскага
староства 20-пачатку 30-х гадоў 17 ст.,
якія выглядалі наступным чынам:
заможнія сяляне давалі тры капы, сяляне
сярэдняга дастатку – дзве капы,
бедныя (“худыя”) – адну капу грошай;
сяляне плацілі прудаўшчызну, але за гэта
ім давалася права мець жорны і ўтрымліваць
млын без ніякіх выплат на карысць старасты.
Акрамя гэтага, цяглыя сяляне павіннны
былі даваць “разрубам” з усёй воласці
на замак 63 бочкі жыта, 28 бочак пшаніцы,
33 бочкі ячменю, 85 бочак аўсу, 11 бочак грэчкі
і 44 бочкі гароху. Мёд цяглыя сяляне таксама
давалі разрубам з усёй воласці (у іншых
мясцовасцях тыя, хто трымаў пчол, павінны
былі аддаваць палову мёду). Сялянам дазвалялася
паляванне ў пушчы на куніцу, лісу, ваўка,
мядзведзя, лася, а паляванне на рысь і
на баброў было забаронена. У выпадку забіцця
лася, палова лася і шкура аддаваліся на
замак, а палова даставалася паляўнічаму.
Затое сяляне павінны былі прымаць удзел
зімой у ловах і ў цягненні невадаў. Дадаткова
цяглыя сяляне Азярышчанскай воласці
павінны былі даваць з кожнага дзесятку
па адно ялавіцы і па тры бараны, па адной
курыцы і па 10 яек, а зімой па зайцу, восенню
ж з усіх дзесяткаў выдаваць чатыры “вепры”.
Акрамя гэтага сяляне “ў час небяспекі
ад Масквы” двойчы давалі для ўтрымання
замка стацыю “баранамі па тры і вепрамі
па адным толькі з дзесятка” [4, с. 43].
У 1635 г.
Уладзіслаў Ваза для вырашэння спрэчкі
і выняення “дыкрэту каралеўскага
асэсарскага” паміж азярышчанскім
старастам, полацкім кашталянам Крыштафам
Друцкім-Сакалінскім і баярамі
і падданымі Азярышчанскага староства
ізноў паслаў сваіх камісараў: полацкага
земскага суддзю Аляксандра Тышкевічаі
і свайго сакратара Аляксандра Чарнецкага.
Каралеўскія камісары спачатку вырашылі
існуючыя спрэчкі і 23 верасня 1635 г. вынеслі
рашэнне на скаргах, якія прад’яўляліся
з абодвух бакоў. Пасля гэтага
яны 24 верасня 1635 г. склалі і “пастанавілі”
лісты “з уставай аб выкананні
усякіх павіннасцей баярамі і
падданымі… да Азярышчанскага замку
вяльможнаму полацкаму
Копіі
каралеўскіх лістоў аб прыцягненні
сялян воласці ля замкавых работ
развозіліся па воласці судовымі
выканаўцамі, перадаваліся трымаўцамі
ці кіраўнікам сялянскіх абшчын. Але
і ў гэтых выпадках каралеўскія
распараджэнні часта не выконваліся.
Так, выпіс з гродскіх кніг Віцебскага
ваяводства ад 2 мая 1642 г. сведчыў аб
тым, што судовы выканаўца Полацкага
ваяводства Ян Мастра 26 красавіка 1642 г.
адвёз у лзяржаўную вёску Азярышчанскай
воласці Церабежаны ліст да трымаўцы
вёскі “о памаганні і будаванні замку
Азярышчанскага”, які ліст пакінуў у старца
вёскі “на імя Івана Скаварады ў ізбе”.
1 чэрвеня
1644 г. Уладзіслаў 4 выдаў адмысловую
грамату, адрасаваную “баярам
і ўсім падданым староства
нашага Езярышчанскага”, у
Некалькі
падданых, якіх улады прысудзілі да
выгнання з воласці, насельніцтва перахоўвала
па вёсках і не выдавала ўраднікам.
Верагодна, пагроза выгнання са сваёй
воласці, са сваёй абшчыны была ў
той час дастаткова рэальным пакараннем
для сельскіх жыхароў, хаця, можа, і
не такім страшным, як для ізгояў
часоў “Рускай праўды”. Тым не
менш, ніхто па добрай волі ў тыя
часы сваю абшчыну не пакідаў. Сапраўды,
збегі селяніна са сваёй вёскі
былі дастаткова рэдкімі і, як правіла,
вымушанымі. Простаму чалавеку было вельмі
складана ўвайсці ў новую абшчыну,
члены якой звычайна насцярожана, а
то і варожна адносіліся да чужакоў.
Стаць нароўні з вясковымі
“мужамі” звычайна не ўдавалася прадстаўнікам
першага пакалення ўцекачоў.
Звернем
увагу на тое, што пакарэнне выгнаннем
і надалей будзе прысутнічаць
пры разборы сітуацыі ў Азярышчанскай
воласці, а ў дадзеным выпадку
кароль папярэдзіў бунатўнікоў каб
выконвалі ўсе распараджэнні
“заказнікаў і дзесятнікаў, а
калі яны будуць прыцягваць да работы,
біць іх не не адважваліся, а бунтаўнікоў,
якіх паводле нашага дэкрэту будуць
караць і з воласці выганяць, не
баранілі”.
Информация о работе Баяры і служылыя людзі ў Вялікім княстве Літоўскім