Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Ноября 2011 в 16:32, реферат
Гісторыя літоўска-рускага баярства і служылых людзей, як вызначаных прававых інстытутаў, дагэтуль не высветлена з належнай дакладнасцю і грунтоўнасцю ў рускай і польскай гісторыка-юрыдычнай літаратуры. Такія пытанні, як пра класавы склад, генэзе, і праваздольнасці баяраў і слугаў, ледзь толькі закрануты, але далёка не вычарпаны і не высветлены ў працах нашых і польскіх гісторыкаў.
Уводзіны
3
Саслоўная структура грамадства ВКЛ 4-8
Баяры і служылыя людзі 9-10
Класіфікацыя баяр і служылых людзей 11-12
Азярышчанскія панцырныя баяры 13-20
Заключэнне 21
Літаратура
Акадэмiя кipaвання
пры Прэзiдэнце Рэспублiкi
Беларусь
Інстытут кіруючых кадраў
Кафедра
тэорыі і гісторыі дзяржавы
і права
Рэферат
на тэму:
“Баяры
і служылыя людзі ў Вялікім княстве Літоўскім”
Выканаў студэнт 1 курса
Ікан А. В.
Мiнск 2011
Змест
Уводзіны |
3 |
Саслоўная структура грамадства ВКЛ | 4-8 |
Баяры і служылыя людзі | 9-10 |
Класіфікацыя баяр і служылых людзей | 11-12 |
Азярышчанскія панцырныя баяры | 13-20 |
Заключэнне | 21 |
Літаратура | 22 |
Уводзіны
Гісторыя
літоўска-рускага баярства і служылых
людзей, як вызначаных прававых інстытутаў,
дагэтуль не высветлена з належнай
дакладнасцю і грунтоўнасцю ў
рускай і польскай гісторыка-юрыдычнай
літаратуры. Такія пытанні, як пра
класавы склад, генэзе, і праваздольнасці
баяраў і слугаў, ледзь толькі закрануты,
але далёка не вычарпаны і не высветлены
ў працах нашых і польскіх гісторыкаў.
Досыць
паказаць на выказанае гледжанне
пра баяраў да канца 14 ст., як пра
"саслоўе", якія карысталіся адмысловымі
"правамі" і па правах, што адрозніваліся
ад іншых "саслоўяў" і інш. Зрэшты,
тое ж трэба сказаць і пра
літоўскую шляхту. Пакажам, напрыклад,
на старых літоўска-рускіх "рыцараў"
ці "milities". Нашы і польскія гісторыкі,
мяркуюць, што рыцары і milities азначалі
тое ж, што і шляхта, шляхецтва;
тым часам, рыцары і milities на справе ўяўлялі
сабою пераход ад старога дружыннага
ладу славян і азначалі тое ж самае,
што старажытнарускія "отроки"
ці "вои", "дружина" [2, с.221].
Ёсць
шэраг іншых пытанняў у тым
жа родзе. У наш час гісторыкі
імкнуцца ўхіліць прабелы ў гісторыка-
У складзе
насельніцтва літоўска-рускіх земляў
старыя баяры і слугі ўяўлялі
побытавыя элементы, з якіх пазней,
у Літве стаў складацца паступова
строга-саслоўны, замкнёны лад літоўска-рускага
шляхецтва [2, с.222].
Саслоўная
структура грамадства
ВКЛ
Вялікае
княства Літоўскае ў 15-16 ст. як развітая
феадальная дзяржава мела тыповую для
феадальнага грамадства саслоўна-класавую
структуру, заснаваную ў першаю чаргу
на эканамічным прынцыпе – адносінах
да асноўнага сродку вытворчасці
– зямлі. Феадальная зямельная ўласначць
складала аснову эканомікі тагачаснага
грамадства, і натуральна, што людзі
якія валодалі зямлёй, з’яўляліся асноўным
яго кіруючым класам, а тыя, хто
працаваў на чужой зямлі, знаходзіліся
ў падпарадкаваным стане.
Разам
з тым сацыяльна-саслоўны падзел
грамадства засноўваўся не толькі на
ўласніцкіх дачыненнях да зямлі, а і
на іншых, характэрных для феадалізму
прынцыпах: магчымасці распараджэння
той ці іншай уласнасцю, наяўнасці
ці адсутнасці ў чалавека ўласнай
свабоды, паходжанні, пэўных асабістых
абавязках (ваенная альбо прыдворная
служба і да т.п.) перад дзяржавай
ці вышэйстаячай асобай і г.д.
Пры феадалізме
грамадства звычайна падзелена на дзве
асноўныя часткі – прывілеяваную, пануючую
(феадалаў) і непрывілеяваную, падначаленую
(феадальна-залежнае насельніцтва). Вельмі
блізкім да такой стандартнай
формулы быў падзел грамадства ў
Вялікім княстве Літоўскім у 15-16
ст. Па сваёй мацыяльна-эканамічнай
структуры насельніцтва ВКЛ падзялялася
на дзве асноўныя часткі – прадстаўнікоў
пануючага класа феадалаў, ці “людзей
шляхецкага роду”, і феадальна залежных
людзей, ці “людзей простага стану”.
Саслоўна-сацыяльнае
становішча насельніцтва, правы і
абавязкі пэўных катэгорый, розныя змены
ільготы ці абмежаванні ў правах
той ці іншай групы жыхароў
ВКЛ фіксаваліся звычайна ў агульнадзяржаўных
юрыдычна-прававых актах, у першую чаргу
ў вялікакняскіх граматах (1387, 1413,
1434, 1447, 1492 гг. і інш.), Статутах Вялікага
княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг., абласных
валасных граматах, граматах жыхарам
гарадоў на магдэбургскае права
і інш. Найбольш поўна і дакладна
сацыяльна-саслоўны падзел грамадства
быў зафіксаваны ў Статуце
ВКЛ 1588 г., дзе не толькі ў асобных
артыкулах прадэклараваны правы
і абавязкі розных сацыяльных і саслоўных
груп насельніцтва (абывацеляў) краіны,
але ў самым першым артыкуле абазначана
сама саслоўная структура дзяржавы:
“Напрод мы, господар, обецуем и
шлюбуем под тою ж присегою,
которую учынили есмо всим обывателем
всих земль паньства нашого Великого
князства Литовского, иж всих княжат, панов
рад, духовных и светских, панов хоруговных,
шляхту, места и всих подданых наших
и всих станов в том паньстве нашом
Великом князстве Литовском и
иных всих земль, здавна к тому паньству
прислухаючых, почоншы от вышшого
стану аж до нижшого, тыми одными правы
и артыкулы, в том статуте нижей
писаными и от нас даными, судити
и справовати маем”.
Артыкул
гэты, які, па сутнасці з’яўляўся прысягаю
гаспадара ўсяму жыхарству
Самым
прывілеяваным саслоўем, якое склалася
з даўніх часоў, была шляхта. Яна
сама па сабе не ўяўляла адзінага цэлага,
не была аднастайнай і аднароднай,
а была прадстаўлена асобнымі катэгорыямі,
прыналежнасць да якіх вызначалася
рознымі фактарамі –
Становішча
розных княжацкіх сем’яў (як і асобных
іх прадстаўнікоў) не было аднолькавым.
У першую чаргу гэта зноў жа залежала
ад колькасці зямлі і сялян, якія
былі ў іх распараджэнні. Разам з
тым трэба адзначыць, што многія
з пералічаных княжацкіх родаў
змаглі ў 15-16 ст. значна павялічыць свае
ўладанні ці, прынамсі, захаваць унутры
дзяржавы свае ўласныя княствы.
Найвышэйшы
княжацкі тытул у дзяржаве займаў
яе кіраўнік – вялікі князь. Поўны
яго тытул у другой палове 16 ст.
– вялікі князь літоўскі, рускі,
прускі, жамойцкі, мазавецкі, інфлянцкі.
Вялікі князь называўся таксама
гаспадаром і меў шырокае кола
паўнамоцтваў: весці міжнародныя
справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць
вайну і заключаць мір, распараджацца
ўзброенымі сіламі дзяржавы, дзяржаўнай
маёмасцю, даходамі і скарбамі, ажыццяўляць
вышэйшы суд і памілаванне
асуджаных і інш. Яму належала
заканадаўчая ініцыятыва, усе асноўныя
законы і прававыя акты выдаваліся
за яго падпісам. Роля вялікага князя
ўзрастала яшчэ і таму, што ён
з’яўляўся буйным землеўласнікам –
яму належалі велізарныя зямельныя
ўладанні, акрамя таго, ён быў вярхоўным
уласнікам усіх зямель у дзяржаве.
Вядомы
польскі даследчык Генрык Лаўмянскі,
спасылаючыся на К. Шайноху, Ст. Кутшэбу,
А. Прахазку, М. Любаўскага і іншых, сцвярджаў,
што “у адпаведнасці са здаўна распаўсюджаным
у навуцы поглядам, вялікі князь
літоўскі быў уладаром абсалютным”.
У беларускай гістарыяграфіі пераважае
іншы пункт гледжання: улада вялікага
князя расцэньваецца як абмежаваная
манархія, абмежаваная ў першую чаргу
выбарнасцю вялікага князя, яго прысягай,
дзейнасцю рады Вялікага княства Літоўскага
і лзяржаўнага сейма.
Род вялікага
князя займаў у краіне цэнтральнае
становішча. Частка членаў дынастыі, звычайна
малодшыя сыны і браты вялікага князя,
пастаянна знаходзіліся пры ім. Яны,
як правіла, уваходзілі ў склад невялікай
дружыны, засядалі ў радзе, у якой
ажыццяўлялася кіраўніцтва
Становішча
іншых княжацкіх родаў ці фамілій
не было такім устойлівым. З прычыны
забароны любога іншага шляху набыцця
княжацкага стану, акрамя як па нараджэнні,
і з-за паступовага эканамічнага
заняпаду многіх даўніх княжацкіх родаў
значэннне іх княскага тытула паступова
змяншалася. Па-сутнасці, а у азначаны
час катэгорыя князёў папаўнялася
толькі за кошт перабежчыкаў ці прышлых
з Маскоўскага княства або
за кошт татарскіх князёў. Пасля
Люблінскай уніі 1569 г. катэгорыя феадалаў,
што карысталася тытулам “
Першымі
ў Вялікім княстве Літоўскім
тытул імперскіх князёў атрымалі
ў першай палове 16 ст. прадстаўнікі
буйнога магнацкага роду Радзівілаў.
Прыблізна з гэтага ж часу ў
ВКЛ стаў вядомы і тытул “граф”
, калі некаторыя прадстаўнікі беларускай
магнатэрыі атрымалі яго ад імператара
Свяшчэннай Рымскай імперыі. Ён лічыўся
ганаровым, але замежным, таму яго
ўладальнікі не мелі ў ВКЛ якіх-небудзь
юрыдычных ці сацыяльных пераваг, акрамя
асабістага прэстыжу. Магнаты, якія валодалі
гэтым тытулам, свае ўладанні называлі
графствамі. Напрыклад, з 1555 г. Юрый Шчаснавіч
Ільінін стаў графам на Міры. У 1568 г.
Ян Геранім Хадкевіч атрымаў тытул
графа на Шклове, Мышы, Быхаве і Глуску,
якія сталі аднайменнымі графствамі.
Разам
з панамі-радай тытулаваныя
З пачатку
15 ст. тыя буйныя зямельныя ўласнікі,
якія займалі пасады ў дзяржаўным
апараце і мелі сваіх васалаў,
пачалі тытулавацца “панамі”. У
лацінамоўных дакументах паны выступаюць
пад тэрмінам “барон”. Пасля Люблінскай
уніі гэтым тытулам сталі называць
усіх шляхціцаў, у якіх былі залежныя
сяляне. Такім чынам, ужо ў сярэдзіне
16 ст. тэрмін “пан” ператварыўся з
тытула, які абазначаў адну з найвышэйшых
катэгорый класа феадалаў, у тэрмін,
што характэрызаваў прыналежнасць
чалавека да шляхецкага стану. Напрыклад,
у кнізе Слонімскага земскага
суда за 1593 г. пры разглядзе судовых
спраў любы прадстаўнік класа
феадалаў праходзіць з тытулам “пан”
– ад “княжаці” да зямяніна гаспадарскага.
Так, судовы вырак 16 студзеня 1593 г. па скарзе
пана Васіля Гарабурды аб невяртанні
здзяцельскай зямянкай Маркоўскай Людмінай
доўну ваяводу кіеўскаму унязю
Канстанціну Астрожскаму
Уладальнікі
вышэйзгаданых тытулаў складалі
хоць і найвышэйшую, але не самую
шматлікую частку пануючага класа.
Другую групу складалі сярэднія і
дробныя феадалы, якія валодалі залежнымі
сялянамі. Колькасную большасць ва
ўсе часы мелі ваеннаслужылыя людзі,
якія за сваю службу набывалі ўласнасць
ці пэўныя прывілеі, ці тое і другое
разам. Ваеннаслужылае саслоўе пачало
складвацца з моманту з’яўлення
першых княстваў-дзяржаў на нашай
зямлі, а канчаткова аформілася са сваімі
правамі і прывілеямі якраз у
14-16 ст. Ваяры- рыцары, якія бралі на
сябе абавязак несці ваенную службу
на карысць гаспадара, як правіла, атрымлівалі
ад яго зямельныя падараванні. Людзі
гэтыя называліся баярамі. Надавалі
зямлю баярам за абавязак пры неабходнасці
ісці на вайну і буйныя буйныя прыватныя
феадалы. Так, у 15 ст. княгіня Мар’я,
удава Сямёна Аляксандравіча Алелькавіча,
са сваім сынам Васілём
Информация о работе Баяры і служылыя людзі ў Вялікім княстве Літоўскім