Асноўныя канцэпцыi ўтварэння ВКЛ i фармiравання яго тэрыторыi. Знешняя палiтыка ВКЛ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Февраля 2011 в 19:34, реферат

Описание работы

Вялікае княства Літоўскае складвалася на працягу другой паловы XIII – XIV стст. выключна на землях сучаснай Беларусі і Літвы. Стварэнне новай дзяржавы адбывалася пры самым актыўным удзеле беларусаў і літоўцаў. Таму ў этнічных адносінах тады гэта дзяржава была беларуска-літоўскай. Існаванне гэтай дзяржавы садзейнічала далейшай кансалідацыі літоўцаў і беларусаў у асобныя народнасці і спрыяла развіццю беларускай тагачаснай культуры ў гэтай дзяржаве. Культура беларускіх зямель не толькі захавала сваю самабытнасць, але і аказала моцны ўплыў на літоўцаў.

Содержание работы

1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання

ВКЛ. Пытанне аб назве “Літва”. Асноўныя канцэпцыi ўтварэння ВКЛ…………………………………………………………...........................3




2. Працэс фарміравання дзяржаўнасці. Цэнтралізатарская палітыка

Віценя, Гедэміна, Альгерда....................................................................5




3. Унутраная i знешняя палiтыка Вiтаўта. Праўленне Казiмiра IV……..7




4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВКЛ, іх эвалюцыя і функцыя.....11





5. Літаратура.................................................................................................14

Файлы: 1 файл

реферат по ИСТОРИИ.doc

— 185.00 Кб (Скачать файл)

     У XV ст. узнік новы дзяржаўны орган – “вальны” (агульны) сейм (“сойм”). На вальных сеймах удзельнічалі ўсе члены рады, вышэйшыя чыны праваслаўнага і каталіцкага духавенства, важнейшыя чыны цэнтральнага і мясцовага кіравання, па два дэпутаты ад шляхты з кожнага павета (вобласці).

     Сейм  выбіраў вялікага князя. На вальных  сеймах абмяркоўваліся агульнадзяржаўныя пытанні: заканадаўства, выбранне вялікага князя, дзяржаўныя падаткі, прывілеі шляхты, адносіны з іншымі дзяржавамі.

     Асобныя справы дзяржаўнага кіравання ажыццяўлялі  маршалак земскі, падскарбнік земскі, канцлер. Гетман найвышэйшы ўзначальваў войска.

     Галоўнымі службовымі асобамі ў сістэме  мясцовага кіравання былі намеснікі  з ліку знатных беларускіх і літоўскіх  феадалаў. Намеснікі былі прадстаўнікамі цэнтральнай улады. Яны сачылі за выкананнем розных павіннасцей: ваеннай, вартаўнічай, па будаўніцтву дарог і мастоў. Збіралі падаткі, судзілі землеўласнікаў і граждан, зацвярджалі розныя здзелкі. Пры намесніку была дума, у якой удзельнічалі мясцовыя феадалы і прадстаўнікі гарадской гандлёва-рамеснай вярхушкі.

     Ніжэйшае  звяно ў сістэме кіравання  – дзяржаўцы, валасныя старцы і падначаленыя феадалам прадстаўнікі сялян – соцкія і дзесяцкія.

     Сеймы праводзіліся не толькі ў сталіцы  Вялікага княства ЛітоўскагаВільні, але таксама ў беларускіх гарадах – Берасці, Наваградку, Гародні, Менску. Рашаючае значэнне на сеймах у той час мелі літоўскія і беларускія буйныя феадалы.

     У буйных гарадах Беларусі існавалі замкі-крэпасці. Яны размяшчаліся на месцы былых  дзядзінцаў гарадоў. Іх скарыстоўвалі  як апорныя пункты абароны і цэнтры мясцовай улады. За іх спраўнасцю сачылі гараднічыя (каменданты). Вялікі князь нярэдка перадаваў замкі ў “дзяржанне” намеснікам. Менскі замак на беразе Свіслачы ў другой палове XV ст. быў у “дзяржанні” намеснікаў – князёў Івана Заслаўскага і Івана Краснага.

     З цягам часу многія беларускія гарады вызваліліся ад феадальнай залежнасці. Першымі атрымалі права на самакіраванне жыхары Берасця (1390) і Гародні (1391). Пазней гэтага права дабіліся жыхары Слуцка і Полацка. Менску яно было дадзена ў 1499 г. Запазычаныя ў Заходняй Еўропе органы ўлады былі прыстасаваны да мясцовых умоў і звычаяў. Аднак беларускія гараджане, не маючы цвёрдай падтрымкі ад вярхоўнай улады, не заўсёды маглі захаваць свае правы і прывілеі. Так здарылася ў Полацку. Ужо праз год прывілеі палачан былі ўрэзаны. Інакш кажучы беларускія гарады атрымлівалі абмежаванае права на самакіраванне.

     Войты, што стаялі на чале гарадоў, не выбіраліся іх жыхарамі, а прызначаліся вялікім князем, як правіла, з феадалаў. Войт меў вельмі шырокія паўнамоцтвы. Ён фактычна ўзначальваў усе органы кіравання горадам, у тым ліку і раду. Яе члены выбіраліся гараджанамі, але зацвярджаліся войтам. На чале рады стаялі два бурмістры. Рада з бурмістрамі і судом называлася магістратам. За насельніцтвам, што знаходзілася пад яго ўладай, замацавалася назва “мяшчане”. Магістрат вяршыў над імі суд, сачыў за гандлем, правільнасцю мер і вагаў, збіраў падатак. Для новых органаў улады ў гарадах будаваліся спецыяльныя памяшканні – ратушы.

     У 1492 г. прывілей устанавіў, што толькі рашэнні гаспадара з паны-радай маюць сілу закону, які быў абавязковым і для самога вялікага князя. Ён не меў права іх мяняць без згоды з радай. Прывілей 1506 г. увёў катэгарычнае правіла – усе законы і распараджэнні агульнага характару павінны выдавацца князем толькі са згоды паны-рады. У Статуце 1529 г. гаварылася аб неабходнасці выдаваць прывілеі выключна на вальным сейме. Так развіццё канстытуцыяналізму, пачатак якому быў пакладзены ў XV ст., прымала ўсё больш акрэсленыя абрысы.

     У дзяржаве, прасякнутай прынцыпамі федэралізму  перавагу павінна было атрымаць мясцовае кіраванне як па ліку ўстаноў, так і па выканаўчых функцыях. Устанаўленне самакіравання палепшыла ўмовы рамеснай і гандлёвай дзейнасці гараджан. Яно вызваліла мяшчан ад засілля вялікакняжацкіх чыноўнікаў і феадалаў. Жыхары гарадоў не выконвалі цяпер разнастайных адработачных павіннасцей на карысць землеўладальнікаў. Замест іх гарадское насельніцтва плаціла дзяржаве і феадалм  грашовы падатак.

     Такім чынам, у XIV – XVI  стст. у Вялікім княстве Літоўскім складалася дакладная і акрэсленая сістэма прадстаўнічай манархіі. Прадстаўнічыя ўстановы сур’ёзна абмяжоўвалі ўладу вялікага князя, спрыялі замацаванню федэратыўных асноў дзяржавы, якія мелі тэндэнцыю да легітымнага развіцця. 

ЛІТАРАТУРА 
 
 

  1. Беларуская  энцыклапедыя. Пад  рэдакцыяй Г. П. Пашкова. Мінск, “Беларуская энцыклапедыя”, 1997.
 
 
  1. Гісторыя  Беларусі. Пад рэдакцыяй  А. Г. Каханоўскага і  А. А. Яноўскага. Мінск, НПЧ “Фінансы, улік, аўдыт”, 1994.
 
 
  1. Гісторыя  Беларусі, частка 1. Пад  рэдакцыяй прафесароў Я. К. Новіка і Г. С. Марцуля. Мінск, “Універсітэцкае”, 1998.
 
 
  1. Гісторыя  Беларусі. Пад рэдакцыяй  Г. В. Штыхава і  У. К. Пляшэвіча. Мінск, “Народная асвета”, 1993
 
 
  1. Старажытная Беларусь. Полацкi i Новагародскi перыяды. Ермаловiч М. Мiнск, «Мастацкая лiтаратура»
 
 
  1. Матэрыял  па гiсторыi Беларусi з укладненнямi i дапаўненнямi. Н.С.Шароў, Мiнск, 2002.
 
 
  1. Гiсторыя Беларусi ў кантэксце  сусветных цывiлiзацый. Пад рыдакцыей  прафесара В.I. Галубовiча, доктара гiстарычных  навук Ю.М. Бохана. Мiнск, 2007.
 
 
  1. Гiсторыя Беларусi са старажытных  часоў  да канца XVIII ст. РIВШ БДУ, Мiнск, 2000.

Информация о работе Асноўныя канцэпцыi ўтварэння ВКЛ i фармiравання яго тэрыторыi. Знешняя палiтыка ВКЛ